Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

shpory_filosofia

.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
190.93 Кб
Скачать

31.Прастора і час.

анталогія.(ў перакл. з грэч.: слова аб быцці; вучэнне аб існаванні). Тут разглядаюцца пытанні існавання ці неіснавання прадметаў, чалавека, сусвету; асэнсоўваюцца палажэнні ці існуе чалавек і сусвет вечна, ці часова , ці ёсць ў іх развіццё, а калі ёсць то куды яно скіравана ,ці маюць яны сваіх творцаў. Анталогія ставіць пытанні накшталт: што такое жыццё, смерць, прастора, час, космас, прырода, бог, душа, энэргія і г. д.

Катэгорыя быцця ці анталогія з’яўляецца адной з самых галоўных у філасофіі. Катэгорыя быцця мае працяглую гісторыю.

1) антычная традыцыя. Грэчаскі філосаф Парменід пры тлумачэнні быцця выкарыстоўваў схему: быццё – ўсё тое, што існуе, а небыццё – ўсё тое, што не існуе. З гэтай схемы вынікала, што і жыццё (існаванне) і смерць (неіснаванне) з’яўляюцца элементамі быцця ў сілу таго, што яны ёсць як факты. Парменід быццё і думку аб быцці атаясамліваў г. зн. рабіў іх раўназначнымі. Атрымліваецца, што думаць – гэта тое самае, што і быць. Напрыклад, думаць пра шчасце і быць шчаслівым у рэальнасці гэта адно і тое самае. Такім чынам, быційнасцю надзяляліся не толькі прадметы прыроды, але і прадметы думак.

2) быццё ў сярэдневяковай філасофіі. Схаластычная філасофія лічыла, што ў рэальнасці існуе толькі тое, што існуе нязменна. А так як нязменным з’яўляецца толькі бог, то толькі ён і з’яўляецца сапраўдным быццём. Усё іншае: людзі, з’явы, прадметы існуюць часова і пагэтаму не надзелены рэальнай быційнасцю.

3) суб’ектыўна – ідэалістычная традыцыя ў разуменні быцця. Наўбольш выразна яна прадстаўлена ў спадчыне англійскага філосафа XVIIIст. Джорджа Бэрклі. Ягонае разуменне катэгорыі быцця наступнае: ”esse = percipi”, што ў пер.з лац. азначае: “быць= успрыняццю”, значыць для таго каб быць, трэба быць успрынятым нейкім суб’ектам, нейкім “Я”. Тут, сцвярджаецца, што рэальна існуе толькі тое, што ўспрымаецца, што фіксуецца чалавечымі пачуццямі. Такім чынам, чалавечае“Я” успрымаючы прадметы гэтым самым стварае вобразы гэтых прадметаў, у выніку чаго “Я” і ёсць стваральнік вобразнага быцця. Напрыклад, зрокавы вобраз прадмета з’яўляецца самастойнай быційнай рэальнасцю, якая існуе поруч з самім прадметам. А так як вобразы ў кожным “Я” з’яўляюцца індывідуальнымі, то адсюль вынікае, што быццё ў любым выпадку творыцца толькі індывідуальным і непаўторным “Я”.

4)матэрыяістычная (марксісцкая) традыцыя разумення быцця. Тут прызнаецца, што першаснае быццё г. зн. прырода існуе сама па сабе без якога – небудзь стваральніка. Духоўнае быццё (думкі, пачуцці, фантазіі) з’яўляюцца другаснымі, г. зн. духоўнае быццё можа існаваць не само па сабе, а толькі на аснове прыроднага (чалаечага) быцця.

Быццё, як існаванне.

Быццё азначаецца праз паняцце існаванне. Існаваць – значыць пакоіцца, ці зменьвацца. Існуюць розныя рэальнасці быцця: суб’ектыўная, аб’ектыўная і суб’ектыўна - аб’ектыўная.

