
Белорусский язык
.pdfУстанова адукацыі
“МАГІЛЁЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ХАРЧАВАННЯ”
Кафедра гуманітарных дысцыплін
-
БЕЛАРУСКАЯ МОВА. ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА
Канспект лекцый для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей
Магілѐў 2006

2
УДК 808.26
ББК 81. 2 Бел
С
Разгледжана і рэкамендавана да выдання на пасяджэнні кафедры ГД Пратакол № ___ ад ___ 2006 г.
Складальнік: ст. выкладчык А. М. Савіцкая
Рэцэнзенты:
кандыдат філалагічных навук, ст. выкладчык кафедры рускай, беларускай і замежных моў БРУ А. М. Міхалѐва ст. выкладчык кафедры ГД А. А. Чугай
У сціслай і даступнай форме выкладзены асноўныя пытанні вучэбнага курса па прафесійнай лексіцы беларускай мовы. Асаблівая ўвага скіравана на тэрміналогію і афіцыйна-справавы стыль.
Для студэнтаў ВНУ нефілалагічных спецыяльнасцей, можа быць выкарыстана аспірантамі і выкладчыкамі ў якасці дадатковай крыніцы пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў, залікаў, экзаменаў, пры афармленні справавых лістоў.
УА “Магілѐўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”, 2006
|
Змест |
|
1 |
Лекцыя 1. Мова і соцыум……………………………………………... |
4 |
2 |
Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай |
8 |
|
мовы……………………………………………………………………….. |
|
3 |
Лекцыя 3. Беларуская мова ў 20-м стагоддзі………………………… |
11 |
4 |
Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе……………………... |
16 |
5 |
Лекцыя 5. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі…………….. |
19 |
6 |
Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы………………. |
22 |
7 |
Лекцыя 7. Граматычныя асаблівасці навуковага стылю……………. |
29 |
8 |
Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры…………………………….. |
34 |
9 |
Лекцыя 9. Лексікалогія………………………………………………... |
40 |
10 |
Лекцыя10. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага |
45 |
|
ўжывання………………………………………………………………….. |
|
11 |
Лекцыя 11. Шляхі і крыніцы фарміравання беларускай навуковай |
49 |
|
тэрміналогіі………………………………………………………………... |
|
12 |
Лекцыя 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі…………….. |
54 |
13 |
Лекцыя 13. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай |
58 |
|
тэрміналогіі………………………………………………………………... |
|
14 |
Лекцыя 14. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю………………. |
64 |
15 |
Лекцыя 15. Групы афіцыйна-справавых дакументаў………………... |
68 |
16 |
Лекцыя 16. Справавыя лісты………………………………………….. |
71 |
17 |
Лекцыя 17. Справавая карэспандэнцыя………………………………. |
73 |
18 |
Дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”…………………………. |
77 |
19 |
Спіс літаратуры…………………………………………………………… |
85 |
20 |
Спасылкі ………………………………………………………………….. |
86 |
Канспект лекцый прызначаны для студэнтаў 1-га курса вочнай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей. Дапаможнік уключае 17 лекцый, тэматыка якіх адпавядае тэмам рабочай праграмы. Да кожнай лекцыі дадзены асобны спіс літаратуры, уведзены рубрыкі “Асноўныя паняцці” і “Цікава ведаць”, што дапаможа скіраваць увагу студэнтаў на важныя моўныя паняцці і пашырыць кругагляд. Тэарэтычныя пытанні асвятляюцца сцісла і даступна і дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам, узятым з розных галін навукі. У канцы дапаможніка даецца агульны спіс літаратуры, дадатак да тэмы “Афіцыйна-справавы стыль”.
Канспект лекцый можа быць выкарыстаны для падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў, залікаў і экзаменаў па беларускай мове.
4
ЛЕКЦЫЯ 1. МОВА І СОЦЫУМ
1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве.
2.Міждысцыплінарныя сувязі мовы.
3.Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму.
4.Беларуская мова сярод славянскіх моў.
Асноўныя паняцці: соцыум, мова, білінгвізм, моўныя сем‟і, мѐртвая мова.
