Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач.docx
Скачиваний:
142
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
65.13 Кб
Скачать

1 Асаблівасці адлюстравання экалагічнай тэмы ў беларускай літаратуры

1.1 Тэма ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў літаратуры сярэдзіны хх ст.

Беларускае класічнае мастацтва ў значнай ступені захоўвае сутнасць традыцыйнай беларускай культуры, для якой была характэрна сінтэтычная інтэрпрэтацыя адносін чалавека і прыроды. У ранніх літаратурных помніках Беларусі жыццё прыроды трактуецца як арганічная частка чалавечага лёсу: асноўныя падзеі сялянскага жыцця звязаны з земляробчымі работамі і часам проста дыктуюцца прыроднымі з’явамі, якія ва ўмовах неразвітой агратэхнікі ста­новяцца важнымі фактарамі сацыяльных працэсаў. Баркалабаўскі летапіс, напрыклад, тлумачыць масавыя міграцыі насельніцтва моцнымі зімовымі маразамі, хроніка Літоўская і Жамойцкая – неўраджаем і г. д.

Як слушна заўважае М. Мажэйка, “ідэалагічная праграма пабудовы сацыялістычнага грамадства, як грамадства новага тылу, дапускала, як вядома, і «вялікае пераўтварэнне прыроды». «Будоўлі стагоддзя», «гіганты індустрыі», якія не пpaходзілі элементарнай экалагічнай экспер­тызы, бяздумная меліярацыя і грандыёзныя інжынерныя праекты тылу «павароту паўночных рэк» – усё гэта сум­на вядомыя крокі сацыялістычнага варыянту індустрыялізацыі” [15, с. 26].

Існуюць і іншыя вельмі сур’ёзныя вынікі былога вопыту прыродакарыстання – дэфармацыя ў сферы экалагічнай культуры. Скажам, прымусовая калектывізацыя падпарадкавала натуральны і ўстаялы рытм аграрных работ, апрабаваны стагоддзямі і спецыфічны для кожнай мікраландшафтнай зоны, цэнтралізаванаму кіраўніцтву, механічна ператварыўшы такім чынам сельскую гаспадарку ў галіну індустрыі. Адным з аспектаў славутага феномена “рассяляньвання” з’яўляецца свайго роду інжынерызацыя сялянскага менталітэту, пры якім традыцыйныя механізмы герме­тычных адносін з прыродай не змяніліся на новыя, а проста разбураліся.

Адэкватна перадае гэтую сітуацыю Я. Колас у адной з сюжэтных ліній аповесці “На прасторах жыцця”. Рабфакавец Сцёпка вырашае асушыць Гнілое балота. Тэхналогія прапаноўваецца вельмі простая: спусціць ваду з балота ўніз па рэчышчы ракі. З гэтай мэтай Сцёпка хоча стварыць спецыяльныя “калектывы працы”, агітуе моладзь прымеркаваць спуск балота да рэлігійнага свята, каб супрацьпаставіць “фэсту” сваё сацыялістычнае свята пераўтваральнай працы.

Важна адзначыць, што найбольш глыбокія кірункі сучасных усходнеславянскіх літаратур працягваюць у сваім развіцці лепшыя традыцыі нацыянальнай экалагічнай свядомасці. Перш за ўсё, гэта тычыцца філасофскай лірыкі і прозы, якія бяруць пачатак непасрэдна ад ідэалаў экалагічнай гар­моніі, выпрацаваных нацыянальнымі культурамі.

У мастацкай літаратуры пастаянна гучыць тэма адказнасці чалавека за прыроднае наваколле.

Мастацкая свядомасць сцвярджае: не захаваўшы прыроды, чалавецтва не зможа захаваць сябе. I ўжо ў другой палове XX стагоддзя ў “экалагічных” сюжэтах адбываецца пераарыентацыя акцэнтаў: ад сентыментальнага спачування да “братоў нашых меншых”, якія без жалю знішчаюцца, да разумення пагрозы чалавечаму існаванню.

Тэме аховы параненай чалавекам пры­роды беларуская літаратура прысвячае самыя пранікнёныя радкі. А разам з тым, менавіта мастацтва ніколі не дазваляла чалавеку любавацца сваёй роляй ахоўніка і валадара “братоў сваіх меншых”. Прырода – радзіма чалавецтва, і гэта – найвялікшая каштоўнасць. Да прыроды чалавек ідзе па душэўную гармонію, спакой і мудрасць. Мастацкая свядомасць фіксуе глыбокую і непарыўную сувязь паміж экалагічнымі каштоўнасцямі і каштоўнасцямі, якія характарызуюць стан чалавечага духу: разбураныя ўрочышчы – разбураныя ідэалы, мялеючыя азёры – здрабненне душ. Знішчаючы прыроду, людзі знішчаюць сябе. Чалавек, які не адчувае адказнасці за стан прыроднага наваколля, разрываючы свае сувязі з зямлёю, становіцца спустошаным, траціць пачуццё радзімы.

Працягваючы характэрную для нацыянальнага менталітэту традыцыю, мастац­кая літаратура менавіта ў невычэрпнасці жыццёвых сіл прыроды бачыць крыніцу развіцця чалавека, пераадольванне ім сацыяльных дысгармоній; вечнае абнаўленне прыроды ўспрымаецца як сімвал духоўнага адраджэння чалавека.

Працэс адраджэння нацыянальнай куль­туры натуральным чынам вымагае і экалагічнай арыентацыі, традыцыйна характэрнай для нашага народа. Пры гэтым пры­роднае асяроддзе бачыцца не толькі як матэрыяльны нацыянальны набытак, але і як неад’емная аснова духоўнасці нацыі, развіцця яе культуры.

П. Дзюбайла адзначае, што “беражлівыя адносіны да прыроды, арганічная сувязь герояў з роднай прыродай, зямлёй становяцця як бы крытэрыем іх чалавечнасці, духоўнай асновай характару асобы” [6, с. 203]. Беларуская літаратура сярэдзіны ХХ ст. імкнулася даследаваць у цеснай сувязі з сацыяльна-гістарычнымі і маральна-этычнымі праблемамі часу ўзаемаадносіны чалавека і прыроды, парушэнне чалавекам прыроднага біялагічнага балансу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]