Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел.язык. Конспект лекций

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
09.04.2015
Размер:
790.58 Кб
Скачать

61

тэрмінамі – рукаў ракі, рукаў пажарны. Асабліва метафарызуюцца назвы частак цела чалавека (вушка, язык, плячо); назвы жывых істот, частак іх цела, жылля (гняздо, крыло, лапкі, нос, пяро); назвы частак адзення (кажух, гарлавіна, рукаў, шапка) і інш.

У сучасным тэрмінаўтварэнні ў адрозненне ад перыяду 20 – 30-х гадоў агульнаўжывальныя словы набываюць тэрміналагічнае значэнне пераважна ў складзе састаўных тэрмінаў8, напрыклад: альфа-промні, дымавая засаўка, лішкавае паветра, амплітуда вагання. Тэрміны адрозніваюцца ад сваіх агульнаўжывальных аманімічных слоў граматычымі формамі. Так, часта ў тэрміналагічным значэнні назоўнікі выкарыстоўваюцца ў форме множнага ліку, напрыклад: воды (мінеральныя), нафты, маслы. Асобныя тэрміны ўласнага паходжання ўзяты з размоўнай лексікі і выдзяляюцца ўсё ж сваім размоўна-бытавым характарам: задзірына ‘задранае месца на гладкай паверхні’, таваразнавец і таваразнаўца, выпіхач (рус. выталкиватель). Тэрміналагізацыя характэрна ўсім тэрмінасістэмам.

3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў

У сучасных умовах пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы адной з важных праблем паўстае тэарэтычная і практычная распрацоўка пытанняў беларускай тэрміналогіі. Важным з’яўляецца стварэнне адзінага навуковага стылю беларускай мовы, банка яго лексічных сродкаў. Сучасная сітуацыя нагадвае час актыўнай распрацоўкі тэрміналогіі ў 20-я гады, а таксама яшчэ раней, у кан. 19 – пач. 20 ст. ст. Развіццё сучаснай тэрміналогіі неабходна даследаваць у аспекце развіцця, упарадкавання, структурнасемантычным і словаўтваральным. Важным пытаннем удасканалення моўнага афармлення беларускай тэрміналогіі выступае аналіз умоў і магчымасцей “згортвання” шматслоўных намінацый, здольных дакладна перадаваць змест паняцця: (рус.) печатающее устройство – друкавальнае прыстасаванне – прынтар. Пры арыентацыі на практыку рускага тэрмінаўтварэння і ў выніку практычнай нязручнасці аналітычнай дэрывацыі (утварэння) у тэрміналогіі часта ўзнікаюць выпадкі выкарыстання аднаслоўных запазычаных тэрмінаў у беларускай тэрміналогіі. Ёсць выпадкі, калі запазычанне не вызначаецца аб’ектыўнай неабходнасцю, так як ёсць адпаведная словаўтваральная база ў выглядзе пэўнага словазлучэння: кіруючае прыстасаванне – кіравальнік (але не можа быць “кіруючае слова”, “кіруючая лінія”). Стварэнне аднаслоўных беларускіх тэрмінаў на аснове існуючых словазлучэнняў абмяжоўваецца часта не толькі словаўтваральнымі магчымасцямі, але і дадатковымі адценнямі магчымага дэрывата, нязвычнасцю ўтвараючага фарманта: друкавальнае прыстасаванне – друкавальнік (параўнаем: ‘друкар’ – ‘работнік друкарскай справы’). Стварэнне аднаслоўных тэрміналагічных намінацый неабходна з пункту гледжання зручнасці і эканомнасці моўных сродкаў, а таксама і з пункту гледжання канкурэнтаздольнасці нацыянальнага тэрміна і запазычанага. Актыўнасць англамоўных слоў атрымала назву “экспансія англамоўных

62

тэрмінаў”. Шматслоўныя рускія і створаныя на іх аснове беларускія тэрміны ніяк не могуць супрацьстаяць гэтаму актыўнаму працэсу.

Супастаўляльны аналіз беларускай, рускай, украінскай тэрміналогій з тэрміналогіяй англійскай і французскай паказвае, што ў англійскай і французскай мовах аналітычныя тэрміны (каторыя складаюцца з некалькіх слоў) хоць і складаюць значную частку тэрмінасістэм, аднак не такую шырокую, як ва ўсходнеславянскіх мовах. Тэрмінасістэма нацыянальнай мовы фарміруецца двума шляхамі:

-тэрміналагічная намінацыя працэсаў, з’яў, якія ўжо вядомы навуцы; гэта звязана з расшырэннем існуючых аднаслоўных ці шматслоўных намінацый шляхам далучэння пэўных азначэнняў, дапаўненняў і іншых канкрэтызуючых кампанентаў;

-тэрміналагічная намінацыя новага паняцця.

Працэс тэрмінатворчасці носіць індывідуальны характар. На яго значны ўплыў аказвае ступень нацыянальнай самасвядомасці навуковай інтэлігенцыі, ступень адаптаванасці тэрмінасістэмы да ўспрымання і засваення дасягненняў НТП, насычанасць тэрмінасістэмы. Праектаванне тэрміналагічных сістэм з зададзенымі характарыстыкамі з’яўляецца актуальнай праблемай сучаснай тэрміналагічнай работы. Прынцыпы распрацоўкі тэрміналогіі:

-стыхійнае “натуральнае” складванне тэрміналагічнай лексікі;

-арганізаваная, мэтанакіраваная работа.

Усучасных умовах міжнароднага супрацоўніцтва і абмену навуковай інфармацыяй праблема ўпарадкавання навуковай тэрміналогіі ў нацыянальнай мове і міжнародная каардынацыя тэрміналагічнай работы набывае міжнароднае значэнне. Уніфікацыю тэрміналогіі, як адзначаюць сучасныя спецыялісты, трэба вылучыць у якасці адной з актуальных задач моўнай палітыкі, якая можа быць вырашана дзякуючы супрацоўніцтву дзяржаў. У краінах СНД наглядаюцца дзве тэндэнцыі ў навукова-даследчай рабоце:

- развіццё навуковай тэрміналогіі ў нацыянальнай рэспубліках; развіццё навуковага стылю нацыянальных моў;

- інтэграцыя навуковых даследаванняў, імкненне да максімальнага збліжэння на аснове рускай тэрміналогіі, уніфікацыя тэрміналогіі (скарачэнне неапраўданай разнастайнасці назваў, прывядзенне слоў-тэрмінаў да аднолькавай струтуры, формы). Неабходна адрозніваць “натуральны” працэс міжнароднай (міжнацыянальнай) уніфікацыі тэрмінаў і свядомую работу па уніфікацыі. Вядучую ролю ў развіцці асноўных тэндэнцый выконвае руская мова. У цяперашні час актывізуецца роля рускай мовы як сродку міжнародных навуковых сувязей, што ў сваю чаргу звязана з узрастаннем яе ролі як сродку уніфікацыі тэрміналогіі ва ўсходнеславянскіх мовах.

63

4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі

Распрацоўка любой тэрміналогіі – справа сур’ёзная, яна вымагае цеснага супрацоўніцтва мовазнаўцаў з прадстаўнікамі адпаведных навук. Ідэя уніфікацыі з арыентацыяй на рускую мову добра прыжылася ў навуковых і дзяржаўных установах. Але справа ў тым, што многія уніфікаваныя тэрміны знаходзяцца ў прынцыповай супярэчнасці з беларускімі моўнымі традыцыямі і арфаграфіяй. Так, сучасная фізіка-хімічная тэрміналогія ўключае звыш шасці дзесяткаў такіх элементаў. У найменнях “гелій, літый” і інш. выкарыстоўваюцца неўласцівыя беларускай мове “канчаткі” –ій-,-ый-. Падобныя няўдалыя запазычанні, узятыя непасрэдна з рускай мовы, патрабуюць уважлівага асэнсавання і большай адаптацыі ў нашай мове. Пры ўпарадкаванні хімічных элементаў, напрыклад, неабходна кіравацца наступнымі прынцыпамі: 1) па магчымасці захаваць семантыку паходжання слова; 2) прывесці напісанне ў адпаведнасць з беларускімі моўнымі традыцыямі; 3) неабходна саблюдаць мілагучнасць і лёгкасць вымаўлення; 4) неабходна прытрымлівацца міжнародных стандартаў. У.Паўловіч прапануе ўпарадкаваць элементы па наступных групах:

-захаванне асновы лацінскай назвы – barium – бар, iridium – ірыд;

-змякчэнне канцавой зычнай лацінскай асновы – magnesium –

магнезь, aluminium – алюмінь;

- ужыванне суфіксаў –ань-,-энь- - lithium – ліцень, cadmium – кадмень;

-ужыванне суфікса –ель- (калі лацінсая аснова заканчваецца на –n) rhenium – рэнель;

-ужыванне суфіксаў –ен-, -эн- - francium – францэн, gallium – гален;

-пераклад на беларускую мову з улікам семантыкі паходжання – silicium – крэмень (або старажытная назва крэмнію “гега”); апошняя назва захавалася ў дыялектах.

Праект аўтара заслугоўвае ўвагі, але рэалізацыя яго - гэта доўгая і марудная праца.

Кожны новы тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, паколькі тэрмін фіксуецца ў працах, слоўніках. Пры Міністэрстве адукацыі РБ працуе Тэрміналагічная камісія, мэта якой – стварэнне, стабілізацыя тэрміналогіі ўвогуле і пэўных тэрмінасістэм у прыватнасці. Словы-тэрміны фіксуюцца ў слоўніках. Складаннем слоўнікаў займаецца лексікаграфія. Вылучаюць энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Энцыклапедычныя слоўнікі – даведачныя навуковыя выданні, якія даюць кароткія звесткі па асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры і мастацтва. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, з’явы, прадметы, падзеі. У такіх слоўніках няма граматычных і стылістычных характарыстык слова, няма прыкладаў у тэксце. Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова, яго ўжыванне, паходжанне і г.д. Да лінгвістычных слоўнікаў адносяцца і тэрміналагічныя. У апошнія гады выдадзена шмат слоўнікаў розных галін навукі і тэхнікі. Гэта тлумачальныя слоўнікі і перакладныя. Воь толькі некаторыя:

64

1.Інфарматыка: Беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік. – Мінск, 1996.

2.Кароткі эканамічны слоўнік. – Мінск, 1993.

3.Краткий русско-белорусский словарь экономических и бухгалтерский терминов. – Мінск, 1993.

4.Маркетинг: Словарь-справочник. – Мінск, 1993.

5.Павловец Д. Д. Старченко В. Н. Русско-белорусский словарь спортивных терминов. – Мінск, 1995.

6.Расейска-беларускі хімічны слоўнік. – Мінск, 1993.

7.Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии. – Мінск, 1997.

8.Русско-белорусский политехнический словарь. Около 157000 терминов. В 2-х томах. – Мінск, 1997.

9.Русско-белорусский словарь. Изд. 4-е. - Мінск, 1993.

10.Слоўнік эканамічных тэрмінаў. – Мінск, 1992.

Праца над складаннем новых тэрміналагічных слоўнікаў і ўдасканаленні існуючых працягваецца.

ЛЕКЦЫЯ 14. АСАБЛІВАСЦІ АФІЦЫЙНА-СПРАВАВОГА СТЫЛЮ

1.Агульная характарыстыка.

2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў. 3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы

афіцыйна-справавога стылю.

4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя.

Асноўныя паняцці: дакумент, службовы дакумент.

Літаратура:

1.Барлас Л. Г. Русский язык. Стилистика. Пособие для учителей. – М.: Просвещение, 1978.

2.Басаков М. Я. Делопроизводство и корреспонденция в вопросах и ответах: Учебное пособие для студентов. – 2-е изд., перераб. и допол. – Ростов-на Дону: Феникс, 2000.

3.Валочка Г. Тэкст на ўроку перакладу. – Часопіс “Роднае слова”. – 1993.- №5.

4.Камароўскі Я. М., Мяцельская Е.С. Беларуская мова: Дапаможнік для абітурыентаў. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мн.: Універсітэцкае, 1993.

5.ЛяшчынскаяВ.А.Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ. 2001.

6.Паневчик В.В. Делопроизводство. Документационное и оргтехническое обеспечение управления: Практикум, 2-е изд. – Мінск, БГЭУ, 2004.

7.Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

65

1.Агульная характарыстыка

Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае афіцыйна-справавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, справаздачах, канвенцыях, дэкларацыях, камюніке і інш. Вылучаюць падстылі: заканадаўчы, адміністрацыйна-канцылярскі, дыпламатычны. Функцыянуе афіцыйна-дзелавы стыль у пісьмовай форме, таму асабліва важна, каб не было двухсэнсоўных і расплывістых фармулёвак. Галоўнае ў мове афіцыйных дакументаў – паслядоўнасць і дакладнасць выкладу фактаў, аб’ектыўнасць ацэнак; афіцыйны тон; спецыфічная стандартнасць мовы; адсутнасць экспрэсіўна – эмацыянальнай лексікі. Прыклад.

У вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюцца грамадзяне РБ, замежныя грамадзяне, якія пражываюць у Беларусі і маюць сярэднюю адукацыю: на дзённае навучанне ва ўзросце да 35 гадоў, на навучанне без адрыву ад вытворчасці – без абмежавання ва ўзросце.

2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў

Што ж такое дакумент, службовы дакумент?

Слова “дакумент”лацінскага паходжання і абазначае ‘пасведчанне, спосаб доказу’. Дакумент – гэта матэрыяльны аб’ект з замацаванай ў ім інфармацыяй для перадачы яе ў часе і прасторы. Дакумент выступае адначасова і як прадмет працы кіраўніка, і як яго вынік.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: у “Слоўніку рускай мовы” Ожагава С. І. чытаем:

Дакумент

1.Справавая папера, якая пацвярджае які-небудзь факт ці права на што-небудзь.

2.Тое, што афіцыйна пацвярджае асобу прад’яўніка (пашпарт і інш.).

3.Пісьмовае пасведчанне (сведчанне) аб чым-небудзь.

Функцыі дакумента:

-інфармацыйная (фіксуюцца факты, падзеі разумовай і практычнай дзейнасці чалавека);

-арганізацыйная (забяспечваецца ўздзеянне на калектыў для арганізацыі і каардынацыі іх дзейнасці);

-камунікатыўная (забяспечваюцца знешнія сувязі прадпрыемстваў і арганізацый);

-юрыдычная (змест дакумента выкарыстоўваецца ў якасці доказу пры разглядзе спрэчных пытанняў), шэраг дакументаў першапачаткова надзелены юрыдычнай функцыяй – гэта дагаворная дакументацыя, натарыяльна завераныя дакументы;

-выхаваўчая (дакумет дысцыплінуе выканаўцу, патрабуе павышанага ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі).

66

Любы дакумент функцыянуе сумесна з іншымі дакументамі. Сукупнасць узаемазвязаных дакументаў, якія выкарыстоўваюцца ў пэўнай сферы чалавечай дзейнасці, называецца сістэмай дакументацыі.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ: Дакументы вылучаюць па відах дзейнасці (планавыя, навукова-тэхнічныя, праектна-каштарысныя і г. д.); па спосабе фіксацыі інфармацыі (пісьмовыя, графічныя, кіна-фота- фонадакументы); па месцы складання (для рашэня знешніх і ўнутраных пытанняў); па ступені галоснасці (сакрэтныя, зусім сакрэтныя, адкрытыя); па юрыдычнай сіле (сапраўдныя і фальшывыя); па тэрмінах выканання (тэрміновыя і нетэрміновыя); па стадыях падрыхтоўкі (чарнавыя і арыгінал); па тэрмінах захоўвання (пастаяннага і часовага захоўвання).

Кожны дакумент патрабуе дакладнасці, лагічнасці выкладу, адназначнасці. Пэўныя дакументы маюць устойлівую форму размяшчэння матэрыялу, напрыклад, заява, пратакол,; для іншых выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі і нават кнігі, напрыклад, ордэры, пасведчанні рознага тыпу, бухгалтарскія кнігі. Усе віды афіцыйна-справавых тэкстаў характарызуюцца прысутнасцю своеасаблівай лексікі, марфалогіі, сінтаксісу.

Тэксты афіцыйна-справавога стылю адрозніваюцца уніфікацыяй і стандартызаванасцю мовы. Сутнасць уніфікацыі заключаецца ў скарачэнні неапраўданай разнастайнасці дакументаў, прывядзенні іх да аднастайных форм, структуры, моўных канструкцый. Сутнасць стандартызаванасці заключаецца ва ўзвядзенні ў норму, абавязковую для прымянення, аптымальных правіл і патрабаванняў па распрацоўцы і афармленні дакументаў. Вынікі распрацоўкі афармляюцца ў выглядзе міждзяржаўных, дзяржаўных, галіновых стандартаў, а таксама стандартаў арганізацый, устаноў.

3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю

Лексіка тэкстаў афіцыйна-справавога стылю адрозніваецца шырокім выкарыстаннем стандартных лексічных сродкаў, так званых канцылярскіх штампаў, напрыклад: адзначаны наступныя недахопы, за справаздачны перыяд, прымаючы пад увагу, у канструктыўных абставінах, прыцягнуць да адказнасці, паслухаўшы і абмеркаваўшы і г. д. Да тэрміналогіі афіцыйнага стылю адносяцца словы, што абазначаюць асоб (ісцец, кватэраўладальнік,

наймальнік), назвы дакументаў (распараджэнне, тэлефанаграма, загад, пратакол, даведка), часткі дакумента (парадак дня, слухалі, згодны, у загад,

дадатак). У тэкстах афіцыйна-справавога стылю шырока ўжываюцца іменныя часціны мовы, а сярод іх аддзеяслоўныя назоўнікі (пашырэнне,

прыцягненне, узгадненне, знаходжанне, пазбаўленне, пастанова), назоўнікі для абазначэння пасад, званняў, провішчы (доктар навук, прафесар, член- карэспандэнт). Прыметнікі ўжываюцца ў асноўным адносныя (экалагічная,

навакольнае, чарговае, рэспубліканскі і г. д.). Шырока ўжываюцца прэдыкатыўныя словы (трэба, можна, нельга, неабходна). Асаблівае месца

67

займае дзеяслоў. Форма інфінітыва выступае ў значэнні неабходнасці звычайна пасля слоў “загадваю, пастанаўляе, патрэбна, неабходна”. Напрыклад:

Ваеннаслужачы павінен цвёрда ведаць, умела і добрасумленна выконваць патрабаванні воінскага статута і свае абавязкі…

Загадваю прызначыць на пасаду намесніка…

Формы інфінітываў больш ужываюцца ў загадах, менш – у дагаворах. Іншы раз сустракаецца інфінітыў са значэннем сцвярджальнасці, напрыклад:

Адобрыць ініцыятыву калектыву працоўных…

Акрамя інфінітыва, ужываюцца асабовыя формы дзеясловаў і кароткія формы дзеепрыметнікаў у значэнні ‘неабходнасць’, ‘загад’, ‘прадпісанне’:

прад’яўляюцца, аказваюць, патрабуюць, прашу, заяўляем; адзначана, зацверджана.

У афіцыйна-справавым стылі выкарыстоўваюцца састаўныя злучнікі: у выніку чаго, для таго каб, з прычыны таго што; прыназоўнікі: з мэтай, у сувязі, на працягу, у выніку, за выключэннем. Сінтаксіс тэкстаў кніжны, неэмацыянальны. Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя. З аднасастаўных вылучаюцца інфінітыўныя сказы, пэўна-асабовыя. Парадак слоў прамы. Простая мова, як правіла, адсутнічае (за выключэннем судовага пратакола), адсутнічаюць таксама мадальныя словы (пабочныя); безумоўна, могуць ужывацца простыя ўскладненыя сказы; складаныя сказы. Прыклад:

Артыкул 5. Абарона моў.

Усякія прывілеі ці абмежаванне правоў асобы па моўных прыкметах недапушчальныя. Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўнай і іншай мовы, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе цягнуць устаноўленую законам адказнасць (з

Закона аб мовах у РБ). – Сказ просты, апавядальны, двухсастаўны, ускладнены аднароднымі дзейнікамі.

4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя

У тэкстах афіцыйна-справавога стылю выкладанне матэрыялу (інфармацыі) неаднолькавае. Зыходзячы з таго, якая мэтавая ўстаноўка, то і спосабы падачы інфармацыі розныя:

-канстатацыя ўжываецца, калі неабходна данесці нейкія канкрэтныя факты (акты, тлумачальныя запіскі і г.д.);

-паведамленне ужываецца, калі неабходна папярэдзіць, пацвердзіць, выказаць просьбу, інфармаваць, запрасіць (даведкі, зводкі, тэлеграмы і г. д.);

-апісанне ўжываецца ў арганізацыйных дакументах з апісаннем праў, абавязкаў (статуты, палажэнні, інструкцыі).

Рубрыкацыя – гэта размеркаванне матэрыялу па рубрыках, г. зн. па раздзелах службовага дакумента, па асобных графах. Рубрыкацыя дакумента ажыццяўляецца ў залежнасці ад яго віду (гэта пратакол, загад, заява і г. д.), таму і суразмернасць частак розная. Яна ўключае назву дакумента, каму адрасуецца (адрасат), хто падрыхтаваў дакумент (адрасант), тэкст, дата падрыхтоўкі і подпіс. Большая па сваіх памерах графа “тэкст”.

68

ЛЕКЦЫЯ 15. ГРУПЫ АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫХ ДАКУМЕНТАЎ

1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.

2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета). 3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка.

4.Правілы афармлення дакументаў.

Асноўныя паняцці: трафарэт, анкета, табліца, рэквізіт, фармуляр, бланк.

Літаратура:

Басаков М. Я. Делопроизводство и корреспонденция в вопросах и ответах: Учебное пособие для студентов. – 2-е изд., перераб. и допол. – Ростов-на Дону: Феникс, 2000. Паневчик В.В. Делопроизводство. Документационное и оргтехническое обеспечение управления: Практикум, 2- е изд. – Мінск, БГЭУ, 2004.

Паневчик В.В. Делопроизводство. Документационное и оргтехническое обеспечение управления: Практикум, 2-е изд. – Мінск, БГЭУ, 2004.

1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.

Існуе наступная класіфікацыя афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: 9

-асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска);

-распарадчыя (загад, пастанова, распараджэнне);

-фінансавыя і ўліковыя (бухгалтарскі баланс, пенсійнае даручэнне, справаздачы аб прыбытках і ўбытках, плацёжныя даручэнні, справаздача аб выдатках, акты рэвізіі касы, квітанцыі);

-адміністрацыйна-арганізацыйныя (план, кантракт, справаздача, дамова);

-інфармацыйна-даведачныя (даведка, дакладная запіска, службовая і тлумачальная запіска, акт, тэлефанаграма, факс, пратакол);

-арганізацыйныя (статут, палажэнне, інструкцыя, штатны расклад);

-справавыя лісты (пісьмы, карэспандэнцыя).

2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета)

Як адзначалася раней, тэкст службовага дакумента адрозніваецца лаканічнасцю перадачы інфармацыі, стандартызаванасцю і уніфікацыяй. Па ступені уніфікацыі адрозніваюць віды запісу тэкстаў:

-лінейны; у лінейным запісе афармляюцца палажэнні, статуты, правілы; тэкст афармляецца ў радкі, саблюдаюцца абзацы, магчыма, вылучыць раздзелы, главы;

-трафарэт; трафарэтныя дакументы маюць зараней надрукаваны тэкст з прабеламі, якія запаўняюцца пры канчатковым афармленні ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі (афармленне заявы, некаторых загадаў);

-анкета; гэта спосаб запісу тэксту, калі пастаянная інфармацыя размяшчаецца ў левай частцы ліста, радкамі адзін пад другім у

69

форме назоўнікаў у назоўным склоне, а пераменная інфармацыя ўносіцца ў дакумент у працэсе яго састаўлення ў правай частцы ліста; анкетным запісам змадэліраваны загады па прыёму на працу, пераводу на новае месца працы, па звальненні, кадравыя дакладныя

і тлумачальныя запіскі;

-табліца; тэкст, прадстаўлены ў выглядзе табліцы, валодае вялікай інфармацыйнай ёмістасцю, дазваляе строга класіфікаваць інфармацыю і суміраваць аналагічныя дадзеныя; пастаянная інфармацыя размешчана ў загалоўках граф ( радкоў), а пераменная (у лічбавым ці слоўным выражэнні) – на перасячэнні адпаведных граф і радкоў; у таблічнай форме афармляецца штатны расклад, графік адпачынку і г. д.

3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка

Сукупнасць замацаваных на лісце паперы пэўнага фармату інфармацыйных элементаў дакумента называецца фармулярам. Два асноўныя фарматы дакументаў – А-4, А-5. Фармуляр мае 3 зоны: службовае поле дакумента, поле для размяшчэння вуглавога (падоўжнага) штампа і рабочае поле дакумента. Службовае поле - гэта частка плошчы фармата, прызначанае для палёў дакумента і замацавання яго для захоўвання. Левы верхні вугал – поле для размяшчэння штампа. Астатняя частка фармуляра – рабочае поле. Плошча фармата запаўняецца інфармацыйнымі элементамі дакумента, г. зн. рэквізітамі. Адрозніваюць рэквізіты пастаянныя і пераменныя. Пастаянныя рэквізіты паўтараюцца ва ўсіх дакументах дадзенай назвы (дадзенай групы). Пераменныя – наносяцца непасрэдна пры падрыхтоўцы канкрэтнага дакумента. Пастаянныя рэквізіты: герб, таварны знак, код арганізацыі, назва арганізацыі, даведачныя дадзеныя аб арганізацыі, рахунак, назва дакумента. Пераменныя: дата, рэгістрацыйны нумар, адрасат, рэзалюцыя, тэкст дакумента, пячатка, адзнака аб паступленні дакумента ў арганізацыю.

Бланкам дакумента называюць ліст паперы дазволенага фармату з нанесенымі на ім пастаяннымі рэквізітамі. Прымяненне бланкаў скарачае працаёмістасць складання дакументаў, павышае эстэтычны бок яго афармлення. Бланкі дапускаецца рыхтаваць тыпаграфскім спосабам ці з дапамогай сродкаў размнажальнай тэхнікі. Для арганізацыі, яе структурнага падраздзялення, службовай асобы ўстанаўліваюць наступныя віды бланкаў:

-агульны бланк выкарыстоўваецца для афармлення любых відаў дакументаў, акрамя пісем; ён уключае рэквізіты: герб, назву арганізацыі;

-бланк пісьма ўключае герб, эмблему арганізацыі, код арганізацыі, даведачныя дадзеныя аб арганізацыі;

-бланк канкрэтнага віду дакумента ўключае герб, эмблему, код формы дакумента, назву арганізацыі, назву дакумента, месца і дату складання..

70

4.Правілы афармлення дакументаў

Кожная група афіцыйна-справавых дакументаў мае свае асаблівыя (спецыфічныя) правілы афармлення.10 Але існуюць і агульныя правілы, сярод якіх можна вылучыць наступныя пункты: фармат паперы, памеры палёў (левае -20 – 35 мм, верхняе – не менш за 20, правае і ніжняе – не менш за 10 мм), нумарацыя старонак, афармленне дат, напісанне лічбаў, напісанне фізічных велічынь, напісанне матэматычных формул, скарачэнне слоў, афармленне знакаў прыпынку і сімвалаў. Фармат паперы А-4, А-5 выкарыстоўваецца пры напісанні загадаў, пісьмаў, іншых распарадчых дакументаў; А-3 – для вялікіх табліц, схем. Прымяненне стандартных фарматаў у справаводстве забяспечвае эканомію паперы, дае магчымасць выкарыстаць сродкі механізацыі і аўтаматызацыі пры складанні і апрацоўцы дакументаў. Нумаруюцца ўсе старонкі, акрамя першай. Нумар старонкі наносіцца на верхнім полі, пасярэдзіне, на адлегласці не менш як 10 мм ад верхняга абрэзу. Нумар старонкі пішацца арабскімі лічбамі без знакаў прыпынку і без указання слова “ старонка” і розных скарачэнняў, тыпу: “стар.”, “с.”, “ст.” і працяжнікаў.

Даты можна афармляць лічбавым і слоўна-лічбавым спосабам:

лічбавы – 01. 09. 2000;

слоўна-лічбавы – 01 верасня 2000 года (ці 01 верасня 2000 г.); працяглы перыяд часу афармляецца – 1990 – 1995; справаздачны

перыяд – 1999/2000 год; у вялікіх архівах дапускаецца такі запіс: 2000.09.01 (год, месяц, чысло).

Удакументах дапускаюцца агульнапрынятыя скарачэнні: горад – г.; сяло – с.; пасёлак – п.; таварыш – т.; прафесар – праф.; дацэнт – дац.; начальнік – нач.; пункт 3 – п. 3; падпункт 1.1 – падп. 1.1; малюнак 5 – мал. 5; раздзел 2 – раздз. 2; тысяча рублей – тыс. р.; мільён рублей – млн.р.; міністэрства – м-ва; завод – з-д; раён – р-н; колькасць – к-ць; чалавека-гадзіна

чал.-гадз.; ПК – персанальны камп’ютэр; РБ; НДІ; і гэтак далей – і г. д.; і таму падобнае – і т. п.; і іншыя – і інш.; такім чынам – т. ч.

Удакументах сустракаюцца шматзначныя лічбы, дробы, літарналічбавыя і слоўна-лічбавыя спалучэнні. Афармленне іх наступнае:

14 287 624 – лічбы групуюцца;

ІЛ-18;

дробы 1/2, 3/4 - запіс праз нахіленую рыску; нумар тэлефона - 23 03 23; адрас – вул. В. Садовая, д. 69а (д. 27/2);

парадкавыя лічэбнікі – 8 Сакавіка, 3-е пытанне, 21-е стагоддзе.

Усе меры даўжыні, плошчы і іншыя фізічныя велічыні прыводзяцца скарочана: 10 т, 15м, 90%, 1000 кг, 36, 6 С, - 10 С, 20 м/с (ці 20 метраў у секунду). Матэматычныя формулы у дакументах аддзяляюцца ад тэксту зверху і знізу адлегласцю ў тры інтэрвалы. Калі некалькі формул, то іх трэба нумараваць арабскімі лічбамі: (2), (9), (1.3), (6.5), дзе 1,6 – абазначэнне нумару раздзела (главы), 3,5 – нумары формул у іх. Ёсць выпадкі, калі спасылаюцца ў дакуменце на формулу, тады афармленне наступнае: згодна з