Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Novik_Marcul_Gistoryja_Belarusi_CH_1.rtf
Скачиваний:
80
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
3.52 Mб
Скачать

Глава 4 сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі (другая палова XVI - канец XVIII ст.)

Напярэдадні Люблінскай уніі на Беларусі, паводле разлікаў вучоных, пражывала 1800 тыс. жыхароў, якія па свайму сацыяльна-эканамічнаму становішчу адносіліся.да трох саслоўяў: шляхты, ся-лян, мяшчан. Шляхецкае саслоўе дзялілася на групоўкі паводле сваёй

эканамічнай моцы і палітычнай ролі ў гаспадарстве. Найболып буйнымі былі 29 магнатаў, якія мелі маёнткі на Беларусі і валодалі не менш як 1000 сялянскіх "дымоў". Сярод шляхты яны складалі толькі 0,7 % землеўладальнікаў, але валодалі больш за 42% сялянскіх гаспадарак. 13 магнатаў былі літоўскага паходжання — Алелькавічы, Галыпанскія, Гаштольды, Радзівілы, Пацы, Чартарыйскія, Сангушкі;

7 — беларускага паходжання, да якіх далучаліся Рурыкавічы і выхадцы з Масквы - Глябовічы, Валовічы, Ільінічы, Тышкевічы» таксама ўкраінскага і польскага паходжання — Хадкевічы, Кішкі і інш. Яны насілі тытулы паноў і князёў. Да іх далучылася група паноў, якія мелі маёнткі не менш як па 500 "дымоў". Гэтыя дзве групы феадалаў (1,1 % ад усіх феадалаў Беларусі) валодалі ў 1568 г. 48,4 % сялянскіх гаспадарак. Яны складалі сенатарскае саслоўе.

Самай шматлікай была група дробнай шляхты, якая налічвала больш за 3 тыс. чалавек і ў пануючым класе складала болып за 70 %, але ў яе руках былі толькі 28 % сялянскіх гаспадарак. 1 яны не заўсёды маглі карыстацца на практыцы прывілеямі шляхецкага ста-ну. 3 сярэдзіны XVI ст. роля дробнай шляхты ў палітычным жыцці ВКЛ павялічваецца ў выніку рэформы судовых органаў і росту ўплы-ву павятовых сеймікаў на грамадска-палітычнае жыццё. Дробная шляхта паступова становіцца саюзніцай вялікага князя ў барацьбе з магнатамі. Менавіта дробная шляхта складала асноўнуіо частку "паспалітага рушэння".

Сярэдні пласт шляхты налічваў 650 феадалаў, якія валодалі ад 21 да 500 сялянскіх "дымоў" і складалі 16 % пануючага класа. Вярхі гэтай групоўкі набліжаліся да паноў, а нізы - да дробнай шляхты.

Ніжэйшым і нешматлікім пластом (142 шляхціцы) была т.зв. пешая шляхта, якая складала 3,6 % пануючага класа і зусім не мела сялянскіх гаспадарак. Паводле прававога становішча яна адносілася да пануючага класа, а паводле маёмаснага - набліжалася да сялянскага саслоўя.

Да сярэдзіны XVI ст. клас феадалаў заканадаўча адгарадзіўся ад іншых класаў і ў Статутах 1529 і 1566 гг. паставіў шэраг перашкод на шляхах пранікнення сялян і мяшчан у шляхецкі стан. Але шля-хецкаму стану пагражала іншае - ваенна-служылае саслоўе пачы-нала разлагацца знутры: шукала багацця праз рамяство і гандаль. Гэтыя зрушэнні ў шляхецкай самасвядомасці выклікалі заклапоча-насць у магнатаў. У Статуце 1566 г. падкрэслівалася, што ваенная служба з'яўляецца ганаровым абавязкам шляхціцаў, а заняткі рамя-ством і гандлем ганьбяць іх. Статут 1588 г. болып строга ставіўся да пытання разлажэння ваенна-служылага саслоўя. Адпаведны арты-кул удакладняў, што заняткі гандлем альбо шынкарствам вядуць да страты шляхецкіх прывілеяў. Але вірус узбагачэння ўжо пранік у шляхецкае асяроддзе, і патрэбны былі болып жорсткія србдкі барацьбы з гэтым злом. У 1633 г. сейм абвясціў, што не толькі шляхціц, але і яго нашчадкі назаўсёды будуць пазбаўлены шляхецкіх правоў за ганебныя для шляхецкай асобы справы: гандаль ці шынкарства.

