Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

shpory_filosofia

.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
31.05.2015
Размер:
190.93 Кб
Скачать

13.ФІЛАСОФІЯ САКРАТА(466--399 да н. э.)

Сакрат – пачынальнік класічнай антычнай філасофіі. Ад яго спадчыны не засталося ніякіх пісьмовых твораў. Ён ўзгадваецца толькі ў філасофскіх трактатах ягонага вучня Платона у якіх ён выступае галоўным героем. Сакрат прынцыпова не прызнаваў пісьма як такога. Ён адзначаў, што слова напісанае-- гэта слова мёртвае і пагэтаму ісціну можна шукаць толькі праз слова жывое, слова агучанае. Асноўным прыёмам Сакрата быў метад "жывога дыялога"г.зн. што ісціну можна здабываць толькі праз жывое слова ў працэсе дыялогаў ці спрэчак са сваім суразмоўцам ці праз дыялог унутры "Я". Умежах канцэпцыі дыялагічнасці Сакрат прызнаваў што ёсць два метады для здабыцця ісціны: метад індукцыі--гэта пераход ад прыватных думак да агульнага; метад дэдукцыі --гэта пераход ад агульных думак да адзінкавага. Сакрат аддаваў перавагу дэдукцыі і ён ставіць пытанне, што азначаюць і адкуль бяруцца агульныя паняцці этычнага зместу, накшталт: дабро, абавязак, справядлівасць і г. д. Прызнаючы дэдукцыю ён сцвярджаў што не толькі этычныя, але і ўвогулле ўсе паняцці кшталту: энэргія, космас, геаметрыя, і г.д. прыродна прысутнічаюць ў чалавеку ў форме патэнцыі (магчымасці). Паводле Сакрата чалавека немагчыма чаму-небудзь навучыць, а можна ў яго толькі разбудзіць любыя здольнасці. Ён звяртае ўвагу, на тое, што калі б у чалавеку ад нараджэння не былі б закладзены арыфметычныя паняцці, то навучыць яго арыфметычным дзеянням было б немагчыма. Гэтае правіла ўласціва і для агульных паняццяў з астраноміі, фізікі, тэхнікі, права, эстэтыкі і г. д. Дэдуктыўны метад Сакрата уключае ў сябе пяць момантаў, якія і раскрываюць механізм аджыўлення ў чалавека агульных паняццяў:

1).сумненне; галоўным тут выступае палажэнне Сакрата: "Я ведаю, што я нічога не ведаю" Гэта азначае, што ўсе веды асобнага чалавека ці ўсяго чалавецтва з’яўляюцца вельмі нязначнымі і мізэрнымі ў параўнанні з тым нязведаным і незразумелым, што ёсць ў прыродзе і ў чалавека.

2).іронія; Сакрат змушаў сваіх суразмоўцаў, ці самога сябе адказваць на самыя простыя пытанні і на іх рабіліся не меньш простыя адказы. Напрыклад, на пытанне, ці будзе маральным скрадаць чужое, суразмоўца без ваганняў адказвае адмоўна. Пасля удакладнення пытання, а ці маральна скрасці зброю ворага перад бітвай у суразмоўца напрошвалася выснова, што ў самым простым пытанні прысутнічае мноства глыбінных і складаных сэнсаў.

3).майеўтыка; у перакладзе з ст.гр. азначае "павівальная бабка, павітуха". У выніку іроніі можа ўзнікаць новы адказ на пытанне, які адрозніваецца ад папярэдняга. А гэта ёсць нішто іншае, як нараджэнне новага паняцця, а значыць і з'яўленне новых ведаў, новай інфармацыі.

4).індукцыя; на гэтым ўзроўні новае паняцце павінна быць падмацавана адпаведнымі фактамі, якія павінны падцвердзіць ці наадварот адмовіць гэтыя новыя паняцці.

5).дэфініцыя; раскрывае праз паняцці сутнасць прадметаў і з'яваў. Гэта ёсць завяршальны этап у аджыўленні, ў нараджэнні паняццяў і новаму паняццю робіцца ёмкая, ўсеабдымная, але адначасова кароткая характарыстыка. Напрыклад, чалавек- гэта жывая істота…

9. МІЛЕЦКАЯ ( ІЯНІЙСКАЯ ) ФІЛАСОФІЯ.

