Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел.язык. Конспект лекций

.pdf
Скачиваний:
42
Добавлен:
09.04.2015
Размер:
790.58 Кб
Скачать

21

-ужыванне канчаткаў –у; -ю ў родным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнікаў 2-скл., што абазначаюць абстрактныя паняцці, з’явы прыроды, рэчыўныя назоўнікі і хімічныя элементы: аміяку, вугляроду, аб’ёму, снегу, рэалізму (рус. углерода, снега, объёма);

-наяўнасць канчаткаў –у;-ю ў месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду асабовых назоўнікаў 2-скл.: аб трактарысту, аб герою (о трактористе, о герое);

-абмежаванасць ужывання кароткіх форм прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, выцясненне іх поўнымі формамі: пабудаваны, раскрыты (рус. построен, раскрыт);

-наяўнасць форм роднага і давальнага склону займеннікаў мужчынскага і ніякага роду тыпу: майго, твайго, свайму (рус. моего, твоего, своего);

-наяўнасць мяккага [ц] у 3-яй асобе дзеясловаў мн.л., а ў 2-м спр. і ў 3-яй асобе адз. л.: экспартуюць, транспартуюць, возіць (рус. экспортируют, транспортируют, возит);

-наяўнасць суфіксаў –учы-; -ючы-; -ачы-; -ячы- ў дзеепрыслоўях незакончанага трывання: канкурыруючы, размяркоўваючы; возячы (рус. конкурируя, распределяя);

-адсутнасць зваротнай формы дзеепрыметнікаў: (рус.)

распространяющийся – (бел.) які распаўсюджаны. Лексічная інтэрферэнцыя:

-уласнабеларуская лексіка: адмова, вырай, вір, дзівак (рус. отказ, юг, омут, чудак);

-ужыванне паланізмаў (слоў з польскай мовы): бэз, рыдлёўка, скарга, кепска (рус.сирень, лопата, жалоба, плохо);

-ужыванне лацінізмаў: колер, літара, артыкул (рус. цвет, буква, статья);

-ужыванне германізмаў: ахвяра, варта, кошт, дрот, кірмаш, цукар (рус. жертва, охрана, стоимость, провод, базар, сахар).

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

Асаблівасці кіравання ў словазлучэннях:

-падзякаваць сястры – (рус.) благодарить сестру;

-жарты з мяне – шутки надо мной;

-гаварыць пра ўраджай – говорить об урожае;

-ажаніцца з Валяй – жениться на Вале;

-сустракацца па вечарах – встречаться по вечерам;

-бачыў на свае вочы – видеть своими глазами;

-хварэць на грып – болеть гриппом;

-глядзець сябе – смотреть за собой;

-два (тры, чатыры) дамы (сувязь: дапасаванне) – два дома;

-пайсці ў грыбы – пойти за грибами;

-пайсці па ваду – пойти за водой;

-старэйшы за ўсіх – старше всех;

-за пяць кіламетраў ад аб’екта – в пяти километрах от объекта. Словаўтваральная інтэрферэнцыя. У беларускай мове, як і ў рускай,

марфемны спосаб утварэння слоў самы прадуктыўны. Але правапіс слоў,

22

утвораных суфіксальным, прэфіксальным спосабам, ажыццяўляецца па фанетычным і марфалагічным прынцыпах: рассыпаць, узлёт, мноства, хараство, купецкі, мастацкі, палескі – фанетычны прынцып; любанскі, французскі, грамадскі - марфалагічны прынцып (рус. рассыпать, взлёт, множество, любаньский, полесский, купеческий, французский).

Акцэнтная інтэрферэнцыя. Націск у рускай і беларускай мовах можа супадаць і можа адрознівацца месцам націску.

