- •ЗМЕСТ
- •Глава 1. УВОДЗІНЫ Ў КУРС “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
- •3.3. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
- •4.1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Канцэпцыі этнічнага паходжання дзяржавы. Федэратыўны прынцып пабудовы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
- •Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТАГОДДЗЯ. ПАЧАТАК ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.3. Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.3. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе рады (сакавік – снежань 1918 г.)
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
- •Глава 9. БССР У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921 – 1939 гг.)
- •9.1. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
- •Глава 10. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
- •10.1. Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР
- •10.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
- •10.3. Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
- •10.4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
- •10.5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне
- •11.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
- •11.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1970 – 1980-я гады
- •12.1. Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •12.2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
- •12.3. Сацыяльна – эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •ЛІТАРАТУРА
Глава 9. БССР У МIЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921 – 1939 гг.)
прадукцыі і ўведзены аднаразовы падатак. У 1938 – 1939 гг. праведзена ліквідацыя хутароў. Ліквідацыя хутароў працягвалася і пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Складвалася сістэма дырэктыўнага планіравання і адміністрацыйнабюракратычнага кіравання калгасамі з боку партыйна-дзяржаўнага апарату. Нормай стала частая змена кіраўнікоў гаспадарак. Пачынаючы з 1933 года, калгасы выконвалі абавязковыя пастаўкі дзяржаве прадукцыі па цэнах, якія былі значна ніжэйшымі за рыначныя. Бюракратычна-камандная сістэма кіравання калгасамі, якая склалася ў 20 – 30-я гады, нягледзячы на істотныя змены 50 – 80-х гадоў, у многім захавалася да нашых дзён.
9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэты перыяд палітычныя змены спалучаліся з правядзеннем індустрыялізацыі, калектывізацыі, «культурнай рэвалюцыі». На той момант
СССР з’яўляўся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, што абумовіла імкненні яго кіраўніцтва цэнтралізаваць уладу і паскораным чынам ажыццявіць усе змены, каб захаваць сацыялістычны лад пры апоры на ўласныя сілы.
У 1924 годзе памёр першы кіраўнік Савецкай дзяржавы У. Ленін і пасля ўнутрыпартыйнай барацьбы да ўлады ў партыі і грамадстве прыйшоў І. Сталін. З яго прыходам да ўлады звязана ўсталяванне каманднаадміністрацыйнай сістэмы кіравання, у рамкай якой дзяржава ажыццяўляла поўны (татальны) кантроль за ўсімі сферамі жыцця грамадства.
Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала своеасаблівай часткай дзяржаўных структур: партыйныя мерапрыемствы фінансіраваліся з дзяржаўнага бюджэту, пастановы партыйных органаў былі абавязковыя для ўсіх дзяржаўных устаноў, а камуністычная ідэалогія (сістэма поглядаў, пры якой абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму) стала афіцыйнай. Барацьбой з іншадумствам, да якога далучалі любую нязгоду з афіцыйна вызначаным кірункам грамадскага развіцця, займаліся спецслужбы.
Пачынаючы з 20-х гадоў, як у цэлым па СССР, так і ў Беларусі сфарміраваўся своеасаблівы рэпрэсіўны механізм, які ўключаў у сябе як
153
Глава 9. БССР У МIЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921 – 1939 гг.)
заканадаўчую базу, так і сістэму судовых і пазасудовых органаў і выпраўленча-працоўных лагераў (ГУЛАГ). З 1929 года "справы" класавых ворагаў сталі разглядваць так званыя "тройкі" (першы сакратар райкама, старшыня райвыканкама і начальнік мясцовага аддзялення ГПУ). Справы разглядаліся без пракурора і адваката. Абскарджанне прысудаў і памілаванне не дапушчаліся. Прысуд да вышэйшай меры пакарання выконваўся без прамаруджвання.
Ужо ў першай палове 30-х гадоў прайшло фактычнае адзяржаўленне грамадскіх арганізацый. Дазваляліся толькі тыя, якія ў сваіх статутах прадугледжвалі дапамогу дзяржаве ў усталяванні сацыялізму. Кіраўнікі буйных арганізацый падбіраліся партыйнымі органамі, уваходзілі ў партыйна-дзяржаўны наменклатурны спіс. Уніфікацыя грамадскіх арганізацый у БССР праходзіла адначасова з астатнімі рэспублікамі СССР
(напрыклад, у 1932 годзе быў створаны Саюз пісьменнікаў БССР, падпарадкаваны дзяржаве). Важнае значэнне ў грамадска-палітычным жыцці надавалася прафсаюзным арганізацыям. У лістападзе 1940 года у склад прафсаюзаў уваходзіла амаль 650 тыс. чалавек. Адбываўся рост камсамольскіх арганізацый у гарадах і вёсках (к пачатку 1941 года ў БССР налічвалася 263 тысячы камсамольцаў).
Грамадзяне БССР не мелі права свабодна мяняць месца свайго жыхарства (у 1932 годзе была ўведзеная прапіска). Выезд за межы СССР, часткай якога з’яўлялася Беларусь, для большасці грамадзян да пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя фактычна забараняўся.
У СССР і БССР у гэтыя гады ўсталяваўся «культ асобы», панаваў прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваё значэнне. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала з афіцыйнай.
Партыйная і савецкая эліта ў гады кіравання Сталіна перыядычна змянялася, час ад часу адбываліся, напрыклад, партыйныя “чысткі”: пасля правядзення такой “чысткі” на працягу 1933 года колькасць камуністаў у КПБ(б) скарацілася з 65034 чалавек да 37909 чалавек. Падчас абмену і праверкі партдакументаў у 1935 – 1936 гадах з партыі было выключана каля паловы яе складу. Партыйныя чысткі і змены ў апараце партыі абумовілі, у тым ліку, не вельмі высокі адукацыйны узровень партыйнай эліты, больш 70% сакратароў гаркамаў і райкамаў партыі ў канцы 30-х – пачатку 40-х гг.
154
Глава 9. БССР У МIЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921 – 1939 гг.)
ХХ стагоддзя мелі толькі пачатковую адукацыю, што таксама садзейнічала ўсталяванню культу адной асобы.
Амаль з першых месяцаў існавання савецкай дзяржавы пачаліся рэпрэсіі. У 1917 – 1921 гадах яны былі накіраваныя галоўным чынам супраць «класавых ворагаў», якія вызначаліся паводле сацыяльнага стану ці партыйнай прыналежнасці. У 30-я гады ХХ стагоддзя накіраванасць рэпрэсій некалькі змянілася, яны закранулі, у тым ліку, і эліту новага грамадства. Пікам рэпрэсій стаў 1937 год. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыяналфашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам, у выніку пачаліся шматлікія арышты.
У канцы 30-х гг. пачалася "чыстка" і сярод супрацоўнікаў АДПУ – НКУС. У 1939 годзе быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання шэраг супрацоўнікоў Наркамата ўнутраных спраў БССР, у тым ліку пяць старшынь ОДПУ – НКУС Беларусі, у тым ліку Б. Берман, А. Наседкін, некаторыя іх намеснікі.
На духоўным развіцці беларусаў негатыўна адбіўся жорсткі дзяржаўнапартыйны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі. У БССР рэпрэсіі закранулі і частку дзеячаў навукі і культуры, якіх з канца 20-х гадоў сталі абвінавачваць у нацыянал-дэмакратызме. Толькі па справе "Саюза вызвалення Беларусі" у 1930 годзе было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку В. Ластоўскі, Дз. Прышчэпаў, А. Смоліч, М. Гарэцкі і інш. У 1930 годзе зрабіў спробу самагубства Янка Купала, які ў перадсмяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізічная, чым палітычная». У 1933 годзе ў БССР была "выкрыта" яшчэ адна нацдэмаўская арганізацыя – "Беларускі нацыянальны цэнтр".затым – “Працоўная сялянская партыя” – беларускі філіял (арыштавана 59 чалавек), – Прампартыя – беларускі філіял (30 чалавек), – саюзнае бюро РСДРП – меньшавікоў (30 чалавек), – “Партыя вызвалення сялян” (110 чалавек) і інш.
Былі рэпрэсіраваны 826 чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі БССР і праходзілі па спісу ўдзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 1917 – 1924 гг. Больш паловы свайго складу ў 30-я гады пазбавіўся ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэты перыяд былі рэпрэсіраваны 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў Акадэміі Навук БССР. У 1937 – 1938 гадах праводзілася масавая акцыя «па выкрыцці» польскіх, нямецкіх і латышскіх «шпіёнаў». Было арыштавана каля 23,5 тысяч чалавек, больш як 21 тысяча з іх расстраляна. Рэпрэсіі 1938 года закранулі ўсе пласты грамадства, у тым ліку і арганізатараў гэтых рэпрэсій. На пачатак 2001 года ў Рэспубліцы Беларусь было рэабілітавана звыш 200 тыс. рэпрэсіраваных грамадзян).
155
Глава 9. БССР У МIЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921 – 1939 гг.)
У1937 годзе была прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады. Канстытуцыя 1937 года вызначала вышэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Але на самай справе ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы быць выбраным у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных маглі па падрыхтаваных спісах толькі члены камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі. У ходзе выбараў у Вярхоўны Савет СССР, якія адбыліся 12 снежня 1937 года, на выбарчыя ўчасткі ў БССР з’явіліся 97,4% выбаршчыкаў. Такі высокі працэнт удзельнікаў выбараў гаворыць аб магчымасці партыйных і дзяржаўных органаў мабілізаваць насельніцтва, для якога прыход на выбары з’яўляўся спосабам дэманстравання лаяльнасці да існуючага парадку.
Уміжваенны перыяд СССР лідзіраваў сярод іншых краін па колькасці сацыяльных праграм і развіццю сферы сацыяльнага забеспячэння. Масавая падтрымка ўлады савецкімі грамадзянамі, з’яўленне культу асобы Сталіна былі звязаны з развіццём сацыяльнага забеспячэння, пэўным эканамічным ростам (у 1935 году была адмененая картачная сістэма), павялічэннем магчымасцяў для сацыяльнай мабільнасці (падчас сталінскай мадэрнізацыі шматлікія савецкія грамадзяне атрымалі магчымасць змяніць свой сацыяльны статус).
Урэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна.
156