Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарыяграфія гісторыі Беларусі (4 курс ГФ) / Зводныя тэсты па гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
219.14 Кб
Скачать

Гістарыяграфія новага часу

1. Заснавальнік і галоўны прадстаўнік рамантычнай школы ў польскай гістарыяграфіі. Даследаваў гісторыю Польшчы, Беларусі і інш. славянскіх краін. Незалежна ад Цьеры і Гізо прыйшоў да разумення гісторыі як барацьбы класаў. Паслядоўна падкрэсліваў творчую ролю народных мас у гісторыі. Аўтар працы "Гісторыя Літвы і Русі аж да Люблінскай уніі з Польшчай 1569 года", дзе сярэдневяковую "рэспубліку" Полацка паставіў побач з Вялікім Ноўгарадам, пісаў пра вялікае значэнне старабеларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Увогуле яго працы вызначаюцца антыфеадальнай накіраванасцю, варожасцю да нацыяналізму і клерыкалізму, выкрываюць і асуджаюць прыгнёт беларускага і украінскага народаў у Рэчы Паспалітай.

  • Т.Нарбут

  • Ю.Ярашэвіч

  • І.Анацэвіч

  • І.Лялевель

  • І.Даніловіч

2. Актыўны ўдзельнік польскага рэвалюцыйна-вызваленчага руху і паўстання 1830-1831 гг.. Прыхільнік крытычных метадаў вывучэння крыніц і параўнальна-гістарычнага метаду ў вывучэнні гістарычнага мінулага. Выдаў курс лекцый па крыніцазнаўству і дапаможным гістарычным дысцыплінам, які чытаў у Віленскім універсітэце "Навукі, якія дапамагаюць вывучаць гістарычныя крыніцы" (1822 г.).

  • І.Даніловіч

  • І.Лабойка

  • І.Лялявель

  • М.Баброўскі

  • Ю.Ярашэвіч

3. Гісторык і правазнавец, адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў Беларусі і Літвы. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ, падрыхтаваў першае навуковае выданне Статута ВКЛ 1529 г. Упершыню апублікаваў беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.

  • І.Лялявель

  • І.Даніловіч

  • І.Грыгаровіч

  • Т.Нарбут

  • Ю.Ярашэвіч

4. Адзін з першых беларускіх скарыназнаўцаў, адкрыў для беларускай і еўрапейскай навукі імя і справу Скарыны. Даследаваў гісторыю славянскага кнігадрукавання, збіраў матэрыялы пра дзейнасць Ш. Фіёля, Ф.Скарыны, І.Фёдарава, П.Мсціслаўца. Увёў у навуковы ўжытак шэраг найважнейшых помнікаў гісторыі і культуры, у т.л. першую глагалічную друкаваную кнігу "Місал па закону Рымскага двара" (Служэбнік, 1483), што захоўвалася ў Ватыканскай бібліятэцы. Спрыяў узнікненню асобнага кірунку ў гуманітарных навуках - беларусазнаўства, абуджэнню сярод еўрапейскіх навукоўцаў цікавасці да гістарычнага лёсу яго роднага народа. Разам з І.Даніловічам быў адным з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння.

  • І.Анацэвіч

  • Я.Нарбут

  • М.Румянцаў

  • М.Баброўскі

  • І.Лабойка

5. Беларускі і польскі гісторык, прафесар Віленскага універсітэта. Пісаў на польскай мове і часта ў сваіх працах зыходзіў з паланізатарскіх пазіцый. Значную ўвагу надаваў уплыву хрысціанства на цывілізацыю славян. У сваёй капітальнай 3-х томнай працы "Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытных часоў да канца XVIII ст." прапанаваў канцэпцыю існавання феадальнага ладу ў ВКЛ , ва ўтварэнні якога на першае месца ставіў унутраныя прычыны. Ён вывучаў паходжанне плямён, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, фальклёр і этнаграфію беларускага насельніцтва.