Адрозненне:

(бел.) крапіва – (рус.) крапива аптовы - оптовый зачытаны - зачитанный нажніцы - ножницы

Супадзенне:

дагавор – договор кулінарыя – кулинария дыспансер – диспансер пісьменнасць - письменность

Кожны адзначаны выпадак моўнай інтэрферэнцыі і будзе інтэрферэмай.

3.Стан і перпектывы развіцця мовы

Беларуская мова на сучасным этапе не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублікі, не з’яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Выкарыстоўваецца ў культурных мерапрыемствах, у перыядычных выданнях і г. д., але выкарыстанне яе нешырокае, звужанае. Якія перспектывы развіцця беларускай мовы? Тут можна адзначыць такія кірункі:

-яна поўнасцю выцесніцца з ужытку рускай мовай і захаваецца ў гутарковым стылі ;

-ужыванне яе будзе абмежавана пэўнымі сферамі дзейнасці народа (афіцыйна-справавой, публіцыстычнай);

-мова застанецца ў мастацкім стылі, у мастацкай літаратуры. Беларуская мова – развітая мова свету, і дзякуючы таму, што на ёй пішуць

творы, роднай мовай яе лічаць большасць насельніцтва Беларусі, яна мае магчымасці развівацца, то можна сцвярджаць, што мова не знікне, яе лёс залежыць ад кожнага грамадзяніна Беларусі.

ЛЕКЦЫЯ 6. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

1.З гісторыі стылю.

2.Азначэнне стылю і стылістыкі.

3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка.

4.Навуковы стыль і яго асаблівасці.

Асноўныя паняцці: стыль, стылістыка.

Літаратура:

1.Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001.

23

2.Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. Вучэбны дапаможнік для факультэта журналістыкі. – 2-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

1.З гісторыі стылю

Слова ‘стыль’ паходзіць ад лац. stilus (грэч. stylos), яно абазначала палачку з завостраным канцом для пісання на дошчачках, пакрытых воскам. На другім канцы палачкі была лапатачка, якой разгладжвалі воск, калі трэба было сцерці напісанае ці выправіць памылку. Гарацый раіў часцей сціраць напісанае, не задавальняцца першым выражэннем думкі, удасканальваць спосаб выражэння. У лацінскай мове з’явілася новае значэнне гэтага слова – ‘манера пісьма, спосаб выкладання думак’. У гэтым новым сваім значэнні слова было запазычана ўсімі еўрапейскімі мовамі.

У славянскіх мовах яно фігурыравала як стыль або штыль. Зараз слова “стыль” ужываецца ў значэннях ‘стыль пісьменніка’, ‘стыль кіраўніцтва’, ‘стыль адзежы’, ‘спартыўны стыль’ і г.д. Гаворачы пра стыль мовы, мы называем яго функцыянальны стыль, г. зн. той стыль, які абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці.

2.Азначэнне стылю і стылістыкі.

Што такое функцыянальны стыль? Гэта разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці; гэта адбор моўных сродкаў, іх сукупнасць для перадачы пэўнай інфармацыі. Навука, якая займаецца вывучэннем стыляў, называецца стылістыкай. Стылі характарызуюцца сферай прымянення, мэтай зносін, асноўнымі відамі тэкстаў і моўнымі асаблівасцямі, формай існавання (гл. табліцу). Вылучаюць наступныя стылі мовы: афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы, мастацкі, навуковы.

24

Стылі

Сферы

 

Мэты зносін

 

Стылявыя рысы

Моўныя сродкі

Разнавіднасці

 

выкарыстання

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Размоўны

Быт., сямейныя

і

Абмен

думкамі,

Натуральнасць

Бытавая

 

лексіка,

Размоўна-

 

 

сяброўскія

 

інфармацыяй

з

маўлення,

агульнаўжывальная

бытавая,

 

 

зносіны

 

блізкімі,

 

 

эмацыянальнасць,

лексіка,

 

 

размоўна-

 

 

 

 

знаёмымі

 

ацэначны

фразеалагізмы,

афіцыйная

 

