Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
курсач.docx
Скачиваний:
142
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
65.13 Кб
Скачать

Заключэнне

Свет сучаснай беларускай прозы – гэта пераважна традыцыйны свет рэалізму, які, аднак, не абмяжоўваецца малюнкам жыцця ў формах самага жыцця, а ў паэтычным сэнсе ўвесь час узбагачаецца. Захоўваючы назапашаны досвед і маральна добрыя якасці, ён, асабліва ў 1970-80-я гады, набыў новыя рысы, стаў у ідэйна-эстэтычным плане шырэйшым і адкрытым, інтэлектуальна насычаным. Жыццё духу, дзейнасць духу як цэнтральны сюжэт, як праблема –вось вакол чаго разгортваюцца пісьменніцкія пошукі. Пісьменнікі звяртаюцца да міфаў, легендаў, эксперыментуюць з часам, імкнучыся надаць адлюстраванаму вялікі філасофскі маштаб і значэнне. Літаратура сведчыць пра змены ў самім вобразе мастацкага мыслення, пра тое, што зламана звыклая схема “класічнага” сюжэту, парушаны ранейшы баланс рэальнасці і выдумкі, нашмат пашырэў арсенал выяўленчых і выразных сродкаў, паднімаюцца цэлыя пласты моўнай “цаліны”.

Праз гарманічныя адносіны з прыродай асоба глыбей спасцігае і ўласны духоўны свет. Пе­рад тварам прыроды чалавек адчувае вечнасць жыцця і бясконцасць быцця. Па сутнасці, беражлівыя адносіны да прыроды гэта найвышэйшае праяўленне адносін маральных, і таму літаратура і мастацтва, выхоўваючы эстэтычна, выхоўваюць разам з тым і маральна. Сучасныя беларускія пісьменнікі ў паказе ўзаемаадносін чалавека з прыродай імкнуцца спалучыць выключна практычныя, вельмі актуальныя задачы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі з вечнымі праблемамі дабра і прыгажосці, маральнага ўдасканалення асобы і захавання будучыні чалавецтва.

Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды гаворыцца ў творах В. Казько (“Неруш”, “Выратуй ў памілуй нас, чорны бусел”), І. Пташнікава (“Мсціжы”), В. Карамазава (“Пушча”), Х. Лялько (“Світанне над бярозамі”).

У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека, якая і прывяла да самай страшнай катастрофы сучаснасці – аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэтай тэме прысвечаны творы І. Шамякіна (“Злая зорка”). І. Пташнікава (“Львы”), Б. Сачанкі (“Родны хутар”, “Запіскі аб радыяцыі”) і інш.

Харктэрнай асаблівасцю сучаснай прозы з’яўляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сёнешняга.

Чытанне прозы Алеся Жука заўсёды ёсць працэс насычэння добрым словам, прывабнымі колерамі мовы, шчырасцю перажыванняў і сур’ёзнасцю разваг пра жыццё. І яшчэ – пэўная зайздрасць да таго чытача, які адкрывае творы слыннага празаіка ўпершыню. Невыпадковым падаецца і слова Анатоля Кудраўца як прадмова да кнігі “Паляванне на Апошняга Жураўля”, дзе не менш таленавіты творца заўважыў: “Апавяданні Алеся Жука – гэта зрэз жыцця, такога, якое ёсць у сапраўднасці, ці такога, якім можа быць. Без мудроных прыдумак, без сюжэтных хітраспляценняў. Тут галоўнае – праўда пра чалавека, пра яго душэўны стан, перажыванні, думкі, трывогі. Пра ўсё гэта – дзе словам, дзе паўсловам, дзе далікатным намёкам, а дзе на ўсю шырыню і глыбіню, але так, што застаецца прастора для прадумвання і дадумвання. Задача апавядальніка не ў тым, каб весці чытача ад слупа да слупа, а ў тым, каб даць яму затраўку і напрамак. І весці спакойную бяседу пра жыццё людзей, яго складанасць і непаўторнасць, пра прыгажосць гэтых людзей, хто б яны ні былі...” [13, с. 214]. І гэта лепей за самую складаную інтрыгу, бо такая манера зносін з чытачом нараджае давер і прымушае чытаць і перачытваць, думаючы пра сваё і, магчыма, пра самае галоўнае, што ёсць у жыцці.

З вёскай звязана пераважная большасць твораў А. Жука. Галоўны герой аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля” – былы партызан Сцяпан Дзямідчык. Усё сваё жыццё ён сумлена працуе на зямлі, “хварэючы” і за вырашчаны хлеб, і за алешнік каля вёскі, і за зайцоў, курапатак, і за сям’ю баброў. Аўтар аповесці ўзнімае праблему заўчаснага старэння вёсак, выступае супраць бяздумных і жорсткіх адносін да прыроды. Разам са старым пакаленнем, заўважае А. Жук, вымірае і любоў да зямлі, сялянскай працы. Апошнія прадстаўнікі старэйшага пакалення сялян-працаўнікоў, як апошнія жураўлі, сумотна і тужліва углядаюцца ў сённяшні дзень, заклікаючы моладзь захаваць “жураўліную радзіму”, вярнуцца да вытокаў жыцця, яго першаасновы: “Праміналі гады, не стала за новымі палямі тых вялікіх і родных балот, і цяпер на новыя паселішчы другая пралягла дарога” [10, c. 229].

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]