  • І.Ярашэвіч

  • І.Анацэвіч

  • І.Лабойка

  • Т.Нарбут

  • І.Лелявель

6. Гісторык і археолаг, выпускнік Віленскага універсітэта, верагодны аўтар праекта Бабруйскай крэпасці і ўдзельнік яе будаўніцтва. Першым на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў. Памылкова адносіў яцвягаў да скіфскіх плямён. Збіраў і вывучаў помнікі археаграфіі. Адшукаў у Старым Быхаве і апублікаваў (1846 г.) адну з першых хронік XVI ст., "Хроніку Быхаўца". Аўтар 9-ці томнай "Гісторыі літоўскага народа", якая напісана з феадальна манархічных пазіцый.

  • М.Баброўскі

  • Т.Нарбут

  • І.Лялевель

  • І.Ярашэвіч

  • І.Анацэвіч

7. Расійскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат, канцлер. Згуртаваў і матэрыяльна падтрымаў дзейнасць вучоных, у т.л. з Беларусі, якія адкрылі многія помнікі славянскай гісторыі і літаратуры, прааналізавалі іх і зрабілі палеаграфічнае апісанне, чым заклалі пачатак навуковаму славяназнаўству. Пасля яго смерці, скарбы, сабраныя ім, у тым ліку і на Беларусі, склалі аснову музея, з кніжнага фонду якога сфарміравалася адна з самых буйных бібліятэк свету, Расійская дзяржаўная бібліятэка, былая бібліятэка СССР імя Леніна.

  • М.П.Румянцаў

  • П.А.Румянцаў (Румянцаў-Задунайсі)

  • М.К.Баброўскі

  • П.А.Сталыпін

  • І.Ф.Паскевіч

8. Першае археаграфічнае выданне дакументаў, амаль поўнасцю прысвечаных гісторыі Беларусі. Надрукаваны толькі першы том. Другі захаваўся ў рукапісе, а трэці спынены на этапе падрыхтоўкі. Іх скаладальнікам з'яўляецца:

  • "Акты Западной России"

  • "Белорусский архив древних грамот"

  • "Витебская старина"

  • А.П.Сапуноў

  • І.І.Грыгаровіч

9. Беларускі гісторык, краязнавец і этнограф, вайсковы тапограф, статыстык, генерал-маёр. Пад яго кіраўніцтвам у 1831-1847 гг. праводзілася тапаграфічнае і вайскова-статыстычнае вывучэнне губерняў Беларусі. Збіраў этнаграфічны і гістарычны матэрыялы. Тэрыторыю Беларусі падзяляў на Беларусь і Літву. Беларусамі лічыў толькі "нашчадкаў крывічоў", гаварыў пра беларусаў як пра асобны народ і ставіў іх у адзін шэраг з суседнімі народамі. На падставе сабранага матэрыялу ён выдаў кнігу, якую М.Г.Чарнышэўскі назваў "не бескарыснай для тых, у каго пад рукамі няма добрага збору кніг па рускай гісторыі". Укажыце імя і назву твора.

  • П.Баброўскі

  • М.Без-Карніловіч

  • "Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба"

  • "Военно-статистическое обозрение Российской империи, изданное при первом отделении Департамента Генерального Штаба"

  • "Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся"

10. Расійскі гісторык, які ўпершыню даследаваў пытанне паходжання і геаграфічнае значэнне тэрміна "Белая Русь"

  • М.І.Кастамараў

  • М.М.Карамзін

  • С.М.Салаўёў

  • В.М.Тацішчаў

  • М.К.Любаўскі

11. Гістарычная праца, дзе сярод выкарыстаных крыніц былі летапісы, якія не дайшлі да нашага часу, у т.л. адзін са спісаў Полацкага летапісу. Дзяякуючы гэтаму па ёй па сённяшні дзень удакладняюцца многія падзеі з гісторыі Беларусі: месца бітвы кн. Уладзіміра Святаславіча з Яраполкам, прычыны і дата нападу Уладзіміра на Полацк, час заснавання Наваградка і Барысава і інш.

  • "История Российская с самых древнейших времен"

  • "История государства Российского: В 12 т."

