- •ЗМЕСТ
- •Глава 1. УВОДЗІНЫ Ў КУРС “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”
- •1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі”
- •1.2. Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •1.3. Крыніцы і гістарыяграфія
- •Глава 2. СВЕТ І БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД
- •2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі
- •2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
- •2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека
- •3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў
- •3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
- •3.3. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
- •4.1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Канцэпцыі этнічнага паходжання дзяржавы. Федэратыўны прынцып пабудовы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
- •4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
- •Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
- •5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
- •5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
- •5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
- •5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
- •Глава 6. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТАГОДДЗЯ. ПАЧАТАК ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ
- •6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
- •6.3. Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
- •7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
- •7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
- •7.3. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг.
- •8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
- •8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе рады (сакавік – снежань 1918 г.)
- •8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
- •Глава 9. БССР У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921 – 1939 гг.)
- •9.1. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
- •9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
- •9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
- •Глава 10. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
- •10.1. Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР
- •10.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
- •10.3. Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
- •10.4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
- •10.5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
- •11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне
- •11.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасляваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг.
- •11.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1970 – 1980-я гады
- •12.1. Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
- •12.2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя
- •12.3. Сацыяльна – эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
- •12.4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •ЛІТАРАТУРА
Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
Глава 5 БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад 5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і
яе вынікі для Беларусі 5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай
5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII-XVIII стст.
5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі.
Адзіная дзяржава ВКЛ і Польшчы была створана ў выніку Люблінскай уніі 1569 года. Якія ж прычыны прывялі да падпісання гэтай уніі і аб’яднання дзвух дзяржаў?
Па-першае, гэта барацьба за лідэрства ва Усходняй Европе паміж ВКЛ (Вялікім княствам Літоўскім) і Маскоўскай дзяржавай.
Да XV стагоддзя перавага была на баку ВКЛ, якое аб’яднала ў сваіх межах значную частку зямель былой Кіеўскай Русі. У XV стагоддзі Маскоўская дзяржава вызвалілася ад татара – мангольскага іга, узмацнілася і перахапіла ініцыятыву. Яна паставіла планы па захопу і знішчэнню ВКЛ у цэнтр сваёй знешнепалітычнай дактрыны. З гэтага часу вызначылася тэндэнцыя: чым больш абвастраліся адносіны Вільні і Масквы, тым больш правячыя колы ВКЛ імкнуліся да аб’яднання з Польшчай. Кульмінацыя саперніцтва дзвух дзяржаў прыпадае на перыяд праўлення ў Расіі Івана IV Грознага (1533 –1584). У 1558 годзе ён распачаў так званую Лівонскую вайну супраць Лівонскага ордэна за выйсце Расіі да Балтыйскага мора, якая працягвалася да 1583 года. ВКЛ выступіла на баку Лівоніі, аднак няўдала. Рускія войскі захапілі большую частку тэрыторыі дзяржавы. У 1563 годзе яны занялі старажытны беларускі горад Полацк, знішчылі большую частку насельніцтва горада, утапілі ў Дзвіне каля 3 тыс. полацкіх яўрэяў. ВКЛ апынулася ў цяжкім ваенным становішчы. Да сталіцы ВКЛ Вільні заставалася каля 200 км. Тэрмінова патрабаваўся саюзнік. Дапамогу прапанавалі палякі. Але за гэта яны патрабавалі аб’яднання ВКЛ з Польшчай
64
Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
у адзіную дзяржаву. Такім чынам, экспансія з усходу была адной з галоўных прычын падпісання Люблінскай уніі. Як адзначаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл, “калі мы ехалі ў Люблін, на нашым хрыбце сядзеў вораг”.
Па-другое, вялікае значэнне для заключэння новай уніі з Польшчай мелі супярэчнасці ў пануючым класе ВКЛ паміж магнатамі і шляхтай. У палітычным жыцці ВКЛ тон задавалі буйныя феадалы – магнаты. Яны вырашалі асноўныя пытанні жыцця дзяржавы. Шляхта ж, гэта значыць, сярэднія і дробныя феадалы, служылае саслоў’е, прысутнічала на пасяджэннях соймаў, але не мела там рашаючага ўплыву. Як казаў магнат Альбрэхт Гаштольд, “мы запрашаем шляхту на пасяджэнні соймаў, каб яны ведалі, што мы вырашаем.” У Польшчы ж шляхта мела больш шырокія правы і вольнасці. Таму шляхта ВКЛ настойліва імкнулася да аб’яднання з Польшчай, каб атрымаць рэальныя і шырокія палітычныя правы.
