Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

б яз шпоры

.docx
Скачиваний:
210
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
89.58 Кб
Скачать

4. змены ў беларускім правапісе 2008г.

СТАРАЯ РЭДАКЦЫЯ

НОВАЯ РЭДАКЦЫЯ

Аканне ў ненаціскных фіналях –эр,-эль запазычанняў

Пісалася без акання: альма-матэр, бартэр, дэкодэр, капм’ютэр, карцэр, кіндэр-сюрпрыз, лідэр, менеджэр і менэджэр, містэр, прэсвітэр, шніцэль, шпатэль, унтэр, унтэр-афіцэр.

Ўводзіцца аканне: альма-матар, бартар, дэкодар, капм’ютар, карцар, кіндар-сюрпрыз, лідар, менеджар, містар, прэсвітар, шніцаль, шпаталь.

Не ўводзіцца аканне: унтэр, унтэр-афіцэр, Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

Замацаванне акання ў арэвіятурах савецкага часу і ўвядзенне акання ў іншых запазычаных скарачэннях

Абком, ваенком, гарком, прафком, лінкор, селькор і інтэрпол

абкам, ваенкам, гаркам, прафкам, лінкар, селькар і інтэрпал

Анканне на канцы запазычаных слоў

Пісалася без акання: Ватэрлоо, Рыо-Грандэ, Рыо-дэ-Жанэйра, Токіо, адажыо, імпрэсарыо, радэо, сальфеджыо, трыо

Ўводзіцца аканне: Ватэрлоа, Рыа-Грандэ, Рыа-дэ-Жанэйра, Токіа, адажыа, імпрэсарыа, радэа, сальфеджыа, трыа

Яканне ў лічэбніках і ў запазычанных словах

Дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць, пяцьдзесят і інш.;

Аўдыекасета, плеяда

Дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць, пяцьдзясят і інш.;

Аўдыякасета, пляяда

Спалучэнне “ /й/ + галосны”

Перадавалася рознымі спосабамі: іог і ёг, Айунскі, Іофе, Нью-Йорк, нью-йоркскі, Іакагама і Йакагама, Іашкар-Ала і Йашкар-Ала; папайя, паранойя, піар-ход, секвойя.

Будзе наступным спосабам: ёг, Аюнскі, Ёфе, Нью-Ёрк, нью-ёркскі; Іакагама, Іашкар-Ала,папая, параноя, піяр-ход, секвоя

Напісанне е-э ў запазычанных словах

Пісалася праз “е” або праз “э”: інтэрнет і інтэрнэт, ксінтэсенцыя, рэзюмэ і рэзюме, сервіс і сэрвіс, экземпляр і экзэмпляр, Душанбе і Душанбэ, Морзэ і Морзе, Рыа-дэ-Жанейра, грузінскія прозвішча на –дзе: Шэварнадзе, Леанідзе, менеджэр, і менэджэр, менеджмент і менэджмент, Каба-Вердэ і Каба-Вэрдэ.

Уводзіцца напісанне прах э: інтэрнэт э, ксінтэсэнцыя, рэзюмэ, сэрвіс, экзэмпляр, Душанбэ, Морзэ, Рыа-дэ-Жанэйра, грузінскія прозвішча на –дзе: Шэварнадзэ, Леанідзэ, Брыгвадзэ, Табідзэ

Увадзіцца напісанне праз е: менеджар, менеджмент, Каба-Вердэ

Напісанне д (дз), т (ц) у запазычанных словах

Пісалася цвёрда або мякка: Д’еп, і Дзьеп, Сан-Мартын і Сан-Марцін; арцішок і артышок, ятвяг.

Уводзіцца цвёрдае напісанне: Д’еп, Сан-Мартын

Уводзіцца мяккае напісанне: арцішок ятвяг. Але: твіст

Правапіс мяккага знака (у прыкметнніках, утвораных ад кітайскіх назваў)

Мяккасць адлюстроўвалася: чаньчуньскі, цяньшаньскі

Мяккасць не адлюстроўваецца: чань-чунскі, цянь-шанскі

Прыстаўны і ўстаўны в у запазычанныз словах

Вохра і охра, есаул

Вохра, есавул

Ненаціскны пачатковы у ў спалучэннях галосных у запазычанных словах

У запазычанных словах у не “скарачвалася”: для уніята, ва універсітэце

Уводзіцца скарачэнне у ў запазычанных словах: для ўніята, ва ўніверсітэце

Ненаціскны у ў спадучэннях галосных у запазычанных словах

Было “нескарочанае” напісанне: раунд, сауна, фауна, каузуальнасць, клоун, лакаут

Было “скарочанае” напісанне: Дахаў

Уводзіцца “скарочанае” напісанне: раўнд, саўна, фаўна, каўзуальнасць, клоўн, лакаўт, Але: траур

Уводзіцца “нескарочанае” напісанне: Дахау

Фанетычнае напісанне збегу зычных стн як сн

Пісалася літара т: кампостны, фарпостны, кантрастны, аванпостны, баластны

Уводзіцца напісанне без т: кампосны, фарпосны, кантрасны, аванпосны, баласны

Лібералізацыя правілаў пераносу

Дазвалялася пераносіць толькі: птуш-ка, рас-крыць, двац-цаць, сол-лю

Дазваляецца пераносіць па-рознаму: пту-шка, птуш-ка, рас-крыць, ра-скрыць, раск-рыць; двац-цаць, два-ццаць; сол-лю, со-ллю

Іншыя змены

Ваенна-палявы; сэканоміць і зэканоміць; Чэлюскін;броўнаўскі і браўнаўскі (рух); цвердапаліўны; Вялікае княства Літоўскае

Ваеннапалявы; сэканоміць; Чалюскін; броўнаўскі (рух); цвёрдапаліўны; Вялікае Княства Літоўскае

5. Білінгвізм

Двухмоўе або білінгвізм (ад лац.: bi «двойчы» і лац.: lingua «мова»): папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моваў, прынята гаварыць пра шматмоўе або полілінгвізм.

Білінгвізм як складаная з'ява даследуецца ў розных аспектах, з якіх асноўныя: псіхалагічны, педагагічны, сацыялінгвістычны. Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасаванасцю, з праблемай пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Педагагічны бок білінгвізму закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялінгвістычны аспект двухмоўя ахоплівае кола пытанняў, звязаных з вывучэннем адносін «білінгвізм — грамадства», такіх як: сфера выкарыстання першай і другой мовы; ступень авалодвання мовамі; размеркаванне камунікацыйных функцый паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы, свядомае ўмяшанне грамадства ў моўныя працэсы і г. д.

Пры фармаванні двухмоўя з блізкароднасных моваў, і пры нізкай моўнай кампетэнтнасці білінгва (носьбіта дзвюх моваў), можа ўзнікаць моўная інтэрферэнцыя.

У Беларусі білінгвізм існаваў здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. У перыяд Вялікага Княства Літоўскага (13-18 ст.) існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе. Пасля аб'яднання ВКЛ з Польскім каралеўствам у фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую пачало складвацца беларуска-польскае двухмоўе. Калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) беларускія землі былі далучаны да Расейскай імперыі, а функцыі афіцыйнай мовы стала выконваць расейская мова, шырока развівалася беларуска-расейскае двухмоўе. Функцыі міжнацыянальных кантактаў расейская мова выконвала і ў былым СССР. Моўная сітуацыя ў Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася як шматмоўная пры фактычным аднамоўі значнай часткі беларускага насельніцтва. Сучасная моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем беларускай і расейскай моў і можа быць вызначана як беларуска-расейскае двухмоўе. З прыняццем у 1990 закону «Аб мовах у Беларускай ССР» і наданнем беларускай мове статуса дзяржаўнай мовы суадносіны моў у Беларусі пачалі мяняцца на карысць беларускай мовы. Пасля рэферэндумаў 1995 і 1996, паводле вынікаў якіх расейскай мове быў нададзены роўны статус з беларускай, гэты працэс запаволіўся.

3. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы

3 тыс. да н. э. – II палова 1 тыс. н. э. — агульнаславянскае адзінства

3 тыс. да н. э. – распад уяўнага індаеўрапейскага адзінства на дробныя моўныя групы (балтыйскую, германскую, раманскую, іранскую, кельцкую, індыйскую (індаарыйскую)), сярод якіх і славянская.

– існаванне агульнаславянскай (праславянскай мовы-асновы) мовы, якой першапачаткова карысталіся ўсе славяне.

з 7 – 8 стст. да 13 ст. — агульнаўсходнеславянскі перыяд

6 ст. – 7 ст. н.э. – завяршылася рассяленне славян на большую тэрыторыю, аслабленне сувязей п/ж імі, распад праславянскага моўнага адзінства, утварэнне трох груп славянскіх плямён — а) усходнеславянскай; б) заходнеславянскай; в) паўднёваславянскай.

9 ст. – усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеўская Русь.

