Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рефрерат бел яз.docx
Скачиваний:
36
Добавлен:
15.02.2016
Размер:
53.59 Кб
Скачать

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ ФЕДЕРАЦИИ ПРОФСОЮЗОВ БЕЛАРУСИ

«МЕЖДУНАРОДНЫЙ УНИВЕРСИТЕТ «МИТСО»

Реферат

По дисциплине: Беларуская мова (прафесійная лексіка)

На тему: Гiстарычныя этапы развiцця буларускай мовы.

Студент IІ курс,

группа 1318з

А.А. Буднiкаў

(подпись, дата)

МИНСК 2014

Змест

Узнікненне і фарімраванне беларускай мовы 3

Першы перыяд развiцця 4

Други перыяд развiцця 5

Трэцi перыяд развiцця 6

Новы этап у гісторыі беларускай літаратурнай 8

Мова – жывая грамадская з’ява. Шлях развіцця яе абмоўліваецца асаблівасцямі гістоыі, жыцця народа.

Узнікненне і фарімраванне беларускай мовы

Узнікненне і фарімраванне беларускай мовы адбылося ў непарыўнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. Так, у III тысячагоддзі да н.э. склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай i культурай. Супольнае жьццё славян працягвалася да сярэдзіны I тысячагоддзя н.э. Увесь гэты час славяне жылі на абмежаванай тэрыторыі. Карысталіся славяне адной мовай, якўю ў навуцы прынята называць «праславянскай, або агульнаславянскай», якая ў пісьмовых помніках не адлюстравалася.

Агульнаславянскі перыяд быў самым працяглым. Ад яго ў мовах сучасных славян захавалася шмат аднолькавых лекасічных адзінак, назіраюцца аднолькавыя фанетычныя працэсы, а таксама рысы граматычнага ладу.

Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення i к сярэдзіне I тысячагоддзя н.э. славянская гаворка гучала ўжо ў паўночных рэўгёнах Усхолняй Еўропы, на Балканах, на тэрыторыў сучаснай Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, у Малой Aзіі. За час вандровак славян па Еўропе сувязі паміж iмi паслабляліся, што i прывяло да распаду агўльнаславянскага моўнага адзінства.

У VI-VII ст. утвараюцца тры групы славянскіх плямён: усходнія, заходнія i паўднёвыя славяне. На ix аснове ў наступныя стагоддзі склаліся асобныя славянскія народнасці. Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове ўсхолнеславянскіх плямёнаў — крывiчоў, дрыгавiчоi, радзiмiчаў. На працягу X-ХШ ст. усхолнеславянскiя народнасцi, у тым лiку i беларуская, карысталiся адной пiсьмовай старажытнаўсходнеславянскай (старажытнарускай) лiтаратурнай мовай. На гэтай мове створана даволi шмат рукапiсных помнiкаў (рэлiгiйных, справавых, мастацкiх i iнш.), частка якiх захавалася да нашага часу, праўда, у выглядзе пазнейшых перапiсаных копiй. Некаторыя з захаваных старажытнаўсходнеславянскiх твораў напiсаны на беларускай зямлi нашымi славутымi продкамi: К.Typўскiм, К.Смаляцiчам, Л.Богшам i iнш.

Найбольш знакамiтымi помнiкамi таго часу з'яуляюцца: «Слова пра пахол Iгаравы», «Аповесць мiнулых часоў», «Руская праўда» i iнш. Яны служаць агульнай пiсьмовай скарбонкай уcix усходнiх славян i перакладзены на сучасныя беларускую, рускую, украiнскую мовы.

3 улiкам наяўнасцi пiсьмовых помнкаў (мастацкiх тэкстау, рэлiгiйнай, справавой, мемуарнай, публiтыстычнай, навуковай i iнш. лiтаратуры), што створаны на нашай зямлi, усю гiсторыю беларускай лiтаратурнай мовы можна падзялiць як мiнiум на тры выразныя перыяды яе развiцця. Выдзяленне гэтых перыядаў грунтуецца як на ўнутрымоўных крытэрыях, так i на зненiх асаблiвасцях, сацыяльных умовах iснавання, функцыянавання i развiцця пiсьмовай мовы, беларускага этнасу.

У межах выдзеленых перыядаў, якія можна лічыць агульнапрынятымі, часам робіцца яшчэ больш падрабязны падзел гісторыі фарміравання і развіцця беларускай лiтаратурнай мовы.