Літаратура:
1. Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік.- Мінск: РІВШ БДУ, 2001.
2.Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: Універсітэцкае, 1995.
3. Руденко Е. Н. Белорусский язык. Профессиональная лексика: Учебное пособие для студентов вузов. – Мінск: Тетрасистемс, 2005.
1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
Беларуская мова з‟яўляецца адной з высокаразвітых нацыянальных моў народаў свету. Яна элемент нацыянальнай культуры, асноўны сродак зносін у розных сферах дзейнасці чалавека. У мове адлюстроўваюцца думкі і пачуцці народа, яго грамадскі вопыт, ход гістарычнага развіцця, узровень эканомікі, навукі, мастацтва. Таму гісторыя станаўлення і развіцця беларускай мовы самым непасрэдным чынам звязана з сацыяльна-гістарычнымі і культурна-грамадскімі ўмовамі жыцця беларускага народа, залежыць ад эканамічнага і палітычнага становішча дзяржавы на розных этапах яе існавання.
Тэрмін “мова” абазначае сістэму гукавых, слоўнікавых і граматычных сродкаў, якія актывізуюць работу мыслення і з‟яўляюцца сродкам зносін, абмену думкамі, узаемнага разумення людзей у грамадстве1 (соцыуме). Роля мовы ў жыцці грамадства вялікая. Гукавая мова можа выражаць, адлюстроўваць, выказваць усѐ пра навакольны свет, змяняючыся ў залежнасці ад умоў жыцця, эканомікі, ступені развіцця духоўнай культуры грамадства. Мова – істотная адзнака народа, нацыі, племені. Мова ўзнікае ў грамадстве і з патрэб грамадства. Адчуванне мовы, пачуццѐ адзінства мовы, з дапамогай чаго ажыццяўляецца сувязь чалавека са сваім народам, дазваляе кожнаму лічыць сябе прыналежным да пэўнай нацыі, народа.
Функцыі мовы:
1.Камунікатыўная (мова выступае як сродак зносін).
2.Пазнавальная (чалавек успрымае, атрымлівае пэўную інфармацыю, папаўняе свае веды).
3.Намінатыўная (з дапамогай мовы даюцца назвы навакольнаму свету; у адных выпадках назвы лѐгка растлумачыць, у іншых немагчыма з сучаснага пункту гледжання мовы: парэчкі, неруш, нельга, ноч, зямля, вясна).
4.Кагнітыўная (мова выступае як сродак мыслення).
5.Акумулятыўная (мова як сродак назапашвання і захавання ведаў, сацыяльнага вопыту народа).
6.Экспрэсіўная функцыя (з дапамогай мовы выражаюцца адносіны да акружаючых людзей, да з‟яў і падзей рэчаіснасці).
5
7.Эстэтычная (мова як сродак уздзеяння на думкі і пачуцці; выклікае эмоцыі: радасць, смутак, задавальненне, крыўду і г. д). Эстэтычная функцыя мовы ўвасабляецца ў мастацкай літаратуры, сцэнічным маўленні, красамоўстве.
2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
Беларуская мова цесна звязана з іншымі дысцыплінамі: гісторыяй, літаратурай, правам. Яна развіваецца і суіснуе разам з гісторыяй краіны. Змены, якія адбываюцца ў палітычным жыцці краіны, адлюстроўваюцца і ў гістарычным развіцці мовы. Прыклад таму – дзяржаўны характар мовы ў часы ВКЛ і ў цяперашні час; заняпад мовы ў складзе Рэчы Паспалітай і ў Расійскай імперыі.
Літаратура – гэта від мастацтва, мастацтва слова. Дзякуючы багаццю мовы, разнастайнасці значэнняў слоў, літаратура стварае арыгінальныя мастацкія творы ў жанры паэзіі, драмы, эпасу.
Сацыяльны статус беларускай мовы як дзяржаўнай пацвярджаецца заканадаўствам (правам), замацоўваецца яе функцыянаванне ў розных сферах дзейнасці чалавека, у тым ліку і ў афіцыйна-справавой.