  • М.І.Кастамараў

  • В.М.Тацішчаў

  • М.М.Карамзін

12. Першы з расійскіх гісторыкаў, які адвёў значнае месца ў сваіх працах гісторыі Руска-Літоўскай дзяржавы (ВКЛ) як фактару расійскай гісторыі. У сваёй канцэпцыі расійскай гісторыі быў фактычна правадніком тэорыі "афіцыйнай народнасці" ў гістарычнай навуцы.

  • М.Каяловіч

  • М.Г.Устралаў

  • М.М.Бантыш-Каменскі

  • К.А.Гаворскі

  • С.С.Увараў

13. Штомесячны палітычны і гісторыка-літаратурны часопіс, які меў на мэце процідзейнічаць польскаму і каталіцкаму ўплыву ў заходніх губернях Расійскай імперыі. Ён выступаў з пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму супраць дэмакратычных ідэй і нацыянальна-вызваленчага руху, актыўна прапагандаваў ідэалогію заходнерусізму, друкаваў архіўныя дакументы і матэрыялы, даследаванні па гісторыі, статыстыцы, этнаграфіі, краязнаўстве Беларусі, Літвы, Украіны.

  • "Виленский вестник"

  • "Северо-Западный край"

  • "Вестник Западной России"

  • "Епархиальные ведомости"

  • "Окраина"

14. Беларускі гісторык, археолаг, прадстаўнік кансервантыўнага вялікадзяржаўна-шавіністычнага кірунку ў заходнерусізме. З сям'і уніяцкага святара, выпускнік Пецярбургскай духоўнай акадэміі. У грамадскай і навуковай дзейнасці стаяў на рэакцыйных пазіцыях, ухваляў усе мерапрыемствы царазму ў Паўночна-Заходнім краі. Выступаў супраць паланізацыі Беларусі, але сам актыўна праводзіў русіфікацыю. Апублікаваў важныя для гісторыі Беларусі дакументы ("Документы, которые относятся к истории белорусской церкви", "Материалы по истории православия в Западной России", "Материалы для истории города Витебска") арыгіналы якіх потым загінулі.

  • К.Гавороскі

  • М.Каяловіч

  • І.Аксакаў

  • Л.Саланевіч

  • П.Д.Бранцаў

15. Беларускі гісторык, археолаг, прадстаўнік заходнерусізму. Як археолаг правёў раскопкі курганоў каля Полацка, упершыню ахарактарызаваў іх структуру, вызначыў час узнікнення. Даследаваў курганы ў Лепельскім павеце. Апісаў старажытную Альгердаву дарогу з Полацка на Вільню і помнікі абапал яе.

  • І.Карнілаў

  • К.Гаворскі

  • М.Каяловіч

  • А.П.Сапуноў

  • А.М.Семянтоўскі

16. Беларускі і рускі гісторык, публіцыст і грамадскі дзеяч, прадстаўнік ліберальна-памяркоўнага кірунку заходнерусізму. З сям'і уніяцкага святара, выпускнік Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Аўтар гісторыка-этнаграфічных даследаванняў. Закранаючы пытанні этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў, лічыў, што беларуская народнасць, роднасная рускім і ўкраінцам, склалася ў 10-11 стст. з плямён крывічоў і дрыгавічоў. Ажыццявіў выданні такіх гістарычных крыніц, як "Дневник последнего похода Стэфана Батория на Россию…", "Дневник Люблинского сейма 1569 г."

  • А.В.Турцэвіч

  • А.П.Сапуноў

  • К.А.Гаворскі

  • М.В.Каяловіч

  • І.І.Грыгаровіч

17. Беларускі гісторык, археограф, краязнавец. Выпускнік, потым выкладчык Александраўскай гімназіі ў Віцебску. Выпускнік і выкладчык Маскоўскага універсітэта. Сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага. Адзін з ініцыятараў стварэння Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея і Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута. Стваральнік адной з буйнешых археаграфічных прац "Витебской старины".

  • У.К.Стукаліч

  • М.В.Мялешка

  • А.П.Сапуноў

  • А.В.Турцэвіч

  • Е.Р.Раманаў

18. Рускі гісторык-манархіст, вядомы сваімі працамі па гісторыі Вялікага княства Літоўскага, галоўнай заслугай беларускіх князёў лічыў іх барацьбу за праваслаўе. На яго думку рускія цары выратавалі беларусаў і літоўцаў ад польскай асіміляцыі. Ухваляў М.М.Мураўёва за задушэнне паўстання 1863-1864 гг.

  • П.Дз.Бранцаў

  • К.А.Гаворскі

  • М.В.Каяловіч

  • А.В.Турцэвіч

  • А.П.Сапуноў

19. Выберыце той шэраг гісторыкаў, якіх у поўным складзе можна аднесці да заходнерускага накірунку ў гістарыяграфіі

  • М.М.Бантыш-Каменскі; П.Дз.Бранцаў; А.В.Турцэвіч; М.Г.Устралаў.

  • К.А.Гаворскі; М.В.Каяловіч; А.П.Сапуноў; У.К.Стукаліч;

  • М.М.Бантыш-Каменскі; К.А.Гаворскі; А.П.Сапуноў; А.В.Турцэвіч;

  • П.Дз.Бранцаў; У.К.Стукаліч; А.В.Турцэвіч; М.Г.Устралаў.

  • М.В.Каяловіч; У.К.Стукаліч; В.Турцэвіч; М.Г.Устралаў.

20. Як адлюстравалася барацьба дзвюх ідэйных цячэнняў, "заходнікаў" і "славянафілаў", ў працы кіеўскай навуковай школы гісторыкаў:

  • у сувязі з гістарычна склаўшыміся абставінамі, доўгі час Украіна знаходзілася ў складзе ВКЛ і Рэчы Паспалітай, і блізкасцю да Захаду, у Кіеўскім універсітэце працавалі гісторыкі-прыхільнікі заходнягя вектара развіцця грамадства

  • большасць кіеўскіх вучоных і выпускнікоў Кіеўскага універсітэта па цэламу шэрагу пытанняў далучылася да славянафілаў

  • галоўная заслуга прадстаўнікоў Кіеўскай школы гісторыкаў заключалася ў тым, што яны першымі пачалі вывучаць прававыя праблемы ў цеснай узаемасувязі з жыццём народа, надаўшы асаблівую ўвагу гісторыі ўкраінскага і беларускага народаў

  • гісторыкі Кіеўскай школы выступалі супраць царскага самадзяржаўя і праваслаўнага духавенства, царызм яны паказвалі ворагам усяго насельніцтва

  • большасць кіеўскіх вучоных і выпускнікоў Кіеўскага універсітэта выпрацоўвалі свае канцэпцыі, якія характарызаваліся пазітыўным ідэалізмам

21. Адзін з заснавальнікаў украінскай нацыянальнай гістарыяграфіі, стаяў на чале кіеўскай школы гісторыкаў. Прытрымліваўся тэорыі "бяскласавасці" і "дэмакратызму" ўкраінскага народа, ідэалізаваў казацтва. Настаўнік такіх вядомых гісторыкаў як А.С. і М.С.Грушэўскіх, М.В.Доўнар-Запольскага.

  • М.І.Кастамараў

  • Н.Д.Іванішчаў

  • Ф.І.Леантовіч

  • У.Б.Антановіч

  • М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў

22. Расійскі гісторык права, прафесар Кіеўскага універсітэта. Ім былі апублікаваны шматлікія прававыя акты, якія датычылі гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Дзякуючы яго працам была пачата распрацоўка гарадскога права ВКЛ. Па сваіх перакананнях ён стаяў на пазіцыях прававога ідэалізму, зыходзячы з гэтага ён сцвярджаў, што прычынай заняпаду гарадоў беларусі ў XVII-XVIII стст. было "нямецкае магдэбургскае права".