Яшчэ адным клопатам кіруючых колаў ВКЛ у сацыяльнай палітыцы было павелічэння шляхецкага стану за кошт асоб з іншых саслоўяў. Каб неяк прыпыніць гэты працэс, у 1601 г. сейм прымае пастанову аб тым, што шляхецкія званні могуць быць прысвоены толькі на сейме ці сейміках альбо па прапанове гетмана. Шляхта была замкнёным саслоўем і пільна назірала за чысцінёй сваіх шэрагаў.

Самым іііматлікім саслоўем феадальнага грамадства былі сяляне. Ім належала ствараць матэрыяльныя каштоўнасці, паіць і карміць сваіх абаронцаў і духоўных айцоў. Сялянскае саслоўе не было засты-лым, і на працягу дзесяцігоддзяў сярод сялян адбываліся прыкметныя змены. На становішча сялян вялікі ўплыў аказала т.зв. валочная памера. Аграрная перабудова гаспадаркі, згодна з "уставай на валокі", была вызначана каралём у 1557 г., але на Беларусі рэформа спазнілася і праводзілася з другой паловы XVI ст. да першай паловы XVII ст. Гэткая павольная перабудова сялянскай гаспадаркі Беларусі вынікала з шэрага эканамічных і палітычных абставін у краіне. Рэформа ўзмац-няла феадальны ўціск сялян, завяршала іх канчатковае запрыгонь-ванне. Ужо адно гэта выклікала супраціўленне сялян. Але ж да феа-дальнага ўціску далучаўся нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Усё гэта стварала надзвычай выбуховае становішча. Таму першапачат-кова рэформа стала праводзіцца ў заходняй і цэнтральнай частках Беларусі, дзе не было глыбокіх нацыянальных і рэлігійных процістаянняў. Ва ўсходніх раёнах Беларусі (у раёнах Рэчыцы, Мазыра, Бабруйска, Барысава, Мсціслава, Оршы, Гомеля, Глуска, Магілёва, Полацка) на дзяржаўных землях спачатку была праведзена палавінчатая рэформа - ураўноўваліся зямельныя ўчасткі, удакладняліся натуральныя паборы і павіннасці. 1 хаця ўрад пакінуў плацяжы насельніцтва "по старнне", на справе грашовыя павіннасці сялян значна павялічваліся за кошт змены адзінкі падатковага абкла-дання. У выніку рэформы феадальныя павіннасці браліся не "са службы", а з "дыму" — сялянскага двара.

Як вядома, на ўсходзе Беларусі аграрная рэформа пачала шырока праводзіцца з канца XVI ст. і ў першай палове XVII ст. Незалежна ад пачатку і мясцовых асаблівасцей рэформы, яе вынікі ўсюды былі аднолькавыя: заснаванне фальварачнай гаспадаркі, канчатковае за-прыгоньванне сялян, павелічэнне сялянскіх павіннасцей, рост даходаў дзяржаўнага скарбу і шляхты. Пад фальварак звычайна адводзіліся лепшыя ворныя землі памерам у 8 — 15 валок. Велічыня валокі павінна была складацца з 30 моргаў (21,37 га), на практыцы валокі былі ад 33 да 46 моргаў. Такім чынам кампенсавалася адпаведнай дабаўкай не прыдатная для ворыва зямля, калі яна была ў надзеле. Сяляне атрымлівалі ў спадчыннае карыстанне ад валокі да паўвалокі зямлі, якая заставалася маёмасцю гаспадара, ці феадала.

У выніку рэформы адбыліся змены ў прававым становішчы сялян. Да рэформы асноўнымі групамі сялян, як вядома, былі: чэлядзь ня-вольная, людзі "пахожыя", "непахожыя", сяляне-слугі. Пасля

рэформы з часам знікае чэлядзь нявольная, якая зліваецца з прыгон-ным сялянствам. Пакрыху змяншаецца колькасць "пахожых" лю-дзей, а з канца XVI — першай паловы XVII ст. "пахожыя" і "непа-хожыя" сяляне зліваюцца ў адну групу прыгоннага сялянства.