 

 

 

людзьмі

 

 

характар,

экспрэсіўна-

 

 

 

 

 

 

 

 

 

адсутнасць

эмацыянальная

 

 

 

 

 

 

 

 

строгай лагічнасці

лексіка,

няпоўныя,

 

 

 

 

 

 

 

 

 

пытальныя,

клічныя

 

 

 

 

 

 

 

 

 

сказы

 

 

 

 

Мастацкі

Духоўная сфера

Уздзейнічаць

на

Вобразнасць,

Агульнаўжывальная

Проза,

паэзія,

 

жыцця

 

думкі і

пачуцці

эмацыянальнасць,

лексіка,

вобразна-

драматургія

 

грамадства

 

чытача,

 

 

экспрэсіўнасць,

выяўленчыя сродкі

 

 

 

 

 

эстэтычныя

 

індывідуальнасць

 

 

 

 

 

 

 

 

ўяўленні

 

 

аўтара

 

 

 

 

 

Публіцыстычны

Палітыка-

 

Інфармаваць,

 

Даходлівасць,

Агульнаўжывальная,

Газетна-

 

 

ідэалагічная,

 

фарміраваць

 

эмацыянальнасць,

грамадска-

 

публіцыстычны,

 

грамадска-

 

грамадскую

 

ацэначнасць

палітычная

лексіка,

радыё-

 

 

эканамічная,

 

думку

 

 

 

метафарызацыя

журналісцкі,

 

культурная і г.д.

 

 

 

 

 

тэрмінаў,

 

загадны

прамоўніцкі

 

 

 

 

 

 

 

лад дзеясловаў

 

 

Афіцыйна-

Афіцыйныя

 

Рэгуляцыя

 

Паслядоўнасць,

Абстрактная,

Уласна

 

справавы

дакументы,

 

афіцыйных

 

дакладнасць

спецыяльная

 

заканадаўчы,

 

канцылярская,

 

адносін

 

 

выкладу,

лексіка,

 

 

дыпламатычны,

 

юрыдычная

і

 

 

 

аб’ектыўнасць

канцылярызмы,

афіцыйна-

 

 

дыпламатычная

 

 

 

 

ацэнак,

складаныя сказы

канцылярскі

 

сферы

 

 

 

 

стандартызацыя,

 

 

 

 

 

25

 

 

 

 

адсутнасць

 

 

 

 

 

 

 

эмацыянальнасці

 

 

 

Навуковы

Навука і тэхніка,

Паведаміць

 

Абстрактнасць,

Агульнаўжывальная

Уласна навуковы,

 

вучэбны працэс

агульныя

ці

дакладнасць,

лексіка,

тэрміны,

навукова-

 

 

прыватныя

 

аб’ектыўнасць,

развітыя

 

вучэбны,

 

 

істотныя

 

аргументаванасць,

апавядальныя сказы,

навукова-

 

 

прыкметы

 

доказнасць

злучнікавая

 

папулярны,

 

 

прадмета, з’явы,

 

падпарадкавальная

навукова-

 

 

растлумачыць

іх

 

сувязь

 

тэхнічны

 

 

сутнасць

 

 

 

 

 

3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка

Афіцыйна-справавы стыль2. Аблугоўвае сферу афіцыйных і дзелавых зносін людзей, устаноў; мэта зносін – рэгуляцыя афіцыйных адносін, камунікатыўная мэта; асноўныя віды тэкстаў – загады, справаздачы, указы, законы, дагаворы і г. д.; моўныя асаблівасці – дакладнасць, паслядоўнасць, сухасць маўлення, афіцыйнасць; ужываюцца своеасаблівыя ўстойлівыя лексічныя адзінкі, так званыя канцылярызмы: давесці да ведама, дагаворныя бакі, вызначаецца заканадаўствам. Форма існавання – пісьмовая.