  • М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў

  • У.Б.Антановіч

  • М.А.Максімейка

  • Ф.І.Леантовіч

  • І.А.Маліноўскі

23. Гісторык права, прадстаўнік "юрыдычнай школы" рускай гістарыяграфіі. Даследаваў гісторыю дзяржаўных устаноў і права Старажытнай Русі і ВКЛ. Развіваў тэорыю абшчыннага паходжання Рускай дзяржавы на прыкладзе серба-харвацкай задругі. У прцілегласць польскім гісторыкам даказваў, што права ВКЛ з'яўляецца рускім, а не польскім, і асноўнае насельніцтва Беларусі і Украіны неабходна лічыць не палякамі, а рускімі. Падрыхтаваў да друку больш за 750 актаў 1413-1507 гг. з Літоўскай Метрыкі.

  • М.В.Доўнар-Запольскі

  • Ф.І.Леантовіч

  • І.А.Маліноўскі

  • У.Б.Антановіч

  • М.А.Максімейка

24. Украінскі гісторык права. Вывучаў гісторыю права Старажытнай Русі і Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку праблемы ўплыву норм польскага права на заканадаўства Беларусі, Літвы і Украіны. У працы "Крыніцы крымінальных законаў Літоўскага Статута" (1894) прызнаваў кіруючую ролю "рускага права" ў фарміраванні прававых норм літоўскіх статутаў XVI ст.

  • У.Б.Антановіч

  • Ф.І.Леантовіч

  • М.В.Доўнар-Запольскі

  • М.А.Максімейка

  • М.Ф.Уладзімірскі-Буданаў

25. Рускі і ўкраінскі гісторык, этнограф. Быў сярод заснавальнікаў Кірыла-Мяфодзіеўскага таварыства. Распрацоўваў пытанні гісторыі Украіны, Расіі, Рэчы Паспалітай XVI-XVIII стст. Адным з першых абгрунтаваў думку аб неіснавання Старажытнарускай дзяржавы. Да татара-мангольскага заваявання Русь, на яго думку, уяўляла сабой федэрацыю зямель. На падставае матэрыялаў з архіваў Вільні і Варшавы напісаў даследаванне "Апошнія гады Рэчы Паспалітай", якое атрымала прэмію Пецярбургскай Акадэміі навук. Падзенне Рэчы Паспалітай тлумачыў адмоўным уплывам гвалтоўнага насаджэння каталіцтва, панаваннем шляхты ў дзяржаўна-палітычным жыцці краіны.

  • У.Б.Антановіч

  • М.А.Максімейка

  • М.І.Кастамараў

  • Ф.І.Леантовіч

  • М.В.Доўнар-Запольскі

26. Рускі гісторык-славянафіл, прафесар Маскоўскага універсітэта. З'яўляецца аўтарам першай сістэматызаванай працы па гісторыі сялян. У "Гісторыі Полацка ці Паўночна-Заходняй Русі..." выказаў меркаванне, што славяне пачалі каланізацыю тэрыторыі Беларусі з Ноўгарада. Разглядаючы вечавы лад у Полацку, выказваў ідэю бесканфліктнай садружнасці ўлады і народа. Першы з рускіх гісторыкаў даў этнаграфічнае апісанне беларусаў, якіх называў крывічамі.

  • І.Д.Бяляеў

  • М.К.Любаўскі

  • В.В.Ключэўскі

  • І.І.Лапа

  • У.І.Пічэта

27. Расійскі і савецкі гісторык. Першым чытаў у Маскоўскім універсітэце курс гісторыі заходніх славян. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. стаў арганізатарам архіўнай справы і вышэйшай архіўнай адукацыі. Вядучы вучоны ў даследаванні сацыяльна-палітычнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Адна з асноўных яго прац "Очерки истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно" прысвечана вывучэнню сацыяльна-палітычнай гісторыі ВКЛ XIV-XVI стст. у параўнанні з Рускай дзяржавай. Многія яго вывады ўвайшлі ў асноўны фонд расійскай літуаністыкі і не страцілі сваёй навуковай каштоўнасці.

  • І.І.Лапа

  • А.Я.Праснякоў

  • В.В.Ключэўскі

  • М.К.Любаўскі

  • У.І.Пічэта

28. Акадэмік Пецярбургскай Акадэміі Навук. Даследаваў праблему абласнога і павятовага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Вялікага княства Літоўскага, ролю шляхты як паўнапраўных грамадзян, павятовы соймік і павятовыя сходы шляхты. Яго працы напісаны ў тыповым для прадстаўніка дзяржаўнай школы гісторыка-юрыдычным духу, каштоўныя багатым фактычным матэрыялам. Асаблівую каштоўнасць маюць публікацыі гістарычных крыніц: "Полоцкая ревизия 1552 г.", 2 тамы Метрыкі ВКЛ і інш.

  • М.К.Любаўскі

  • І.І.Лапа

  • А.Я.Праснякоў

  • В.В.Ключэўскі

  • У.І.Пічэта

29. Расійскі гісторык, выпускнік Пецярбургскага універсітэта. Сістэматычнае выкладанне гісторыі Вялікага княства Літоўскага ад узнікнення да Люблінскай уніі даў у "Лекциях по русской истории", дзе падкрэсліў, што пасля распаду Кіеўскай дзяржавы найбольшае значэнне ў гісторыі Старажытнай Русі адыгралі Полацкая, Суздальская, Наўгародска-Пскоўская і Суздальская землі, а першым палітычным цэнтрам ВКЛ быў Новагародак.

  • А.Я.Праснякоў

  • П.М.Мілюкоў

  • М.К.Любаўскі

  • І.Д.Бяляеў

  • М.М.Пакроўскі

30. Адно з першых даследаванняў, выкліканае "вясной народаў", якое даказвала старажытнае паходжанне славян і іх роўнасць з іншымі еўрапейскімі народамі. Укажыце назву твора і аўтара:

  • "Гісторыя славянскіх заканадаўстваў"

  • "Славянские древности"

  • П.І.Шафарык

  • Г.Лаўмянскі

  • А.А.Шахматаў

31. Славяназнавец, гісторык культуры і права, прафесар Варшаўскага універсітэта, удзельнік паўстання 1830-1831 гг. Упершыню ў польскай гістарычнай навуцы даследаваў пытанні агульнасці славянскага права. Разглядаючы пытанні дзяржаўнага ладу, лічыў, што ў славянскіх народаў да распаўсюджання хрысціанства існавала народаўладдзе ў форме народных вечавых сходаў. Права Вялікага княства Літоўскага ён лічыў польскім. Разам з тым сцвярджаў, што Статуты ВКЛ аказаліся справай недасягальнай для Польшчы і займаюць ганаровае месца ва ўсім славянскім заканадаўстве.

  • А.Халецкі

  • С.Кутшэба

  • Я.Адамус

  • В.А.Мацяеўскі

  • Ю.Бардах

32. Польскі гісторык, прадстаўнік гісторыка-юрыдычнай школы. У сваёй капітальнай працы "Нарысы гісторыі дзяржаўнага і грамадскага ладу Польшчы", другі том поўнасцю прысвяціў гісторыі дзяржаўных органаў і права ВКЛ. Ён адным з першых польскіх гісторыкаў даследаваў дзяржаўныя ўстановы і права ў сувязі з грамадскім ладам і класавай структурай грамадства. Новым у польскай прававой літаратуры было тое, што ён лічыў ВКЛ пасля Люблінскай уніі дзяржавай, якая будавала свае дзяржаўна-прававыя адносіны з Польшчай.

  • Ю.Бардах

  • Г.Лаўмянскі

  • С.Кутшэба

  • А.Халецкі

  • В.А.Мацяеўскі

33. Вытокі беларускай нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі закладваліся ў:

  • Віленскім універсітэце

  • Полацкай езуіцкай акадэміі

  • Горы-Горыцкім земляробчым інстытуце

  • Кіеўскім, Маскоўскім і Пецярбургскім універсітэтах

  • Віцебскім настаўніцкім інстытуце

34. Адным з першых супраць ненавуковага падыходу да вырашэння пытання пра этнічнае размежаванне славянскага насельніцтва заходніх губерняў, па веравызнанні, выступіў: ... . Крытэрыем вызначэння этнасаў ён лічыў: ...