Такім чынам, пасля аграрнай перабудовы сельскай гаспадаркі ся-ляне дзеляцца на наступныя катэгорыі: цяглыя, асадныя, агароднікі і слугі. Цяглыя сяляне павінны былі адбываць паншчыну па 2 дні на тыдзень, талокі, гвалты, а таксама плаціць чынш (у залежнасці ад якасці атрыманай зямлі) ад 6 да 21 гроша з валокі і натуральны аброк. За нявыхад на працу па няўважлівай прычыне штрафавалі. Вялікім цяжарам для сялян былі такія павіннасці, як уборка сена, падводная, дарожная і інш.

Асадныя (аброчныя) сяляне не хадзілі на паншчыну, затое плацілі 30 грошаў чыншу і адбывалі астатнія павіннасці нароўні з цяглымі, але ўсё ж былі менш залежныя, як апошнія.

Прывілеяванай была катэгорыя сялян-слуг: рамеснікаў, кавалёў, конюхаў і г.д. Яны былі болып заможныя, лепш забяспечаныя зямлёй. Вядома: бліжэй да гаспадарчага стала - і больш перападае крошак.

Вышэйшую групу ўтваралі ваенна-служылыя людзі: баяры-путныя, баяры-панцырныя. 3 гэтай групы, як правіла, рэкруціраваўся шляхецкі стан.

Самай гаротнай, збяднелай часткай сялян былі агароднікі, халупнікі, кутнікі. Агароднікі звычайна не мелі палявой зямлі, толькі агарод, халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі, ці яшчэ іх звалі каморнікі, нават і ўласнай хаты не мелі, а туліліся ў кутках (ка-морках) хат багатых сялян.

Заканадаўства імкнулася канчаткова запрыгоніць сялян, прыма-цаваўшы іх да зямлі. Калі Статут 1566 г. вызначыў 10-гадовы пошук збеглых сялян, то Статут 1588 г. павялічыў гэты тэрмін у два разы і ўзаконіў 10-гадовы тэрмін земскай даўнасці (калі селянін пражыў на зямлі пана 10 гадоў), пасля якога вольны сялянін рабіўся прыгон-ным.

Што датычылася чэлядзі нявольнай, то ў выпадку ўцёкаў ад пана тэрмін пошукаў не абмяжоўваўся.

Не толькі гаспадаром, але і адзіным суддзёй быў для селяніна фе-адал, які меў права "караць паводле свайго меркавання". Праўда, у 1768 г. сейм ухваліў пакаранне смерцю за забойства селяніна, бо шляхта так здзеквалася над бяспраўным беларусам, што смерць ся-лян ад пабояў была нярэдкай з'явай. Але ніводзін феадал у Рэчы Паспалітай не выконваў пастановы сеймаў.

Такім чынам, у выніку аграрнай рэформы адбыліся амаль што рэвалюцыйныя змены:

1) была разбурана сялянская абшчына ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, дзе пачало ўкараняцца падворнае землекарыстанне;

2) цалкам змяніліся катэгорыі сялян, іх эканамічнае і прававюе становішча: адны групы сялян зніклі, іншыя аказаліся ў большай

залежнасці ад пана, як раней; завяршыўся працэс запрыгоньвання

сялян;

3) сялянская гаспадарка пачала ўцягвацца ўсё больш у грашова-

рыначныя адносіны, што вяло да дыферэнцыяцыі вёскі;

4) псіхалогія абшчыннага калектывізму пачала замяшчацца

псіхалогіяй індывідуалізму.

Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі паглыбляла і развівала процілеглыя тэндэнцыі, заложаныя ў падмурак рэформы Жыгімонта II Аўгуста, будавала ў вёсцы парахавы склеп, здольны ўзарвацца ў любы

момант.

3 другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі.