канец 10 ст. – на нашы землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўна-славянскай) мове — першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян;

– кнігадрукавання яшчэ не было, таму ўсе помнікі рукапісныя (буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр);

– культурна-асветніцкая дзейнасць К. Тураўскага, Златавуста, Клімента Смаляціча, Аўраама Смаленскага, Ефрасінні Полацкай;

– дзяржаўная мова Кіеўскай Русі – старажытнаўсходнеславянская (старажытнаруская), утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсходніх славян;

– “Слова пра паход Ігаравы”, “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова мітрапаліта Іларыёна”, творы Уладзіміра Манамаха.

канец 12 ст. – пачатак 13 ст. – распад Кіеўскай Русі, чаму спрыялі міжусобныя войны феадалаў;

– фарміраванне асобных народнасцей — беларускай, рускай, украінскай; беларуская народнасць утварылася з трох плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы.

14 ст. – 18 ст. — перыяд фарміравання беларускай народнасці

сярэдзіна 13 ст. – канец 16 ст. – утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.

– беларуская мова — дзяржаўная мова ВКЛ.

– высокая ступень развіцця старабеларускай літаратурнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў.

– усталяванне ўсіх адметных моўных асаблівасцей беларускай мовы:

а) прыстаўныя галосныя і зычныя: іржавы, аржаны, восень;

б) зацвярдзелыя шыпячыя [ж], [ш], [ч], [дж], [р], [ц]: чый, іншы, крык;

в) у нескладовае на месцы былых в, л: воўк, уздумаў;

г) змяненне роду ў назоўніках тыпу пыл, стэп, насып, і інш.

канец 16 ст. – пачатак 17 ст. – 1569 г. — ВКЛ паступова страціла палітычную і эканамічную самастойнасць і падпадала пад уладу Польшчы — аб’яднанне ВКЛ і Польшча (Рэч Паспалітая).

– звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы пад уплывам польскай у афіцыйным справаводстве, у іншых сферах культурнага жыцця.

II палова 17 ст. – усё 18 ст. – заняпад беларускай мовы праз панаванне польска-лацінскай кніжнасці.

19 ст. – пачатак 21 ст. — перыяд фарміравання беларускай нацыі

канец 18 ст. – 19 ст. – 1795 г. — пасля 3 падзелу Рэчы Паспалітай беларускія землі поўнасцю далучыліся да Расійскай імперыі.

– афіцыйная мова — руская (паланізацыя заменена гвалтоўнай русіфікацыяй).

– 1830-1831 гг. — разгортваецца нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі; нацыянальна-вызваленчае паўстанне.

– 1840 г. — указам Мікалая I ад 18 ліпеня было забаронена ў афіцыйных дакументах ужываць назву “Беларусь”; спынена дзеянне на Беларусі Стату́та ВКЛ 1588 г.

– 1863 г. — нацыянальна-вызваленчае паўстанне К. Каліноўскага (першая нелегальная газета “Мужыцкая праўда” (1862 г.)).

– 1867 г. — царскі ўрад забараніў забараніў друкаваць кнігі на беларускай мове (на тэрыторыі Беларусі на працягу 30 гадоў не было надрукавана ніводнай беларускай кнігі).

– з канца 19 ст. — паступовае адраджэнне беларускага пісьменства і складванне новай беларускай літаратурна-пісьмовай мовай (вялікая роля ў гэтым працэсе належыць пісьменнікам 19 ст.; сярод пачынальнікаў адраджэння беларускай мовы А. Рыпінскі, Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі, пазней да іх далучыліся — Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, А. Пашкевіч (Цётка)).

пачатак 20 ст. – 1905-1907 гг. — рэвалюцыя, у выніку якой царскі ўрад пайшоў на ўступкі ў нацыянальным пытанні (1905 г. — уступае ў дзеянне закон аб свабодным друку, шырокае разгортванне кнігавыдавецкай справы).

У пач. 20 ст. выйшла каля 250 выданняў на бел. мове, у той час як за ўсё 19-ае ст. толькі 75 выданняў.

– верасень 1906 г. — пачала выдавацца беларуская газета “Наша доля” (выйшла 6 нумароў);

– восені 1906 г.-1915 г. — выходзіла газета “Наша ніва”, у якой друкуюцца выдатныя бел. пісьменнікі, будучыя класікі бел. літ-ры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, М. Гарэцкі і інш.; іншыя перыядычныя выданні: “Наша хата”, “Саха”, “Лучынка”, “Беларус”.

– 1917 г. — першыя спробы кадыфікацыі арфаграфічных і граматычных норм бел.мовы, зробленыя братамі Антонам і Язэпам Лёсікамі, якія апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”;

– 1918 г. — “Беларускі правапіс”;

– 1918 г. — найбольш аўтарытэтнае выданне “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча (першая граматыка сучаснай беларускай мовы).

20-я гг. 20 ст. – 1919 г. — новы этап дзяржаўнасці — утварэнне БССР — абвяшчэнне незалежнасці Беларусі (3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь).

– 1920 г. — беларуская мова зноў набывае статус дзяржаўнай.

– гады нацыянальнага Адраджэння (у гэты час прафесія мовазнаўцы была самай запатрабаванай і папулярнай у рэспубліцы, а праблемы, звязаныя з развіццём і ўдасканаленнем мовы, — у цэнтры ўсяго грамадства).

– бел. літ. мова становіцца мовай усёй сістэмы адукацыі, навукі і дзяржаўнага кіравання.

– асноўная задача — стварэнне, выпрацоўка беларускай нацыянальнай тэрміналогіі.

– 1921 г. — створана Навукова-тэрміналагічная камісія.

– 1922-1930 гг. — вданы 24 тэрміналагічныя галіновыя слоўнікі.

– 15 ліпеня 1924 г. — на II сесіі ЦВК БССР прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”; быў пакладзены пачатак беларусізацыі ў краіне.

канец 30-х гг. 20 ст. – звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы (склалася становішча вымушанага двухмоўя, у афіцыйным ужытку замацоўваецца толькі руская мова).

канец 80-х – пачатак 90-х гг. 20 ст. – набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту.

– 26 студзеня 1990 г. — “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова становіцца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі.

14 мая 1995 г. – рэспубліканскі рэферэндум, які змяніў моўную сітуацыю ў краіне: руская мова набыла статус другой дзяржаўнай і стала дамінаваць у афіцыйным ужытку.

Беларуская мова сёння зноў трапіла ў цяжкае становішча; яна практычна не выкарыстоўваецца ва ўсіх сферах жыцця краіны і фактычна не з’яўляецца рэальным сродкам зносін народа.

12. правапіс суфіксаў дзеясловаў

Напiсанне суфiксаў –ава-, -ява-, -ва- ў дзеясловах залежыць ад таго, на што заканчваецца дзеяслоў у форме 1-ай асобы адзiночнага лiку: калi на –ую, -юю, то ў неазначальнай форме i ў прошлым часе пiшуцца суфiксы –ава-, -ява-: святкую –святкаваць, святкаваў, малюю – маляваць, маляваў; калi на –ваю, то суфiкс –ва: загадваю –загадваць, загадваў, пераконваю – пераконваць, пераконваў.

Суфiксы –iва-, -ыва- пiшуцца пасля збегу зычных, апошнiмi з якiх бываюць л, н, р: падтрымлiваць, праветрываць.

Калi iнфiнiтыў закончанага трывання на –iць мае папярэднi галосны, то ў незакончаным трываннi перад суфiксам –ва- замест i пiшацца й: супакоiць – супакойваць, прыклеiць – прыклейваць.

У прыставачных дзеясловах, калi нацiск падае на склад перад суфiксам –ва-, захоўваецца цi аднаўляецца нацiскное о: падскочыць – падскокваць, адпрасiцца – адпрошвацца.

Перад суфiксамi прошлага часу –л-, -ў- захоўваюцца галосныя, якiя ўжываюцца перад –ць у iнфiнiтыве: належаць – належаў, належала, дагледзець – дагледзеў, дагледзела. Параўнайце: кнiга належыць брату, сястра дагледзiць дзiця – формы 3-яй асобы адзiночнага лiку цяперашняга часу.

15. Сінтаксічная інтэрферэнцыя. калі пры карыстанні рускай

мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове.

Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры

беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

Сінтаксіс (як раздзел граматыкі) вывучае віды сувязей, на аснове якіх арганізуюцца словазлучэнні і сказы. Напрыклад, у сказе дзейнікі і выказнікі каардыніруюцца (суадносяцца п/ж сабой), прыметнікі ў словазлучэннях звычайна дапасуюцца да назоўнікаў, дзеясловы кіруюць назоўнікамі, а прыслоўі прымыкаюць да дзеясловаў.

Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове

Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання.

Найбольш пашырана ўздзеянне рускай мовы выяўляецца ў канструкцыях дапасавання і кіравання, для якіх характэрны шэраг спецыфічных рыс. Адзначым некаторыя з іх.

Дапасаванне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. У словазлучэннях з дапасаваннем галоўны і залежны кампаненты звязаны граматычна, і пры змене формы галоўнага кампанента змяняецца і форма залежнага кампанента.