адзін.грэч.філ-і ніколі не было: ў кожным полісе вял.спец-ка ў разваж-ях на філ.прабл-ку. У г.Мілет і Іонія ў VI–Vст.да н.э.развів.філ-я стыхійн.(наіўнага)матэрыялізма, асн.прадст.якога былі: Фалес, Анаксімен і Анаксімандр. Міл.філ-фы займ.пошукам вечна існуючых першарэчываў і ў як.іх прызнав.: зямля, вада, агонь, паветра, з камб-цый якіх узнік.ўсё, у т.л. і чалавек. Фалес уперш.сфармул.думку аб Сусвеце, як аб нязмен. цэлым і ў як.першарэчыва прызн.ваду: (ўсё ўзн.з вады і ў яе ператвар.; ўсё існуючае ёсьць нішто іншае, як вада). колазварот вады – форма існ-ня і самазбераж.прыроды. => не бог, а толькі вада, як адна з прыр.стыхій, з’яўл.першапрыч.існ-ня ўсёй прыр. Ан-др у тракт.“Аб прыр.” сцвярд.: першарэч-м не м.б. штосьці канкр.(напр.,вада), т.я. яно абмеж.і не здольна быць першаасн.для ўсіх рэчаў. Ан-др увёў ва ўжытак ідэальнае паняцце апейрон, як безмеж., бясконцы першапач-к, у як.прысутн.зародак усяго будучага, але пры гэтым ап-н не з’яўл.прыр.рэч-м. У сваёй вечнасці ён стварае і падтрымл.існ-не 4 першастыхій, з як.і ўзн.ўсе прадм. Ён = суме ўсіх 4 стыхій, але ніколі не зводзіцца ні да адной з іх. Ан-н не прызн., як ваду так і ап-н, у як.першаствар.сіл, т.я. першая надзелена відавоч.фіз-цю ,а др.толькі ідэал-цю. Ствар.сілай валодае толькі паветра, т.я. яно ўяўл.сабой адначас.і прыр.(як вада) і ідэал.(як ап-н) ўтварэнне. Пав.з’яўл.вечным, неакрэсл.(без колеру, смаку, паху ) і адначас.дынам.і канкр. Усе прадм - толькі мадыф-цыі пав., толькі іх ўсеаг. субстрат. Гэта адб.з таго, што пав.народжвае агонь, а ён у сваю чаргу зямлю; з зямлі ўзн.вада. Ан-н уперш.вык.думку аб тым , што ўсё целы, ў т.л. і самыя шчыльныя, маюць порыстую будову. Менав., праз нябачныя поры пранікае пав., як.рэгул.і разбурае, а значыць і стварае і пераств.ўсе прадм. Не з’яўл.выкл-нем і чалав.цела.

Кашт-ць міл.філ.праяўл.ў тым, што з гэт.часу на ўвесь сусвет сталі гляд. ні як на бясконц.кольк-ць прадм., існ-ых самаст, а як на штосьці адзінае і суцэльнае. Яна з'яўл.ўзорам протафіл-і (першафіл-і).

Філ.Геракліта(520--460г.г.да.н.э.) г.Эфес. Г. сцвярд., што ў сусв.няма ніч.ўстойл.і заўсёды раўназн.самому сабе, а таму ўсе прадм.і з'явы пастаянна змян. Афарызмы: "У адну раку немагч.ўвайсці двойчы.", "Маці нік.не ўбачыць сваё дзіця двойчы", "Сонца нік.не бывае адным і тым жа." Г. з'яв.пачын-кам дыялектыкі. У дачын.да прыр.дыял.- гэта наяўнасць ў прыр., чал.і грам-вах зменл.і супярэчл.момантаў. Асн.катэгорыямі дыял.выст.: супрацьлегласць, зменлівасць, супярэчнасць.

Вуч.аб космасу.

Г.дае наст.хар-ку: космас -гэта трыадзінства вечнасці ў часе; бязмежнасці ў прасторы; і прыгажосці. Прыг.космасу праяўл.ў тым што ён сістэмна ўладкаваны, у ім няма ніч.лішняга і кожны прадм.мае сваё месца, час і прызнач. У косм.адб.ўзн-не, жыццё і пагібель прадм. Пачын.ад Г.ў філ.праводзіцца думка аб тым, ці надзелены космас аб'ектыўнасцю ці суб'ектыўнасцю г. зн. ці космас існуе рэальна, ці існуюць толькі думкі аб ім, як аб вечнасці, бязмежнасці, і прыгажосці.Чал. розум(таксама як і вопыт) заўсёды заверш.і абмеж-ны => ён нездольны асэнсоўваць вечнае, бязмежнае і прыгожае. І гэта тычыцца як прыр, так і чал. Г.выкарыст.2паняцці: макракосмас і мікракосмас. Ма-с - ўвесь сусвет; мі-с - чал, і ён як і вял.космас імкн.да вечнасці, бязм-ці, і прыг-і. Г.уперш. ўводзіць паняцце логас(слова) – дух-я, нематэр-я субст-я, як., стварае і ма-с і мі-с і з’яўл.прыч. гармоніі і дызгарм.ўсяго Сусвету. Логас не ўтрымл.ў самім сабе ніч.мат.і не ўпадабл. чалавеч.слову, як фіз. гучанню, як перадачы думкі чалавекам.