а) суб’ектыўная рэальнасць быцця - гэта ёсць нішто іншае, як свядомасць, здумленне, духоўны свет чалавека г. зн. усё тое, што ўласціва чалавечаму “Я” , ўсё тое, праз што яно праяўляецца і заяўляе аб сваім існаванні. Сюды адносяцца не толькі пачуцці і ўяўленні чалавека, але і выказванні, навуковыя тэорыі, гіпотэзы, творы мастацтва і тэхнікі.

б) аб’ектыўная рэальнасць быцця ахоплівае ўсё тое, што існуе па – за і незалежна ад свядомасці. Зоркавыя сістэмы і элементарныя сістэмы, атамы і макрацелы, г. зн. усё тое, што складае нежывую і жывую прыроду, а таксама сам чалавек, грамадства; гэта рэальнасць матэрыяльных сістэм самага рознага іерархаванага парадку, пачынаючы ад элементарных часцінак (нават віртуальных), прадметаў, планет, сузор’еў, біясферы з усёй яе фаунай і флорай.

в) суб’ектыўна – аб’ектыўная рэальнасць быцця – гэта быццё суб’ектыўных і аб’ектыўных сістэм. Чалавек, чалавечае грамадства, міжасабовыя адносіны з’яўляюцца тыповым узорам гэтай рэальнасці. Напрыклад, чалавек, як духоўная істота належыць да суб’ектыўнай рэальнасці, але як матэрыяльная сістэма (цялеснасць чалавека) ён належыць да аб’еетыўнай рэальнасці, а як цэлае (дух і цела) чалавек належыць да суб’ектыўна – аб’ектыўнай рэальнасці.

Шматстайнасць форм быцця.

Асноўныя сферы быцця складаюцца з прадметаў г. зв. першай і другой прыроды.

1) Быццё ўсіх фізічных, хімічных, біялагічных, астранамічных утварэнняў, што і складае г. зв. першую прыроду быцця. Тут, нават, пасля з’яўлення чалавека большая частка прыроды існуе, як самастойная і незалежная ад чалавека рэальнасць, ці як быццё.

2) да другой прыроды быцця адносяцца створаныя чалавекам прадметы, а таксама засвоеная чалавекам частка сусвету. Спецыфікай другой прыроды быцця ў тым, што чалавек, стварыўшы сістэму штучных прадметаў, чалавек трапляе ў складаную сістэму залежнасці ад іх.

3) важнымі формамі быцця чалавека з’яўляюцца: прадметнапрактычная дзейнасць.палітычная дзейнасць, ініцыятыва ў самых разнастайных жыццёвых сітуацыях.

Такім чынам, быццё ўключае ў сябе: матэрыяльнае і духоўнае, жывое і нежывое, прыродна – натуральнае і сацыяльна – пераўтворанае.

44.Грамадства як сістэма.

Грамадства — сацыяльнае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой галоўную ўмову жыццядзейнасці людзей, увасобленую ў канкрэтна-гістарычных формах і тыпах. Грамадства — шматзначнае паняцце, якое ў агульнапрынятым сэнсе азначае групу людзей, што характарызуецца агульнымі інтарэсамі і можа мець адрозненні ў культуры і адмысловыя ўстановы. Грамадства таксама можна азначыць як арганізаваную групу людзей, звязаных разам у рэлігійных, дабрачынных, культурных, навуковых, палітычных, эканамічных і іншых мэтах.

Вылучаюць шэраг абавязковых прыкмет сучаснага грамадства: наяўнасць пэўнай сукупнасці надзеленых воляй і свядомасцю індывідаў; існаванне агульных інтарэсаў; узаемадзеянне і супрацоўніцтва ў імя агульных мэтаў; стварэнне дзяржавы і рэгуляванне праз яе розных інтарэсаў; магчымасць развіцця і ўдасканалення грамадскіх інстытутаў шляхам іх рэфармавання і інш. Пры гэтым першаснай адзінкай грамадства лічыцца абстракгны індывід, а само грамадства асацыіруецца з сукупнасцю індывідаў. Аднак гэтыя прыкметы не лічацца вычарпальнымі і не прымаюцца ў якасці сукупнага крытэрыю для вызначэння чалавечага грамадства.