Галоўны кампанент у словазлучэннях з дапасаваннем можа быць выражаны назоўнікам (новы дом, першая сустрэча), субстантываваным прыметнікам (акуратны дзяжурны), займеннікам (усё самае дарагое), лічэбнікам (кожны чацвёрты).

У якасці залежнага кампанента ўжываюцца поўныя прыметнікі (цікавы фільм), займеннікі (увесь дзень), лічэбнікі (двух братоў), дзеепрыметнікі (забыты ключ), назоўнікі-прыдаткі (матылёк-прыгажун).

Часцей за ўсё дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

Кіраванне — такі від падпарадкавальнай сувязі, пры якім галоўны кампанент патрабуе пастаноўкі залежнага кампанента ў пэўнай склонавай форме з прыназоўнікам або без яго, прычым змена формы галоўнага кампанента не выклікае змены залежнага кампанента: любіць Радзіму, дапамагчы чалавеку, аддаць дзіця на выхаванне. У такіх словазлучэннях кампаненты звязаны і граматычна, і па сэнсе.

Галоўны кампанент у словазлучэннях з кіраваннем звычайна выражаны дзеясловам (чытаць газету, займацца музыкай), назоўнікам (распараджэнне дырэктара), прыметнікам (поўны радасці).

Кіраванне бывае прыназоўнікавае (знаёмы з дзяцінства, уважлівы да людзей) і беспрыназоўнікавае (служыць народу).

13.Утварэнне дзеепрыметнiкау i спосабы iх перадачы.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфікса -л-: пасталець — пасталелы, пасінець — пасінелы.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца і з дапамогай суфіксаў -ш-, -ўш- ад асновы інфінітыва пераходных і

непераходных дзеясловаў: узнікнуць -узнікшае (пытанне), прыехаць — прыехаўшая (сястра).

Дзеепрыметнікі залежнага стану п р о ш л а г а часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-:

У беларускай літаратурнай мове не ўсе дзеепрыметнікі аднолькава ўжывальныя. Найбольш пашыраныя дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-, -ан-, -ен-, -т-:

Дзеепрыметнікі з суфіксамі -ўш-, -ш- у беларускай мове ўжываюцца абмежавана, у форме мужчынскага роду яны с.упадаюць з

дзеепрыслоўямі і ўспрымаюцца двухсэнсоўна. Параўн.: Паспакайнеўшы вучань пачаў адказваць упэўнена (вучань які? — паспакайнеўшы) — дзеепрыметнік. Паспакайнеўшы, вучань пачаў адказваць упэўнена (пачаў адказваць калі? — паспакайнеўшы) — дзеепрыслоўе.

Рэдкасныя ў беларускай мове дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану цяперашняга часу. Утвараюцца яны ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч-), -ем-, -ім-. Ужываюцца ў навуковых працах, у мове газет, пераважна ў складзе тэрмінаў: бастуючыя рабочыя, рухаючыя сілы гісторыі. Большасць з іх страцілі дзеяслоўныя адзнакі, набылі якаснае значэнне і перайшлі ў прыметнікі: неўміручы подзвіг, гаючая вада, кіпучая кроў, стаячая вада, ляжачы камень, дрымучы лес, любімы горад, вядомы вучоны.

Няма ў беларускай мове зваротных дзеепрыметнікаў.

У беларускай мове ёсць сродкі замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з іншых моў (у першую чаргу з рускай).

Неўжывальную ў беларускай мове форму рускага дзеепрыметніка можна замяніць:

– даданым сказам (азначальным, дапаўняльным, дзейнікавым): Мы шли обочиной дороги, сплошь покрытой бурыми прошлогодними ластьями, еще не высохшими после снега. Мы ішлі ўскрай дарогі, усцеленай бурым леташнім лісцем, якое яшчэ не высахла пасля снегу.

– дзеепрыслоўем, дзеепрыслоўным зваротам: «Стучит кто-то?» — сказал остановившийся Чуб «Стукае нехта?» — спытаў Чуб

Спыніўшыся;

– прыметнікам: Он [Лермонтов] был счастлив своими мыслями, их силой, широтой, своими замыслами, всёпроникающим присутствием.

Ён быў шчаслівы сваімі думкамі, іх сілай, шырынёй, сваімі задумамі, усёпранікальнай прысутнасцю паэзіі.;

– назоўнікам: будущее — будучыня,купающиеся — купальшчыкі,

рассказывающий —апавядальнік.

– дзеясловам:

– развітым прыдаткам: вещества, стимулирующие рост растений — рэчывы, стымулятары росту раслін.

Дзеепрыметнікі, дзеепрыметныя звароты, якія ўваходзяць у загалоўкі твораў, назвы прац, звычайна не перакладаюцца; пры неабходнасці

захоўваюцца яны і ў навуковай, грамадска-палітычнай літаратуры.

ЗАЎВАГА!

У суфіксах дзеепрыметнікаў поўнай і кароткай формы пішаца адно –н- : выкананае заданне, планы выкананы.

У беларускай літаратурнай мове ўжыванне дзеепрыметнікаў з суфіксамі – ач-, -яч-, -уч-, -юч-, -ем-, -ім- абмежавана.

Прыклады перакладаў дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных словазлучэнняў:

увянувшая трава – завялая трава;

разбушевавшееся море – усхваляванае мора;

работающий мотор – матор, які працуе.

21.Структура навуковага тэксту.

Выдзяляюць тэматычную, кампазіцыйную і змястоўную структуры тэксту.

1. Тэматычная структура (у залежнасці ад аднесенасці тэксту да яго тэмы) утворана прадметам выкладу, г.зн. тым, пра што паве-

дамляецца ў тэксце з той ці іншай ступенню дэталізацыі. У аснове тэмы – матэрыяльныя аб’екты, працэсы, з’явы, выпрацаваныя навукай катэгорыі і паняцці. Раскрыццё тэмы – сутнасці якой-небудзьз’явы, працэсу, паняцця і г.д. патрабуе выдзялення і апісання асобных змястоўных характарыстык аб’екта. Яны складаюць падтэмы тэксту. Сукупнасць тэмы і падтэм утварае тэматычную структуру тэксту, якая мае іерархічную будову. На моўным узроўні тэматычная структура фарміруецца лексічнымі (сінанімічнымі, кантэкстуальнымі, сэнсавымі) паўторамі і разнастайнымі (граматычнымі,

згорнутымі, разгорнутымі) канструкцыямі, якія ўтвараюць лексіка-тэматычную сетку тэксту.

2. Кампазіцыйная або логіка-кампазіцыйная структура навуковага тэксту (аднесенасць адзінак тэксту да яго кампазіцыі) адлюстроўвае паслядоўнасць размеркавання сэнсавых блокаў у тэксце.Навуковым тэкстам уласцівы тыпізаваныя схемы размеркавання змястоўнай інфармацыі ў залежнасці ад жанравай прыналежнасці.

Асноўныя пісьмовыя жанры навуковага маўлення (першасныя –навуковы артыкул, манаграфія, дысертацыя, і другасныя – рэферат,

анатацыя, рэзюме, рэцэнзія, навуковы водзыў, агляд) маюць пэўную, уласцівую ім кампазіцыйную арганізацыю, г.зн. парадак раз-

меркавання сэнсавых частак тэксту, а таксама больш або менш стандартызаваны набор моўных сродкаў афармлення пераходу ад ад-

ной часткі да другой.

3. Змястоўная (сэнсавая, прэдыкатыўная) структура тэксту адлюстроўвае сэнсавыя сувязі і адносіны, якія устанаўліваюцца паміж паняццямі, з’явамі, прадметамі рэальнага свету, якія адлюстроўваюцца ў тэксце ў выглядзе моўных адзінак розных узроўняў. Усведамленне сэнсавай структуры навуковага тэксту вядзе дя яго разумення і далейшага выкарыстання атрыманых ведаў. Неабходна асабліва падкрэсліць, што змест тэксту ўяўляе сабой далёка не суму значэнняў моўных адзінак, якія яго складаюць, таму што ў працэсе

функцыянавання мовы як сістэмы назіраецца прырост якасці інфармацыі. Змест тэксту – катэгорыя псіхалінгвістычная і ўяўляе сабой

мысліцельнае ўтварэнне, якое ўзнікае ў інтэлекце чалавека ў працэсе асэнсавання тэксту. Для вызначэння зместу тэксту патрабуецца не толькі асэнсаванне асобных моўных выразаў, але і большых адрэзкаў тэксту, што адпавядаюць падтэмам і мікратэмам, суадносінам іх паміж сабой, і на гэтай аснове асэнсаванне тэксту ў цэлым.З пункту гледжання характару зместу можна выдзеліць тэксты, якія суадносяцца з тэарэтычнымі і эмпірычнымі (заснаванымі

на вопыце) ўзроўнямі навуковага пазнання.

