Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік Адамовіч.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
04.02.2016
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Тэма 6. Сусветны пантэон. Праблема аўтара ў параўнальным вывучэнні літаратур

Адраджэнне названа Энгельсам эпохай, якая “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. Напачатку Адраджэння такім тытанам быў Дантэ. У канцы яе – Шэкспір і Сервантэс... Гэтыя імёны – вялікае трохгучча новай паэзіі, самае інтымнае і святое кола ўнутры ўсё болей вузкіх і болей шырокіх сфер класікаў новага мастацтва паэзіі” (Ф.Шлегель “Атэнейскія фрагменты”, фр. 247). «Ёсць вышэйшая смеласць : смеласць вынаходніцтва, стварэння, дзе план вялізны агортваецца творчай думкаю – гэта смеласць Шэкспіра, Dante, Milton`a, Гётэ ў Фаўсце, Маліера ў Тарцюфе» (А.С.Пушкін). „…без Ё.-В.Гётэ і Ф.Шылера нельга ж адчуваць сябе ў паэзіі самазацверджаным. Таксама ж думаць, што беларуская паэзія можа мець будучае без вяртання да Гётэ, Шылера, а цераз іх у Адраджэнне, у антычнасць – гэта самагубства“ (А.Лойка). ]. «– Уладзімір Сямёнавіч, уявіце сабе, што вас папрасілі скласці анталогію з пяці аўтараў сусветнай літаратуры. Якіх бы вы выбралі? – ... Гэта ўсё адно, што выбраць пяць чалавек, якіх можна ўзяць ва ўратавальную шлюпку. Толькі пяць, а астатнія загінуць. Не ўжо! Я бяру з сабою ў шлюпку ўсіх... Нельга пакінуць кагосьці. Усе яны аднолькава пакутавалі над словам і над лёсам людзей... Вазьміце ўсіх, хто любіў людзей, мучыўся за іх і быў сумленны. Вазьміце ўсіх, хто ўзяў за правіла цудоўныя словы Дон-Кіхота: “Сеньёры, вас пяцёра і вы напалі на аднаго. Значыць, няма вашай рацыі. Бараніцеся, сеньёры”» (з У.Караткевічам гутарыла Р.Станкевіч), бо, па словах У.Караткевіча, «не можа паўнакроўна жыць літаратура без Шэкспіра, Дантэ, Гётэ, якія гучаць на яе мове».

Па словах польскага літаратуразнаўцы К.Выкі (хоць ён меў на ўвазе тую іерархію, якую фарміруюць вышэйшыя літаратурныя ўзнагароды і найперш – Нобелеўская прэмія па літаратуры), асноўная адметнасць тых пісьменнікаў, чые імёны займаюць вышэйшы прыступак у сусветнай літаратуры, – «дадзены пісьменнік займае ў ёй (сусветнай літаратуры – Г.А.) адпаведнае месца, калі ім створаны мастацкія, філасофскія, ідэйныя каштоўнасці, якія не маюць аналагаў у літаратуры іншых народаў». Формуле К.Выкі адпавядае метафара-азначэнне «зоркі першай велічыні».

Згадваючы тое ці іншае імя аўтара, належыць яно сусветнаму пантэону ці не, пісьменнікі не толькі аддаюць даніну павагі, але і сцвярджаюць ідэю пераемнасці паміж літаратурамі, пакаленнямі, творцамі, звязваюць літаратурнае развіццё розных краін і эпох творчымі ланцугамі, што замацоўвае сусветны літаратурны працэс у адзінае цэлае. Формы і віды кантактаў самыя разнастайныя, сярод іх можна назваць прысвячэнні – мастацкае слова аднаго аўтара, адрасаванае другому. Прысвячэнні акрамя іншага дазваляюць параўнаць сябе, сваё жыццё, свой час з вядомым імем, з мінулым часам. Так, У.Сыракомля піша верш “Авідзію”, М.Танк – верш “Гамер”, Ю.Гаўрук – “Шэкспіру”, У.Скарынкін – “Песню перакладчыка” (адрасуючы свой верш Дантэ, “Боскую камедыю” якога пераклаў на беларускую мову).