Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Зводныя тэсты па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
219.14 Кб
Скачать

Гістарыяграфія навейшага часу

1. У.М.Ігнатоўскі у сваёй працы "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" (1919 г.), напісанай з нацыянальных пазіцый, выкалаў перыядызацыю гісторыі Беларусі паводле … , якой прытрымліваліся і наступныя пакаленні гісторыкаў, хаця ў пачатку 1930-х гг. яна была аб'яўлена ненавуковай.

  • прынцыпу эвалюцыі прылад працы і вытворчых адносін

  • прынцыпу дзяржаўнасці і грамадскага стану беларускіх зямель

  • храналагічнага прынцыпу

  • цывілізацыйнага прынцыпу

  • фармацыйнага прынцыпу

2. Аўтар комплекснай працы, якая даследуе гісторыю археалагічнага і краязнаўчага вывучэння Беларусі ў сярэдневякоўі і новым часе "Археология и краеведение Белоруссии ХVI в. - 30-е годы ХХ в." Мн., 1996.

  • Л. В Аляксееў

  • Э.М.Загарульскі

  • Г.В.Штыхаў

  • Г.А.Каханоўскі

  • У.М.Ігнатўскі

3. Рускі археолаг, доктар гістарычных навук, даслелуе археалогію і культуру старажытнай Русі, этнагенез славян, этнічную гісторыю балтаў і фінауграў, пацвердзіў прысутнасць балцкіх элементаў у культуры крывічоў, дрыгавічаў і радзімічаў, прапанаваў тэорыю субстратнага паходжання беларусаў у выніку змешвання славян з балтамі …

  • В.В.Сядоў

  • Л.В.Аляксееў

  • Э.М.Загарульскі

  • Б.А.Рыбакаў

  • А.М.Ляўданскі

4. Самая старажытная з вывучаных - стаянка першабытнага чалавека на тэрыторыi Беларусi выяўлена ў 1928 г. на тэрыторыi вёскi Юравiчы Калiнкавiцкага раёна археолагам

  • В. Вяргеем

  • Э. Загарульскiм

  • К. Палiкарповiчам

  • Ю. Попелем

  • М. Чарняўскiм

5. Старажытная стаянка першабытнага чалавека-краманьёнца на тэрыторыi Беларусi, якая атрымала ў навуцы назву Бердыжская, выяўлена ў 1926 г. на беразе р. Сож (каля вёсак Бердыж і Падлужжа) ў Чачэрскім раёне археолагам

В. Вяргеем

  • Э. Загарульскiм

  • К. Палiкарповiчам

  • Ю. Попелем

  • М. Чарняўскiм

6. Гісторык антычнасці, доктар гістарычных навук, даследаваў гісторыю раннекласавых грамадстваў у пераходны перыяд ад антычнасці да сярэднявечча, аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ па гісторыі старажытнага свету, выступіў супраць стэрэатыпаў, якія панавалі ў савецкай гістарыяграфіі. Так, ў старажытнай Русі, як і ў іншых краінах, спачатку існавала ў ХІ-ХІ ст. рабаўладальніцкая фармацыя, і толькі ў ХІІ-ХІІІ ст. яе пачаў замяняць феадалізм.

  • А.П.П'янкоў

  • В.І.Гарамыкіна

  • І.Я.Фраянаў

  • А.Ю.Дварнічэнка

  • М.М.Ціхаміраў

7. Беларускі гісторык і літарутаразнавец, яго галоўнымі тэмамі літаратурнай і навуковай дзейнасці з'яўляліся гісторыя старажытнай Беларусі і беларускай літаратуры. Выказаў арыгінальныя думкі аб этнагенезе славян. Так, ён лічыці, што славянскія плямёны далі пачатак беларускай, украінскай і вялікарускай народнасцям пасля іх перасялення ва Усходнюю Еўропы. На яго думку, беларусы не збалтызаваныя славяне, а аславяненыя балты. Выказаў меркаванне, што найгалоўнейшай з'явай этнагенезу беларусаў і фарміравання іх тэрыторыі з'яўляецца ўзаемапранікненне і змешванне дрыгавіцкага, крывіцкага і радзіміцкага насельніцтва. Вынікам гэтага зрашчэння стала ўтварэнне беларускіх протанароднасцяў - палачан, палешукоў і ліцвінаў.