У гісторыі філасофіі, сацыялагічнай і прававой думкі ўсталявалася разуменне грамадства як сукупнасці людзей, аб'яднаных у адзінае цэлае па аб'ектыўных або суб'ектыўных прычынах. Геракліт лічыў грамадства адным з выяўленняў усеагульнага розуму (логасу), Дэмакрыт — штучным прадуктам працяглата натуральна неабходнага развіцця. Сакрат і Платон імкнуліся адшукаць аснову грамадства ў думцы пра яго, яго ідэі. Арыстоцель выводзіў паняцце грамадства з неабходнасці зносін свабрдных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадства як злучэння многіх людзей, аб'яднаных агульнасцю патрэб, інтарэсаў, згоднасцю ў пытаннях права (Цыцэрон). Мысліцелі Н. Макіявелі, Т. Гобс бачылі ў грамадстве сродак сацыяльнага кантролю над сутнасцю індывіда і яго ўтаймавання. У перыяд буржуазных рэвалюцый у Заходняй Еўропе моцныя пазіцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі грамадства (Г. Гроцый, Д. Дзідро). У процівагу грамадскаму дагавору Г. Гегель прапанаваў у якасці фактара, што фарміруе грамадства, шматбаковую ўзаемную залежнасць індывідаў у сумесным, найперш эканамічным, жыцці. У другой палове ХІХ ст. ўзнікла матэрыялістычная тэорыя грамадства (К. Маркс, Ф. Энгельс, У. Ленін, Г. Пляханаў). Яна аспрэчвае тое, што ключавое значэнне для грамадства мае індывід. Паняцце грамадства ў матэрыялістычным разуменні ўключае ўсю сукупнасць грамадскіх з'яў і інстытутаў, абумоўленых неабходнасцю ўзаемадзеяння людзей, іх разнастайнымі сувязямі і адносінамі. Грамадства на пэўнай ступені развіцця — гэта грамадска-эканамічная фармацыя, якая мае ўнутраную структуру і зменьваецца па аб'ектыўных законах.

У апошняй трэці ХХ ст. атрымалі прызнанне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам устанаўлення разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэнняў у грамадстве лічыцца навукова-тэхнічны прагрэс і выкліканыя ім сацыяльна-эканамічныя вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі індустрыяльнага грамадства, дзе асноўнай крыніцай складанага комплексу грамадскіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае індустрыялізацыя, прагрэс навукі і тэхналогій, у прыватнасці, стварэнне сусветнай сістэмы камунікацыі і ўзнікненне глабальнага грамадства. Пашыранымі сацыяльна-эканамічнымі версіямі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца тэорыя дабрабыту і канцэпцыя аб «дзяржаве працвітання». Лагічным працягам тэорыі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца тэорыі постіндустрыяяьнага грамадства і інфармацыйнага грамадства. Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадстваў.

Грамадства — асноватворная катэгорыя філасофіі. Філасофска-тэарэтычны аналіз грамадства магчымы толькі на базе даследвання яго ідэальнай мадэлі. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва адбываўся пастаянны пошук гэтай мадэлі і спробы яе апісаць.

43. ЛОГІКА РАЗВІЦЦЯ САЦЫЯЛЬНАЙ ФІЛАСОФІІ.

Сацыяльная філасофія даследуе чалавека і грамадства і развівалася ўнаступных напрамках:

1).сацыялагічны ідэалізм--да 19 ст. чалавек і грамадства разглядаліся выключна з пазіцый ідэалізма. Грамадства ўспрымалася як нейкая механічная сума людзей, а не як суцэльны арганізм. Згодна Гегеля сістэмнасць ў грамадствы здольна прыносіць толькі абсалютная ідэя.