Публіцыстычны стыль. Абслугоўвае грамадскае жыццё, палітыку; мэта – агітацыйна-прапагандысцкая, даць інфармацыю аб грамадска важных справах, інфармацыйнае ўздзеянне на свядомасць і пачуцці людзі; віды тэкстаў – выступленні на мітынгу, артыкулы у газеце, нарысы, гумарэскі, даклады; моўныя асаблівасці – даходлівасць, эмацыянальнасць, палымянасць маўлення, агульнаўжывальная лексіка, сустракаюцца тэрміны і дыялектная лексіка, выкарыстоўваюцца метафары, параўнанні, гіпербалы – усё гэта робіць мову вобразнай, яркай, даходлівай; інфармацыйнасць патрабуе дакладнасці, недапушчэння памылак у датах, прозвішчах, назвах арганізацый, устаноў. Форма існавання – пісьмовая.

Гутарковы стыль. Абслугоўвае сферу бытавых адносін (сямейных, сяброўскіх); мэта – камунікатыўная, абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі; асноўныя віды тэкстаў – гутаркі, запіскі, пісьмы; моўныя асаблівасці – натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, адсутнасць строгай лагічнасці, ацэначны характар моўных сродкаў; непадрыхтаванасць маўлення, суб’ектыўнасць; вялікую ролю адыгрываюць інтанацыя, жэсты, міміка; часта ўжываюцца асабовыя займеннікі, выклічнікі, часціцы, гутарковая лексіка, простыя сказы, словы-сказы, няпоўныя сказы (у дыялогах), пытальныя сказы, клічныя. Форма існавання – вусная.

Мастацкі стыль. Абслугоўвае эстэтычную і духоўную сферу жыцця грамадства; мэта – мастацка-эстэтычная, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека, інфармацыя аб духоўным вопыце чалавецтва; віды тэкстаў – апавяданні, аповесці, раманы, вершы, казкі; моўныя асаблівасці – ужыванне разнастайнай лексікі (нейтральнай, кніжнай, дыялектнай, жаргоннай), мова вобразная, эмацыянальная; шырока ўжываюцца разнастайныя тыпы сказаў (простыя, складаныя, ускладненыя). Усё гэта падпарадкавана аўтарскай задуме - раскрыццю мастацкіх вобразаў.

4.Навуковы стыль і яго асаблівасці

Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі і тэхнікі; мэта – пазнавальная, паведамленне аб дасягненнях навукі і тэхнікі, іх тлумачэнне; віды тэкстаў – выступленні, даклады на навуковых канферэнцыях, лекцыі, артыкулы, дыспуты, падручнікі, дысертацыі, манаграфіі; моўныя асаблівасці

– інфармацыйнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць, доказнасць, ужыванне тэрмінаў, шмат абстрактнай лексікі, пабочных і ўстаўных канструкцый.

27

Форма існавання – пісьмовая. З развіццём сродкаў масавай камунікацыі ўзрастае роля і вуснай формы навуковай мовы. Экстралінгвістычныя прыкметы навуковага стылю – гэта дакладнасць, абстрактнасць, лагічнасць, аб’ектыўнасць. Яны арганізуюць усе астатнія моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль.

Так, тэксты навуковага стылю прымушаюць ужываць мнагазначныя стылістычна нейтральныя словы толькі ў адным значэнні, радзей – двух значэннях. Напрыклад: адкрыць ’адчыніць’, ‘даць магчымасць’, ’стварыць’, ’паслужыць пачаткам’, ‘пачатак сходу’, ‘зрабіць вядомым тое, што скрывалася’, ’заўважыць у кім-небудзь здольнасці’. У навуковым стылі рэалізуецца толькі адно значэнне ’заўважыць, знайсці ў выніку даследавання нешта зусім новае’. Выпадкі мнагазначнасці тэрмінаў у межах адной навукі ўвогуле сустракаецца рэдка. Ідэальная тэрміналогія не павінна мець мнагазначных тэрмінаў.