  • А.Сідарэвіч

  • Г.Каханоўскі

  • М.Ермаловіч

  • У.Ігнатоўскі

  • У.Арлоў

8. Аўтар фундаментальнай працы "Аграрная реформа Сигизмунда Августа в Литовско-Руском государстве", дзе ўсебакова разгледжаны прычыны, правядзенне і вынікі вызначальных для жыцця беларускай вёскі XVI-XVIII ст. гаспадарчых пераўтварэнняў

  • У.М.Ігнатўскі

  • Дз.І.Даўгяла

  • Т.І.Забела

  • У.І.Пічэта

  • В.Ластоўскі

9. Беларускі гісторык, які ўпершыню ў беларускай гістарычнай навуцы ўвёў статыстычны метад апрацоўкі дакументальных крыніц па аграрнай гісторыі

  • Т.І.Забела

  • А.В.Бурдзейка

  • Дз.І.Даўгяла

  • В.Д.Дружчыц

  • К.І.Кернажыцкі

10. Канцэптуальна-метадалагічныя палажэнні па сярэдневякавай гісторыі Беларусі былі закладзены ў "Тэзісах аб асноўных пытаннях гісторыі БССР" (ч.1, 1948). Выберыце гэтыя палажэнні.

  • XIV-XVIII стст. з'яўляліся часам знаходжання Беларусі пад уладай Літвы і Польшчы, часам найбольш змрочным у яе гістарычным развіцці

  • народныя масы Беларусі на працягу ўсяго сярэдневякоўя пастаянна імкнуліся да Маскоўскай

  • дзяржавы

  • Вялікае княства Літоўскае з'яўляецца беларуска-літоўскай дзяржавай

  • уніяцкая царква адыграла станоўчую ролю ў захаванні беларускай культуры і беларускай народнасці

  • барацьба Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай з'яўляецца барацьбой беларускага народа за незалежнасць

11. Працы Я.Н.Мараша "З гісторыі барацьбы народных мас Беларусі супраць экспансіі каталіцкай царквы" (1969), Л.С.Абацэдарскага "Беларусь і Расія. Нарысы руска-беларускіх сувязяў другой паловы XVI-XVII ст." (1978) …

  • аб'ектыўна асвятляюць руска-беларускія сувязі і ролю каталіцкай царквы ў гісторыі Беларусі

  • з'яўляюцца працягам і развіццём сумнавядомых "Тэзісаў аб асноўных пытаннях гісторыі БССР" (ч.1, 1948)

  • раскрываюць праблемы ўзаемаадносін Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы

  • аб'ектыўна паказваюць жаданне беларускага народа да ўз'яднання беларускага народа з брацкім рускім народам

  • маюць прарасійскую, праправаслаўную скіраванасць

12. Дз.Л.Пахілевіч, П.Р.Казлоўскі, В.І.Мялешка, М.Ф.Спірыдонаў, П.П.Лойка, В.Ф.Голубеў - гэта беларускія гісторыкі 1980-1990-х гг., якія …

  • распрацоўвалі аграрную тэматыку, сацыяльна-эканамічныя адносіны на вёсцы ў сярэдневякоўі

  • займаліся вывучэннем сацыяльна-эканамічнага развіцця сярэдневяковых гарадоў Беларусі

  • займаліся распрацоўкай гісторыі праваслаўнай царквы

  • вывучалі ваенную гісторыю

  • праяўлялі цікаўнасць да культуразнаўчых праблем

13. У 1960-1980-я гг. беларускія гісторыкі актыўна распрацоўвалі культуразнаўчыя праблемы сярэдневякоўя, скарыніану, гісторыю беларускага кнігадрукавання. Сярод гэтых гісторыкаў былі:

  • Я.Л.Неміроўскі

  • А.П.Грыцкевіч

  • Г.Я.Галенчанка

  • С.А.Падокшын

  • З.Ю.Капыскі

14. Арыгінальная канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, у аснове якой ляжыць ідэя аб месцазнаходжанні летапіснай Літвы паміж Новагародкам і Мінскам была выказана беларускім гісторыкам … . Яна сфармуліравана ў даследаванні … .

  • М.І.Ермаловіч

  • М.А.Ткачоў

  • Г.М.Сагановіч

  • "Па слядах аднаго міфа"

  • "Образование Литовского государства"

15. Распрацоўцы пытанняў ваеннай гісторыі сярэдневяковай гісторыі Беларусі прысвечаны артыкулы і манаграфіі беларускіх гісторыкаў:

  • М.А.Ткачоў

  • Г.М.Сагановіч

  • А.П.Ігнаценка

  • Я.Н.Мараш

  • Ю.А.Лабынцаў

16. Адзін з першых курсаў па гісторыі Беларусія, які стаў ў 20-я гг. ХХ ст. школьным падручнікам. Укажыце яго назву і аўтара.

  • "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі"

  • "Кароткая гісторыя Беларусі"

  • "Гісторыя Беларусі"

  • В.Ю.Ластоўскі

  • У.М.Ігнатоўскі

17. Адна з выдатнейшых прац у 20-х гг. ХХ ст. па гіторыі Беларусі, якая выкарыстоўвалася ў якасці падручніка для тэхнікумаў і вышэйшых школ. Укажыце назву і аўтара.

