Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
History_ Belarus.pdf
Скачиваний:
86
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
1.9 Mб
Скачать

Глава 7. БЕЛАРУСЬ В ПЕРЫЯД РАЗВIЦЦЯ КАПIТАЛIЗМА

(1861 – люты 1917 гг.)

12,5 тысяч высланы на катаргу або за межы імперыі, накіраваны на пасяленне

ўСібір. Восенню 1863 года паўстанне ў Беларусі было задушана. У студзені 1864 года ў выніку здрадніцтва быў арыштаваны К. Каліноўскі. Яго павесілі

ўсакавіку 1864 года ў Вільні.

Паўстанне закончылася паражэннем, але не было безвыніковым. Царызм павінен быў пайсці на некаторыя ўступкі сялянам. З 1863 года адмяняўся іх часоваабавязаны стан, сяляне пераводзіліся на выкуп, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Сяляне вызваляліся ад часткі павіннасцей, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. Беззямельныя надзяляліся 3 дзесяцінамі зямлі на сям’ю. Такім чынам у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губернях атрымалі зямлю больш за 20 тысяч сялян. Больш за палову сялянскіх гаспадарак зноў атрымалі права карыстацца сервітутамі, у асноўным, выпасамі і лясамі. Рэвалюцыйная барацьба прагрэсіўных сіл, прынесеныя імі ахвяры не прайшлі дарам. Але ўступкі царызма не вырашалі, а толькі змягчалі галоўную праблему – аграрную.

Адначасова царызм узмацняў рэпрэсіі, праводзячы палітку “бізуна і перніка”. У 1864 годзе быў закрыты Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, у выніку да лютага 1917 года. ў Беларусі не было вышэйшых навучальных устаноў, скарацілася колькасць сярэдніх і пачатковых, уводзіўся паліцэйскі і царкоўны кантроль за выкладаннем у школах. Царызм баяўся асветы народа, фарміравання беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі

як арганізатара і кіраўніка нацыянальна – вызваленчай

барацьбы і

рэвалюцыйнага руху.

 

У1864 годзе зноў пачаўся “разбор шляхты”. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, канфіскоўваліся і перадаваліся за сімвалічную плату рускім чыноўнікам, памешчыкам і афіцэрам.

7.2.Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці

У60 – 70-я гады XIX стагоддзя ў памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнасць у тым, што сяляне, з прычыны эканамічнай неабходнасці, арандавалі зямлю ў памешчыкаў і працавалі на гэтай зямлі са сваім інвентаром. За карыстанне зямлёй яны аддавалі ад трэці да паловы ураджая. Пры капіталістычнай

сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася наёмнымі працаўнікамі (батракамі) з дапамогай прылад працы, коней, якія належылі ўладальніку зямлі. У 80 – 90-я гады XIX стагоддзя капіталістычная сістэма паступова выцясніла паўфеадальную з прычыны сваёй большай эканамічнай

101

Глава 7. БЕЛАРУСЬ В ПЕРЫЯД РАЗВIЦЦЯ КАПIТАЛIЗМА

(1861 – люты 1917 гг.)

эфектыўнасці. Больш хутка капіталістычныя адносіны ў сельскай гаспадарцы развіваліся ў заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі, дзе пераважала прыватнае валоданне зямлёй, ва ўсходніх раёнах яны развіваліся больш марудна з-за панавання абшчыннага землекарыстання.

Няроўнасць у валоданні зямлёй працягвала існаваць і ў 60 – 90-я гады XIX стагоддзя. Памешчыкам належыла 50,5% зямлі, дзяржаве – 9,9%, цэрквам і манастырам – каля 0,7%, сялянам жа, якія складалі асноўную частку насельніцтва – толькі 38,9%, прычым самых дрэнных. Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на адну мужчынскую душу, дзяржаўных – ад 5.5 да 6 дзесяцін, у той час, калі пражытачны мінімум сям’і забяспечваў надзел не менш 8 дзесяцін. На аднаго ж памешчыка прыходзілася ў сярэднім больш за 500 дзесяцін зямлі, а буйныя землеўладальнікі валодалі яшчэ большымі латыфундыямі. Так, князю Патоцкаму належыла каля 120 тысяч дзесяцін зямлі, князям Радзівілам – 150 тысяч, Вітгенштэйну – каля 1 млн.

Вядучым накірункам у сельскай гаспадарцы ў 60 – 70-я гады было вырошчванне зернавых культур. З 5 губерняў Беларусі ў 1875 годзе было вывезена на экспарт каля 11 млн. пудоў жыта, мукі, крупы, а ў 1879 годзе – ўжо каля 22 млн. пудоў. У той жа час, асабліва ў неўраджайныя годы, дзесяткі тысяч сялян паміралі з голаду, а 300 тысяч, ратуючыся ад галоднай смерці, кожны год накіроўваліся на заробкі ў больш развітыя раёны Расійскай імперыі.

У 80-я гады пачаўся сусветны аграрны крызіс, які быў выкліканы ўвозам у Еўропу вялікай колькасці таннага зерня з ЗША, Канады, Аргенціны і Аўстраліі. У выніку яго цэны на зерне знізіліся ў сярэднім у два разы. Некаторыя памешчыкі, якія вялі зернавую гаспадарку, пачалі прадаваць свае маёнткі або закладваць іх у банках: да 1899 года было закладзена 50% памешчыцкай зямлі. Дзесяткі тысяч сялян былі даведзены да галечы, станавіліся батракамі або накіроўваліся ў гарады на заробкі. Актывізавалася міграцыя сялян у Сібір і на Далёкі Усход. Так, з 1900 па 1904 годы ў Сібір выехалі больш за 102 тысячы сялян з Беларусі.

Многія памешчыкі ў такіх умовах пачалі пераарыентацыю сваіх гаспадарак на развіццё жывёлагадоўлі, вырошчванне тэхнічных культур. Пасевы бульбы павялічыліся на 240%. Значная частка гэтай прадукцыі ішла на вінакурэнне, адходы – на корм жывёлы. Удвая выраслі пасевы ільну, асабліва ў Віцебскай, паўночнай частцы Магілёўскай і Мінскай губернях. У 2 разы ( з 500 тысяч да 995 тысяч) павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней. Такім чынам, адбылася далейшая спецыялізацыя сельскай

102

Глава 7. БЕЛАРУСЬ В ПЕРЫЯД РАЗВIЦЦЯ КАПIТАЛIЗМА

(1861 – люты 1917 гг.)

гаспадаркі, прычым Беларусь з зерневытворчага рэгіёна ператварылася ў рэгіён, які стаў імпарціраваць зерне.

У 80 – 90-я гады ў памешчыцкіх гаспадарках усё шырэй стаў уводзіцца шматпольны севазварот, часцей прымяняліся новыя прылады працы і машыны, мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. Павялічваліся плошчы пасеваў і расла ўраджайнасць і ў сялянскіх гаспадарках. У другой палове XIX стагоддзя сяляне вырошчвалі каля 25% таварнага зерня, 75% таварнага ільну, значную частку бульбы. Частка з іх, асабліва заможныя, куплялі зямлю ў памешчыкаў, якія не маглі або не хацелі перабудоўваць вядзенне сваёй гаспадаркі. Купля зямлі ішла праз Сялянскі банк, які быў заснаваны ў 1882 годзе. Да 1890 года такім чынам было прададзена каля мільёна дзесяцін зямлі.

Капіталістычныя адносіны ўсё выразней праяўляліся і ў сялянскіх гаспадарках: у вёсках узмацніўся працэс сацыяльнага расслаення сялянства. У канцы 90-х гадоў бядняцкія гаспадаркі складалі 60% сельскага насельніцтва, сераднякі – каля 32%, сельская буржуазія, так званыя кулакі – каля 8%. Апошнія адначасова з земляробствам часта займаліся гандлем і ліхвярствам. У гэты ж час колькасць батракоў, гэта значыць, сялян, якія не мелі зямлі або мелі вельмі мізэрны яе кавалак, не дастатковы для пражыцця, і таму прадавалі памешчыкам і кулакам сваю рабочую сілу, дасягнула 140 тысяч.

Наступным значным крокам у развіцці капіталізма ў сельскай гаспадарцы была аграрная рэформа, якая была праведзена ў 1906 – 1914 гг. прэм’ер-міністрам царскага ўрада П. А. Сталыпіным і яго прыхільнікамі. Яна ставіла мэтай, па-першае, ліквідацыю абшчыннага сялянскага землеўладання. Спачатку ўказам цара ад 9 лістапада 1906 года быў вызначаны добраахвотны выхад сялян з зямлёй з абшчыны, а затым з чэрвеня 1910 года ён стаў абавязковым. Сяляне маглі пасля выхаду з абшчыны звесці сваю зямлю ў адзін масіў, перанесці туды гаспадарчыя і жылыя пабудовы і заснаваць такім чынам хутары. Можна было таксама былую абшчынную зямлю, якая перайшла ў поўную прыватную ўласнасць, атрымаць у адным месцы, на вотрубе, без пераносу пабудоў.

Другімі напрамкамі сталыпінскай аграрнай рэформы былі перасяленне малазямельных і беззямельных сялян на землі ў Сібіры, Далёкім Усходе, Паўночным Каўказе і Сярэдняй Азіі, а таксама меры дапамогі сялянам у набыцці палепшаных парод жывёлы, сельскагаспадарчых машын, распаўсюджванні агранамічных ведаў і г. д.

За час правядзення рэформы ў Магілёўскай губерні з абшчын выйшлі больш паловы сялянскіх гаспадарак, у Віцебскай – трэцяя частка. У

103

Глава 7. БЕЛАРУСЬ В ПЕРЫЯД РАЗВIЦЦЯ КАПIТАЛIЗМА

(1861 – люты 1917 гг.)

Гродзенскай, Мінскай, Віленскай губернях на пачатак рэформы абшчын увогуле не існавала. Але рассяленне на хутары ішло марудна. Было створана каля 128 тысяч хутароў і вотрубаў, што складала толькі 12% ад колькасці сялянскіх двароў. Сяляне-беднякі, не маючы сродкаў на перасяленне і вядзенне хутарскіх гаспадарак, пачалі прадаваць сваю зямлю заможным сялянам. З 1907 па 1914 гг. у 5 беларускіх губернях 40800 сялян прадалі 187800 дзесяцін зямлі, атрыманай ва ўласнаць. У выніку колькасць так званых кулакоў павялічылася з 8% да 12%.

Узмацніўся перасяленчаскі рух, з 1907 па 1914 гг. на новыя землі выехалі больш за 335 тысяч сялян, пераважна бяднякоў. Прыкладна 10% з выехаўшых не змаглі прыстасавацца на новым месцы жыхарства і вярнуліся дадому, але ўжо страціўшы зямлю. Павялічылася і “адходніцтва”, на заробкі накіраваліся каля 450 тысяч чалавек супраць 300 тысяч у канцы XIX стагоддзя.

Рэформа садзейнічала распаду сельскай абшчыны, развіццю капіталістычных адносін ў сельскай мясцовасці, павялічыла праслойку заможных гаспадарак і адначасова сельскага пралетарыята. Але яна не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі, як і сельскай гаспадаркі Расіі ў цэлым, ліквідзіраваць буйное памешчыцкае землеўладанне.

Больш хуткімі тэмпамі капіталізм развіваўся ў прамысловасці, чаму садзейнічала павелічэнне колькасці таннай рабочай сілы. Пасля 1861 года прамысловасць Беларусі пачала ўваходзіць у трэцюю стадыю развіцця – фабрычна-заводскую вытворчасць, хаця адначасова развіваліся рамесніцкія і мануфактурныя прадпрыемствы, характэрныя для папярэдніх стадый. Рамесніцкія майстэрні пераважалі ў харчовай і тэкстыльнай вытворчасці. Іх колькасць у Беларусі павялічылася з 10 тысяч у пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя, на якіх працавалі 35 тысяч рабочых, да 84 тысяч майстэрань з 144 тысячамі працуючых у іх на пачатку XX стагоддзя. Яны давалі ў гэты час каля паловы прамысловай прадукцыі. Колькасць мануфактурных прадпрыемстваў павялічылася з 127 у пачатку 60-х гадоў да 760 у канцы XIX стагоддзя, а колькасць працуючых у іх – больш чым у 8 разоў. Мануфактуры ствараліся галоўным чынам на базе сялянскіх промыслаў і гарадскіх рамёслаў і пераважалі ў лёгкай прамысловасці.

Прамысловы пераварот у Беларусі, улічваючы аграрны характар яе эканомікі, адсутнасць карысных выкапняў, завяршыўся толькі ў канцы 90-х гадоў, на 10 гадоў пазней, чым у Расіі. Асноўную частку заводаў і фабрык складалі дробныя і сярэднія прадпрыемствы, да 1900 года іх колькасць дасягнула 800 з лікам рабочых 31 тысяча чалавек і давалі яны 47,8% усёй

104

Глава 7. БЕЛАРУСЬ В ПЕРЫЯД РАЗВIЦЦЯ КАПIТАЛIЗМА

(1861 – люты 1917 гг.)

прамысловай прадукцыі ў рэгіёне. Прадпрыемствы з лікам рабочых больш за 500 чалавек складалі ў Беларусі толькі 1% (у цэлым па Расіі – 3,5%). Капіталаў для пабудовы буйных прадпрыемстваў у асобных прадпрыймальнікаў не хапала, таму яны пачалі аб’ядноўвацца ў акцыянерныя таварыствы. У Беларусі ў 1900 годзе дзейнічала 10 акцыянерных кампаній, у 1913 годзе – 34. Развівалася банкаўская сістэма, акрамя філіялаў расійскіх, найбольш уплывовымі ўстановамі гэтага тыпа ў рэгіёне былі Мінскі, Віленскі, Беластоцкі камерцыйныя банкі.

Сярэднегадавыя тэмпы развіцця прамысловасці былі даволі значнымі – 8,2%, удзельная вага беларускай прамысловасці ў прамысловасці ўсёй Расіі складала 5%, колькасць рабочых – 10%. Склаліся два асноўных класы капіталістычнага грамадства – буржуазія і пралетарыят. Буржуазія фарміравалася з дваран, заможных мяшчан-гандляроў, купцоў, багатых рамеснікаў і ў асобных выпадках – сялян (яны валодалі 16 мануфактурамі і фабрыкамі). Пралетарыят фарміраваўся з збяднелых сялян, рабочых. Згодна з перапісам 1897 года ў пяці заходніх губернях да дробнай буржуазіі адносіліся 103 тысячы чалавек, да сярэдняй – 47 тысяч, буйной – 33 тысячы. Буржуазія ў асноўным была не беларускай нацыянальнасці: яўрэі складалі 60%, беларусы 17%, рускія 10%, палякі 10%. Такім чынам, менавіта беларуская буржуазія была слабай, нешматлікай, палітычна інертнай, шукала дапамогі і абароны як у царызма, так і ў больш моцнай рускай буржуазіі, што наклала свой адбітак на ход далейшых гістарычных падзей у Беларусі.

Пралетарыят у Беларусі быў нешматлікім, беларусы пераважалі сярод вясковага насельніцтва. Усяго к пачатку XX стагоддзя ў Беларусі налічвалася 178,8 тысяч рабочых, занятых ў прамысловасці, разам жа з наёмнымі сельскагаспадарчымі рабочымі – 400 тысяч, да 1913 года іх колькасць павялічылася да 514 тысяч.

Значны ўплыў на развіццё прамысловасці, пашырэнне гандлю, паскарэнне спецыялізацыі рэгіёнаў, фарміраванне адзінага беларускага рынку аказвалі будаўніцтва і эксплуатацыя чыгунак. У 1862 годзе пачала працаваць Пецярбургска-Варшаўская чыгунка, у 1866 годзе адкрыты Дзвінска-Полацка-Віцебскі участак Рыжска-Арлоўскай чыгункі. Агульная працягласць чыгунак на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX стагоддзя склала каля 3 тысяч вёрст. Развіваўся і водны транспарт. Па Прыпяці, Беразіне, Сожы ў 1900 годзе хадзілі 310 парусных і 23 паравых судны. У Пінску працаваў суднабудаўнічы завод.

У пачатку XX стагоддзя расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характарызавался высокай ступенню канцэнтрацыі і цэнтралізацыі вытворчасці і капітала, узнікненнем

105

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]