Навуковы стыль характарызуецца абагульняльнасцю. Амаль кожнае слова ў навуковым тэксце абазначае паняцце. Напрыклад, аміяк ’хімічнае злучэнне азоту з вадародам NH; бясколерны газ з рэзкім пахам, прымяняецца для вытворчасці ўгнаенняў, у халадзільных устаноўках’.

Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратурныя, стылістычна нейтральныя словы (міжстылёвыя). Міжстылёвая лексіка аб’ядноўвае словы, якія аднолькава свабодна выкарыстоўваюцца ў любым тыпе выказвання. Міжстылёвая лексіка з’яўляецца цэнтрам лексічнага складу (гл. схему).

ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

размоўная

 

міжстылёвая

 

кніжная

лексіка

 

лексіка

 

лексіка

літ.-разм. разм.- прастамоўбытавая ная

навуко-

афіцыйна-

газетна-

вая

справавая

публіцыст.

Да яе адносяцца словы, якія называюць найбольш звыклыя, шырока распаўсюджаныя прадметы, з’явы, дзеянні: вецер, снег, абутак, вуліца,

гаварыць, будынак, дзень, газ, па, насуперак, дзякучы.

У навуковых тэкстах агульнаўжывальнае слова можа набываць пэўную стылістычную афарбоўку – функцыянальную: цяпло ’нагрэты стан чагонебудзь (паветра, прадмета)’, ‘цёплая пара года’;

цяпло (фіз.) ‘энергія хаатычнага руху малекул і атамаў, з якіх складаецца цела’.

Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы агульнанавуковага выкарыстання, якія ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў. Напрыклад: аналіз, дослед, працэс, гіпотэза,

тэорыя, узаемасувязь, абумовіць, абгрунтаваць, прадугледзець, планаваць і інш.

28

Самую спецыфічную групу лексікі навуковых тэкстаў складаюць тэрміны3, да якіх адносяцца словы, спалучэнні слоў, што групуюцца ў тэрміналагічныя аб’яднанні паводле пэўнай галіны навукі, тэхнікі, напрыклад, тэрміны медыцыны, хіміі, эканомікі і інш. Тэрміны вызначаюцца прыналежнасцю да пэўнага тэрміналагічнага поля, не патрабуюць кантэксту для свайго выяўлення. Яны залежаць ад зместу і метадалогіі той навукі, якую тэрмін прадстаўляе. Напрыклад, слова “перыяд” (лац. periodos – "абход, кругазварот"):

-у астраноміі мае значэнне "прамежак часу, на працягу якога адбываюцца ўсе фазы якога-небудзь паўторнага працэсу";

-матэматыцы – "адна лічба ці група лічбаў у перыядычным дробе";

-у лінгвістыцы – "складаная сінтаксічная канструкцыя, якая пры чытанні распадаецца па інтанацыі на дзве (ці болей) часткі";

-у геалогіі – ‘час, на працягу якога ўтварыліся горныя пароды, якія складаюць геалагічную сістэму’;

-у фізіцы – ‘перыяд вагання, прамежкі часу, праз якія сістэма, што ажыццяўляе ваганне, вяртаецца ў зыходны стан’.

Узнікненне і функцыянаванне тэрмінаў абумоўлена развіццём навукі, тэхнікі, мастацтва. Тэрміналогія хутка папаўняецца новымі адзінкамі. Навуковы стыль не характарызуецца даступнасцю. Аднак гэта не значыць: ”Чым менш зразумела, тым больш навукова”. А. Герцэн пісаў: “Цяжкіх навук няма, ёсць толькі цяжкія выклады…дактрынёры да таго прывыкаюць да ўродлівай мовы, што іншай не ўжываюць, ім яна здаецца зразумелай”.