2).геаграфічны дэтэрмінізм:(determiner -з франц.-прадвызначаць) На ўзнікненне яго паўплывалі вялікія геаграфічныя адкрыцці. Упершыню палажэнне аб тым, што законы прыроды ўплываюць на грамадства праз клімат, зямлю, ландшафты выказаў французскі філосаф Шарль Мантэск’е(1689—1775). Людзей цёплага клімату характарызуе эмацыйнасць, абыякавасць, запаволенасць, лянота, так як цёплы клімат спрыяе лёгкаму здабыванню мінімальнай ежы; ім не трэба будаваць цёплае жытло; яны жывуць так, як прырода ім дазваляе; тут узнікае і квітнее рабства. Халодны клімат змушае чалавека траціць сілы і розум на барацьбу за выжыванне. Людзі тут толькі працуюць, ў іх няма магчымасці прыгнятаць другіх, а значыць няма і рабства. Яны вольныя, але адначасова збедненыя эмацыянальна, так як у іх няма часу на праяўленне і асэнсаванне сваіх эмоцый. Людзі халоднага клімату не здольны самастойна арганізоўвацца ў дзяржаву. Сярэдзінны клімат прадвызначае, што людзі не толькі змагаюцца за сваё выжыванне(жытло, ежа), але ў іх ёсць патрэба для выражэння сваіх эмоцый, для стварэння духоўнай сферы. У геаграфічных шырынях Еўропы людзі ўраўнаважаны, розум і эмоцыі ў іх знаходзяцца ў гармоніі; тут у меньшай ступені праяўляецца рабства і анархія.

3).Гістарычны матэрыялізм (марксізм) для тлумачэння грамадства выкарыстоўвае дзве катэгорыі: грамадскае быццё і грамадская свядомасць. Грамадскае быццё - гэта адносіны паміж людзьмі і адносіны людзей да прыроды. Грамадская свядомасць - гэта сістэма поглядаў, ідэй, тэорый, якія больш - меньш правільна адлюстроўваюць грамадскае быццё. Формы грамадскай свядомасці: палітыка, права, мараль, мастацтва, рэлігія г. зн., ёсць палітычная свядомасць, прававая і г. д.

4.Тэхніцызм. Ён аформіўся у 20-х гадах ХХст. і узнік як антытэза гістарычнаму матэрыялізму, які прапагандаваў, што асновай і рухавіком развіцця грамадства з'яўляецца барацьба паміж класамі. Тэхніцызм адстойваў думку, што ў аснове грамадства манапольна валадарыць тэхніка, якая прадвызначае і сённяшняе жыццё і лёс чалавека і грамадства. У крайніх варыянтах тэхніка тут разглядаецца як незалежная ад чалавека і самадастатковая сіла. Тэхніцы прыпісваецца містычны змест, як нейкай таямнічай сіле. Усе вышэй узгаданыя напрамкі выяўляюць сваю аднабокавасць пры тлумачэнні грамадства. Пагэтаму сацыяльная філасофія прызнае не толькі іх, але і шмат іншых варыянтаў, так як адзінага і канчатковага адказу адносна існавання і развіцця грамадства не можа існаваць.

32.Типология реальных пространств.

Пространство - форма существования материальных объектов и процессов (характеризует структурность и протяженность материальных систем); время - форма последовательной смены состояний объектов и процессов (характеризует длительность их бытия). Пространство и время имеют объективный характер, неразрывно связаны друг с другом, бесконечны. Универсальные свойства времени - длительность, неповторяемость, необратимость; всеобщие свойства пространства - протяженность, единство прерывности и непрерывности. В истории философии существовали две точки зрения об отношении пространства и времени к материи. Первую из них можно условно назвать субстанциальной концепцией. В ней пространство и время трактовали как самостоятельные сущности, существующие наряду с материей и независимо от нее. Соответственно отношение между пространством, временем и материей представлялось как отношение между двумя видами самостоятельных субстанций. Это вело к выводу о независимости свойств пространства и времени от характера протекающих в них материальных процессов. Вторую концепцию можно именовать реляционной. Ее сторонники понимали пространство и время не как самостоятельные сущности, а как системы отношений, образуемых взаимодействующими материальными объектами. Вне этой системы взаимодействий пространство и время считались несуществующими. В этой концепции пространство и время выступали как общие формы координации материальных объектов и их состояний. Соответственно допускалась и зависимость свойств пространства и времени от характера взаимодействия материальных систем.Пространство – обычно протяженность, время – длительность.