Г., як аб'ектыўны ідэаліст, сцв., што дух.фактары з'яўл.заў. першаснымі, а мат., фіз., прыр.-другаснымі. Разум-не космасу, логасу дапаўн.Г-м паняццем агню як усеаг., зменл. першаасн.прадм-ў. Агонь -самы найлеп.вобраз які перадае ідэю зменл-ці. У адрозн.ад вады, пав.і зямлі полымя агню змян-ца кожнае імгн.і не здольна замерці нерухома нават на нейкі кароткі прамежак часу. Паводле Г. Агонь-- першааснова свету і таму ўсе прадм.як і ён сам кожны момант змян. Час ад часу агонь спальвае макра-с: калі агонь разгар., космас змянш. ў памерах, а затым пачын.зваротны працэс разраст.космасу і памянш. гарэння агню і => змянш. логасу, а ў мікра-се (чалавеку) змянш.дух-ці. Агонь выконв. ачышч.сілу ў макр-се, а ў мікр-се агонь - гарэнне душы, што і складае маральнасць чал. Мараль (як гарэнне) - строгае рэгул-не (спальванне) цялесных патрэбаў, фіз. жаданняў, жарсцяў у чал.

36.СІНЭРГЕТЫКА, ЯК ДЫЯЛЕКТЫЧНАЯ КАТЭГОРЫЯ РАЗВІЦЦЯ.

Для разумення сусветнага парадку ужо ў антычнасці выкарыстоўвалася слова космас, якое разумелася, як парадак і гармонія. Космас, як паняцце, адносіўся як да Сусвету ў цэлым, так і да чалавека. Супрацьлеглым па сэнсавасці было слова хаос, якое абазначала дэзарганізацыю, безладдзе. Упершыню комплексна разважаць, над працэсам пераходу ад хаоса да космаса, пачаў Платон ў сваім дыялогу “Тымей”. Ён адзначаў, што ўсе прадметы і з’явы заўсёды выступаюць не як ізалявныя сістэмы, а як узаемазлучаныя паміж сабой. У 20ст. ва ўжытак уваходзіць паняцце“самаарганізаваных сістэм”, ці адкрытых сістэм. Разгонутае азначэнне іх зрабіў адзін са стваральнікаў квантавай механікі Эрвін Шрёдзінгер(1888-1961), пачынаючы з якога лічыцца, што самаарганізуюцца не толькі жывыя істоты, але і неарганічныя прадметы і нават космас у цэлым. Вывучэннем самаарганізаваных сістэм пачала займацца міждысцплінарная навука 20ст.сінэргетыка. Але паколькі любая адкрытая сістэма ўзаемадзейнічае з акаляючым асяроддзем, то паступова флуктуацыі ўзмацняюцца, ў выніку чаго старая структура разшатваецца, г. зн. ўзаемасувязь паміж элементамі ў ёй слабеюць, і як вынік гэтага ўзнікае новая сістэма. “парадак з хаоса”: сінэргетыка ўводзіць паняцце хаоса ў лік фундаментальных і прызнае, што парадак і безпарадак узнікаюць і існуюць адначасова. Класічным для сінэргетыкі высупае прыклад аб наяўнасці двух поглядаў на Венецыю: з вышыні птушынага палёту (макраапісанне) адкрываецца панарама строга ўпарадкаванай структуры горада; з другога боку - ўспрыняццё яе знутры паказвае, што ў ім няма ніякай структуры, а ёсць толькі безсістэмны хаос.

10. ЭЛЕЙСКАЯ ФІЛАСОФІЯ.

5--4 ст. да н. э. ў нек.полісах, самым гал.з іх Элея. Пач-кі яе былі Анаксагор, Эмпедокл, Ксенафан і Зянон.

Філ. Анаксагора (500--428) прысвеч. пытанням існав.сусвету: ці існуе 1 сусвет ці наадв. існуе вял.колькасць сусв-ў. Адказваючы на гэтае пыт., Ан-р аналіз.космас зыходзячы з прынцыпа “ўсё прысутн.ва ўсім."(усеаг.сувязь і залежн.паміж прадм.) Каб перакан.што існуе адзіны сусвет неабх. ў самай найдрабн. часцінцы любога рэчыва выявіць прысутн. элементаў ўсіх інш. рэчываў. Ан-р: “і ў золаце ёсць салома і ў саломе ёсць золата." => чыстага рэчыва ў прыр.няма. Ан-р уперш.звярнуў увагу на неабх-ць тэхнал. апрац. прыр. рэчыва т.я. яно ў чыстым выгл. не існ.

Сутн. гомеамерый і прабл. пазнання.

Згодна Ан-ра, асновай жыцця выступ. вечныя, недасяг. чал-чым пачуццям разнаякас. часцінкі -- гомеамерыі. Менав. дзяк. ім, з некрыві ўтвар. кроў, з нежыцця - жыццё, з некосм. - космас. Зраб. выснову, што любое рэчыва ўтрымл.бясконц. кольк. часцінак інш.элем-ў, Ан-р гэтае правіла выкар. і ў дачын.да чал.: выключнай святасці ці грахоўнасці ў чал.не існ. Ан-р прытрымл.думкі,што ў пыт-х пазнання нельга давяр. толькі пачуццям. Напр., калі ўзяць 2 фарбы белую і чорную, і затым па кроплі дабаўл.чорную ў белую, то зрокава немагч. зафікс.тыя мал.і нязнач.змян., якія там адб. Гэтага можна дасяг. толькі лагіч. разваж. - розумам.

Філ.Эмпедокла(490--430) Пры тлумач.прадметнага свету, Эмп. прызн. у як. першаасн. 4 першастыхіі. Разнаякаснасць прадм-ў тлумач. ім як прапорцыі першастыхій у дадзен. прадм. Самая прав. прап. першаст-й прысутн.ў крыві чал., якая склад. з 2 частак вады, 1 ч. зямлі і па 1/2ч. агню і пав. Усе першастыхіі, хар-ца, пасіўнасцю г. зн. што яны самі па сабе не эдольны ствараць прадм. Выводзяць іх з гэтай пас-ці 2 дух.сілы -- філіо і нэйкас. Філіо -- любоў, яна з'яўл.прыч. адзінства і дабра, а нэйкас --варожасць, нянавісць, ліха і яна -прыч. раз'ядн-я і варажнечы і ў космасе і ў прыр, і ў чал. Гэтыя 2 сілы пачаргова перамаг. адна др. Пад час перамогі філіо ўсе першастыхіі суіснуюць мірна і раўнамерна перамеш. пам. сабою. У гэты час узню прадм, каханне, народжв. дзеці, існ. жыццё. Такое замірэнне і суладдзе завярш.тым, што перам. атрымл. нэйкас,=> ўсе першас-і пач. варагаваць пам. сабой. У гэты час адб. касміч. катаклізмы, зямныя катастр., а ў дачын.да чал. ўзн. сваркі, хваробы, смерць. Эмп. адмаўляў існ-не небыцця: прадм. і людзі не прых. з неб-ця і ў яго не адых, яны толькі перах. з 1 формы існ-ня ў інш. 4 перш-і заста. нязмен. і яны прысутн. ў аснове ўсіх існ-ых і ўзнік-ых прадм. і пры дапам. філіо і нэйкас з'яўл. гарантам вечнасці.

Філ.Ксенафана(570--478). Ён паст. пыт.аб існ-ні ці неісн-ні бога, у адн. да як.разважаў так: "не бог ств. чал-а, а чал. ств. бога." Напр-, у эфіопаў бог чорны і кірпаты, а ў фракійцаў ён блакітнавокі і рыжавалосы. -таму бог.- не больш, чым абстракцыя, якая ств-ца чал-мі ўяўл-мі і фантаз-і. Пав. Кс.: калі б быкі, ільвы і коні ўмелі б маляваць, то яны малявалі б сваіх багоў, падобн.на саміх сябе. Людзі шук. у багах таго, чаго не хапае ў іх саміх: безсмяр. і справядл. Але пры гэтым Кс. не атэіст, т.я. ён адм. бога толькі ў чал. вобліку, а бачыць яго прысутным у кожным прадм., ў кожным мом. існ-ня ўсёй прыр. Такое разум-е бога, у філ. наз. пантэізм. Бог -космас,згодна Кс., не м.б. безмеж., т.я. безм. м.б. толькі нешта неіснуючае, як. не мае ні пач. ні завярш. Калі бога ўяўл. як штосьці абмеж-е, то і неабх.будзе прызн., што існуе нейк. выш. за бога сіла, як.яго абмяжоўвае. Кс. прыйшоў да высн.: абмеж-ае і бязм-ае гэта не рэальнае быццё, а толькі жывыя і рух. хар-кі, як. прыпісв. быццю чал. розум.

54.Постмадэрнізм.

Сінонімы: постмадэрн, новы мадэрн, нэаавангард, постцывілізацыя, пост поп-арт.

Тэрмін постмадэрнізм уведзены ва ўжытак у 30-я гады 20ст. для абазначэння мастацкіх напрамкаў, якія прыйшлі на змену мадэрнізму. У 70-х г.г.20ст. постмадэрнізм замацоўваецца ў філасофіі, асабліва ў французскай, і пачаў падвяргаць рэвізіі ўсю філасофію Новага часу, ці філасофію мадэрна, з яе навукацэнтрызмам і гуманізмам. Асноўныя прадстаўнікі -- французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці(г.н.-1931). Постмадэрнісцкая філасофія адасабляе сябе, як ад класічнай (антычнай, нямецкай), так і ад усіх напрамкаў сучаснай, некласічнай філасофіі (экзістэнцыялізм, нэапазітывізм і др.) і называе сябе постнекласічнай.

Асноўныя рысы постмадэрна: фрагментарнасць, неакрэсленасць, плюральнасць, рэлятывізм, іранічнасць, адсутнасць аўтарытэтаў, інтэрпрэтыўная поліварыянтнасць. Постмадэрнізм выражае глыбокае расчараванне ўсім папярэднім развіццём і навукі і тэхнікі, так як яны прывялі да цяжкасцей чалавечага выжывання. І гэта адбываецца ў сілу таго, што працяглы час развіваўся культ навукі і тэхнікі; чалавек—мадэрн верыў у тое, што магчыма змяніць ўсё і падладзіць акаляючы свет пад свае, чалавечыя патрэбы. Але гістарычны час сведчыць, што і сусвет у цэлым і асобныя прадметы і з’явы ды і сам чалавек не паддаюцца адназначным апісанням і інтэрпрэтацыям; выключна ніхто і нішто не ўкладваецца ў нейкія тэарэтычныя схемы. Любая інтэрпрэтацыя робіцца сумніўнай і неадназначнай. Постмадэрнізм разумее і навуку і тэхніку і творчасць,”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”.Напрыклад, няма ніякай патрэбы рабіць новыя адкрыцці ў тэхналогіях, а неабходна па-новаму даваць ім інтэрпрэтацыі, не прызнаваць аўтарытэтаў у гэтай сферы і г. д.

Выкананне ўсемагчымых спраў, дзеянняў, учынкаў адбываецца ў форме сімулякра (дакладная копія, арыгінал якой ніколі не існаваў). Дзякуючы сімулякрам сціраецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй. Пагэтаму рэальнае падмяняецца толькі знакамі рэальнага і стварае гіперрэальнасць. Сімулякр (лац.--simulare—прытварацца) выцясняе сабою арыгінал, і робіцца важней арыгінала. Напрыклад, рэклама мае вельмі аддаленыя адносіны да рэальнага прадмета; купляючы прадмет, мы купляем не столькі сам прадмет, колькі ягоную рэкламу. Той хто прыкідваецца хворым, прэтэндуе на тое, што ён хворы; ў рэальнасці, той хто сімулюе хваробу, не можа аб’ектыўна ўспрыняты ні як хворы, ні як здаровы. Дыснэйлэнд з’яўляецца тыповай мадэллю розных парадкаў сімуляцыі: ён існуе ў жаданнях чалавека, што гэта і ёсць “рэальная” Амерыка, а рэальны г.Лос-Анджэлес з усімі ягонымі зямнымі праблемамі, з’яўляецца проста сімуляцыей Амерыкі. Атрымліваецца, што рэальны Лос-Анджэлес з’яўляецца нерэальна існуючым. У якасці сімулякраў выступаюць тэхніка, навуковыя адкрыцці, каханне, праца, смерць, палітыка, хвароба, тэлебачанне і г. д.