Ён быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнёту, разбурэннем гаспадаркі як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў (польска-руская, польска-шведская, Паўночная). Цэлыя паветы былі ўшчэнт разбураны, спалены, зруй-наваны (Гродзенскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Аршанскі, Брэсцкі і інш.). Разруху суправаджалі голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Аднаўленне гаспадаркі пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) было спынена распачатай Паўночнай вайной (1700 - 1721). Войны, засухі, голад, эпідэміі амаль удвая (з 2,9 млн у 1650 г. да 1,4 млн у 1673 г.) скарацілі колькасць насельніцтва Беларусі.

Пасля заканчэння ваенных дзеянняў існавалі два шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі: захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў альбо раздача зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. 3-за недахопу сродкаў у казне ў каралеўскіх аканоміях быў абраны другі шлях. У выніку — пусткі да 40-х гадоў XVIII ст. скараціліся напа-лову, што дазволіла ў сярэдзіне стагоддзя перайсці да аднаўлення фаль-варкаў. Такім шляхам пайшлі і некаторыя прыватныя маёнткі. Аднаў-ленне фальваркаў ажыццяўлялася таксама шляхам арэнды і закладу. Арэндатары, каб хутчэй выціснуць з маёнтка паболып грошай, па-драпежніцку вялі гаспадарку, даводзілі да галечы сялян.

У лепшым становішчы апынуліся магнацкія гаспадаркі. Абапіраючыся на сваю эканамічную і ваенную моц, яны маглі аднаўляць разбураныя фальваркі за кошт уцалелых, пры гэтым не грэбавалі ніякімі сродкамі ў барацьбе за аднаўленне і павелічэнне асабістых уладанняў. Прыбраўшы да сваіх рук таксама каралеўскія ўладанні (т.зв. староствы) і пераўтварыўшы іх у спадчынныя, маг-наты занялі незалежнае становішча да цэнтральнай улады, сталі, па

сутнасці, уладарнымі князямі.

Да 60-х гадоў XVIII ст. стараннай працай сялян сельская гаспа-

дарка была ў асноўным адноўлена: значна павялічылася плошча ворных зямель, павысілася культура земляробства, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывёлы, з'явілася тэндэнцыя да параённай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

3 аднаўленнем гаспадаркі вяртаецца паншчына, расце колькасць паншчынных сялян (да 70—75 % ад усіх сялян), а таксама

павялічваюцца павіннасці. Штотыднёвая паншчына з 8 — 12 дзён з валокі ўзрастае да 10 — 16. Але рэанімацыя паншчыны была ўласціва галоўным чынам Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, дзе аднавілася фальварачная гаспадарка. Што датычыць Усходняй Беларусі, то тут да 70-х гадоў XVIII ст. пераважала грашовая рэнта.

Рост таварнасці сельскай гаспадаркі садзейнічаў паглыбленню дыферэнцыяцыі вёскі насуперак усім захадам феадалаў, якія імкнуліся да яе нівеліроўкі. Павялічваецца колькасць, з аднаго боку, заможных сялян, з другога — пазбаўленых сродкаў вытворчасці каморнікаў, кутнікаў, бабылёў; апошнія складалі 1/10 ад усіх сялян.

Маёмасная дыферэнцыяцыя вёскі стварала рынак працоўных рук. Наёмныя рабочыя атрымлівалі грашовую плату і плату натурай. Ва ўмовах прыгоннай залежнасці наём у асноўным быў прымусовы, але гэта не выключала і адносна свабоднага найму.

Побач з тэндэнцыяй да росту землеўладання свецкіх магнатаў з другой паловы XVIII ст. назіраецца і іншая тэндэнцыя — перадача маёнткаў у залог, якія з цягам часу пачалі пераходзіць ва ўласнасць залогатрымальнікаў. Такім чынам, нараджалася тэндэнцыя да пе-раўтварэння феадальнай формы ўласнасці на галоўны сродак вытворчасці, зямлю ў буржуазную. Гэта быў першы эканамічны па-растак капіталізму ў нетрах феадалізму.