У межах навуковага стылю вылучаюць падстылі. Гэта звязана са зместам навукі, мэтай і задачамі, якія стаяць перад аўтарам навуковага тэксту. Вылучаюць падстылі:

-уласна навуковы ;

-навукова - папулярны;

-навукова – вучэбны;

-навукова – тэхнічны.

Навукова-папулярны і навукова-вучэбны падстылі адрозніваюцца вобразнасцю і эмацыянальнасцю. Мэта такіх тэкстаў – актывізаваць увагу, лагічнае мысленне. Экспрэсіўнасцю адрозніваецца навуковае маўленне, але словы, у семантыцы якіх ёсць ацэнка, не ўжываюцца. Напрыклад, даволі поўна, дакладны, дадатны – прымальныя ў навуковым маўленні, бо ў іх адсутнічае ацэначнасць. Або яшчэ прыклад:

1.фосфар - простае рэчыва, белае, паўпразрыстае, якое плавіцца пры 44,2 С, вельмі ядавітае; на паветры ў цемнаце фосфар свеціцца і можа ўзгарацца. Ён не раскладаецца на іншыя рэчывы, аднак, калі яго нагрэць без доступу паветра, то ён набывае чырвона-фіялетавы колер, перастае свяціцца ў цемры, робіцца неядавіты і не самаўзгараецца на паветры, прычым гэтыя новыя ўласцівасці не знікаюць, нават калі награванне спыняецца.Такім чынам, адбываецца ператварэнне аднаго рэчыва ў другое, але ператварэнне асаблівае: узятае рэчыва не раскладаецца, да яго нічога не далучаецца;

29

2.фосфар (грэч. ‘што нясе святло’) – хімічны элемент, які лёгка ўзгараецца і свеціцца ў цемры; утрымліваецца ў мінералах, у арганізме жывёл і раслін;

3.фосфар, вядома, ядавітае рэчыва, але яго ўласцівасць свяціцца дае магчымасць прымяняць фосфар для аздаблення гадзіннікаў; таксама

выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання адзення ў розных шоу – гэта робіць відовішчы фантастычнымі, незвычайнымі, прыцягальнымі.

Першы і другі тэксты адрозніваюцца акадэмізмам, інфармацыя ў іх “сухая”. У трэцім тэксце інфармацыя падаецца з мэтай зацікавіць, прыцягнуць увагу чытача, слухача.

Адметнасцю навуковых тэкстаў з’яўляецца пэўны адбор і выкарыстанне фразеалагізмаў, менавіта кніжных фразеалагізмаў: краевугольны камень, пад знакам, актуальная тэма, чырвоная нітка, аддаваць належнае, камень спатыкнення. Функцыя фразеалагізмаў у навуковых тэкстах – намінатыўная, у той час як у мастацкім ці публіцыстычным тэксце яны выкарыстоўваюцца, каб надаць мове вобразнасць. Пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэласнасці тэксту сведчыць аб незамкнутасці стыляў. Найбольш пранікальнымі лічацца мастацкі і публіцыстычны стылі, найменш – афіцыйна-справавы.

ЛЕКЦЫЯ 7. ГРАМАТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ

1.Марфалагічныя асаблівасці.

2.Асаблівасці сінтаксісу.

3.Парадак слоў.Сродкі лагічнай сувязі.

Асноўныя паняцці: прамы парадак слоў, інверсія.

Літаратура:

1.ЛяшчынскаяВ.А.Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. – Мінск: РІВШ БДУ, 2001.

2.Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Вучэбны дапаможнік для факультэта журналістыкі. – 2-е выд., перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.

1.Марфалагічныя асаблівасці

Марфалогія і сінтаксіс у адрозненне ад лексікі і фразеалогіі не валодаюць функцыянальнай замацаванасцю сваіх адзінак за пэўным стылем.

На першы погляд у навуковых тэкстах сустракаюцца ўсе часціны мовы, іх формы, разнастайныя сінтаксічныя канструкцыі. Больш уважлівы разгляд вымушае канстатаваць факты спецыфікі ўжывання марфалагічных і сінтаксічных сродкаў у навуковым стылі. Гэта спецыфіка заключаецца ў частотнасці ўжывання тых ці іншых форм, перавазе выкарыстання пэўных тыпаў сказаў і інш.

Марфалагічныя асаблівасці.

У навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца амаль усе часціны мовы. Выключэнне складаюць выклічнікі – гэта нязменныя словы, якія не

30

адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы. Яны служаць для выражэння пачуццяў, экспрэсіўных ацэнак і г.д. (эх, ура, брава, калі ласка, дзякуй, бах, хлоп).

Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеяслоўных назоўнікаў на –анне(-янне), -энне(-енне), -ка, -цыя, -цце з абстрактным значэннем, пры гэтым ніякі род гэтых назоўнікаў пераважае, таму што ён найбольш адцягнена-абагульнены па сваім граматычным значэнні, напрыклад:

Хлебапячэнне, тэхналагічны працэс вытворчасці хлебных вырабаў. Складаецца з аперацый: прасейванне мукі, магнітная ачыстка яе і

змешванне паводле рэцэпта; растварэнне і фільтрацыя солі; падрыхтоўка дражджэй. На цестамясільных машынах гатуюць цеста з пшанічнай мукі з дабаўленнем дражджэй, з аржаной – аржаных заквасак. Цеста бродзіць пры тэмпературы 30С, пры гэтым утварае смакавыя і араматычныя рэчывы, набывае порыстасць. Гатовае цеста дзеляць на кавалкі пэўнай формы залежна ад гатунку вырабу (БелСЭ).

Большасць дзеясловаў-выказнікаў ужываецца ў форме 3-яй асобы цяперашняга часу, паколькі абазначаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасовы, напрыклад:

Цукар, харчовы прадукт з цукровых буракоў або цукровага трыснягу; складаецца з цукрозы. Тэхналагічны працэс вырабу Ц. з цукровых буракоў (маюць 17 – 20% цукрозы): буракі мыюць і разразаюць на тонкую стружку; на дыфузійных апаратах з яе атрымліваюць дыфузійны сок, які апрацоўваюць нягашанай вапнай (дэфекацыя) і вуглякіслым газам (сатырацыя); потым сок фільтруюць, насычаюць сярністым газам (сульфітацыя), выпарваюць і атрымліваюць утфель – цукровы сіроп, сумесь крышталікаў цукрозы і міжкрыштальнага сіропу. Крышталікі аддзяляюцца на цэнтрыфугах, прамываюцца і высушваюцца, атрымліваецца цукар-пясок (БелСЭ).

Дзеясловы ў форме прошлага часу незакончанага трывання выкарыстоўваюцца для выражэння змены паслядоўнасці дзеянняў, часавай паслядоўнасці, напрыклад:

Вучоныя распрацавалі гэты метад (аптычнае кручэнне) дзеля цытрусавых пекцінаў. Аналіз выконваўся наступным чынам. Спачатку вымяралася ўдзельнае кручэнне пачатковага раствору, пасля чаго пекцінавыя рэчывы колькасна асаджаліся ў выглядзе меднай солі і адфільтроўваліся. Потым вымяралася ўдзельнаяе кручэнне фільтрату. Розніца кручэння да і пасля асаджэння пекцінавых рэчываў прама прапарцыянальна іх канцэнтрацыі (удзельнае кручэнне цытрусавага пекціну

+ 230).

Пры дзеяслова-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягненым значэннем – ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік Я не выкарыстоўваецца ў навуковых тэкстах, ён апускаецца або замяняецца займеннікам МЫ , так званае “аўтарскае мы”. Ён падкрэслівае адзінства таго, хто гаворыць або піша, з іншымі асобамі, агульнасць інтарэсаў аўтара і аўдыторыі, да якой ён звяртаецца, напрыклад: