Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
56.83 Кб
Скачать

Пыт.83:Станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сац.арыентаванай эканомікі. Праграма пераходу да рынку. 3 лета 1990 г., калі ў СССР быў абвешчаны пераход да рынку, пачалася таксама рыначная трансфармацыя эканамічнай сістэмы Беларусі. У кастрычніку 1990 г. Вяр-хоўны Савет БССР прыняў пастанову «Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі» і зацвердзіў праграму пераходу да рынку, распрацаваную Саветам Міністраў Беларусі. Такі пераход планавалася пачаць з 1 лістапада 1990 г. Асновай беларускай праграмы рыначных ператварэнняў стала радыкальная праграма «500 дзён» расійскіх эканамістаў С. Шаталіна і Р. Яўлінскага. Беларуская праграма прадугледжвала наступныя кірункі пераходу да рынку.

1. Меры па стабілізацыі эканомікі. Яны мелі на мэце ўтаймаваць інфляцыю, для чаго прадугледжвалася скарачэнне дзяржаўных расходаў на ўтрыманне дзяржапарату, капітальнае будаўніцтва. Планавалася адцягнуць лішак грашовай масы са спажывецкага рынку за кошт прыватызацыі кватэр, дач, гаражоў, набыцця акцый, аблігацый і г д.

2. Раздзяржаўленне, прыватызацыя, дэманапалізацыя ўласпасці на сродкі вытворчасці; развіццё прадпрымальніцтва і канкурэнцыі. Праграма абвяшчала раўнапраўе дзяржаўнай, калектыўнай, індывідуальнай форм уласнасці. Да канца 1991 г. планапалася пра-даць, здаць у арэнду або бясплатна перадаць большасць дробных прадпрыемстваў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, каму-нальных паслуг, бытавога абслугоўвання. На сярэдніх і буйных прадпрыемствах перавага аддавалася акцыяніраванню, кааперацыі. Як пераходны да прыватызацыі этап разглядалася здача прад-прыемстваў у арэнду.

3. Стварэнне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікай. Прадугледжвалася адмовіцца ад такіх атрыбутаў дзяржаўнага кіра-вання, як жорсткае планаванне, размеркаванне рэсурсаў і тавараў, якія ажыццяўляліся праз Дзяржплан і Дзяржснаб, іх падраздзяленні на месцах. Рэгуляванне меркавалася ажыццяўляць праз дзейнасць Нацбанка Беларусі і ў цэлым банкаўскай сістэмы, праз падатковую сістэму, дзяржзаказы, механізм цэнаўтварэння і сістэму аплаты працы. Плапавалася паэтапнае ўвядзенне свабоднага цэнаўтварэння з захаваннем дзяржаўнага кантролю за цэнамі толькі на прыкладна 90 груп тавараў першай неабходнасці.

4. Стварэнне рыначнай інфраструктуры і механізму яе дзе-яння. Планавалася стварэнне біржаў, банкаў, рынкаў сродкаў вы-творчасці, рабочай сілы, жылля, тавараў, патэнтаў і г.д.

5. Сацыяльная абарона насельніцтва ва ўмовах рыначнай эка-номікі. Прадугледжвалася ўвядзенне мінімальнай аплаты працы, індэксацыі даходаў, дапамогі па беспрацоўю, па перакваліфікацыі, дапамогі маламаёмным і шматдзетным сем'ям, пенсійнае забеспячэнне састарэлых і недзеяздольных грамадзян.

6. Пераадоленне вынікаў чарнобыльскай катастрофы ва ўмо-вах пераходу да рынку. Гэта палажэнне праграмы ўлічвала неабходнасць выдаткавання значных дзяржаўных сродкаў на рэабілі-тацыю пацярпелых людзей і тэрыторый, будаўніцтва жылля, ільготы і данамогі.

Перайсці да рынку планавалася за два гады ў тры этапы:

1) этап надзвычайных мер - IV квартал 1990 г. - I квартал 1991 г.;

2) этап «захавання раўнавагі» - II квартал - IV квартал 1991 г.;

3) этап «пазітыўных зрухаў» - I - IV кварталы 1992 г. Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР

прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. 11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «А6 уласнасці», які вызначыў прававыя рамкі для розных відаў уласнасці, увёў у прававыя адносіны паняцці прыватнай, камунальнай уласнасці. 14 снежня быў прыняты закон «А6 Нацыянальным банку», у якім галоўнымі задачамі Нацыянальна-га банка былі вызначаны: рэгуляванне грашовага абароту, каардынацыя крэдытна-грашовай сферы, падтрымка і развіццё крэдытных інстытутаў. У снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы «Аб прадпрыемстве» і «Аб арэндзе».

Развіццё новых форм уласнасці і гаспадарання пачало рэгуля-вацца законамі «Аб прадпрымальніцтве», «Аб эканамічнай непла-цёжаздольнасці і бапкруцтве». У 1991 г. была зацверджана «Дзяржаўная праграма стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва», якая прадугледжвала паскораныя рыначныя пера-тварэнні і прыярытэт дзяржаўнага рэгулявання з мэтаю недапуш-чэння хаосу і развалу эканомікі.

Акрамя таго, планавалася, што ажыццяўленне праграмы пера-ходу да рынку дазволіць Беларусі спыніць спад вытворчасці і дабіцца яе ўзросту ў 1993г.

Асноўныя прычыны і праявы крызісу ў эканоміцы Беларусі. У снежні 1991г. спыніў свае існаванне СССР. Для РБ узніклі новыя цяжкасці,звязяныя з разрывам ранейшых эканамічных сувязяў і зменай прынцыпаў іх ажыццяўлення.У 1991г. пачынаецца спад у эканоміцы Беларусі і эканамічны крызіс,які працягваецца да 1995г.уключна. з 1992г. рэзка ўзраслі цэны на сыравіну для прамысловасці і энэргарэсурсы.Расія ў 1992г. увяла уласныя грошы і Беларусь таксама пачала выпуск разліковых білетаў Нацбанка. Можна выдзеліць наступныя прычыны крызісу:

1)Змена ўмоў дзяржаўнага існавання Беларусі ,якая са “зборачнага цэху”СССР пераўтварылася ў самастойную дзяржаву і ўсе эканамічныя праблемы прыйшлося вырашаць самастойна.

2)Змена ўмоў гаспадарання . Асноўнымі праявамі крызісу сталі:1)спад вытворчасці ў асноўных галінах гаспадаркі;2)рэзкае скарачэнне інвестыцый у асноўным капітал;3)падзенне жыццевага ўзроўню насельніцтва;4)рост інфляцыі;5)рост беспрацоўя;7)рост знешняй запазычынасці.

У1991-1995гг. у параўнанні з апошнім перадкрызісным 1990г. валавы прадукт Беларусі скараціўся амаль на 35%,вытворчасць прамысловай прадукцыі-на 39,сельскагаспадарчая вытворчасць-на 26,капіталаўкладанні-на 61,рознічны тавараабарот-на57%. У1991-1995гг.рэальная заработная плата ў выніку інфляцыі знізілася амаль напалову.

У 1995 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апыну-лася больш за 60 % насельніцтва Беларусі. Хуткімі тэмпамі раслі цэны. Колькасць стратных прадпрыемстваў склала ў 1995 г. амаль 18 %. Афіцыйная знешняя запазычанасць у 1991-1995 гг. узрасла амаль у чатыры разы і склала 2 млрд долараў, што раўнялася пало-ве валавога ўнутранага прадукту. Перавага імпарту над экспартам прывяла да недахопу валюты, зніжэння курсу беларускага рубля.

Замаруджванне спаду вытворчасці і паступовае яе нарошчван-не. Спад грамадскай вытворчасці па асноўных паказчыках працяг-ваўся да 1995 г., але ўжо ў 1994 г., пасля выбараў першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі, прапанавана была «Праграма неадкладных мер па выхаду эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу». Гэта праграма па прапанове Савета Міністраў была зацверджана 30 верасня 1994 г. Вярхоўным Саветам.

Мэтаю праграмы было прыпыненне спаду вытворчасці, памян-шэнне інфляцыі, недапушчэнне далейшага падзення жыццёвага ўзроўню. У выніку ўдалося запаволіць рост спажывецкіх цэн. У 1995 г. тэмпы спаду вытворчасці ВУП, прамысловай і сельскагас-падарчай прадукцыі былі ўжо крыху меншымі, чым у папярэднім годзе. 1995 г. стаў завяршалыіым годам падзення большасці асноў-ных вытворчых паказчыкаў.

Было відавочна, што наспела неабходнасць распрацаваць больш адэкватную рэчаіснасці стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, скласці доўгатэрміновыя прагнозы і прагра-мы, аб'яднаць іх у сістэму ўзаемазвязаных дакументаў, разлічаных на розныя перыяды. Гэта перадвызначыла распрацоўку ў 1996 г. Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2010 г., Асноўных кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бе-ларусі на 1996-2000 гг., у 1998 г. - Канцэпцыі сацыяльна-эканамі-чнага развіцця краіны да 2015 г., у 1999 г. - Асноўных кірункаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2010 г. і ў 2000 г. -Канцэпцыі і праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг.

У верасні 1996 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зацвердзіў «Асноў-ныя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг.». Мэтаю новай праграмы стала пабудова сацы-яльна арыентаванай рыначнай эканомікі, дасягненне ў 2000 г. уз-роўню 1990 г. па важнейшых эканамічных паказчыках. Ставілася задача кансалідаваць сілы і сродкі грамадства на вывад эканомікі з крызісу на аснове стратэгічных мэт рэфармавання ўсёй сістэмы грамадскіх адносін.

Да 2000 г. прадугледжвалася прайсці два этапы:

1) 1996-1997 гг. - дасягнуць макраэканамічнай стабілізацыі, спыніць спад вытворчасці, знізіць інфляцыю, стабілізаваць курс нацыянальнай валюты;

2) 1998-2000 гг. - аднавіць эканамічны рост, забяспечыць пры-рост ВУП не менш як на 5 % у год, забяспечыць рост жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

Эканамічнымі прыярытэтамі праграмы на 1996-2000 гг. былі абвешчаны: экспарт; жыллё; харчаванне.

Для выканання праграмы была рэарганізавана сістэма кіра-вання эканомікай - прынята Генеральная схема кіравання народ-най гаспадаркай на 1996-2000 гг. Другая палова 90-х гг. XX ст. стала важным этапам у працэсе пераадолення крызісных з'яў, якія былі выкліканы распадам СССР і фарміраваннем новай структу-ры эканомікі. Ужо ў 1996 г., упершыню за перыяд існавання Бела-русі як самастойпай дзяржавы, адбыўся прырост, у параўнанні з папярэднім 1995 г., ВУП - на 3 %, вытворчасці прамысловай пра-дукцыі - на 4, опажывецкіх тавараў - на 9, уводу жылля - на 35%. Сельскагаспадарчая вытворчасць павялічылася на 2 %. Аднак гэтыя паказчыкі былі яшчэ вельмі далёкімі да ўзроўню дакрызіс-нага 1990 г. Такім чынам, пачалося паступовае пераадоленне кры-зіснага падзення нытворчасці.

Эканамічныя працэсы другой паловы 1990-х гг. можна падзяліць на дзве фазы:

1) 1996 - першая палова 1998 г. - высокія тэмпы росту;

2) канец 1998-2000 г. - замаруджванне тэмпаў росту. Замаруджванпе (табл. 2) у многім было выклікана вынікамі

крызісу 1998 г. у расійскай эканоміцы. Пры гэтым залежнасць ад яе беларускай эканомікі была і застаецца высокай. Шэраг экана-містаў лічаць, што запагюльванне тэмпаў росту таксама звязана з замаруджваннем рэформаў.

У другой палове 1990-х гг. была ўзмоцнена роля дзяржаўных органаў рэгулявання эканомікай. Была вызначана мэта эканаміч-ных ператварэнняў - набудова сацыяльна арыентаванай рынач-най эканомікі: стратэгіяй нацыянальнага развіцця было абвешча-на ўстойлівае развіццё, у падтрымку якога павінны быці выступіць сацыяльныя прыярытэты.

У выкананні праграмы 1996-2000 гг. былі дасягнуты значныя поспехі

Рэалізацыя праграмы дазволіла пераадолець спад вытворчасці, забяспечыць штогадовыя прыросты ВУП, вытворчасці прамысло-вай прадукцыі, спажывецкіх тавараў, палепшыць сістэму сацыяль-най абароны населыііцтва. Узмацніўся дзяржаўны кантроль за працэсамі цэнаўтварэння, раздзяржаўлення і прыватызацыі.

У2000 г. удалося не толькі дасягнуць,але і пераўзысці на 10% узровень 1990 г. у вытворчасці тавараў народнага спажывання наогул па выпуску прамысловай прадукцыі - на1 %. Валавы ўнут

раны прадукт павялічыўсяўся за пяцігодку на 36 %, прадукцыя пра-

мысловасці - на 65, іпвестыцыі ў асноўны капітал - на 34, увод жылля - на 81, вытворчасць спажывецкіх тавараў - на 84 % роз шчны тавараабарот - больш чым у два разы.

Разам з тым, нягледзячы на значны рост у параўнанні з 1995 г па шэрагу асноўных паказчыкаў у 2000 г узроуню 1990-х гг. дасягнуць не ўдалося. Выступаючы ў лістападзе 2000 г. перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, А. Лукашэнка адзначыу нанболып вострыя праблемы ў эканоміцы Беларусі: \) неэфектыунасць ссльскай гаспадаркі; 2) стратнасць 1/3 прамысловых прадпрыемстваў;3) высокую Інфляцыю; 4) нізкі ўзровень аплаты працы работнікаў.Праграма сац.-эканамічнага развіцця Беларусі на 2001-2005 гг. і ход яс выканання. У 2001 г. пачаўся новы этап трансфармацы. эканомікі Беларусі. У сваім пасланні Нацыяналь-наму сходу Рэспублікі Беларусь у 2001 г. Прэзідэнт А. Лукашэн-ка адзначыу неабходнасць выкарыстання пераважна эканамічных метадаў дзяржаўнага Рэгулявання і рыначных механізмаў гаспадарання пры правядзенні ператварэнняў у эканоміцы. У перадвыбарнай праграме «За моцную квітнеючую Беларусь'» А Лукашэнка заявіў аб лібералізацыі эканомікі, стымуляванні прад-прьшальніцкай актыўнасці, спрашчэнні працэсу рэгістрацыі прадпрымальніцкіх структур,скарачэнні коль лькасці ліцэнзійных відаў дзейнасці і г.д.

Кіраўніцтвам была распрацавана і прынята на II Усебеларускім народным сходзе «Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005гг.).

Праграма прадугледжвае стварэнне высокаэфектыўнай сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомші з дзенснымі механізмамі дзяржаўнага і рыначнага рэгулявання.

Асноўнымі прыярытэтамі новай праграмы былі вызначаны :1) нарошчванне экспарту тавараў і паслуг

2) развіццё аграпрамысловага комплексу і звязаных з ім галін;

3) актывізацыя інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці; 4)далейшае развіццё жыллёвага будаўніцтва-

5) фарміраванне эфектыўнай сістэмы аховы здароўя

У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2001-2005 гг. прадугледжаны сярэднегадавыя тэмпы росту: ВУП - на 6-7 %; экспарту - на 7-9; імпарту - на 7-8; уводу агульнай плошчы жы-лых дамоў - на 94—97; прадукцыі сельскай гаспадаркі - на 4-5 %.

У 2005 г. у параўнанні з 2000 г. інвестыцыі ў асноўны капітал павінны скласці 133 %, матэрыялаёмістасць павінна быць зніжана на 6-7, энергаёмістасць ВУП - на 20-25 %. Валавы ўнутраны пра-дукт у 2005 г. у параўнанні з 2000 г. плануецца павялічыць на 35-40 %, аб'ём прамысловай прадукцыі - на 28-32, вытворчасць спа-жывецкіх тавараў - на 42-47, сельскагаспадарчай прадукцыі -на 22-28, аб'ём рознічнага тавараабароту - на 50-55%. У 2005 г. прадугледжана давесці сярэднямесячную заработную плату да 250 долараў у эквіваленце.

Паводле афіцыйных даных, у 2001-2003 гг. гаспадарка Беларусі ў цэлым мела неблагія тэмпы прыросту але яны крыху адставалі ад запланаваных. У 2003 г. прагнозным паказчыкам адпавядаў прырост экспарту, аб'ём жыллёвага будаўніцтва, зніжэнне энергаёмістасці ВУП. Разам з тым павялічылася коль-касць стратных прадпрыемстваў. У 2003 г. доля стратных прадпрыем-стваў у прамысловасці складала 35 %, у сельскай гаспадарцы - звыш паловы.

22 чэрвеня 2004 г. на пасяджэнні Савета Міністраў была абмер-кавана і адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяль-на-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 г. Згодна з ёю ў Беларусі плануецца дасягнуць ВУП па парытэтнай пакупной здольнасці на душу насельніцтва да ўзроўню 60 % ад сярэднееўрапейскага .Для гэтага штогод прырост валавога ўнутранага прадукту павінен скла-даць не менш чым 6-7 %.

У цэлым пабудова рыначнай эканомікі ў Беларусі адбываецца неадназначна і супярэчліва. Першая палова і990-х гг. характары-завалася разрывам складзеных у перыяд існаеання СССР эканамі-чных сувязяў, стратаю сыравіннай базы эканомікі і большасці рынкаў збыту прадукцыі, рэзкім спадам вытйорчасці, ростам бес-працоўя, гіперінфляцыяй, падзеннем узроўню жыцця насельніцтва. 3 1996 г. пачалося паступовае пераадоленне крызісу. Была істотна ўзмоцнена роля дзяржавы ў эканамічных пераўтварэннях, выпра-цавана стратэгія раавіцця грамадства - пабудова сацыяльна ары-ентаванай рыначнай эканомікі. Адмова ад шоісавай тэрапіі і выбар шляху сацыялыіа арыентаванай рыначнай сістэмы ў цэлым пад-трымліваецца грамадзянамі Беларусі. Разам з тым патэрналісцкія настроі ў грамадстве і ўладных структурах, недастатковае выка-рыстанне эканамічна эфектыўных рыначных метадаў рэгулявання эканамічнымі працэсамі стрымліваюць тэмпы развіцця эканомікі. Невысокім пакуль застаецца і ўзровень жыцця грамадзян краіны.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б