Другім парасткам у гэтым налрамку было з'яўленне ў буйной па-меснай гаспадарцы прадпрымальніцтва. Сярод шматлікіх феадальных прадпрыемстваў на Беларусі найбуйнейшымі былі Урэцкі і Надібоцкі шкляныя заводы князёў Радзівілаў, жалезаапрацоўчы завод графа Храптовіча (у маёнтку Вішнева Ашмянскага павета), фаянсавы завод князя Агінскага (Целяханы Пінскага павета), Нясвіжская суконная фабрыка і Слуцкая фабрыка паясоў і інш. На гэтых прадпрыемствах працавала па 40 — 50 чалавек, якія выпускалі вырабаў на некалькі дзесяткаў тысяч злотых.

Побач з вотчыннымі прадпрыемствамі ўзнікаюць мануфактуры ў Гродзенскай і Брэсцкай каралеўскіх аканоміях. Тут дзейнічалі су-конная, шаўковая, палатняная, панчошная, капялюшная, кардонная,шаўковых паясоў, ігральных карт, зброевая і іншыя фабрыкі. Толькі на Гродзенскіх прадпрыемствах налічвалася каля 1,5 тыс. пастаянных рабочых, акрамя іх працавалі і часовыя рабочыя. Хоць у аснове гэтыя мануфактуры былі феадальныя, але ў іх з'яўляюцца і некаторыя рысы капіталістычных прадпрыемстваў, асабліва ў арганізацыі вытворчасці і аплаце працы.

Такім чынам, за два стагоддзі ў сялянскай гаспадарцы адбыліся карэнныя змены: усталявалася фальварачная сістэма гаспадаркі, змянілася юрыдычнае і эканамічнае становішча розных пластоў пры-гоннага сялянства, з'явіліся першыя парасткі капіталістычных бур-жуазных адносін.

Яшчэ адным саслоўем сярэдневяковай Беларусі былі мяшчане, інакш кажучы, жыхары гарадоў. На працягу XVI — першай паловы

XVII ст. колькасць гарадоў павялічылася і дасягнула 37, а гарадскіх паселішчаў - 350. Найбольш буйнымі былі: Полацк, Магілёў, Віцебск, Брэст, Пінск (10 і болып тыс. жыхароў), Мінск, Орша, Гродна (ад 5 да 10 тыс.) і інш.

Саслоўе мяшчан звычайна павялічвалася за кошт вольных сялян, уцекачоў і прыгонных.

Расла эканамічная роля гарадоў у жыцці краіны, і яны пры пад-трымцы вярхоўнай улады атрымлівалі магдэбургскае права. Да пер-шай паловы XVIII ст. яго мелі ўсе буйныя і шмат якія з сярэдніх гарадоў. Згодна з каралеўскімі граматамі на магдэбургскае права, магістрат быў вышэйшым органам самакіравання, пад уладу якога перадаваліся ўсе жыхары горада. На справе юрысдыкцыі магістрата не падлягалі сяляне, якіх пасяліў у горадзе феадал (мяшчане пры-ватных "юрыдык"), а таксама татары і яўрэі, што жылі асобнымі абшчынамі і мелі свае судова-адміністрацыйныя органы. Побач з магдэбургскім правам існавалі мясцовыя нормы права, традыцыі і звычаі ўнутрыгарадскога жыцця.

Сярэдневяковы беларускі горад меў супярэчнасці, якія з'яўляліся падмуркам вострай барацьбы паміж гараджанамі. Да іх ліку адносіліся наступныя: 1) маёмасная няроўнасць; 2) захоп багацеямі гарадской улады і выкарыстанне яе ў сваіх мэтах; 3) феадальныя "юрыдыкі", не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.

Саслоўе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы і частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважная частка майстроў і гандляроў) і беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходзілася самая абяздоленая і бяспраўная частка гараджан — наёмныя людзі, занятыя на падзённых работах (землякопы, вадавозы, грузчыкі, перавозчыкі і г.д.). Плябеі не мелі правоў гараджан, і таму на іх не пашыраліся саслоўныя правы і прывілеі.

Пануючай і кіруючай групоўкай былі гарадскія вярхі, якія выкарыстоўвалі раду ў сваіх мэтах. Справа ў тым, што жыхары гарадоў плацілі падаткі (падымны, чопавы, шоставы і інш.), выконвалі нату-ральныя павіннасці, неслі вартавую ахову гарадоў, давалі падводы для каралеўскіх паслоў, кватэры службовым асобам 1 салдатам пры пастоі. Цяжкімі для мяшчан былі розныя зборы і "складанкі", якія спаганяліся магістратам для гарадскіх патрэб. Багацеі з магістрата, вядома, перакладалі ўвесь цяжар падаткаў і пабораў на рамесна-гандлёвы люд. Гэта вяло да сутыкненняў паміж магістратамі і гараджанамі, з аднаго боку, і пераходу мяшчан у падначаленне свецкіх або духоўных феадалаў - з другога. Таму, нягледзячы на барацьбу гараджан за абмежаванне юрысдыкцыі феадалаў (часам і паспяхо-вай, напрыклад у Полацку, Оршы, Пінску), феадальная ўласнасць у гарадах не толькі захавалася, але яшчэ і ўзрасла. Да сярэдзіны XVII ст. пад прыватнымі "юрыдыкамі" ў Гродне і Віцебску знаходзілася больш за палову мяшчан. Пераход гараджан пад прыват-ную юрысдыкцыю пазбаўляў іх ад пабораў і збораў, якія ўстанаўліваліся

магістратам на тыя ці іншыя патрэбы горада, у той жа час не пагра-жаў забаронай рамеснай і гандлёвай дзейнасці, стратай асабістай сва-боды.

Супярэчнасці грамадска-палітычнага жыцця гарадоў праяўляліся ў розных формах барацьбы: у падачы скаргаў і заяў у суды і вярхоў-най уладзе, у адмаўленні падпарадкоўвацца адміністрацыі ці аранда-тару, у паўстаннях. Напрыклад, у 1606 г. гараджане Магілёва зрывалі судовыя разборы, не выконвалі распараджэнні магістрата і ўрэшце дамагліся таго, што старая рада была звергнута і выбрана новая, у склад якой увайшлі "людзі лёгкія", г.зн. бедныя. Толькі ўлетку 1610 г. паўстанне было падаўлена і зноў на чале рады ўладкаваліся заможныя. Выступленні гараджан мелі месца і ў іншых гарадах: Гродне (1670, 1700), Магілёве (1733) і г.д.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё гарадоў складалася з вострых супярэчнасцей і глухога незадавальнення, якое нярэдка давала імпульс да адкрытых выступленняў народа супраць прыгнёту.

Асновай эканамічнага жыцця гарадоў былі рамёствы і гандаль. У крыніцах таго часу ўпамінаецца каля 200 прафесій і спецыяльнас-цей: па апрацоўцы металу - 41, дрэва - 27, скураной і футравай вытворчасці - 25 і г.д. Беларускія майстры былі добрымі знаўцамі сваёй справы, іх вырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю, тон-касцю апрацоўкі. Ужо ў XVI ст. была прыкметнай спецыялізацыя асобных гарадоў. Для Гродна, напрыклад, былі характэрны будаўнічыя прафесіі, Віцебск і Полацк мелі добрых спецыялістаў па абслўгоў-ванню рачных партоў, Мінск і Слуцк славіліся гарбарнымі і кушнерскімі прафесіямі.

Гарадскія рамеснікі жылі пад пастаяннай пагрозай беззаконня, са-мавольства і вымаганняў шляхты. Гэта штурхала іх да стварэння ўлас-най карпарацыі - цэхавай. Звычайна ў цэхі ўваходзіла 60 — 70 чала-век, але былі цэхі і па 130 — 150 рамеснікаў, якія дзяліліся на майст-роў, чаляднікаў і вучняў, паміж імі таксама бесперапынна ішла барацьба. Цэхі былі трох тыпаў: спецыялізаваныя (адной прафесіі), аб'яднаныя (дзвюх і больш блізкіх прафесій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты не толькі рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, але і імкнуліся ахоўваць сваіх рамеснікаў ад канкурэнцыі на рынку.

3 ростам рамяства развівалася і гандлёвая дзейнасць, у выніку якой складваліся элементы ўнутранага рынку. Разам з унутраным пашыраўся і знешні гандаль. Гандлёвыя сувязі Беларусі ў сярэдня-веччы былі разнастайныя, але найбольш трывалыя і працяглыя былі сувязі з Расіяй, Полыпчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з краінамі Заходняй Еўропы. У Заходнюю Еўропу з Беларусі вывозіліся жыта, пянька, лес і іншыя тавары сельскай і лясной гаспадаркі. 3 Расіі на Беларусь завозіліся футра і саматканае сукно, грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі, мыла і г.д., з Полыпчы -' сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец, медзь, волава і г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем займалася каля 800 купцоў з 30 гарадоў Беларусі.

Пастаяннай пагрозай для купецтва, як і для рамеснікаў, было са-мавольства магнатаў і шляхты, якія рабавалі купцоў, разганялі кірмашы і гандлёвыя арганізацыі. У барацьбе з самавольствам феа-далаў з мэтай аховы сваіх гандлярскіх інтарэсаў у шэрагу гарадоў (Магілёў, Пінск і інш.) ствараліся цэхі купцоў, якія рэгулявалі пара-дак куплі і продажу тавараў, адносіны паміж купцамі і іншыя справы.

3 першай паловы XVII ст. да другой паловы XVIII ст. гарады і мястэчкі Беларусі апынуліся ў заняпадзе, выкліканым працяглымі войнамі. Шмат гарадоў і мястэчак былі разбураны, асабліва Брэст, Пінск, Тураў, Мазыр, Гомель, Бабруйск і інш. Сеймавымі пастановамі 60-х гадоў XVII ст. 20 беларускіх гарадоў, у тым ліку і самыя буйныя, былі вызвалены на 4 гады амаль ад усіх дзяржаўных павіннасцей.

Аднаўленне гарадоў тармазілася палітычнымі і эканамічнымі ўмовамі тагачаснага жыцця: палітычным ладам Рэчы Паспалітай^, самавольствам шляхты, пашырэннем фальварачна-паншчыннай сістэмы. Не паспявалі падняцца гарады з руін, як зноў пачыналася чарговая вайна і зноў руйнаваліся гарады і вёскі Беларусі.

Перш за ўсё пасля ваеннага спусташэння краіны пачалі аднаўляцца мястэчкі, а з буйных гарадоў - Магілёў, Віцебск і Гродна. Большасць гарадоў і мястэчак да сярэдзіны XVIII ст. заставалася яшчэ ў заня-падзе, які быў выкарыстаны феадаламі і каталіцкай царквой для пашырэння сваіх уладанняў. Нягледзячы на барацьбу магістратаў за зварот пад сваю юрысдыкцыю гвалтам захопленых гарадскіх зямель, зямельныя ўладанні феадалаў у гарадах да сярэдзіны XVIII ст. былі большыя за магістрацкія.

Будаваліся новыя шляхі зносін. У 1784 г. было завершана будаўніцтва канала Агінскага, які злучыў Нёман з Прыпяццю. У 1781 г. пачалося будаўніцтва Днепра-Бугскага канала.

3 пачатку XVIII ст. цэхі змагаюцца за манапольнае права на крыніцы сыравіны, на вытворчасць і продаж прадукцыі рамяства. У цэхах паглыбляецца маёмасная дыферэнцыяцыя, узмацняецца пану-ючае становішча багатай групы рамеснікаў.

У гарадское жыццё, як і ў жыццё ўсёй краіны, пранікаюць подкуп і карупцыя. Напрыклад, за пэўную плату можна было атрымаць цэхавае старшынства, выбранне членаў магістрата часам замянялася прызначэннямі войта і г.д.

У гарадах і мястэчках з'яўляюлда промыслы: млыны, цагельні, рудні, вінніцы, піваварні, якія належалі, як правіла, феадалу, але маглі на^-лежаць і магістрату. Часцей за ўсё яны здаваліся ў арэнду і (з далейшай дыферэнцыяцыяй працы) паступова пераўтвараліся ў мануфактуры.

Такім чынам, сельская і гарадская гаспадарка Беларусі ў выніку нястомнай працы народа да сярэдзіны XVIII ст. была ў асноўным адноўлена, але гэта не стала асновай трывалага эканамічнага росквіту. Палітычны крызіс, якім даўно ўжо хварэла Рэч Паспалітая, перара-стае ў агонію і вядзе дзяржаву да канчатковай згубы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]