Пэўнае значэнне для аб’яднання мелі і эканамічныя, культурныя сувязі, якія ўжо існавалі паміж ВКЛ і Польшчай з часоў Крэўскай уніі, пазіцыя каталіцкіх іерархаў, якія хацелі пашырыць свой уплыў на ўсходзе.
Перагаворы аб уніі пачаліся ў студзені 1569 года, яны ішлі досыць супярэчліва і працягваліся шэсць месяцаў. Кожны бок адстойваў свае інтарэсы.
Палякі фактычна дамагаліся інкарпарацыі (уключэння) ВКЛ у склад Польшчы і ліквідацыі яго як самастойнай дзяржавы. Яны хацелі скарыстаць цяжкую знешнепалітычную сітуацыю, у якую трапіла ВКЛ у выніку Лівонскай вайны.
Паслы ВКЛ на чале з гетманам Хадкевічам настойвалі на раўнапраўным саюзе дзвух дзяржаў і дамагаліся перш за ўсё ваеннай дапамогі Польшчы ў барацьбе з Масквой. У ходе перамоў дэлегацыя ВКЛ не раз пакідала залу пасяджэння, рабіла дэмаршы і зноў вярталася. Ёсць звесткі нават аб тым, што гетман Хадкевіч стаяў на каленях і са слязьмі на вачах прасіў у палякаў дапамогі.
Невядома, колькі б ішоў гэты торг, калі б кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст не прыняў нечаканае і незаконнае рашэнне. Ён выдаў загад аб далучэнні да Каралеўства Польскага тэрыторыі сучаснай Украіны (Валыні, Падолля, Кіеўшчыны), а таксама Падляшша. ВКЛ, знясіленае вайной, не мела магчымасці супраціўляцца і вымушана было зноў сесці за стол перамоў.
1 ліпеня 1569 года акт Люблінскай уніі быў падпісаны. Згодна з ім абодва народы павінны былі аб’яднацца ў адзін народ і адзіную дзяржаву. Вышэйшым органам абвяшчаўся агульны сойм, які выбіраўся дэлегатамі ад Польшчы і ВКЛ на павятовых сойміках.
65
Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
Адмянялася асобнае выбранне караля польскага і вялікага князя літоўскага. Знешняя палітыка станавілася агульнай справай. Тэрыторыя Украіны адыходзіла да Польшчы. Унія дазваляла набываць маёнткі (землі) палякам у ВКЛ, а літвінам – у Польшчы.
Такімі былі ўмовы Люблінскай уніі, зафіксіраваныя на паперы і падпісаныя бакамі, у выніку якіх была створана новая дзяржава – Рэч Паспалітая.
Што ж такое Рэч Паспалітая і якое становішча займалі ў ёй беларускія землі? Па гэтаму пытанню ў гістарыяграфіі ёсць тры пункты погляду.
Частка гісторыкаў (польскіх, расійскіх, савецкіх) лічыла і сёння лічыць, што ў выніку Люблінскай уніі ВКЛ было інкарпарыравана ў склад Польшчы і перастала існаваць як самастойныя дзяржава.
Другі пункт погляду на РП маюць гісторыкі беларускай нацыянальнай арыентацыі. Яны сцвярджаюць, што навязаныя палякамі ўмовы Люблінскай уніі на практыцы не былі ўведзены ў дзеянне і засталіся толькі на паперы. Зліцця дзвух дзяржаў не адбылося. ВКЛ да канца XVIII стагоддзя працягвала існаваць як самастойная і незалежная дзяржава, а Люблінская унія стварыла новую канфэдерацыю для барацьбы супраць знешняй небяспекі.
Трэці пункт погляду, які замацаваўся ў большасці сучасных беларускіх гістарычных выданняў, тлумачыць Рэч Паспалітую як фэдэратыўную дзяржаву, дзе былі агульныя органы кіравання і агульнае грамадзянства.
Безумоўна, умовы Люблінскай уніі былі даволі дыскрымінацыйнымі для ВКЛ, але пасля ліквідацыі пагрозы з боку Маскоўскай дзяржавы і ў выніку так званага “бескаралеўя” ВКЛ паступова здолела часткова аднавіць сваю самастойнасць.
На чале дзяржавы стаяў агульны кароль, які выбіраўся і польскай і літвінскай шляхтай і насіў тытул не толькі кароля, але і вялікага князя. Дарэчы, каралеўскі двор менавіта ў сувязі з Люблінскай уніяй быў перанесены з Кракава у Варшаву.