  • П.М.Шпілеўскі

  • П.В.Баброўскі

  • фальклёр

  • мову

  • этнічная самасвядомасць

35. Расійскія рэвалюцыйныя дэмакраты А.І.Герцэн, М.А.Бакунін, М.П.Агароў, М.Адабралюбаў - ... І ў сваіх праграмных дакументах прадугледжвалі вырашэнне нацыянальнага пытання шляхам: ...

  • прызнавалі факт існавання самастойнага беларускага этнасу

  • лічылі беларускі этнас часткаю рускай народнасці

  • стварэння Расійскай дэмакратычнай дзяржавы з прадастаўленнем культурна-нацыянальнай аўтаноміі нетытульным нацыям

  • стварэння славянскай федэрацыі з роўным статусам для ўсіх народаў

  • захавання адзінай і непадзельнай Расійскай дзяржавы

36. Нацыянальныя прыярытэты К.Каліноўскага выяўляліся ў тым што ён:

  • змагаўся за адраджэнне Польскай дзяржавы, дзе "мужык" будзе сябе адчуваць як калісьці ў Рэчы Паспалітай. Таму ён услаўляў гісторыю Рэчы Паспалітай і яе каралёў, выказваўся за аднаўленне уніяцкай царквы як веры бацькоў

  • ён не меў нацыянальных прыярытэтаў і галоўнай задачай бачыў здзяйсненне сялянскай рэвалюцыі разам з расійскімі рэвалюцыйнымі дэмакратамі

  • выразна адрозніваў сваю радзіму - Літву-Беларусь - ад Польшчы і Расіі і выступаў за ўтварэнне самастойнай Літоўска-Беларускай рэспублікі

  • змагаўся за адраджэнне Літвы, таму яго можна лічыць патрыётам літоўскага народа, які ўрэшце адрадзіў сваю дзяржаву, Літоўскую Рэспубліку, у 1918 г.

37. Прыватная грамадска-палітычная і літаратурная газета ліберальна-асветніцкага кірунку, якая ў завуаліраванай форме прапагандавала ідэі існавання самастойнага беларускага этнасу:

  • "Вестник Западной России"

  • "Северо-Западный край"

  • "Минский листок"

  • "Витебский листок"

  • "Северо-Западная жизнь"

38. Беларускі паэт, які абвясціў пра існаванне самастойнай і паўнацэннай беларускай мовы, адзначаў шматлікасць беларусаў і слаўнае мінулае Беларусі, папярэдзіў свой народ, што страціўшы родную мову ён як этнас загіне:

  • Я.Лучына

  • А.Гурыновіч

  • Ф.Багушэвіч

  • "Дудка беларуская"

  • "Смык беларускі"

39. Беларускі паэт, які ў сваёй творчасці шмат увагі ўдзеляў гісторыі Беларусі. Ён адзначаў, што ў гісторыі Беларусі быў перыяд, калі краіна жыла сваім незалежным жыццём, мела сваіх князёў, сваё веча. Калі ж Беларусь падпала пад уладарства Літвы, народ не страціў дзяржаўнасць. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ён называў "Вялікім Літоўска-Беларускім княствам". Заняпад Беларусі ён адносіў да часоў уніі ВКЛ з Польшчай

  • Я.Колас

  • Я.Купала

  • К.Каганец

  • Ф.Багушэвіч

  • М.Багдановіч

40. Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, філолаг, этнограф, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец. Упершыню ў гістарычнай навуцы канцэптуальна абагульніў вядомыя факты пра мінулае Беларусі з погляду ўласна-нацыянальнай гісторыі: ... У навуковай працы: ...

  • А.Цвікевіч

  • В.Ластоўскі

  • У.Ігнатоўскі

  • "Кароткая гісторыя Беларусі"

  • "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі"