Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
32.26 Кб
Скачать

Вопрос№86

У 90-ыя гг. беларуская культура папоўнілася значнымі творамі літаратуры, мастацтва. Гучны рэзананс у культурным жыцці атрымала пастаноўка ў 1995г. балета “Страсці” (“Рагнеда”) А.Мдзівані і В.Елізар’ева. Аўтары пастаноўкі атрымалі Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь (1996) і прэмію Міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА (1996). Рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета РБ узбагацілі оперы “Князь Наваградскі”, “Майстар і Маргарыта” Я.Глебава, “Візіт дамы” і “Юбілей” А.Картэса. Да мастацкага асэнсавання рэальных гістарычных падзей былі скіраваны сучасныя пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы “Князь Вітаўт” А.Дударава, “Звон – не малітва”, “Крык на хутары”, або “Страсці па Аўдзею” У.Бутрамеева, “Саламея” С.Салаўёва і інш.

Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў “Музычнае Палессе”, “Музы Нясвіжа”, Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Полацку, “Мінская вясна”, “Беларуская сакавіца”, беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, “Залаты шлягер” у Магілёве і інш. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца міжнародны фестываль “Славянскі базар” у Віцебску.

У беларускай літаратуры 90-ых гг. Прыкметна праявіліся спробы адысці ад празмерна ідэалагізаванага мастацтва і ўзрасла цікавасць да мінулых літаратурных эпох, мадэрнізму і постмадэрнізму. Сучасная беларуская літаратура – гэта “сплаў” традыцый і пошуку новых шляхоў. Новае пакаленне літаратараў ахвотна выкарыстоўвае ў сваёй творчасці разнастайныя жанравыя і стылявыя формы замежнай літаратуры, такія, як дэтэктыўна-прыгодніцкія і фантастычныя творы: “Забойства на Каляды” М.Шайбака (1990), “Заўсёды светла каля турэмных муроў” А.Сакалова (1991), “Латвійскі дэтэктыў” А.Глобуса (1991), “Сцэнарый смерці” М.Клімковіча (1991). “Сапежынскі прывід” Т.Сабоцкай (1993), “Ліхія прыгоды Генрыка Войніча, злодзея і прайдзісвета” Т.Сабоцкай (1994), “Прывід у Гайцюнішках” М.Адамчыка і М.Клімковіча (2000). Беларускія пісьменнікі пачынаюць працаваць у жанрыв абсурду (Э.Мядзведзеў). У жанры постмадэрнізму працуюць А.Бахарэвіч, З.Вішнёў, В.Гапеева і інш. Калі раней ўсё літаратурнае жыццё краіны было сканцэнтравана ў Саюзе пісьменнікаў, то зараз літаратурныя аб’яднанні ёсць амаль пры кожнай вышэйшай навучальнай установе.

Як і раней, у беларускіх пісьменнікаў вялікая цяга да мінулага роднай зямлі, традыцыі гістарычнага раману працягваюць В.Іпатава, У.Федарэнка, Л.Дайнека, У.Арлоў. Літаратура вызначылася велізарным попытам на новыя этычныя і эстэтычныя каштоўнасці. Павышанай увагай да сацыяльнага боку рэчаіснасці, імкненнем выкрываць маральныя язвы грамадства вылучаюцца многія творы сучаснай тэматыкі. Адкрыта заяўленая грамадзянская пазіцыя, высокае гуманістычнае гучанне характэрна для шматлікіх твораў В.Быкава, Н.Гілевіча, Я.Брыля, І.Пташнікава, А.Разанава, А.Дударава і інш.

У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Жыльбел”, “Верхні горад” і інш. З’явіліся неафіцыйныя творчыя аб’яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі, у тым ліку работы В.Шаранговіча, Ю.Герасіменкі-Жызнеўскага, В.Слаука, С.Кавалеўскага, Р.Сустатава, П.Татарнікава, Ю.Алісевіча. Шырокую вядомасць атрымалі мастакі М.Селяшчук і А.Ксяндзоў. Традыцыі беларускай школы скульптуры працягваюць В.Борзды, В.Ковач, К.Селіханаў, У.Жбанаў, творы якога ўпрыгожваюць вуліцы беларускай сталіцы.

Акрамя стварэння новых культурных каштоўнасцей перад грамадствам паўстала пытанне захавання гістарычнай спадчыны. У маі 1993г. быў прыняты Закон РБ “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”. Помнікі культурнай спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філіялах – гістарычных, краязнаўчых, гісторыка-археалагічных, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх. Іх фонды папоўніліся асабістымі архівамі шматлікіх вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва. Прадоўжылася рэстаўрацыя гістарычнай забудовы Верхняга горада ў Мінску, Мірскага замка, які на сесіі адпаведнага камітэта ЮНЕСКА быў уключаны ў спіс сусветнай культурнай спадчыны. Пашыраны рэстаўрацыйныя работы ў Гродне, Нясвіжы, Брэсце і інш.

Апошнім часам адраджаецца і актыўна развіваецца каля 40 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічае больш за 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў народных майстроў.

Такім чынам, час эканамічных і сацыяльна-палітычных перамен у грамадстве быў цесна звязаны з пошукамі і здабыткамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры краіны, нацыянальна-культурным адраджэннем.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б