Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел.язык. Конспект лекций

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
09.04.2015
Размер:
790.58 Кб
Скачать

41

якасць, дзеянне, стан, прымету дзеяння, колькасць. Гэтыя абагуленыя значэнні прадметнасці, прыметы, дзеяння, колькасці – граматычныя, яны даюць падставу для вылучэння назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў і г. д. Такім чынам, слова валодае граматычным значэннем.

Лексічнае значэнне – гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаіснасці. Паняцце – гэта вынік адлюстравання і абагульнення ў свядомасці чалавека істотных прымет і ўласцівасцей асобных прадметаў і з’яў. Напрыклад, маянэз ‘соус з яечнага жаўтка, расліннага масла, воцату і разнастайных прыпраў’ – гэта лексічнае значэнне слова; граматычнае значэнне ‘назоўнік мужчынскага роду адзіночнага ліку 2-ога скланення’. Не абазначаюць паняццяў службовыя словы.

Аднак было б памылковым сцвярджаць, што лексічнае значэнне зводзіцца толькі да паняцця. Напрыклад, у слове “вялізны”, акрамя семантычнага зместу, у значэнні дадаткова выяўляюцца адносіны таго, хто гаворыць: адабрэнне ці неадабрэнне. Толькі тэрміны абазначаюць “чыстыя паняцці”, не ўскладненыя эмоцыямі. Лексічнае значэнне слова – не застылае, статычнае, яно развіваецца. Прырода яго неаднолькава. У залежнасці ад таго, адчуваецца ці не адчуваецца прыкмета, характэрная рыса, што ляжыць у аснове назвы, вылучаюць значэнні:

-матываваныя (гэта значэнні вытворных слоў): бяліць ‘рабіць белым’, настольнік ‘абрус, тканіна, якой накрываюць стол’;

-нематываваныя (значэнні невытворных слоў): зіма, ісці, клён.

Слова можа пашыраць ці звужаць сваё значэнне, можа знікаць з ужытку. Напрыклад, слова “піва” звузіла сваё значэнне і цяпер абазначае не ўвогуле ‘тое, што п’юць’, а ‘спецыяльна прыгатаванае пітво пэўных якасцей’. Выйшла з ужытку слова “каліта”, яго значэнне перадаецца сучасным “кашалёк”. Значэнне можа быць:

-прамое (першаснае, асноўнае), калі слова абазначае “чыстае паняцце”, без дадатковай семантыкі: цвёрды грунт, вада льецца, неглыбокі ручай;

-пераноснае, якое ўзнікае ў залежнасці ад прыметы, пакладзенай у аснову пераносу назвы з аднаго прадмета, з’явы на другі: неглыбокі сон, цвёрды характар, гаворка льецца;

-фразеалагічна звязанае, якое рэалізуецца ва ўстойлівых зваротах (фразеалагізмах): зубы з’есці, ісці на свой хлеб;

-сінтаксічна абумоўленае, якое рэалізуецца ў кантэксце: - Не прадстаўнік паліцыі, а авечка ты дурная, вось хто ты! (Я. Колас).

Усучаснай мове адны словы могуць мець адно значэнне (адназначныя, монасемантычныя словы) і шмат значэнняў (два і больш; гэта мнагазначныя словы ці полісемантычныя). Адназначныя словы: вецер, сасна, бегчы, дэканат, тралейбус. Мнагазначныя словы: іголка (сасны), свінцовая (хмара), крыло (самалёта). Адрозніваюць некалькі відаў мнагазначнасці: метафара, метанімія, сінекдаха. Усе гэтыя значэнні пераносныя. У метафары шляхі пераносу назвы на другі прадмет па форме, колеры, функцыі, па месцы знаходжання, напрыклад: воблака пылу, залатыя каласы, покрыва ночы,

42

хвост калоны. Метанімія – гэта перанос па сумежнасці ў прасторы, у часе, назвы матэрыялу на выраб, імя ўласнага на выраб: разліць вядро, чытаць пераклад, есці са срэбра, на стале ляжыць печыва, магутны дызель. Сінекдаха

– гэта перанос назвы часткі на цэлае, назвы агульнага на канкрэтнае, родавай назвы на відавую:. статак у 50 галоў, лес багаты птушкай, дзічка – ‘яблыня’ і ‘плод яблыні’, шэрыя курткі рагаталі.

2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы

Амонімы (грэч. homos ‘аднолькавы’ і onyma ‘імя’) – словы аднолькавыя па гукавым складзе, але розныя па семантыцы. Прычыны ўзнікнення амонімаў: абмежаваная колькасць гукаў, запазычанні з іншых моў (лава ‘прадмет сялянскай мэблі’ і ‘вывяржэнне вулкана’), распад семантычных сувязей у мнагазначных словах (журавель ‘птушка’ і ‘прыстасаванне пры калодзежы’). Амонімы бываюць поўныя (лексічныя), якія поўнасцю супадаюць ва ўсіх граматычных формах (корт ‘тканіна’, ‘пляцоўка для гульні’); няпоўныя, у якіх супадзенне няпоўнае. Вылучаюць графічныя амонімы (амографы), якія адрозніваюцца месцам націску (прыклад і прыклад); фанетычныя амонімы (амафоны), якія адрозніваюцца ў напісанні, а гучанне аднолькавае (казка – [каска] ); граматычныя амонімы (амаформы), якія адрозніваюцца разнастайнасцю граматычных форм, а супадаюць толькі ў асобных формах (палі ад ‘поле’ і ‘паліць’).

Сінонімы (грэч. synonimos ‘аднаіменны’) – гэта блізкія або ідэнтычныя па значэнні словы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай ці семантычнымі адценнямі. Група слоў на аснове агульнасці значэння ўтварае сінанімічны рад: дарога, шлях, гасцінец, шаша. У сінанімічным радзе ёсць нейтральнае слова з агульным значэнем. Такое апорнае слова называецца дамінантай. Вакол дамінанты групуюцца словы з больш прыватным значэнем. Дамінантай у прыведзеным сінанімічным радзе з’яўляецца слова “дарога”. Сінонімы бываюць семантычныя (ідэаграфічныя), стылістычныя, семантыка-стылістычныя, абсалютныя сінонімы (дублеты), кантэкстуальныя.

Семантычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем значэння: размаўляць - дыскутаваць; песціць – лашчыць – мілаваць.

Стылістычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай: паветра – эфір (літ.), турма – кутузка (гутарк.).

Семантыка-стылістычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца і семантыкай і сферай ужывання адначасова: пісаць – крэмзаць, весці – валачы.

Сустракаюцца сінонімы, адрозненне якіх зусім не выражана. Гэта дублеты, напрыклад: арфаграфія – правапіс, аб’ява – абвестка.

Словы, якія збліжаюцца па другарадных, частковых прыметах (у кантэксце), называюцца сітуацыйнымі ці кантэкстуальнымі сінонімамі,

напрыклад: Ад таго пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк (І. Пташнікаў). Закалыханыя, спяць песні, усе трэлі, свісты, перасвісты, куванні, звоны, перазвоны, куганні, гулы, перагуды, лясныя шумы, перашумы.

43

Паронімы (грэч. para ‘каля’ onyma ‘імя’) – аднакаранёвыя словы, якія належаць да адной часціны мовы, маюць блізкае гучанне і напісанне (адрозніваюцца ў напісанні адной літарай або некалькімі), але адрозніваюцца па значэнні, напрыклад: туляцца ‘блукаць’ і туліцца ‘гарнуцца, хінуцца’. Паронімы ўзнікаюць у выніку запазычання іншамоўных слоў: эканоміка ‘арганізацыя, структура і стан народнай гаспадаркі’ і эканомія ‘ашчаднасць’; таксама паранімічную пару могуць утвараць словы славянскага паходжання: асобны ‘адасоблены, самастойны’ і асобы ‘незвычайны, выключны’.

Антонімы (грэч. anti ‘супраць’) – словы, якія абазначаюць лагічна процілеглыя, але суадносныя паняцці. У антанімічныя адносіны ўступаюць далёка не ўсе словы сістэмы часцін мовы. Антанімічныя пары здольны ўтвараць тыя словы, значэнне якіх мае якасна-ацэначны характар, а таксама словы са значэннем процілегла накіраваных дзеянняў, прымет і ўласцівасцей прадмета: кіслы – салодкі, халодны – гарачы, дзень – ноч. Прыметнікі, значэнне якіх пазбаўлена прыметы якасці, антонімаў не маюць: шакаладная (цукерка), лясная (сцяжынка). Няма антонімаў у лічэбнікаў, значнай колькасці займеннікаў. У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Так, антонімам да слова “пустая” ў спалучэнні са словам “бутэлька” з’яўляецца слова ”поўная”, а ў спалучэнні са словам “размова” – “змястоўная”.

3.Лексіка паводле паходжання

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання падзяляецца на дзве вялікія групы:

-спрадвечна беларуская лексіка;

-запазычаная лексіка.

У спрадвечна беларускай лексіцы вялікі пласт складаюць словы агульнаславянскія, якія існуюць у тых ці іншых формах ва ўсіх славянскіх мовах: маці, брат, дзед, сват, свёкар, сын, нага, рука, сэрца, рака, поле, луг, восень, год, дзень, зіма, ноч, раніца, бяроза, воўк, гаварыць, цёплы, воля,

адзін, я, ты і г. д. Гэты пласт лексікі сфарміраваўся яшчэ да 6 – 7 стст. Другі пласт – усходнеславянская лексіка, якая склалася ў 7 – 14 стст.:

боты, вяроўка, дудка, жалейка, кубак, лыжка, журчаць, даўгарукі, смуглы, тулава, шчака, гадзюка, жаваранак, зяблік, карова, веліч, вёска, вораг.

Трэці пласт – уласнабеларуская лексіка, якая ўзнікла ў 13 – 14 стст. –

нашыя дні): абрус, астрог, волат, вячысты, рухаць, клопат, лазня,вораг, пасярод, іржа, вуха, вось, крывавы, бярэзнік, спявак, сцежка, слухач, вырай.

Запазычанне слоў – няспынны працэс, уласцівы мове на працягу ўсёй гісторыі яе існавання і абумоўлена эканамічнымі, палітычнымі, гандлёвымі, культурнымі, навукова-тэхнічнымі зносінамі. Крыніцай запазычвання могуць выступаць роднасныя (славянскія) і няроднасныя (неславянскія) мовы. Лексіка запазычваецца пры неабходнасці назваць прадмет, паняцце. У такім выпадку запазычванне слова адбываецца разам з запазычваннем рэаліі: канвеер, гітара, галіфэ. Многія запазычаныя словы даюць магчымасць замены апісальнага звароту адным словам: спрынтэр ‘бягун на кароткія

44

дыстанцыі’, каагуляцыя ‘узбуйненне часціц у дысперсных сістэмах; вядзе да выпадзення з калоіднага раствору асадку’. Іншамоўныя словы могуць запазычвацца не толькі ў адзінстве гучання і значэння. Часам іншамоўныя словы перакладаюцца з дапамогай адпаведных марфем мовы, якая запазычвае. Такі працэс называецца калькаваннем: біяграфія (грэч. bios ‘жыццё’, grapho ‘пішу’) – жыццяпіс; манускрыпт – рукапіс. Вялікая колькасць слоў запазычана са славянскіх моў:

паланізмы: моц, скарб, гузік, палац, хцівы, блакітны, агрэст, кабета, літасць, тлусты, млын;

з украінскай мовы: бадзёры, забабоны, плюгавы, журыцца, чупрына;

русізмы: азнаменаваць, вінтоўка, мясарубка, саратнік, чарцёж;

Запазычаныя словы з неславянскіх моў:

грэцызмы: акадэмія, кафедра, камедыя, геаметрыя, космас, фантазія, бібліятэка;

лацінізмы: аўтар, акцёр, дэкан, дырэктар, інспектар, прафесар, гумар, тэрмін, цэнтр, атэстат;

германізмы: жабрак, майстар, слесар, швагер, варта, рота, гандаль, ганак, ланцуг, лямпа, труна, шафа, фальварак, цукар, гафт, коўдра, цэгла, футра, барва;

з французскай мовы: абажур, абсурд, акварэль, афіша, апарат, бюро, бламанжэ;

англіцызмы: байкот, бар, баскетбол, бокс, біфштэкс, долар, танк, фільм, трэнер;

з італьянскай і іспанскай мовы: акорд, арыя, бас, віла, капэла, купал, кампазітар, фантан;

са скандынаўскіх моў: акула, вікінг, нарты, сані, тундра, якар.

АСНОЎНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ЗАПАЗЫЧАНЫХ СЛОЎ

1.Наяўнасць у слове літары ф: фарба, фабрыка.

2.Пачатковая галосная о, э, а : Эма, ода, атака.

3.Спалучэнне ге, ке, хе ў корані слоў: агент, схема, кельма.

4.Спалучэнне бю, кю, вю, мю, пю, фю ў корані: бюро, кювет, рэвю, камюніке, капюшон, фюзеляж.

5.Спалучэнне галосных у корані (ау, іо, ыо, еа, эа, іё, ыё): ідэал, Трыо, геаметрыя, аул і г. д.

6.Цвёрдасць зычных д, т у спалучэннях дэ, тэ, ды, ты: дэтэктыў, тэатр, дыплом, дэкаратар.

7.Прыстаўкі –а-, -анты-, -архі-, -контр-, -рэ-, -дэ-, -дыс-, -амфі-: амаральны,

антыцыклон, рэфармацыя і г. д.

8.Суфіксы -–ізм-, -ызм-, -іст-, -ыст-, -ір-, -ыр: арганізм, капіраваць, сацыяліст.

9.Наяўнасць у слове спалучэнняў ум, -ус, -юс: подыум, конус, полюс.

10.Наяўнасць спалучэнняў зычных –дл-, -тл-, -шт-, -шп-: вяндліна, тлусты, штаб, шпрыц.

45

11.Наяўнасць спалучэнняў –ен-, -ён-, -эн-: маёнтак, енк, пэндзаль.

Прыток запазычанай лексікі непазбежны, як непазбежны зносіны розных народаў і краін. За кошт запазычанняў пашыраюцца сінанімічныя рады і актывізуецца тэрмінаўтварэнне. Ужыванне запазычаных слоў павінна быць апраўдана. У большасці сваёй запазычаныя кніжныя словы зусім не абавязковыя ў бытавых моўных зносінах. У беларускай літаратурнай мове шмат запазычанняў з рускай мовы. Да іх трэба падыходзіць з тымі ж патрабаваннямі, што і да ўсякіх іншых запазычанняў: “…з двух блізкіх слоў, запазычанага і роднага, лепшае тое , якое дакладней выражае паняцце” (В. Бялінскі). У газеце чытаем: “Яны, дзве маладыя і бадзёрыя дзяўчынкі, таропяцца да кароўніка”. У гэтым сказе не апраўдана ўжыты русізм “таропяцца”. У беларускай мове ёсць цудоўны адпаведнік “ спяшаюцца”. Засмечаная русізмамі мова атрымала назву “трасянка”. Неапраўданае змяшэнне рускай і беларускай лексікі ўспрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры.

ЛЕКЦЫЯ 10. АГУЛЬНАЎЖЫВАЛЬНАЯ ЛЕКСІКА І ЛЕКСІКА АБМЕЖАВАНАГА ЎЖЫВАННЯ

1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная

лексіка.

2.Лексіка абмежаванага ўжывання. Дыялектызмы.

3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы.

4.Размоўна-бытавая лексіка.

Асноўныя паняцці: дыялектызм, тэрмін, прафесіяналізм, табу, жаргон, арго.

Літаратура:

1.Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія: Падручнік для навучэнцаў педвучылішчаў /Я. М. Адамовіч. Выд. 2-е. – Мінск: Выш. школа, 1992.

2.Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск, 2001.

3.Сямешка Л І. Курс беларускай мовы. – Мінск, 1996.

4.Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск, 1995.

5.Янкоўскі Ф. М. Беларуская мова. 3-е выд. – Мінск, 1978.

1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка

Аснову мовы складаюць усім добра вядомыя словы, якія ўваходзяць у лексікон кожнага чалавека. Гэта агульнаўжывальныя словы. Да іх можна аднесці такія словы, як “заўтра, каляндар, маці, краіна, ён, дрэва, прыгожы” і г. д. У процівагу ім існуюць словы, якімі карыстаюцца не ўсе, толькі некаторыя носьбіты мовы, якія жывуць у межах пэўнай тэрыторыі або ўтвараюць замкнутую сацыяльную ці прафесіянальную групу. Такія словы складаюць лексіку абмежаванага ўжывання: дыялектную, спецыяльную, размоўна-бытавую.

46

2.Дыялектная лексіка

Дыялектная лексіка (дыялектызмы) абмежавана тэрыторыяй ужывання. Вылучаюць наступныя дыялектызмы:

-уласналексічныя;

-этнаграфічныя;

-семантычныя;

-фанетычныя;

-граматычныя;

-словаўтваральныя.

Уласналексічныя дыялектызмы - гэта тыя назвы з’яў, прадметаў, для абазначэння якіх у літаратурнай мове ўжываюцца словы з іншай асновай, напрыклад: пасталы ‘лапці’, гала ‘прастора’.

Этнаграфічныя дыялектызмы – назвы прадметаў, з’яў, якія не маюць адпаведніка ў літаратурнай мове: бодня ‘вялікая бочка’, кабат ‘жаночае адзенне без рукавоў’.

Семантычныя – агульнанародныя словы, якія ўжывацца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай мове: чалавек ‘муж’, гуска ‘белая лілея’, пушыцца ‘дзьмуцца’.

Фанетычныя – словы, што адлюстроўваюць фанетычныя асаблівасці пэўнай гаворкі: болото, забуў, штрап.

Граматычныя – такія словы, што адлюстроўваюць граматычныя асаблівасці дыялекту: хадзіцьму (форма будучага часу, літаратурная – буду хадзіць), ходзя (форма 3-й асобы адз. л. 2-ога спр.), смяяліса (зваротная форма дзеялова з постфіксам –са, у літаратурнай мове постфікс –ся, смяяліся), жывець (форма 3-яй асобы адз. л. 1-ага спр.).

Словаўтваральныя дыялектызмы – словы, якія адрозніваюцца ад адпаведных літаратурных словаўваральнымі сродкамі: настольніца – настольнік (літ.), вобуй – абутак (літ.), жаўранак – жаваранак (літ.).

3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы

Да спецыяльнай лексікі адносяць словы, якія ўжываюць і разумець людзі пэўнай спецыяльнасці. Гэтыя словы ўключаюць тэрміналагічную і прафесійную лексіку.

Тэрмін (лац. terminus ‘канец, мяжа’) – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў, напрыклад: менеджмент ‘кіраванне вытворчасцю; сукупнасць прынцыпаў, метадаў, сродкаў і форм кіравання вытворчасцю’, гідрат ‘злучэнні рэчываў з вадой, напрыклад, медны купарвас ‘. Тэрмін - спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – імя гэтаму паняццю. Асаблівасцю тэрмінаў з’яўляецца тое, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а сутнасць тэрміна павінна быць максімальна вызначана. У тэрмінах заключаецца “максімальна дакладнае, канцэнтраванае, эканамічнае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучана навуковая і тэхнічная дзейнасць

47

чалавека”. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі называецца тэрміналогіяй. Слова “тэрміналогія” мае два асноўныя значэнні:

-сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва;

-сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Так, можна гаварыць аб біялагічнай, лінгвістычнай, правазнаўчай, эканамічнай, матэматычнай і іншых тэрміналогіях. Тэрміны патрабуць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі. Для бухгалтара важна ведаць сутнасць тэрмінаў “дэпазіт, калькуляцыя, дэбет” ; для механіка

“кампрэсар, акумуляцыя” і г. д. Тэрмін валодае шэрагам асаблівасцей. Адназначнасць тэрміна. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы і тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць адзін тэрмін. Напрыклад, у матэматыцы тэрмін “каардынатная прамая” абазначае ‘прамая з выбранымі на ёй пачаткам адліку, адным адрэзкам і накіраваннем’; у хіміі, біялогіі тэрмін “адсорбцыя” - ‘паглынанне часціц газу ці растворанага рэчыва паверхневым слоем вадкага ці цвёрдага рэчыва’. Паколькі мнагазначнасць шырока прадстаўлена ў агульнай лексіцы, то яна (мнагазначнасць) знаходзіць распаўсюджанне і ў тэрміналогіі.

Асабліва яна назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў: заключыць – 1)’здзейсніць здзелку’, ‘ажыццявіць дагавор’; 2)’спыніць выступленне’, ‘абагуліць’. Навука і тэхніка імкнецца пазбегнуць мнагазначнасці ў тэрміналогіі. У пэўных выпадках назіраецца тэндэнцыя дыферэнцыяцыі шляхам суфіксальных утварэнняў ці ўжывання розных граматычных форм. Тэрмін “дэпанент” мае два значэнні: 1)’укладчык дэпазіту’, 2)’асоба, якой належыць грашовая сума, не выплачаная прадпрыемствам або ўстановай з якіх-небудзь прычын у вызначаны час. Каб пазбегнуць мнагазначнасці, са значэннем ’укладчык дэпазіту’ выкарыстоўваецца тэрмін “дэпазітар”, а тэрмін “дэпанент” – са значэннем ‘асоба, якой належыць грашовая сума’.

Тэрмін характарызуецца адсутнасцю экспрэсіі, эмоцый. Іншы раз тэрміны шырока ўжываюцца ў паўсядзённым жыцці і зразумелы насельніцтву – гэта агульназразумелыя тэрміны: эпідэмія, банк.

Прафесійная лексіка (прафесіяналізмы) блізкія да тэрмінаў; розніца ў тым, што тэрмін – афіцыйная назва, узаконеная ў пэўнай галіне навукі ; прафесіяналізм – слова, распаўсюджанае пераважна ў гутарковай мове, сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці: у шафёраў – “баранка”, у газетчыкаў

“ляп” (памылка), “паласа” (старонка газеты), “падвал” (ніжняя часка паласы газеты).

Цікава ведаць (з гісторыі тэрміналогіі): тэрміналагічная лексіка беларускай нацыянальнай літаратурнай мовы пачала фарміравацца ў пач. 20 ст. Яе склад вызначаецца зместам нешматлікіх кніг і брашур вучэбнага і навукова-папулярнага характару, што з’явіліся яшчэ ў дарэвалюцыйны час на беларускай мове пасля абвяшчэння царызмам так званага “закона аб свабодзе друку”, і зместам розных артыкулаў,

48

якія публікаваліся на старонках беларускіх газет і часопісаў таго часу. Словы і словазлучэнні, што ўжываліся для абазначэння паняццяў, мелі агульнаўжывальны характар, аднак паступова акрэсліваліся такія прыкметы тэрмінаў, як адназначнасць, сістэмнасць арганізацыі тэрмінаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі задача стварэння беларускай тэрміналогіі была аб’яўлена адной з першачарговых, і ў 1924 годзе пачалася свядомая, мэтанакіраваная тэрмінатворчасць. Галоўны прынцып дзейнасці Навукова-тэрміналагічная камісія вызначыла так: “ Што тычыцца самога характару тэрміналогіі, то ў аснову яе браліся словы, якія існавалі ў жывой народнай мове…” Але паколькі народная лексіка ўсё ж заставалася тэматычна абмежаванай і неўнармаванай, то гэта прадвызначыла шырокую дублетнасць і варыянтнасць тэрмінаў, незразумеласць семантычных сувязей паміж тэрмінамі, праектны характар першых тэрміналагічных слоўнікаў. Кіруючымі напрамкамі ў вызначэнні шляхоў развіцця беларускай мовы былі названы: арыентацыя на ўласнабеларускія лексічныя і словаўтваральныя сродкі, пераасэнсаванне семантыкі слоў, паглыбленне ў рэсурсы тэрытарыяльных дыялектаў. Аб гэтым пісалі Я. Лёсік “Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы” (1924), С. Некрашэвіч “Да пытаньня аб укладаньні слоўніка жывой беларускай мовы” (1925).

4.Размоўна-бытавая лексіка

Размоўна-бытавая лексіка ўжываецца пераважна ў размоўным стылі, хаця многія яе словы блізкія да агульнаўжывальных і сустракаюцца ва ўсіх стылях. У беларускай літаратурнай мове, якая склалася на аснове жывых народных гаворак, рэзкую мяжу паміж агульнаўжывальнымі і размоўнабытавымі словамі наогул правесці вельмі цяжка.

Напрыклад :

размоўныя :

агульнаўжывальныя:

галёкаць

крычаць

засівіць

забяліць

згадка

успамін

зглуміць

сапсаваць

згрызота

перажыванні

лайдак

лодар

скокі

танцы

Многія размоўна-бытавыя словы ўжываюцца ў мастацкім стылі, у публіцыстычным. Найбольш экспрэсіўнай разнавіднасцю размоўнай лексікі з’яўляецца прастамоўная. Гэта стылістычна зніжаныя словы: валацуга, выперці, жлукціць, гніда, змікіціць. Прастамоўныя словы і выразы часцей маюць адмоўнае значэнне, яны ўжываюцца са спецыяльнай стылістычнай устаноўкай – для надання тэксту гумарыстычнай або іранічнай афарбоўкі:

Ды перабраў тут дзядзька меру:

49

На слуп узбіўся, на халеру, Ды так аб падлу штурхануўся, Што свет яму перавярнуўся…

Я. Колас “Новая зямля

У размоўна-бытавую лексіку ўваходзяць таксама жарганізмы ( фр. jargon ‘умоўная гаворка’) – гэта сукупнасць лексічных асаблівасцей якоганебудзь кола людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, сумесным дзеяннем. Большасць жаргоннай лексікі – экспрэсіўна афарбаваныя словы. У наш час жаргонныя словы сустракаюцца ў мове школьнікаў, студэнтаў, напрыклад: зазубрыць, кол, пара, засыпацца, хвост, продкі, жалезна, шпора. Да жарганізмаў належаць умоўныя словы і назвы, якія бытуюць у асяроддзі прадстаўнікоў розных прафесій і сацыяльных груповак. Гэта так званыя аргатызмы – засакрэчаны, тайны жаргон, які вядомы толькі вузкаму колу людзей ( знахараў, шаптуноў, злодзеяў).

Аргатызмамі трэба лічыць таксама лаянкавыя словы, шматлікія скарочаныя і спрошчаныя фармулёўкі, распаўсюджаныя сярод людзей, якія не сочаць за сваёй мовай, фанабэрацца “моднымі” слоўцамі, накшталт “сіла”, “стыльна”, “законна”, “жалезна”. У апошні час вылучаюць табуістычную лексіку(ад слова “табу” – ‘строгая забарона’) як разнавіднасць жарганізмаў. Гэта найбольш грубыя лаянкавыя словы, якія абражваюць чалавека; распаўсюджаны сярод людзей нявыхаваных, няўстойлівай псіхікі. Жаргонная лексіка засмечвае літаратурную мову і не мае права існаваць у ёй. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з’яў, для моўнай характарыстыкі асобных персанажаў.

ЛЕКЦЫЯ 11. ШЛЯХІ І КРЫНІЦЫ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІ

1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміныінтэрнацыяналізмы.

2.Адаптацыя запазычаны тэрмінаў у беларускай мове. 3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы. 4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую.

Асноўныя паняцці: тэрміны-інтэрнацыяналізмы, інтэрнацыянальныя словаўтваральныя сродкі, адаптацыя лексем; аманімія, сінанімія, антанімія тэрмінаў; транскрыпцыя і транслітарацыя.

Літаратура:

1.Даўгулевіч Н. М. Запазычаная лексіка сферы інфармацыйных тэхналогій. – Веснік адукацыі. – 2004. - № 1.

2.Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск, 2001.

3.Словарь иностранных слов. – 14 изд., испр. – М.: Русский язык,

1987.

50

1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміныінтэрнацыяналізмы

Тэрміны могуць быць вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя

(агульнанавуковыя)6. Вузкаспецыяльныя разумеюць і ўжываюць толькі спецыялісты: суфіксоіды ‘элементы слова, якія па сваёй ролі набліжаюцца да суфіксаў’; люмінафоры ‘рэчывы, што выклікаюць свячэнне’. Міжнавуковыя тэрміны ўжываюцца ў працах розных галін ведаў: сінтэз, гіпотэза, планаваць.

У беларускай мове тэрміны паводле паходжання можна падзяліць на ўласныя і іншамоўныя. Сярод іншамоўных тэрміны-інтэрнацыяналізмы займаюць значнае месца ў беларускай навуковай тэрміналогіі. Часцей за ўсё гэта словы з грэчаскай ці лацінскай моў: амонімы (грэч.homos ‘аднолькавы’+ onyma ‘імя’ - homonyma); апліката (лац. applicata ‘прылеглая, сумежная’);

вібратар (лац. vibrare ‘дрыжаць’); фанатэка (грэч. phone ‘гук’); плазматрон (лац. plasma ‘фізічнае рэчыва ў моцна іанізаваным стане, прычынай можа служыць высокая тэмпература ці сутыкненне часціц газу з хуткімі электронамі’ + (элек)трон ‘генератар’ – газаразрадны прыбор для атрымання “нізкатэмпературнай” плазмы.

Даволі часта ўжываюцца іншамоўныя (інтэрнацыянальныя) сродкі ўтварэння тэрмінаў:

-прыстаўкі: анты-‘супраць’ (грэч.) антываенны, архі-‘галоўны’ (грэч.) архіважны, інтэр- ’паміж’ (лац.), супер-‘звыш’ (лац.) супергульня, суб- ‘пад’ (лац.) субінспектар, экс- ‘былы’ (лац.) экс-прэзідэнт, дэ-‘адмена’ (лац.) дэмаралізацыя, ды-‘два’ (грэч.) дыграф, віцэ-‘замест, намеснік’ (лац.) віцэадмірал, бі- ‘два’ (лац.) біквадратны, дэз- ‘знішчэнне’ (фр.) дэзінфармацыя;

-суфіксы: -ізм- (байранізм, дарвінізм), -іст-, -тар- (дэбітар, аўдытар);

-словаўтваральныя фарманты: -ацыя (канцэнтрацыя),-лог/логія (біялогія), -фон (мікрафон), мікра ‘малы’ (мікракосмас), макра ‘вялікі’ (макраэканоміка), біё ‘жыццё’ (біёлаг), тэле ‘далёка’ (тэлеаб’ектыў), гідра ‘водны’ (гідрастанцыя), аэра ‘паветраны’ (аэрадынаміка), ультра ‘далей, зверх’ (ультрагук).

2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове

Апошнія дзесяцігоддзі 20-га і пачатку 21-га стст. характарызуюцца значным папаўненнем лексікі сучаснай беларускай мовы запазычаннямі. У першую чаргу гэты працэс тлумачыцца пазамоўнымі фактарамі – кардынальнымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства, развіццём навукі, тэхнікі. У беларускай мове проста адсутнічаюць адпаведныя словы, якія існуюць у мове-крыніцы; часцей за ўсё гэта звязана з адсутнасцю паняццяў, вызначаных і названых пэўнымі тэрмінамі ў мове-крыніцы. Адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў:

-пісьмовы шлях пранікнення запазычаных тэрмінаў;

-свядомае ўздзеянне на працэс запазычвання (хоць ёсць магчымасць планамернага і заканамернага фарміравання тэрміналогій);

-стан развіцця і ўжывання нацыянальнай мовы;