Вышэйшым заканадаўчым органам РП быў двухпалатны Вальны Сойм, работа якога насіла федэратыўны характар. Кожны трэці сойм РП праводзіўся на тэрыторыі ВКЛ у Гродна, і тут ужо пасяджэнні сойму праводзіў мясцовы дэпутат (маршалак). Акрамя таго, насуперак акту Люблінскай уніі ў ВКЛ, пачынаючы з 70 – 80-х гадоў XVI стагоддзя, рэгулярна збіраліся самостойныя соймы, якія вырашалі пытанні ўнутранага жыцця ВКЛ.
ВКЛ мела свой адміністрацыйны апарат на чале з мясцовымі канцлерамі, сваё асобнае войска, кіраўніцтва якога не заўсёды лаяльна ставілася да Польшчы. Так, гетман ВКЛ Януш Радзівіл на адным з пасяджэнняў варшаўскага сойму заявіў: “Паноў-палякаў, якія лезуць у нашы
66
Глава 5. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ
дзверы, праз вокны выкідваць будзем”. Ёсць думка, што за такую пазіцыю яго палякі атруцілі.
Фактычна не былі ліквідзіраваны і межы паміж дзяржавамі, дзе нават спаганяліся пошліны за ўвоз і вываз купецкіх тавараў.
Прававая самастойнасць ВКЛ з цягам часу узмацнялася. У 1582 годзе тут пачынае дзейнічаць Галоўны Трыбунал, у 1588 годзе была прынята трэцяя рэдакцыя Статута ВКЛ, дзе, па сутнасці, скасоўваліся некаторыя палажэнні Люблінскай уніі. Напрыклад, адзін з артыкулаў Статута забараняў “замежнікам” набываць зямельную ўласнасць і займаць у ВКЛ дзяржаўныя пасады. Па Статуту такое права мелі толькі “тубыльцы”, гэта значыць, грамадзяне ВКЛ. Акрамя таго, артыкул 1-ы IV раздела Статута замацоўваў дзяржаўнасць старабеларускай мовы, якая захоўвалася да 1696 года.
Не мела Рэч Паспалітая і агульнай дзяржаўнай сімволікі. Афіцыйная сімволіка заўсёды складвалася з дзвух частак: побач размяшчаліся белы арол з каронай на галаве – герб Польшчы і герб ВКЛ – Пагоня.
Які ж дзяржаўны лад панаваў у Рэчы Паспалітай? Чаму шляхта так імкнулася да аб’яднання з палякамі?
У вышэйшым заканадаўчым органе, Вальным Сойме, маглі засядаць толькі шляхцічы. Яны мелі права ўдзельнічаць у выбарах караля, займаць урадавыя і вышэйшыя духоўныя пасады. Толькі шляхта мела грамадзянскія правы і свабоды: недатыкальнасць асобы, памяшкання, маёмасці; шэраг эканамічных прывілеяў (вызвалялася ад мытных пошлін); мела выключнае права на вытворчасць спірту (права прапанацыі); магла мець шынкі, млыны і кузні. Нават пошліны і падаткі на карысць дзяржавы ўстанаўліваліся са згоды самой шляхты.
Правы караля ў Рэчы Паспалітай былі істотна абмежаванымі. Ён фактычна выконваў волю шляхты і не меў права прымаць самостойныя дзяржаўныя рашэнні. Без згоды шляхецкага Сената (16 чал.) ён не мог прызначаць ці здымаць асоб з дзяржаўных пасад, склікаць паспалітае рушэнне, весці міжнародныя справы, уводзіць новыя падаткі і г.д. Нават такія прыватныя справы, як жаніцьба, развод ці замежныя паездкі падлягалі кантролю з боку шляхты. Шляхецкія вольнасці былі замацаваны ў так званых Генрыхавых артыкулах, якія павінен быў падпісваць кожны прэтэндэнт на трон у час выбараў караля. У выпадку невыканання каралём сваіх абавязкаў шляхта мела права на стварэнне канфедэрацый і ўзброенае выступленне супраць каралеўскай улады (рокашы).
Але самой галоўнай, “залатой”, шляхецкай вольнасцю было так званае liberum veto, што ў перакладзе з лацінскага азначае “свабода забароны”. Гэты прынцып панаваў ў Сойме Рэчы Паспалітай і патрабаваў аднагалоснага прыняцця рашэнняў па ўсіх пытаннях. Калі хоць адзін дэпутат не згаджаўся і
67