  • "Кароткая гісторыя Беларусі"

  • "Гісторыя Беларусі"

  • В.Ю.Ластоўскі

  • У.М.Ігнатоўскі

  • М.В.Доўнар-Запольскі

18. Вядучая тэма ў савецкай, у тым ліку беларускай гістарыяграфіі ў 20-я гг. ХХ ст.

  • гісторыя шляхецкіх і магнацкіх родаў

  • гісторыя царквы

  • гісторыя рэвалюцыйнага і вызваленчага руху

  • Ответ 4. этнічная гісторыя

  • гісторыя дзяржавы і права

19. Канцэпцыя аб двухкарэнным паходжанні КП(б)Б - гэта канцэпцыя аб паходжанні партыі з …

  • двух сацыяльных груп, рабочых і сялян

  • двух палітычных партый, Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза і Беларускай Сацыялістычнай Грамады

  • двух рэвалюцыйных тэорый, марксісцкай і сацыялістычнай

  • двух палітычных партый, сацыялістаў-рэвалюцыянераў і сацыял-дэмакратаў

  • двух краін, Расіі і Беларусі

20. Адным з першых, у 1929 г., распачаў барацьбу супраць т.зв. нацыянал-дэмакратызму, супраць беларускага адраджэння, а К.Каліноўскага назваў "міфічным героем"

  • М.Майзель

  • С.Агурскі

  • А.Шлюбскі

  • А.Ангарэціс

  • М.Шульман

21. У 1930-сяр. 1950-х гг. у савецкай гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ўстанавілася метадалогія:

  • гістарызму

  • аб'ектыўнасці

  • марксізм-ленінізму

  • сістэмна-структурнага аналізу

  • комплекснага даследавання

22. Сталінская канцэпцыя аб двух лагерах у грамадска-палітычным руху другой паловы ХІХ-пачатку ХХ ст. у "Гісторыі ВКП(б). Кароткі курс", якая адмоўна паўплывала на асвятленне гісторыі вызваленчага руху сцвярджае, што ў ім прысутнічала толькі два лагеры:

  • дэмаратычны і манархічны

  • рэвалюцыйны і дэмакратычны

  • контррэвалюцыйны і дэмакратычны

  • рэвалюцыйны і контррэвалюцыйны

  • дэмакратычна-ліберальны і рэвалюцыйны

23. Думку аб тым, што нацыянальны і рэлігійны прыгнёт беларускага народа з боку польскіх паноў выклікалі іх імкненне да ўз'яднання з Расіяй у крайне тэндэнцыйным "Нарысе гісторыі барацьбы беларускага народа супраць польскіх паноў" (М.,1940) выказаў

  • У.М.Перцаў

  • І.Ф.Лочмель

  • К.І.Шабуня

  • С.Х.Агурскі

  • Дз.А.Дудкоў

24. У канцы 50 -70-х гг. ХХ ст., калі адбылося выкрыццё культу асобы І.В.Сталіна, беларускія гісторыкі:

  • правялі радыкальныя змены ў гістарыяграфіі

  • абмежаваліся дэкаратыўнымі зменамі ў гістарыяграфіі

  • падтрымалі ленінскую канцэпцыю аб барацьбе трох палітычных лагерах у Расіі канца ХІХ - пачатку ХХ ст.

  • прытрымліваліся сталінскай канцэпцыі аб наяўнасці двух палітычных лагераў у палітычнай барацьбе Расіі ХІХ - пачатку ХХ ст.

  • актыўна ўзяліся за распрацоўку гісторыі "непралетарскіх" партый

25. У ходзе дыскусіі пра характар паўстання 1863 г. у 60-я гг. ХХ ст. даследчыкі прыйшлі да высновы, што яно не з'яўлялася сялянскім. Статыстычнымі дадзенымі гэта даказаў -

  • А.П.Смірноў

  • М.В.Біч

  • Г.Кісялёў

  • С.М.Самбук

  • А.В.Мальдзіс

26. Беларускія гісторыкі прытрымліваліся ў 50-70-я гг. ХХ ст. марксісцкага, фармацыйнага прынцыпу ў перыядызацыі гісторыі, а значыць пачаткам капіталістычнай фармацыі на Беларусі яны лічылі:

  • канец XVIII ст., пераход Беларусі з феадальнай Рэчы Паспалітай ў склад Расійскай імперыі

  • канец 30-х гг. ХІХ ст., крызіс феадалізму, рэформы П.Кісялёва

  • 1861 г.. аграрная рэформа

  • 80-я гг. ХІХ ст., аграрны крызіс

  • 1906 г., Сталыпінская рэформа

27. Надаючы значную ўвагу з першых гадоў савецкай улады асвятленню падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі, гісторыі бальшавіцкай партыі, была створана спецыяльная навукова-даследчая ўстанова:

  • гістпарт

  • інбелкульт

  • інстытут гісторыі

  • таварыства гісторыкаў-марксістаў

  • Акадэмія навук БССР

28. Інстытут гісторыя Акадэміі навук Беларусі, вядучая навукова-даследчая ўстанова, быў створаны ў … годзе (устаўце дату)

29. Першы гістарычны факультэт у ВНУ БССР быў створаны ў:

  • 1921 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт

  • 1924 г. Віцебскі педагагічны інстытут

  • 1934 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт

  • 1944 г. Магілёўскі педагагічны інстытут

  • 1944 г. Гродзенскі педагагічны інстытут

30. Беларускі гісторык, акадэмік АН Беларусі, аўтар прац прысвечаных Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыям. Яго працы, хаця і нясуць адбітак савецкага часу, з'яўляюцца глыбокімі навуковымі даследаваннямі, дзе аб'ектыўнае даследаванне бярэ верх над ідэалогіяй. У працах 90-х гг. ХХ ст. абгрунтаваў канцэпцыю Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый як дзвюх фаз, двух этапаў адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

  • Р.П.Платонаў

  • Н.В.Каменская

  • А.П.Ігнаценка

  • І.М.Ігнаценка

  • М.П.Касцюк

31. Беларускі гісторык, аўтар адной з самых першых прац па гісторыі Беларусі, знаходзячыся ў эміграцыі (Латвія), выклаў арыгінальную, крывіцкую, канцэпцыю паходжання беларусаў

  • А.Луцкевіч

  • Я.Варонка

  • В.Ластоўскі

  • А.Цвікевіч

  • К.Езавітаў

32. Грамадска-палітычны дзеяч, адзін са стваральнікаў БНР, беларускі гісторык, яшчэ ў эміграцыі (1921 г.) надрукаваў манаграфічную працу, прысвечаную развіццю беларускай грамадскай думкі. Пасля вяртання ў БССР надрукаваў першую ў савецкай Беларусі манаграфію, прысвечанаю гісторыі грамадскай думкі і гістарыяграфіі. Выберыце з прапанаванага імя гэтага гісторыка і яго гістарыяграфічную працу:

  • Я.Лёсік

  • А.Луцкевіч

  • А.Цвікевіч

  • "Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі"

  • "Западноруссизм"

33. Першыя даследаванні па гісторыі беларусаў у Латвіі і Літве ў 1920-я гг., у якіх вызначана іх колькасць, асвятляюцца сацыяльнае становішча, цяжкасці нацыянальна-культурнага і грамадскага развіцця праведзены беларускім грамадскім дзеячам, адным з арганізатараў БНР, выпускніком Віцебскага настаўніцкага інстытута

  • К.Езавітавым

  • П.Крачэўскім

  • В.Ластоўскім

  • А.Луцкевічам

  • Я.Станкевічам

34. Адзін з буйнейшых навукова-даследчых цэнтраў беларускай эміграцыі, заснаваны ў Нью-Йорку, ажыццяўляе каардынацыю беларускай культурна-навуковай працы на эміграцыі.

  • Інстытут беларусаведы і беларускі музей

  • Беларускі інстытут навукі і мастацтва

  • Беларуская бібліятэка і музей імя Ф.Скарыны

  • Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства

  • Вялікалітоўскі фонд імя Л.Сапегі

35. Беларускі гісторык эміграцыі, які займаецца даследаваннем гісторыі Другой сусветнай вайны, спрабуе па-новаму асэнсаваць гістарычныя падзеі вайны на тэрыторыі Беларусі, удзелу у ёй беларусаў:

  • Лiтвiн А. М. "Акупацыя Беларусi (1941-1944): Пытаннi супрацiву i калабарацыi"

  • Сямашка Я. "Армiя Краёва на Беларусi"

  • Соловьев А. "К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах"

  • Туронак Ю. "Беларусь пад нямецкай акупацыяй"

  • Каваленя А. "Прагерманскiя саюзы моладзi на Беларусi"

36. Пытаннi беларускага нацыянальнага руху, нацыянальнай палiтыкi царызму асвятлялiся ў 20-я гг. XX ст. у манаграфii Аляксандра Цвiкевiча:

  • "Беларусы"

  • "Беларусь: палiтычны нарыс"

  • "Западно-руссизм": Нарысы з гiсторыi грамадскай мыслі на Беларусi ў ХIХ i пач. XX ст."

  • "Скарочаны курс гiсторыi Беларусi"

  • "Нарысы па гiсторыi Беларусi"

23