25. Философия о понятии материя

Самый беглый анализ представлений древних ученых о материи показывает, что все они по духу своему были материалистическими, но общим их недостатком было, во-первых, сведение понятия материи к какому-то конкретному виду вещества или ряду веществ.  Во-вторых, признание материи в качестве строительного материала, некоей первичной неизменной субстанции автоматически исключало выход за пределы имеющихся о ней представлений. Тем самым каким-либо конкретным видом вещества с присущими ему свойствами ограничивалось дальнейшее познание, проникновение в сущность материи. Все же большой заслугой древних материалистов было изгнание представлений о боге-творце и признание взаимосвязи материи и движения, а также вечности их существования.

 Заметный след в развитии учения о материи оставили мыслители Древней Греции Левкипп и особенно Демократ - родоначальники атомистического учения об окружающем мире. Они впервые высказали мысль о том, что все предметы состоят из мельчайших неделимых частиц - атомов. Первичная субстанция - атомы движутся в пустоте, и их различные сочетания суть те или иные материальные образования. Уничтожение вещей, по Демокриту, означает лишь их разложение на атомы. В самом понятии атома содержится нечто общее, присущее различным телам.

 Вместе с тем, хотя атомистическое учение и устанавливало общую природу бытия микро предметов, однако оно не раскрывало в полной мере понятия материи; в силу своей субстанциональности и ограниченности оно не могло служить критерием общности всего многообразия видов материи. В настоящее время мы знаем, что атомы различны по своей природе и структуре и представляют лишь частицы вещества. Таким образом, у Демократа мы видим отождествление понятия материи с одним из конкретных ее проявлений, с веществом.

 Весьма важную попытку дать определение материи сделал французский материалист XVIII века Гольбах, который в работе "Система природы" писал, что "по отношению к нам материя вообще есть все то, что воздействует каким-нибудь образом на наши чувства".

 Здесь мы видим стремление выделить то общее в различных формах материи, а именно: что они вызывают у нас ощущения. В этом определении Гольбах уже отвлекается от конкретных свойств, предметов и дает представление о материи как абстракции. Вместе с тем определение Гольбаха было ограниченным. Оно не раскрывало до конца сущности всего того, что воздействует на наши органы чувств, оно не раскрывало специфики того, что не может воздействовать на наши чувства. Эта незавершенность предложенного Гольбахом определения материи создавала возможности, как для материалистической, так и идеалистической ее трактовки.

26.Научное понятие материи

 К концу прошлого века естествознание, и в частности физика, достигло достаточно высокого уровня своего развития. Были открыты общие и, казалось, незыблемые принципы строения мира. Была открыта клетка, сформулирован закон сохранения и превращения энергии, установлен Дарвином эволюционный путь развития живой природы, Менделеевым создана периодическая система элементов. Основой бытия всех людей, предметов признавались атомы - мельчайшие, с точки зрения того времени, неделимые частицы вещества. Понятие материи отождествлялось, таким образом, с понятием вещества, масса характеризовалась как мера количества вещества или мера количества материи. Материя рассматривалась вне связи с пространством и временем. Благодаря работам Фарадея, а затем Максвелла, были установлены законы движения электромагнитного поля и электромагнитная природа света. При этом распространение электромагнитных волн связывалось с механическими колебаниями гипотетической среды - эфира. Физики с удовлетворением отмечали: наконец-то, картина мира создана, окружающие нас явления укладываются в предначертанные им рамки. Оценивая в целом представления классической физики XIX в. о строении и свойствах материи, отметим, что они страдали теми же недостатками, что и учения древних. Точка зрения на материю как на первичную, неизменную субстанцию и отождествление ее при этом с веществом содержали в себе предпосылки возможности критических ситуаций в физике. И это не замедлило сказаться.