Дэцэнтрацыя, яе сэнс заключаецца ў тым, што ў эпоху постмадэрна адмаўляюцца ўсе правілы і прынцыпы, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта“мэтанарратывамі” ці мэтарасказамі. Да іх адносяцца навука, рэлігіі, свабода, тэхналогіі, рынак, эмансіпацыя, сацыялізм, капіталізм і г. д. Менавіта, яны прывялі да трагедый фашызма і камунізма. Мікранарратывы(мікрарасказы) маюць права на жыццё. І гісторыя, і ісціна, і прырода трактуюцца, як мікрарасказы аб гістарычных падзеях, аб прыродных з’явах як нарратыўная гісторыя. Паводле постмадэрнізма адзінае, цэлае не існуе, а існуе толькі шматлікае. А калі знікае адзінае, цэлае, то знікае і цэнтр яго; калі знікае цэнтр, то знікае і апазіцыя яму; цэлае заўсёды ўслізвае і хаваецца за фрагментарнасцю. У выніку дэцэнтрацыі пазнанне чалавека характарызуецца не з дапамогай паняцця “дрэва” з ягонай вертыкальнасцю (як пераход ад ніжэйшага да вышэйшага), а з дапамогай паняцця рызома(трава, карнявішча,грыбніца), якая сцелецца па зямлі і дае шмат парасткаў, у супрацьлегласць структуры “дрэва” з яе вертыкальнасцю супрацьстаячых апазіцый: навуковае--ненавуковае; ісцінае--ілжывае. У класічным філасофскім здумленні прысутнічае гвалтоўная іерархія. Усе паняцці дзеляцца на пары: суб’ект--аб’ект; захад--усход; знешняе--унутранае; мужчыны - жанчыны, прыгожае - агіднае, цэлае - частка. Адна з двух супрацьлегласцей “вядзе” другую, ці мае над ёй перавагі. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адну з’яву ад другой, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.Такім чынам, тое што лічылася раней неістотным, маргінальным, робіцца цікавым, значным, важным. Постмадэрніст адчувае сябе няўтульна, як у хаосе, так і ва ўладкаваным космасе, ў якім ён усё успрымае не больш, чым нейкія забабоны. Ён жадаў-бы жыць ў тонкім памежным пласце паміж хаосам і космасам.

55.Прагматызм.

Слова “прагма” паходзіць з лаціны і ў перакладзе азначае—карысць,справа, дзеянне. Пагэтаму прагматызм называюць яшчэ філасофіяй дзеяння; філасофіяй матораў; інструменталізмам. Прагматызм пачаў афармляцца ў філасофскі напрамак у 19ст., ў краінах Заходняй Еўропы, але найвышэйшага свайго развіцця дасягае ў 20ст., ў ЗША і прызнаецца ў неафіцыйным плане ў якасці амерыканскай нацыянальнай ідэі. Пачынальнікамі з’яўляюцца амерыканскія філосафы Уільямс Джэмс(1847-1910), Чарльз Пірс (1839 -1914), Джон Дз’юі (1859 -1952). Прагматызм звінавацў ўсю папярэднюю філасофію ў яе суглядальнасці. Галоўная задача філасофіі-- даваць людзям практычныя парады-- рэкамендацыі, а не абстрактныя развагі. Галоўны герой прагматызма - дзялец, энэргічны, валявы чалавек, які прасякнуты духам індывідуалізма і эгаізма. Мэта жыцця чалавека - матэрыяльны дабрабыт, багацце і шчасце. У практычных дзеяннях, чалавек павінен кіравацца толькі інтуіцыяй, інстынктам, бо калі доўга разважаць, то можна прагадаць свой шанс. У цэнтры ўвагі прагматызма знаходзіцца чалавек, не як пазнаючая істота, а толькі, як ацэньваючая , валявая, карыслівая. Гэтым самым прагматызм замяняе гнасіялагічнага суб’екта ў ацэньваючага, зацікаўленага. Першы імкнуўся да ведаў саміх па сабе; другі імкнецца да ведаў, якія забяспечваюць практычны поспех. Ісціна, паводле прагматызма,-- гэта толькі карыснасць нейкіх думак, дзеянняў чалавека. З гэтага вынікала, напрыклад, што ў бізнэсе трэба не столькі ведаць сваю справу, разбірацца ў ёй, колькі ўмець здабыць з яе карысць. Выснова: ўсе веды, якія выкарыстоўваюцца ў практычнай сферы неабавязкова павінны быць ісцінымі. А гэта прыводзіць да суб’ектывісцкай інтэрпрэтацыі ісціны, дзе сціраецца мяжа паміж ісцінай і хлуснёй.

Такім чынам, прагматызм заснаваны на наступных палажэннях:

а). на замене гнасіялагічнага суб’екта ацэньваючым.

б).пазнанне - спроба вырашыць якую - небудзь праблему ў канкрэтнай сітуацыі.

в).чалавек робіць з вопыту тую рэальнасць, якая яго задавальняе.

Ч. Пірс, як філосаф, матэматык, хімік, астраном сцвярджаў, што пазнанне—гэта не пераход ад няведання да ведаў, а гэта пераход ад сумнення да веры. Напрыклад, чалавек сумняваецца ў тым ці рухаецца сонца па небу, але ўспрымаючы гэтую з’яву пастаянна, ён пачынае проста верыць, што сонца ўзыходзіць, рухаецца і садзіцца і гэта лічыцца неаспрэчнай ісцінай. Гэтым сцвярджаецца, што ісціны ствараюцца самімі людзьмі. У дадзеным прыкладзе, ісціну аб руху сонца, знаходзіць сам чалавек: яму боьш камфортна так думаць, а не разглядаць складаны астранамічны малюнак сонечнай сістэмы.

Значыць, прыярытэтным з’яўляецца не той від пазнання, які больш выразна адлюстройвае “прыроду рэчаў”, а той які дазваляе атрымаць лепшы практычны вынік. Пагэтаму, згодна Дз’юі, перажыткам з’яўляецца традыцыйны погляд, што навука ў пошуках ісціны мае якія-- небудзь прывілеі перад рэлігіяй, казкамі, міфамі.

Метад даследвання ў прагматызме: навука і рэлігія.

Прызнаюцца чатыры метады:

а) метад упартасці ці рэлігійнага фанатызму.

б). метад аўтарытэтаў.

в) апрыёрны метад.

г). навуковы метад.

Усе гэтыя метады існуюць не для пошуку рацыянальных ведаў, а толькі для абгрунтавання веры. Ч. Пірс параноўваў навуковы метад, якім карыстаецца навука, з метадам рэлігійнага фанатызму. Навука пры дапамозе эксперыментаў, тэорый, доказнасці прапануе паверыць, напрыклад, у тое, што прырода мае пачатак свайго існавання, ці,наадварот, што прырода існуе вечна. І гэтыя два палажэнні немагчыма даказаць, а ў іх можна толькі паверыць. Пагэтаму фундаментальны пастулат навукі, таксама як і рэлігіі заснаваны толькі на веры, якая ў любы момант будучыні можа пахіснуцца. Прагматызм не прызнае усемагутнасці бога, але прызнае карыснасць для чалавека самой ідэі бога. У. Джэмс сцвярджае, што людзі, не прызнаюць і не разумеюць бога, а яны толькі карыстаюцца ім. Для чалавека самае галоўнае, каб у патрэбны момант, бог мог апынуцца з чалавекам і прыдаць яму сілы. Прагматызм ніколі не сцвярджае, што бог рэальна існуе, а прызнае, што ў чалавека існуе толькі рэлігійнае пачуццё, а калі так, то кожны чалавек у той ці іншай сітуацыі шукае бога.

57. Футуралогія як навука і вобраз мыслення.

Што чакае чалавецтва ў будучыні, якія перспектывы развіцця грамадства і дзяржавы - на гэтыя пытанні спрабуе даць адказы футуралогія. У шырокім сэнсе гэта агульная канцэпцыя будучыні Зямлі і чалавецтва, а ў вузкім - галіна навуковых ведаў, якая вывучае тэндэнцыі сацыяльных працэсаў, сінонім слоў "прагназаванне» і «прогностика». Радыкальныя сацыяльныя змены і крызісы XX ст., Бурнае развіццё эканомікі, навукі і тэхнікі, глабалізацыя сусветных тэндэнцый і новыя геапалітычныя зрухі выклікалі патрэбу ў тлумачэнні ходу і перспектыў, прагназавання яго вынікаў.

У 1960-1970-х гг. XX ст. распрацаваны асноўныя канцэпцыі будучыні: індустрыяльнага грамадства, постіндустрыяльнага грамадства, інфармацыйнага грамадства, «технотронной эры», «процветающе-га», «арганізаванага», «утворанага" і іншых таварыстваў, тэорыя росту сацыяльнага развіцця і фарміравання новых сусветных сістэм (тэорыя новага сусветнага парадку ), канцэпцыя сацыяльных зменаў сацыялогіі, тэорыя сацыяльнага дзеяння.

Сярод вядомых футуролагаў можна назваць імёны Т. Парсонса, Д. Бэла, Г. Кана, Э. Тоффлер, Т. Джонса, і інш

Гістарычна ў заходняй футуралогіі існуюць два асноўных напрамкі даследаванні будучыні. Першае, якое мае больш працяглую традыцыю, так званае песімістычныя, увязвае развіццё грамадства з чарадой крызісаў і катастроф, якія непазбежна адаб'юцца на чалавечым соцыуме і прывядуць яго да згубы.

Другі напрамак - аптымістычны. Яно ў цэлым прытрымліваецца аптымістычнай інтэрпрэтацыі будучага пры ўмове правядзення дзяржавамі разнастайных рэформаў, пры-чым іх неабходнасць абумоўлена самім ходам развіцця эканомікі, вытворчасці, кіравання, навукі, іншымі словамі усёй гаспадаркі, што не можа не адбіцца на чалавеку і грамадстве.

Футуралогія не павінна быць чымсьці накшталт навуковай фантастыкі або вольнай інтэрпрэтацыяй людзей, якія не з'яўляюцца навукоўцамі-спецыялістамі ў якой-небудзь пэўнай вобласці даследаванні. Падыходы ў ёй павінны з'яўляцца строга навуковымі і сур'ёзнымі, тым самым не выдаючы жаданае за сапраўднае.

За аснову ў футурологических даследаваннях бярэцца эканоміка (і гэта цалкам апраўдана): яна ёсць цэнтральны пункт і галоўны кірунак прагназуе дзейнасці. Дзяржаўнае стымуляванне эканамічнага росту і навукова-тэхнічнага прагрэсу разглядаецца ў якасці асноўнага сродкі паслаблення эканамічных і сацыяльных узрушэнняў, якія і надалей будуць суправаджаць гэта развіццё. Эканоміка ёсць тая аснова, на якой будуецца дабрабыт грамадства ў цэлым і асобнага чалавека ў прыватнасці. Наколькі ў дзяржаве захоўваецца эканамічны парадак і стабільнасць, настолькі і ў грамадстве мякчэе разнастайныя сацыяльныя праблемы і супярэчнасці.

Сацыяльнае прагназаванне - гэта асаблівы спосаб уключэння гуманітарна арыентаванай навукі ў практыку выпрацоўкі і прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. Мэта такога роду дзейнасці складаецца ў тым, каб пазбегнуць сур'ёзных антрополого-экалагічных пралікаў, каб прагнозы заканадаўчага, прававога, эканамічнага, інжынерна-тэхнічнага, адукацыйнага і іншага характару былі ў навуковых адносiнах досыць прадуманыя і абгрунтаваныя.

16.Схаластыка.

СХАЛАСТЫЧНАЯ ФІЛАСОФІЯ.

Пераход ад антычнай філасофіі да сярэдневяковай расцягнуўся на некалькі стагоддзяў (зIVпаХIVст.ст.) і быў шчыльна звязаны з хрысціянствам. У межах хрысціянства і на аснове філасофскай традыцыі Антычнасці і фарміруецца сярэдневяковая філасофія, якая мае дзве назвы: Патрыстыка(з лац. pater--бацька)--гэта перыяд распрацоўкі з IV-VIIIст тэалагічных, філасофскіх і палітычных дактрын хрысціянства. г. зв. бацькамі царквы, якія і тэалагізавалі філасофію. Заходняя ці лацінская патрыстыка-- Аўгустын Блажэнны(354-430) і Северын Боэцый(480--526). Схаластыка (з лац.schola--школа; вывучэнне): у гэты час філасофія-- гэта школьная дысцыпліна пры дапамозе якой завучваліся і прапагандаваліся хрысціянскія каштоўнасці. Вяршыняй у схаластыцы з'яўляецца філасофія Тамаза Аквіната(Фама Аквінскі1225--1274), якога як і Аўгустына каталіцкая царква кананізавала ў лік святых за злучэнне імі хрысціянскіх каштоўнасцей з асобнымі палажэннямі грэка--рымскай філасофіі і асабліва спадчыны Арыстоцеля. Для сярэдневяковай філасофіі характэрна:

  1. рэтраспектыўнасць г. зн., філасофія павінна асэнсоўваць толькі прайшоўшае. Пагэтаму задача філасофіі--расшыфраваць, раскрыць і пратлумачыць змест біблійных тэкстаў

2) дыдактызм (з лац.настаўніцтва), усе філосафы гэтага часу былі выкладчыкамі багаслоўскіх школ.Схаластыка ўдзяляла вялікую ўвагу формам выказвання думак, іх доказнасці ці абвяржэнню, вядзенню спрэчак. А гэта стымулявала цікаўнасць да логікі, пытанняў пазнання.

3) тэацэнтрызм(theos--з ст.грэц.-бог) бог прызнаецца цэнтрам сусвету. Прызнаванне факту стварэння богам сусвету з нічога, атрымала назву крэацыянізм(creatio з лац. тварэнне ).

4) экзэгетыка(exegeomai--з ст.гр.-тлумачэнне) задача філасофіі не шукаць ісціну, а прызнаваць, што яна ўжо паведамлена богам, і яе трэба толькі філасофскі пратлумачыць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]