Эмпірычныя тэксты, як правіла, маюць апісальны, канстатавальны характар і служаць для фарміравання фрагмента канцэптуальнай (якая датычыць паняццяў, паняційнай) карціны свету вызначанай галіны ведаў.Тэксты, што маюць тэарэтычную накіраванасць, звычайна

маюць тлумачальны, пераканальны, ацэначны характар.Такім чынам, навуковы тэкст уяўляе сабой складане адзінства тэматычнай, кампазіцыйнай і сэнсавай арганізацыі.

30.Справавыя лiсты.Моунае афармленне i рэдагаванне.

Справавыя лісты – гэта лісты, накіраваныя адной арганізацы-яй (асобай) у другую з мэтай высветліць пэўнае пытанне.

Тэкст справавых лістоў павінен быць дакладным, ясным і лаканічным. Так, напрыклад, для справавых лістоў з’яўляецца тыповым наступны пачатак сказаў: У сувязі з...; Згодна з вашай

просьбай... Справавыя лісты рэкамендуецца складаць толькі па адным пытанні. Найбольш рацыянальнай выглядае структура тэк-

сту, якая складаецца з дзвюх частак: у першай выкладаюцца матывы, якія сталі прычынай для складання ліста; у другой – просьбы,рашэнні, распараджэнні. Выклад кожнага новага аспекту зместу неабходна пачынаць з новага абзаца, каб паляпшаць яго ўспрыманне адрасатам.

Моўныя канструкцыі, якія могуць ужывацца ў справавых лістах:

1) ветлівыя звароты (Паважаны дырэктар!;

2) выказванне падзякі (Дзякуем Вам за..;

3) выразы, якія тлумачаць матывы (У сувязі з цяжкім становішчам...; 4) выказванне гарантыі (Аплату гарантуем...;

5) прапановы, запрашэнні, заключныя словы (Пераканаўча просім Вас не затрымліваць адказ.

6. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі

Моўная інтэрферэнцыя: з'ява адхілення ад нормаў у адной мове з-за прыкладання да яе нормаў іншай мовы. Можа ўзнікаць у абставінах двухмоўя або шматмоўя. Узровень праяўлення моўнай інтэрферэнцыі залежыць ад моўнай кампетэнцыі білінгва (полілінгва).

Адрозніваюцца наступныя віды інтэрферэнцыі: марфалагічная, сінтаксічная, фанетычная, лексічная, словаўтваральная, акцэнтная.

Марфалагічная інтэрферэнцыя звязаная з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рознамоўных лексем (у родзе, ліку, склоне назоўнікаў, ва ўтварэнні сінтэтычных формаў вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў, у родавых і склонавых формах лічэбнікаў, адметнасці ўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў і інш.). калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, білінгв, гаворачы па-руску, можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя звязаная з адрозненнямі ў будове словазлучэнняў, простых і складаных сказаў (кіраванне і інш.). калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, дочкина сумка замест сумка дочери, сынов костюм замест костюм сына, смеяться с него замест смеяться над ним і г.д.

Фанетычная інтэрферэнцыя звязаная з адметнасцямі фанетычных сістэм розных моваў, і прыводзіць да парушэння арфаэпічных нормаў мовы. калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

Лексічная інтэрферэнцыя звязаная з розніцамі або частковымі падабенствамі ва ўласналексемным і семантычным аспектах розных моваў. калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу васкрасенне (бел. нядзеля), благадару (дзякуй), ці калі білінгв у рускай мове ўжывае выразы тыпу Сегодня сильная завея (рус. метель);

Словаўтваральная інтэрферэнцыя звязаная з несупадзеннем словаўтваральных фармантаў у аднакаранёвых словах розных (але блізкіх) моваў. калі білінгв ужывае словы, у якіх назіраецца несупадзенне словаўтваральных сродкаў, напрыклад, у рускім маўленні такімі інтэрферэмамі з’яўляюцца безлюдность (рус. безлюдие), атлетичный (атлетический), вишняк (вишенник), по-человечьи (по-человечески); ці ў беларускім маўленні білінгваў вымакшы (бел. вымаклы), ахрыпшы (ахрыплы), кантраліраваць (кантраляваць).

Акцэнтная інтэрферэнцыя звязаная з разыходжаннямі ў націску ў рознамоўных лексемах. калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за борт (замест за борт), гліняны (замест гліняны), адзінаццаць (замест адзінаццаць), спіна (замест спіна) і г.д.;

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.

1.БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД ІНШЫХ СЛАВЯНСКІХ МОЎ

Усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа ( прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі, кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, асаблівасці мыслення і псіхікі людзей, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы паводзін, развіццё культуры і мастацтва)

адлюстраваліся ў мове. Мова – гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле. На зямным шары жыве каля 2000 розных народаў, а моў налічваецца ад 3000 да 6000, пры гэтым розныя народы могуць гаварыць на адной мове. У залежнасцi ад паходжання, наяўнасцi або адсутнасцi рыс усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Сярод роднасных моў вылучаюцца

моўныя сем’i, групы i падгрупы. Паводле тэорыi iндаеўрапейскай расы, практычна ўсе еўрапейскiя i многiя азiяцкiя народы маюць адну прарадзiму, а iх мовы ўзыходзяць ад адзiнай мовы – крынiцы, якую прынята называць а“гульнаiндаеўрапейскай” або “iндаеўрапейскай прамовай”. Вучоныя не прыйшлi да адзiнай думкi, дзе i калi iснавала гэтая мова. Iснуе шэраг гiпотэз наконт прарадзiмы iндаеўрапейцаў.

Праiснаваўшы некалькi тысячагоддзяў, iндаеўрапейская моўная супольнасць распалася, i на аснове яе дыялектаў пачалi складвацца розныя мовы (германскiя, раманскiя, славянскiя i iншыя). Мовы, якiя паходзяць ад агульнаiндаеўрапейскай, з’яўляюцца роднаснымi, i на гэтай падставе iх аб’ядноўваюць у адну моўную сям’ю – iндаеўрапейскую. Усяго даследчыкамі выяўлена каля 20 моўных сем’яў.

Iндаеўрапейскiя мовы – самая вялiкая ў свеце моўная сям’яУ наш час амаль кожны другi чалавек гаворыць на мове iндаеўрапейскага паходжання. Ужо пазней вучоныя пачалi заўважаць, што асобныя мовы Еўропы вельмi падобныя адна на другую. Па ступенi роднасцi

iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў. Існуе 16 моўных груп iндаеўрапейскай сям’i: германская група

(нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая – лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iншыя), балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя

мовы – пруская i яцвяжская), iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая – авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) i iншыя.

Беларуская мова належыць да славянскай групы моў iндаеўрапейскай сям’і. Разам з рускай і ўкраінскай мовамі яна ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы.

22. ЛЕКСІКА-ГРАМАТЫЧНЫЯ СРОДКІ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВЫХ

ТЭКСТАЎ

Аснову навуковых тэкстаў складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы тыпу думаць, гаварыць, пісаць, вялікі, малы, розум і інш., а таксама тэрміны (вузкаспецыяльныя і шырокаўжывальныя).

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта іншамоўныя ці нават інтэрнацыянальныя словы з абстрактным значэннем тыпу дослед, праблема, працэс, аналіз, даследаванне, аперацыя, факусіравацца, фармуляваць,

функцыянаваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, перадачы інфармацыі, актывізацыі мыслення, дзеяння, ўзбагачаюць мову навукі разнастайнымі сінанімічнымі канструкцыямі і з’яўляюцца асновай выкладу

навуковых тэкстаў розных галін навукі, тэхнікі і культуры.

У навуковай літаратуры можна сустрэць амаль усе часціны мовы са сваімі характэрнымі асаблівасцямі ўжывання. Самымі частотнымі ў навуковых тэкстах з’яўляюцца назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі і дзеепрыметнікі,

ужыванне якіх мае пэўную абумоўленасць і носіць своеасаблівы характар.

Марфалагічныя асаблівасці

Назоўнікі:

• аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне

• назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій,

• назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”:

метады атрымання выніку, працэсы

• рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары,

Прыметнікі:

• прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат,

• якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;

• прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні,

• складаныя прыметнікі ч(асцей тэрміны): вектарна-матрычны,

квазілінейны, клінаграфічны;

• субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: прамая, крывая,

Дзеепрыметнікі:

• дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -

ан-: напісаныя, вылітыя, прарослыя,

• дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове

суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: азаціруючая атмасфера,

• субстантываваныя дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку:

нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.

Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:

- даданым сказам: делящийся – які дзеліцца;

- назоўнікам: считывающее устройство – прыстасаванне для счытвання,

- прыметнікам: предшествующий – папярэдні

Дзеясловы:

• дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы,

захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.;

• дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем

пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): выпішам ураўненне,

дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.;

• дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі (са

значэннем неабходнасці, як сродак вырашэння рэкамендацыі): трэба

адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.;

Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы

-ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць,

суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -

ава-, -ява-: дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8).

Займеннікі:

• замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка

мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

Сінтаксічныя асаблівасці

Спецыфіка навуковага выкладу шырока прадстаўлена разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый, якія падзяляюцца па мэце выказвання:

• пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў з( мэтай перадачы інфармацыі ў сцвярджальным ці адмоўным сэнсе);

• абмежаванае ўжыванне клічных сказаў (са значэннем «звярні ўвагу!»);

праз аўтаномныя ці ўстаўныя канструкцыі;

• шырокае ўжыванне пабуджальных сказаў (з мэтай запрашэння да

сумесных дзеянняў або разважанняў): Дакажам гэту тэарэму. Выведзем

гэту формулу, карыстаючыся атрыманымі раней разлікамі.

• абмежаванае ўжыванне пытальных сказаў, часцей у канструкцыі – “пытанне – адказ” ці рытарычных пытанняў (з мэтай канцэнтрацыі ўвагі і папулярызацыі тэксту

па складзе:

двухсастаўныя, развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі (з мэтай класіфікацыі ці сістэматызацыі з’яў, прадметау

- аднародныя члены могуць звязвацца: бяззлучнікавай сувяззю, пры дапамозе злучнікаў і, а, але, ды, не толькі – але і, а таксама з выкарыстаннем абагульняльнага слова:

Састаўныя выказванні атрымліваюцца з элементарных з дапамогай лагічных аперацый: адмоўя, кан’юнкцыі, дыз’юнкцыі.

- адасобленыя члены сказа могуць быць выражаны:

1) азначэннем – дзеепрыметнікавым зваротам:

Такія часціцы павінны валодаць значнай энергіяй пераадольвання энергетычнага бар’ера, утворанага паміж іх электроннымі абалонкамі.

2) акалічнасцямі – дзеепрыслоўнымі зваротамі ці дзеепрыслоўямi.

У беларускай мове дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: несучы, рашаючы, седзячы, вылічваючы; дзеепрыслоўі закончанага трывання – пры

дапамозе суфіксаў -ўшы-, -шы-: напісаўшы, сціснуўшы, падлічыўшы.

3) дапаўненнем – назоўнікам з прыназоўнікамі (са значэннем уключальнасці, выключальнасці або замяшчальнасці): акрамя,

уключаючы, за выключэннем , замест:

Акрамя прыбораў, вырабленых на крышталічных паўправаднiках, iснуюць прыборы на аморфных, так званых некрышталiчных паўправаднiках.

4) далучальнымі словамі і выразамі, якія перадаюць дадатковыя заўвагі, звесткі, тлумачэнні і пачынаюцца словамі: напрыклад, у прыватнасцi, прычым, асаблiва, у тым лiку.

Акрамя рашэння задачы, камп’ютэр выконвае разнастайныя функцыі, у прыватнасці: кiраванне нiтэрпрэтацыяй каманд, апрацоўку i захоўванне iнфармацыi.

5) пабочнымi i ўстаўнымi канструкцыямi, якiя ўказваюць крынiцу

паведамлення, упэўненасць, парадак афармлення думак,

тлумачэнне i iнш. i служаць для сувязi частак сказа цi сказаў.

6) параўнальна-роўназалежнымi зваротамi (з мэтай вызначэння

адпаведнасцi цi тоеснасцi з’яў, прадметаў i iнш.):

8.Утварэнне ступеняу параунання у прыметнiку.

Пераважная большасць якасных прыметнікаў маюць ступені параўнання — вышэйшую і найвышэйшую, якія могуць мець простую і

складаную формы.

Прыметнікі вышэйшай ступені параўнання абазначаюць прымету, якая ўласціва пэўнаму прадмету ў большай ці меншай ступені ў

параўнанні з іншымі прадметамі.

Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў -эйш-, -ейш-, -ш-, якія далучаюцца да асновы

прыметніка: светлы — святлейшы, прыгожы — прыгажэйшы, малы — большы, (суфікс -ш- ужываецца тады, калі прыметнікі і форма вышэйшай ступені параўнання ад яго маюць розныя асновы.Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам

далучэння да прыметніка слоў больш (болей), менш (меней): больш прыгожы, менш светлы. Форма прыметнікаў вышэйшай ступені параўнання ў беларускай мове ўжываецца з назоўнікам ці займеннікам у вінавальным склоне з прыназоўнікам за: дужэйшы за таварыша, а таксама з параўнальнымі зваротамі са злучнікамі як, чым.

Да формы вышэйшай ступені параўнання могуць далучацца часціцы яшчэ, куды з узмацняльным значэннем: яшчэ бялейшы снег.

Прыметнікі найвышэйшай ступені параўнання абазначаюць самую высокую ці самую нізкую ступень якасці, уласцівай прадмету.

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца пры дапамозе прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені параўнання: весялейшы — найвесялейшы.

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання можа часам утварацца прыставачна-суфіксальным спосабам: новы — найноўшы,

Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння слоў самы, найбольш, найменш да прыметніка: самы прыгожы, самы шчаслівы.

Значэнне ступені якасці перадаецца і спалучэннем прыметніка з прыслоўямі меры і ступені вельмі, надта, надзвычай: вельмі кемлівы хлопчык.У беларускай мове ёсць якасныя прыметнікі, якія не ўтвараюць ступеней

параўнання. Гэтыя прыметнікі абазначаюць:

стан чалавека (жывы, дарослы, нямы); колер прадметаў праз адносіны да іншыхпрадметаў (бэзавы, вішнёвы, васільковы, ліловы,залацісты);

масць жывёл (вараны, гняды, буланы);

знешнюю фізічную прымету чалавека (барадаты, вусаты, кульгавы).

Не ўтвараюць ступеней параўнання і якасныя складаныя прыметнікі: сінявокі, чарнабровы, светла-сіні, бела-чырвоны. Значэнне высокай меры якасці, яе непаўнаты можа быць выражана і без параўнання — формамі ацэнкі і меры якасці: завысокае (дрэва),

завялікі (касцюм).Утвараюцца такія прыметнікі з дапамогай суфіксаў і прыставак. Прыметнікі, утвораныя з дапамогай прыставак за-, звыш-, ультра-, абазначаюць меру якасці, блізкую да найвышэйшай ступені: замалады (хлопец) — надта малады,

Прыметнікі з суфіксамі -ізн-, -эзн-, -эразн-, -энн- маюць павелічальна-ўзмацняльнае значэнне: вялізны, даўжэзны, таўшчэразны, з суфіксамі -еньк~, -аньк-(-эньк-), -юсеньк-(-юсенечк-), -явеньк-, -ютк- выражаюць памяншальна-ласкальнае значэнне: вясёленькі, даражэнькі, прыгожанькі, малюсенечкі.

з суфіксамі -ав-(-яв-), -ават-(-яват-) абазначаюць непаўнату якасці:

смуглявы, танклявы, белаваты, сіняваты.

Такія прыметнікі маюць значэнне ацэнкі якасці і выражаюць адносіны да яе. Ацэначныя формы прыметнікаў шырока выкарыстоўваюцца ў жывой мове і ў мастацкіх творах.

Значэнне высокай меры якасці можа перадавацца падваеннем прыметніка: светлы-светлы, добры-добры, высокі-высокі.

Простая і складаная формы найвышэйшай ступені параўнання могуць абазначаць гранічную ( самую высокую ці самую нізкую) ступень якасці прадмета без параўнання з якасцю іншых прадметаў. Такія формы прыметніка называюць элятывам.

У рускай мове элятыўнае значэнне выражаецца таксама формай найвышэйшай ступені, якая ўтвараецца з дапамогай

суфіксаў –айш-, -ейш. Часам пад уплывам гэтых рускіх форм і ў беларускай мове ўжываюцца формы тыпу цікавейшы твор, старажытнейшы горад. Але такія формы – адхіленне ад літаратурнай нормы, якое ўзнікае ў выніку зблытвання спосабаў утварэння найвышэйшай ступені параўнання ў беларускай і рускай мовах.

19.Словаутваральная варыянтнасць тэрмiнау.

Словаўтваральны тып з суфіксамі -тель, -итель (бел.-льнік і -цель): испаритель, отражатель, предохранитель, распределитель, поглотитель, глушитель — выпарнік, адбівальнік, засцерагальнік, размеркавальнік, паглынальнік, глушыцель і інш.

Большая частка тэрмінаў словаўтваральнага тыпу з суфіксамі -тель, -итель (бел. -льнік, -цель) адносяцца да галіны тэхнікі, некаторыя — да галіны хіміі.

Словаўтваральны тып з суфіксам -ник (бел. -нік,

-лк-, -нк-) менш прадуктыўны ў параўнанні з першым. Ён змяшчае пераважна сельскагаспадарчыя тэрміны са значэннем 'прылада, прыстасаванне', якія папаўняюцца новаўтварэннямі менш інтэнсіўна. Гэтаму словаўтваральнаму тыпу ў беларускай мове адпавядае тып з аналагічным суфіксам: запашник — заворваннік, отборник — адборнік.

Чатыры словаўтваральныя тыпы з суфіксамі -атор,-ор (-ёр, -ер), -ант, -ат (бел. -атар, -ар (-ёр, -ер), -ант, -ат) прадстаўлены у рускай і беларускай тэрміналогіі запазычанымі назоўнікамі рознай ступені інтэрнацыянальнасці ў розных моўных арэалах: аккумулятор, стабилизатор; балластер, дезинсектор, концентрат, фильтрат — акумулятар, стабілізатар; баластэр, дэзінсектар, кансервант, вулканізат, канцэнтрат, фільтрат.

Словаўтваральная структура адпаведных беларускіх тэрмінаў аднатыпная са структурай рускіх тэрмінаў, паколькі яны змяшчаюць аднатыпныя словаўтваральныя элементы.

Наяўныя ў рускай і беларускай мовах нацыянальныя эквіваленты гэтых запазычанняў, як правіла, адносяцца да аднаго пэўнага словаўтваральнага тыпу. Так, усе рускія эквіваленты тэрмінаў, якія належаць да тыпу з суфіксам -атор, маюць у сваей словаўтваральнай структуры суфікс -тель, параўн.: аккумулятор — накопитель, имитатор — подражатель, конденсатор — нагнетатель, фиксатор — закрепитель. Беларускія эквіваленты гэтых тэрмінаў таксама характарызуюцца аднатыпнасцю словаўтваральнай структуры. Яны звычайна маюць суфікс -нік, часам ужываюцца з суфіксам -цель, параўн.: акумулятар — накапляльнік (накапіцель), кандэнсатар — нагнятальнік, фіксатар — замацавальнік. У параўнанні з рускай тэрміналогіяй разгледжанай семантыкі 'прадмет (машына, прылада, рэчыва, установа), прызначаны для выканання дзеяння', беларуская тэрміналогія характарызуецца меншай колькасцю нацыянальных тэрмінаў, эквівалентных пэўным інтэрнацыянальным, г. зн. больш шырокім выкарыстаннем інтэрнацыянальных тэрмінаў. Так, у рускай тэрміналогіі замест інтэрнацыянальнага тэрміна імітатар часам ужываецца нацыянальны эквівалент подражатель, у беларускай жа тэрміналогіі адпаведны нацыянальны эквівалент не ужываецца.Аднатыпнасць словаўтваральнай структуры нацыянальных тэрмінаў, адпаведных пэўным інтэрнацыянальным, захоўваецца ва ўсім словаўтварэнні пералічаных вышэй тэрмінаў. У прыватнасці, утвораныя ад гэтых тэрмінаў нацыянальныя дэрываты са значэннем працэсу, дзеяння таксама маюць аднатыпную словаўтваральную структуру. У рускай мове яны ўключаюць у свой склад фармант -ни-е, у беларускай — -нн-е аккумуляция — накопление (бел. накапленне, назапашванне), конденсация — нагнетание (бел. нагнятанне), фиксация — закрепление (бел. замацаванне).

Запазычаныя вытворныя назоўнікі з пэўнымі словаўтваральнымі фармантамі не аказваюць уплыву на словаўтваральныя мадэлі нацыянальных эквівалентаў і вытворных ад іх тэрмінаў.Словаўтваральныя мадэлі запазычаных тэрмінаў не маюць прынцыповых адрозненняў ад нацыянальных, яны супадаюць са словаўтваральнымі мадэлямі адпаведных лексіка-марфалагічных разрадаў. Таксама як і для нацыянальных, для запазычаных тэрмінаў удзел у працэсе словаўтварэння з'яўляецца неабходнай умовай функцыянавання ў мове.

Словаўтваральныя тыпы з суфіксамі -ак, -ач, -ун, -ок, -лк-, -л-: резак, драч, тягач, колун, шатун, подпилок, подтопок, мялка, сушилка, сверло, точило (бел. разак, драч, цягач, калун, шатун, падпілак, падпалак, мялка, сушылка, свярдзёлак, тачыла) з'яўляюцца непрадуктыўнымі. Названыя суфіксы надаюць вытворным словам некаторую суб'ектыўна-эмацыянальную афарбоўку, якая не характэрна для прадуктыўных словаўтваральных тыпаў. Большасць гэтых тэрмінаў мае агульнаславянскае паходжанне, што абумоўлівае цесную блізкасць іх словаўтваральных фармантаў у рускай і беларускай мовах.

Унутры пералічаных словаўтваральных тыпаў ёсць пэўныя адрозненні паміж утварэннем рускіх і беларускіх тэрмінаў. Так, беларускі тэрмін свярдзёлак належыць да першага з пералічаных тыпаў (з суфіксам --ак), у той час як рускае сверло належыць да апошняга словаўтваральнага тыпу (з суфіксам -л-о).

7. Марфалагічная інтэрферэнцыя назоўніка род лик склон

Пад марфалагічнай інтэрферэнцыяй разумеюцца факты адхілення ад граматычных норм роднай мовы.

1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, чаму спрыяе аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель – мужчынскі род; рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель

– жаночы род; бел. настрой, яблык – мужчынскі род; настроение, яблоко – ніякі і г.д.

2. Адзначаюцца памылкі, абумоўленыя двухмоўнай сітуацыяй, у прыватнасці разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах, напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) – і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла – адзіночнага ліку, у рускай мове чернила – множнага ліку.

3. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак –і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка – эканоміцы, эпоха – эпосе (рус. книге, экономике, эпохе).

4. Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.

5. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, -і: палі, лясы, гарады, азёры, вокны.

6. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны. Параўн. рус.: брат – братья, сын – сыновья.

7. Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей).

14.Правiлы ужывання дзеепрыслоуяу.

Дзеепрыслоўе, абазначаючы дадатковае дзеянне, адносіцца не толькі да выказніка, але і да дзейніка, г. зн. і асноўнае дзеянне, выражанае

дзеясловам-выказнікам, і дадатковае, выражанае дзеепрыслоўем, павінна выконвацца той самай асобай ці прадметам. Сувязь дзеепрыслоўя як з

выказнікам (прымыканне), так і з дзейнікам (сэнсавая суадноснасць) схематычна выглядае так:

Дрэвы скрыпелі,

пагойдваючыся ад ветру.

Сказы, у якіх дзеянні, абазначаныя дзеясловам і дзеепрыслоўем, належаць розным дзейнікам, сэнсава і граматычна няправільныя, у іх па-

рушаецца і лагічнасць, і правільнасць маўлення.

Як праверыць, ці правільна ўжыта дзеепрыслоўе? Першы прыём – трансфармацыйны: перабудоўваем сказ, замяняем дзеепрыслоўе дзеясловам і злучаем аднародныя выказнікі злучнікам і: Дрэвы скрыпелі, пагойдваючыся ад ветру – Дрэвы пагойдваліся ад ветру і скрыпелі. У

няправільна пабудаваным сказе такой замены не зробіш: "3 лётчыкам Куніцыным, лятаючы на ваенным самалёце, здарылася аварыя".

Другі прыём. Паколькі дзеепрыслоўе мае адносна свабоднае размяшчэнне ў сказе і сэнсава звязваецца з дзейнікам, магчыма

перастаноўка дзеепрыслоўнага словазлучэння бліжэй да дзейніка: Дрэвы, пагойдваючыся ад ветру, скрыпелі. Зрабіўшы такую перастаноўку ў няправільна пабудаваным сказе, лёгка выявіць бяссэнсіцу: "Аварыя, лятаючы на самалёце...".

Дзеепрыслоўі ўжываюцца і ў абагульнена-асабовых сказах, у якіх, як

вядома, няма дзейніка, а дзеянне, выражанае дзеясловам і дзеепрыслоўем, адносіцца да кожнага, да любой асобы.

У безасабовых сказах дзеепрыслоўе ўжываецца толькі тады, калі яно адносіцца да неазначальнай формы дзеяслова, г. зн. калі галоўны член безасабовага сказа выражаецца спалучэннем дзеяслова ці безасабова-

прэдыкатыўнага слова (трэба, неабходна, нельга, можна, варта і інш.) з інфінітывам

Калі ж у безасабовым сказе няма інфінітыва,

дзеепрыслоўе ўжываць нельга

Названыя правілы ўжывання дзеепрыслоўяў поўнасцю стасуюцца і з дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія сталі фразеалагізмамі:

Некаторыя словазлучэнні толькі знешне падобныя на дзеепрыслоўныя.

Дзеепрыслоўе, утворанае ад дзеясловаў маўлення, у іх складзе не абазначае дадатковага дзеяння і не выступае ў сказе ў ролі акалічнасці. Такія словазлучэнні выконваюць функцыю пабочных выразаў: па праўдзе кажучы, між намі кажучы, прасцей кажучы, інакш кажучы і інш. Яны паказваюць адносіны асобы да спосабу перадачы думкі і, як і іншыя пабочныя кампаненты, часцей за ўсё сэнсава звязваюцца з усім сказам, а таму не маюць абмежаванняў ва ўжыванні, уласцівых дзеепрыслоўям са значэннем дадатковага дзеяння. Іх ужыванне свабоднае

У беларускай паэзіі выпадкі, калі дзейнік знаходзіцца ўнутры дзеепрыслоўнага словазлучэння, таксама не адзінкавыя.