 На благополучном, казалось, фоне "стройной теории" вдруг последовала целая серия необъяснимых в рамках классической физики научных открытий. В 1896 г. были открыты рентгеновские лучи. В 1896 г. Беккерель случайно обнаружил радиоактивность урана, в этом же году супруги Кюри открывают радий. Томсоном в 1897 г. открыт электрон, а в 19О1 г. Кауфманом показана изменчивость массы электрона при его движении в электромагнитном поле. Наш соотечественник Лебедев обнаруживает световое давление, тем самым окончательно утверждая материальность электромагнитного поля.

Многие физики того периода, мыслящие метафизически, не смогли понять сути этих открытий. Вера в незыблемость основных принципов классической физики привела их к скатыванию с материалистических позиций в сторону идеализма. Логика их рассуждений была такова. Атом - мельчайшая частица вещества. Атом обладает свойствами неделимости, непроницаемости, постоянства массы, нейтральности в отношении заряда. И вдруг оказывается, что атом распадается на какие-то частицы, которые по своим свойствам противоположны свойствам атома. Так, например, электрон имеет изменчивую массу, заряд и т.д. Это коренное отличие свойств электрона и атома привело к мысли, что электрон нематериален. А поскольку с понятием атома, вещества отождествлялось понятие материи, а атом исчезал, то отсюда следовал вывод: "материя исчезла". С другой стороны, изменчивость массы электрона, под которой понималось количество вещества, стала трактоваться как превращение материи. Таким образом, рушился один из главнейших принципов материализма - принцип неуничтожимой и неповторимости материи.

Диалектико-материалистическое определение материи направлено против отождествления понятия материи с ее конкретными видами и свойствами. Тем самым оно допускает возможность существования, а значит, и открытия в будущем новых неизвестных, "диковинных" видов материи. Следует сказать, что в последние годы физики и философы все настойчивее предсказывают такую возможность.

24.Гісторыка-філасофскае разуменне матэрыі.

Паняцце матэрыі з'яўляецца фундаментальным як для філасофіі, так і для прыродазнаўства. Іх сувязь пры вырашэнні асноўнага пытання філасофіі (аб аснове адзінства свету, чалавека, сутнасці быцця гэтага свету) вызначыла этапы, эвалюцыю поглядаў на матэрыю і яе атрыбуты, што, у сваю чаргу, знайшло адлюстраванне ў існаванні асноўных гістарычных форм матэрыялізму.

Можна вылучыць некалькі этапаў у развіцці поглядаў на матэрыю: антычная філасофія, эпоха Адраджэння і пазьнейшы развіццё філасофіі і прыродазнаўства, марксісцкая філасофія.

У антычнасці філасофія будавалася на звычайнай назіральнасці (першы этап). Высновы рабіліся на аснове абагульненняў паўсядзённага вопыту. Характэрная асаблівасць поглядаў на матэрыю ў гэты перыяд складалася ў тым, што нейкі элемент прыроды лічыўся самым элементарным, якія ўваходзяць у кожную рэч прыроды (усяго свету).

Такі погляд на матэрыю дазваляў прасцей тлумачыць якаснае разнастайнасць свету: рэчы ўзнікаюць у выніку злучэнняў і раз'яднання названых элементаў.

Для Демокрита матэрыя - гэта атамы, якія маюць сваю супрацьлегласць - пустэчу (тое месца, дзе няма атамаў). Яны не валодаюць якімі-небудзь якасцямі, а толькі адрозніваюцца адзін ад аднаго велічынёй. Па Демокриту, усё складаецца з атамаў, у тым ліку і душа.

Паслядоўнік Демокрита - Эпікур надзяліў атамы самодвижением. Ён тлумачыў, што яны ў сваім руху могуць выпадкова парушаць заканамерныя траекторыі. Гэта мела вялікае значэнне для таго, каб растлумачыць сувязь паміж рухам і развіццём. Атомистическая гіпотэза матэрыі аказала ўплыў на развіццё прыродазнаўства, атрымала шырокае распаўсюджванне ў навуцы Новага часу.

Арыстоцель пад матэрыяй разумеў нейкі бясформенны, пазбаўлены актыўнасці субстрат (тое, на чым усё трымаецца), які набывае рух і дзейнасць толькі пасля злучэння з формай, г.зн. Богам.

Сярэднявечная філасофія ў распрацоўцы паняцці матэрыі не дасягнула ўзроўню старажытнагрэцкай, аднак яна засяродзіла ўвагу на духоўнага жыцця чалавека, што садзейнічала развіццю і ўзбагачэнню ўтрымання паняцці свядомасці.

^ Другі этап у станаўленні поглядаў на матэрыю звязаны з далейшым развіццём уяўленняў аб свеце. Матэрыя ў гэты час атаясамлялася з рэчывам, атамамі. Рускі навуковец Д.И.Менделеев адзначаў, што рэчыва (або матэрыя) мае вагу, масу і г.д.

Н.Коперник і Д.Бруно ў сваіх працах адрадзілі прадстаўлення грэцкіх філосафаў аб унутранай актыўнасці матэрыі. Д.Бруно лічыў матэрыю адзіным пачаткам ўсяго існага, сцвярджаў, што для прыроды Бог не патрэбны. Ён выказваў ідэі аб адзінай бясконцай субстанцыі, з якой узнікае мноства светаў. Такія думкі сугучныя праблеме матэрыяльнага адзінства свету.

Развіццё ў XVII-XVIII стст. матэматыкі і механікі садзейнічала вывучэнню прыроды і ўзбагачэнні уяўленняў аб матэрыі. Матэрыі прыпісваліся такія ўласцівасці, якія вывучаліся на аснове механікі Ньютана: працягласць, непранікальнасць, інерцыя, вага, нязменная механічная маса і інш

Важна пры гэтым падкрэсліць і тое, што механистические ўяўленні пра матэрыі нельга было распаўсюдзіць на грамадскія і духоўныя працэсы, зразумець працэс развіцця матэрыі да ўзнікнення свядомасці. Свядомасць проста суадносілася з матэрыяй, але паміж імі не наладжвалася сувязь на навуковай аснове. Адсутнічаў погляд на быццё як развіццё адзінай прыродна-сацыяльнай сістэмы. У выніку "матэрыя" і "свядомасць" Метафізічныя супрацьпастаўляліся адзін аднаму, разглядаліся па-за развіцця, як застылыя, нязменныя.

^ Трэці этап у эвалюцыі поглядаў на матэрыю ставіцца да сярэдзіны XIX ст. У прыродазнаўстве і ў сацыяльнай практыцы склаліся перадумовы дыялектычнага разумення сутнасці свету. І звязаныя яны ў значнай меры з дзейнасцю К.Маркса і Ф.Энгельса. Новае тлумачэнне матэрыі, а дакладней дыялектыкі матэрыі і свядомасці, дазволіла лепш спасцігнуць сутнасць адносін чалавека да свету і самому чалавеку.

Па Ф.Энгельсу, матэрыя бясконцая не толькі ў колькасных, але і ў якасных адносінах. Ёй ўласцівыя супярэчлівасць і самодвижение. Гэта актыўны пачатак свету. Матэрыя першасная па адносінах да свядомасці, якое з'яўляецца вынікам развіцця матэрыі. Свет - гэта матэрыяльны свет з мноствам рэчаў і з'яў, якія застаюцца і знікаюць, адбіваюцца ў свядомасці чалавека, але існуюць незалежна ад яго, аб'ектыўна.

Матэрыя - паняцце, філасофская катэгорыя, лічыў Ф.Энгельс, якая адлюстроўвае, пазначае сваім зместам то агульнае, што характэрна ўсіх рэчаў і з'яў навакольнага асяроддзя, - аб'ектыўнасць іх існавання.

Матэрыя не існуе па-за рэчаў як нешта, пакладзенае побач. "Матэрыя як такая, - лічыў Ф.Энгельс, - гэта - чыстае стварэнне думкі і абстракцыя. Мы адцягваецца ад якасных адрозненняў рэчаў, калі аб'яднаем іх, як цялесна існуючыя, пад паняццем матэрыі. Матэрыя як такая, у адрозненне ад пэўных існуючых матэрый, не з'яўляецца чымсьці пачуццёва існуючым ". Кожная пачуццёва, рэальна існуючая рэч (у сучасных уяўленнях - рэчыва і поле) існуе аб'ектыўна, г.зн. па-за і незалежна ад чалавека. І гэта агульнае ўласцівасць ўсіх элементаў свету і ёсць матэрыя. Гэта агульнае нельга ўспрымаць пачуццёва, а толькі пры дапамозе розуму. Адсюль вызначэнне Ф.Энгельсом матэрыі як абстракцыі, філасофскай катэгорыі.

Новае разуменне матэрыі дазволіла К.Маркса і Ф.Энгельсу сфармуляваць прынцып матэрыялістычнага разумення гісторыі, зразумець дыялектыку матэрыі і свядомасці, паказаць гэтыя катэгорыі як вельмі шырокія, якія дазваляюць зразумець не толькі сутнасць адносін чалавека да свету, але і самога чалавека.

У.І.Ленін, аналізуючы крызіс у прыродазнаўстве, галоўным чынам у фізіцы, які ўзнік на мяжы XIX-ХХ стст., У працы "матэрыялізму і эмпириокритицизм" прыйшоў да высновы: "Матэрыя ёсць філасофская катэгорыя для пазначэння аб'ектыўнай рэальнасці, якая дадзена чалавеку ў адчуваннях яго; якая капіюецца, фатаграфуецца, адлюстроўваецца нашымі адчуваннямі, існуючы незалежна ад іх ".

Выраз "крызіс у прыродазнаўстве" не зусім дакладна характарызуе сітуацыю. Прыродазнаўства (а таксама і фізіка) развівалася даволі паспяхова. Крызіс назіраўся ў філасофскім асэнсаванні новых адкрыццяў. Ранейшае разуменне матэрыі не магло "працаваць" па той прычыне, што разам з такім выглядам матэрыі, як рэчыва, быў адкрыты іншы яе выгляд - поле. Больш за тое, гэтыя віды матэрыі не толькі ўзаемазвязаны, але і пры пэўных умовах пераўтворацца адна ў адну.

Такім чынам, катэгорыя "матэрыя" адначасова выконвае і гнасеалагічныя, і метадалагічную функцыі, паколькі:

матэрыя вызначае сутнасць свету і з'яўляецца асновай адзінства свету;

логіка рэчаў (аб'ектыўнага) свету вызначае логіку паняццяў, ведаў чалавека, фармуючы іх у адзіную сістэму (навуковая карціна свету);

матэрыяльная дзейнасць чалавека - крыніца пазнання і крытэр сапраўднасці ведаў, паколькі свядомасць з'яўляецца адлюстраваннем, чынам аб'ектыўнай рэальнасці. Дыялектыкі-матэрыялістычнае разуменне матэрыі светапоглядна і метадалагічна каштоўна не толькі для прыродазнаўства, але і для сацыяльнай практыкі. Яно дазваляе разглядаць грамадскае жыццё як функцыянаванне і развіццё складанай матэрыяльнай сістэмы - чалавечага грамадства, якое ўяўляе сабой адзінства матэрыяльных і духоўных фактараў: грамадскую свядомасць - адлюстраванне грамадскага быцця, але і грамадскую свядомасць ўздзейнічае на грамадскае быццё, змяняе яго ў працэсе чалавечай дзейнасці.

Сучаснае прыродазнаўства, а таксама грамадазнаўства, даследуючы розныя сістэмы матэрыяльнага і духоўнага свету, пашыраюць нашы ўяўленні аб структуры і ўласцівасцях матэрыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]