3. Нярэдка ў дзеепрыслоўнае словазлучэнне ўваходзіць адносны займеннік які, адначасова з'яўляючыся кампанентам дзеепрыслоўнага

словазлучэння і злучальным словам даданай азначальнай часткі:

Хоць канструкцыі “дзеепрыслоўе + які” выдзяляюцца інтанацыйна, але не павінны аддзяляцца коскай у складзе даданай азначальнай часткі.

Дзеепрыслоўнае словазлучэнне ў такіх выпадках “не можа быць адасоблена ад даданага сказа без разбурэння яго структуры (адрыву злучальнага слова); дваякая функцыя адноснага займенніка які робіць адасабленне немагчымым.А між тым у друку досыць часта можна сустрэць няправільнасць пунктуацыйнага характару – коску пасля які: “Метэарыты – гэта толькі кручок для затраўкі,

кончык жылкі, трымаючыся за якую, можна выцягнуць сучасную домну;

25. ЖАНР РЭЗЮМЭ І ЯГО АСАБЛІВАСЦІ

Побач з традыцыйнымі жанрамі другаснай інфармацыі – рэфератам, анатацыяй і аглядам – выкарыстоўваюцца так званыя рэзюмэ –вывады, ці сціснутыя вывады. Сутнасць іх у наступным: даследчык звычайна пасля

прачытання артыкула па сваёй спецыяльнасці прыходзіць да якой-небудзь высновы адносна змешчаных у ім звестак. Гэтая выснова можа быць скарочана запісана за некалькі хвілін.

Рэзюмэ-вывад не ідэнтычны рэферату. Па-першае, ён карацей; па-другое, дзякуючы яго мінімальнаму памеру ён значна даўжэй застаецца ў памяці. Выбар моўных сродкаў для пабудовы рэзюмэ-вывадаў падпарадкаваны

асноўнай задачы кампрэсіі (згортвання) інфармацыі: мінімум моўных сродкаў -

максімум інфармацыі.

Гэта звычайна адзін - тры выразныя, сціслыя, дакладныя сказы, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць апісваемага аб'екта.

29.Групы справавых лістоу Па функцыянальным прызначэнні

Па функцыянальным прызначэнні справавыя лісты падзяляюцца на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова і інш.) і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.).

Аб’ём справавых лістоў звычайна не павінен перавышаць дзвюх старонак, яны ўключаюць такія дадзеныя (рэквізіты) як адрас атрымання, дата адпраўкі, індэкс, тэкст (тэма, жанр або характар ліста – гарантыйны, рэкламацыйны, дагаварны, суправаджальны і г.д., што вызначаецца з дапамогай ключавых слоў), адрас адпраўшчыка (адрасанта), найменне адрасанта. У справавых лістах звычайна выкарыстоўваюцца ўстойлівыя лагічныя і моўныя выразы, што надаюць ім афіцыйны характар, адназначнае разуменне, дакладнасць, стандартнасць. Яны выглядаюць пераканаўчымі і заслугоўваюць больш даверу, калі яны адпавядаюць нормам службовага этыкету. Тон ліста ў любым выпадку павінен быць нейтральным, тэкст – утрымліваць дастаткова

абгрунтаваныя аргументы і пэўную інфармацыю, якая дазволіць адрасату прыняць рашэнне па пытанні, што разглядаецца ў лісце. У лістах не дапускаюцца разважанні, розныя домыслы, лішняя інфармацыя.

10. Скланенне і правапіс лічэбнікаў

Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці. Лічэбнік адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою).Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду.Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення.У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі.Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна.Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тысяча мае дзве формы—тысячай і тысячу.Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова.У адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўляюцца з націскам на складзе на; лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе. Правапіс лічэбнікаў. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц.Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма.У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю.У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю.Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове.Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны.У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых.Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі.Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат.Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.

16. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання. Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду

агульнаславянскага, агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласнабеларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна – спрадвеку. Акрэсліць час узнікнення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх

сувязі з блізкародаснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі (“Этымалагічны слоўнік беларускай мовы”, “Гістарычны слоўнік беларускай мовы”.

Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў.

Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя:

1) наяўнасць у слове літары ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф′я;

2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей;

3) спалучэнні ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген;

4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет,

капюшон, камюніке, фюзеляж;

5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш;

6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў,

дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр;

7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя,

дыспрапорцыя, амфітэатр;

8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць.

Лінгвістычнае запазычанне заўсёды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з’яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай

самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму.

11.Спосабы утварэння i правапiс займеннiкау.

Паводле лексічнага значэння займеннікі падзяляюцца на разрады:

• асабовыя – я, мы, ты, вы, ён(а,о), яны;

• зваротны – сябе;

• прыналежныя – мой, твой, свой, наш, ваш, іхні;

• указальныя – гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі;

• азначальныя – увесь (уся, усё, усе), усякі, кожны, сам, самы, іншы;

• пытальныя – хто? што? які? чый? каторы? колькі?

• адносныя – хто, што, які, чый, каторы, колькі;

• адмоўныя – ніхто, нішто, ніякі, нічый;

• неазначальныя – нехта, нешта, нейкі, некаторы, нечы, (нейчы), хтосьці, штосьці, сёй-той, сёе-тое, чыйсьці, якісьці, хто-небудзь,

што-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які, некалькі.

Усе займеннікі змяняюцца па склонах, а некаторыя змяняюцца яшчэ па родах і ліках.

Правапіс займеннікаў

Часціца не пішацца пад націскам, ні – без націску: нехта, ніхто, нешта, але: некаторы.

- Неазначальныя займеннікі з прыстаўкай абы- і суфіксам –небудзь

пішуцца праз дэфіс (злучок): абы-хто, абы-які, хто-небудзь.

- Калі абы аддзяляецца ад займенніка прыназоўнікам, то пішацца асобна: абы з кім, абы пра каго, абы пра што.

- Не, ні з займеннікамі пішуцца разам, калі з’яўляюцца прыстаўкамі, і асобна, калі аддзяляюцца ад іх прыназоўнікамі і з’яўляюцца часціцамі: нехта, нешта, ніхто, нішто, не з кім, не з чым, ні з кім, ні з чым.

- Да адмоўных займеннікаў часам далучаецца часціца а, якая пішацца разам: аніхто, анішто, аніякі.

- Складаныя неазначальныя займеннікі пішуцца праз злучок: сёй-той, сёе-тое, сякі-такі, хто-хто.

- Пры ветлівым звароце да адной асобы ўжываецца займеннік Вы, Ваш: Дзякуй Вам за Ваша віншаванне.

Скланенне асабовых займеннікаў

Склон Адзіночны лік Множны лік

Н. я

Зваротны займеннік сябе не мае назоўнага склону і скланяецца як

асабовы ты.

2. Беларуская мова –форма нацыянальнай культуры беларусаў.

Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам,

то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клеткамі. Але мова – гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна –

своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа,

асаблівасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэтычныя нормы.

Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў у слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпохі ён

выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў.

Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі iкантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва – усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая iсамабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпных, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічнатаямнічых замовах, у трапных

выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навуковай літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас

да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі,

дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго моватворчай дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсё тое, што прынята называць культурай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым.

Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. У сілу пэўных гістарычных,

сацыяльных і геапатычных прычын беларуская мова не стала пакуль асноўным і адзіным сродкам камунікацыі ў нашай рэспубліцы. Для большасці жыхароў Беларусі гэтую ролю выконвае руская мова.

Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лёсам беларускага \народа, з плёнам і стратамі яго гісторыі. Таму звернемся да гісторыі,

высветлім, калі ўзнікла наша мова, дзе яна развівалася, якое яе месца сярод іншых моў свету, як яна выкарыстоўвалася ў пісьменстве, у грамадскім і культурным жыцці грамадства.

17.Класiфiкацыя беларускiх слоунiкау.

Паводле прызначэння ўсе слоўнікі аб’ядноўваюцца ў два асноўныя тыпы – энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

/Энцыклапедычныя выданні падзяляюцца на энцыклапедыі (у іх артыкулы маюць вялікія памеры) і энцыклапедычныя слоўнікі (у іх аб’ём артыкулаў невялікі).

/ Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці,абазначаныя гэтымі словамі; у сціслай форме ў іх выкладзены навуковыя веды пра прадметы, з’явы, падзеі; звесткі пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры, асобныя гарады і краіны, іх прыродныя

багацці і выдатныя мясціны. Загаловачнымі словамі ў энцыклапедычных слоўніках з’яўляюцца назоўнікі (уласныя і агульныя) або

спалучэнні назоўнікаў з прыметнікамі і лічэбнікамі. Яны размяшчаюцца ў алфавітным парадку або паводле тэматычнага прынцыпу (па

галінах ведаў). Слоўнікавыя артыкулы ў слоўніках такога тыпу не даюць граматычнай і стылістычнай характарыстык, а таксама тэрміналагічных і фразеалагічных спалучэнняў. Указваецца толькі паходжанне запазычаных тэрмінаў і пазначана месца націску на загаловачных словах. Ілюстрацыямі ў слоўніках гэтага тыпу служаць малюнкі, табліцы, рэпрадукцыі, карты, схемы, фотаздымкі.Паводле характару інфармацыі энцыклапедычныя слоўнікі падзяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя.

Да энцыклапедычных выданняў адносяцца «Беларуская Савецкая энцыклапедыя» ў 12-ці тамах (1969 – 1975), «Беларуская Эн-

цыклапедыя» ў 18-ці тамах (1996 – 2004), «Этнаграфія Беларусі»(1980),

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы – іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне. Загаловачныя словы ў лінгвістычных слоўніках размяшчаюцца парознаму. Слоўнікавыя артыкулы змяшчаюць сэнсавую, граматычную, стылістычную, этымалагічную характарыстыкі, пераклад на

іншую мову, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Ілюстрацыямі ў большасці лінгвістычных

слоўнікаў з’яўляюцца прыклады ўжывання слоў у сказах, што бяруцца з літаратурных крыніц.

Лінгвістычныя слоўнікі падзяляюцца на тры віды: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя.

jвухмоўныя і шматмоўныя слоўнікі – гэта перакладныя слоўнікі, у якіх словы адной мовы тлумачацца словамі іншай мовы або некалькіх іншых моў.

Аднамоўныя слоўнікі характарызуюць словы адной мовы сродкамі той самай мовы. Паводле прызначэння аднамоўныя слоўнікі

падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, этымалагічныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, слоўнікі сінонімаў, паронімаў, амонімаў,

антонімаў, эпітэтаў беларускай мовы, фразеалагічныя, марфемныя,словаўтваральныя, анамастычныя, частотныя, адваротныя, асацыя-

тыўныя і інш.

Абавязковай у тлумачальных слоўніках з’яўляецца сэнсавая характарыстыка слова. Тлумачальныя слоўнікі ўключаюць і тлума-

чаць агульнаўжывальную лексіку беларускай літаратурнай мовы.

У слоўнікавых артыкулах даецца напісанне слова, указваецца месца націску, прыводзяцца сэнсавая, граматычная, стылістычная характарыстыкі слова, ілюстрацыйны матэрыял, тэрміналагічныя і фразеалагічныя словазлучэнні, у некаторых – даведкі пра паходжанне слова.

Дыялектныя слоўнікі фіксуюць словы адной гаворкі, групы гаворак або пэўнага дыялекту, тлумачаць іх значэнне і ўжыванне.

Большасць дыялектных слоўнікаў уключае толькі такія словы, якіх няма ў літаратурнай мове або якія адрозніваюцца ад агульнаўжывальных слоў гучаннем, значэннем, словаўтварэннем.

Гістарычныя слоўнікі характарызуюць лексіку пісьмовых помнікаў пэўнага гістарычнага перыяду. У «Гістарычным слоўніку бе-

ларускай мовы» (з 1982 па 2007 г.г. выйшла 27 выпускаў) даюцца сэнсавыя і граматычныя характарыстыкі літаратурна-пісьмовай

лексікі —ІЧ – x ЧIII ст., а таксама прыводзяцца прыклады ўжывання слова ў якім-небудзь помніку старажытнабеларускай пісьменнасці.

Этымалагічныя слоўнікі – від лінгвістычных слоўнікаў, у якіх раскрываецца паходжанне слоў, іх пачатковае значэнне і змены ў значэнні слова.

Арфаграфічныя слоўнікі даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх форм. У беларускай лексі-каграфіі створаны два тыпы гэтага слоўніка: слоўнік для школы і

агульны слоўнік. Напрыклад, «Арфаграфічны слоўнік» для сярэдняй школы М.П.Лобана і М.Р.Судніка выйшаў у 1961 годзе (2-е выд.,1966, 3-е выд., 1971, 4-е выд., 1978, 5-е выд., 1982, 6-е выд., 1990).Гэты слоўнік мае дзве часткі: «Асноўныя правілы правапісу» і«Слоўнік», дзе падаюцца словы ў напісанні, якое адпавядае сучасным арфаграфічным нормам. Калі слова мае дваякае напісанне,прыводзяцца яго арфаграфічныя варыянты, напрыклад: альха і вольха, супраць і супроць.

Слоўнікі мовы пісьменніка апісваюць лексіку твораў таго ці іншага пісьменніка. Гэта своеасаблівы дапаможнік пры вывучэнні

асаблівасцей мовы і стылю пісьменніка або яго канкрэтнага твора.

Фразеалагічныя слоўнікі тлумачаць значэнні ўстойлівых словазлучэнняў (фразеалагізмаў), ілюструюць іх прыкладамі, даюць стылістычную характарыстыку і звесткі пра паходжанне.

Марфемныя слоўнікі даюць падзел слоў на марфемы.Загаловачныя словы, падзеленыя на марфемы, размешчаны ў алфавітным парадку. Калі на стыку марфем адбываецца зліццё гукаў, то ў круглых дужках марфемы падаюцца ў іх поўным выглядзе: студэн[ц]-к-і (студэнт

h ск h і). У круглых дужках, але з паметай гіст., паказваюцца змены ў марфемнай будове слова ў працэсе яго гістарычнага развіцця.

Слоўнік іншамоўных слоў – гэта лексікаграфічны даведнік, у якім тлумачацца запазычаныя словы, што маюць вузкую сферу выкарыстання і выразна ўсведамляюцца як словы іншай мовы.

Слоўнікі сінонімаў фіксуюць сінонімы і блізказначныя словы ў сінанімічных радах, якія размяшчаюцца ў алфавітным парадку.

Першым у такім радзе ідзе стылістычна нейтральнае слова (дамінанта). Для некаторых сінонімаў прыводзяцца стылістычная характарыстыка і фразеалагічныя спалучэнні. Ужыванне кожнага сіноніма з сінанімічнага рада суправаджаецца ілюстрацыйным прыкладам у выглядзе сказа з мастацкай літаратуры, фальклору. У канцы слоўнік мае алфавітны пералік усіх слоў сінанімічных радоў

(індэкс), які дапамагае лягчэй і хутчэй знайсці і падабраць патрэбны сінонім.

Слоўнік амонімаў фіксуе і тлумачыць словы, якія аднолькава вымаўляюцца і пішуцца, але маюць рознае значэнне. Прызначаны такі слоўнік для адлюстравання слоў, якія супадаюць па форме, але не маюць нічога агульнага ў значэнні, і для надання ім семантычнай і граматычнай характарыстыкі.

Слоўнік паронімаў адлюстроўвае і тлумачыць блізкія па гучанні, але розныя па значэнні словы.

Слоўнік эпітэтаў – гэта лексікаграфічны даведнік, у якім адлюстраваны вобразныя азначэнні

Частотны слоўнік падае спісы слоў, размешчаных у парадку змяншэння частаты іх ужывання ў тэкстах вызначанай даўжыні і стылю. Такія слоўнікі дапамагаюць высветліць, якія словы складаюць ядро слоўніка мовы, а якія знаходзяцца на яго перыферыі; даюць магчымасць высветліць лексічны мінімум, неабходны пры стварэнні падручнікаў і дапаможнікаў для вучняў; змяшчаюць каштоў-

ны матэрыял па даследаванні пытанняў, звязаных з функцыянаваннем лексікі і інш. Праца па стварэнні частотнага слоўніка беларус-

кай мовы распачалася ў апошнія тры дзесяцігоддзі.

Асацыятыўныя слоўнікі ў выглядзе частотных спісаў фіксуюць словы-рэакцыі на словы-стымулы.

Тэрміналагічныя слоўнікі адлюстроўваюць тэрміны якой-небудзь галіны навукі, тэхнікі, культуры. Беларускія тэрміналагічныя слоўнікі пачалі распрацоўвацца пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Па меры таго як беларуская мова набывала ўсё шырэйшыя грамад-

скія функцыі, асабліва востра стаў адчувацца недахоп у ёй тэрміна-

лагічных сродкаў, бо таго запасу тэрміналагічнай лексікі, якім валодала народная гаворка, было зусім недастаткова нават для таго,каб выдаваць школьныя падручнікі, весці разнастайную канцылярскую перапіску, не кажучы ўжо пра навуку, юрыспрудэнцыю, вайсковую справу, розныя галіны тэхнікі і іншыя больш высокія сферы прымянення нацыянальнай мовы. Таму на працягу 20-х —— ст. вялася актыўная работа па стварэнні беларускай нацыянальнай тэрміналогіі.

Характарыстыка слоўнікаў беларускай мовы розных тыпаўсведчыць, што беларуская лексікаграфія і тэрмінаграфія як асобныя раздзелы навукі аб мове атрымалі належнае развіццё.