3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
Білінгвізм „двухмоўе‟ - гэта з‟ява адначасовага існавання ў дзяржаве двух моў, афіцыйна замацаваных законам. Напрыклад, у Бельгіі дзве дзяржаўныя мовы: французская і фламандская; у сучаснай Швейцарыі існуе чатыры дзяржаўныя мовы: нямецкая, французская, італьянская, рэтараманская; у Інданезіі выкарыстоўваецца каля 200 моў, у Дагестане - каля 30.
26 студзеня 1990 г. быў прыняты “Закон аб мовах у Беларускай ССР”. Увядзенне закона было разлічана на 1 верасня 1990г. і рэалізацыя яго на працягу 10 год. За гэты тэрмін неабходна:
а) на працягу 3 год увесці беларускую мову ў афіцыйныя дакументы грамадзян; у навуку; культуру; сродкі масавай інфармацыі; маркіроўку тавараў;
б) на працягу 3–5 год – у дзяржаўныя ўстановы, органы дзяржаўнай улады і кіравання;
в) на працягу 5 год – у справаводства, у тэхнічную і праектную дакументацыю, падчас выбараў народных дэпутатаў, у сферу абслугоўвання, дзіцячыя ўстановы;
г) на працягу 10 год – у юрыдычныя ўстановы, установы адукацыі (сярэднія, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя з абавязковай здачай экзамену).
14 мая 1995 г. адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, у выніку якога другой дзяржаўнай мовай стала руская. Як паказвае жыццѐ, беларуская мова цяпер не з‟яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі. Праблема двухмоўя мае 3 аспекты: псіхалінгвістычны, педагагічны і сацыякультурны.
Псіхалінгвістычны прадугледжвае пытанні развіцця беларускай мовы, яе ўдасканалення і сферы ўжывання з пункту гледжання псіхалогіі.
Педагагічны прадугледжвае пытанні навучання беларускай мове ва ўмовах існавання другой мовы (рускай).
Сацыякультурны прадугледжвае пытанні суіснавання беларускай і рускай моў у грамадстве і ў культурным жыцці.
6
Моўная сітуацыя сѐння парадаксальна. Большасць насельніцтва (80% з 10 млн. называюць сябе беларусамі, а 70 % лічаць роднай мовай беларускую), гаворыць на беларускай мове (з дыялектным адценнем), але літаратурная беларуская мова не мае прэстыжу як мова адукацыі і прафесійнага росту. На карысць мовы працуе інтэлігенцыя, перыядычны друк (газеты “Наша ніва”, “Літаратура і мастацтва”, часопісы “Полымя”, “Маладосць”, “Роднае слова”), беларускамоўны Інтэрнет, грамадская арганізацыя “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”, выдавецкі праект “Беларускі кнігазбор”, службы роднага слова. Генеалагічная і структурная блізкасць рускай і беларускай моў працуе на выцясненне беларускай мовы як маючай іншы сацыяльны статус. Але ж сучасная тэндэнцыя фарміравання лінгвістычнай карты свету адназначна накіравана на захаванне моў. У Беларусі рэальнае ўмацаванне статуса дзяржаўнасці мовы і пашырэнне сацыяльнай базы можа быць дасягнута шляхам сумесных намаганняў асобных людзей, грамадскіх арганізацый і дзяржавы.
4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
Беларуская мова – адна са славянскіх моў індаеўрапейскай сям‟і. Моўная сям‟я – гэта вялікая група моў, якая аб‟ядноўваецца паводле паходжання і гістарычнага развіцця, паводле агульнага моўнага матэрыялу. У залежнасці ад ступені блізкасці моў паміж сабой моўныя сем‟і падзяляюцца на групы і падгрупы.
Цікава ведаць: лінгвістыка, або мовазнаўства, выдзяляе індаеўрапейскую, іберыйска-каўказскую, фіна-угорскую, цюркскую, мангольскую, тунгуса-маньчжурскую, кітайска-тыбецкую, аўстраазіяцкую, семіта-хаміцкую, кайсанскую і іншыя моўныя сем‟і. Тэрмін “індаеўрапейскія мовы” прапанаваны нямецкім моваведам-санскрытолагам Францам Бопам (1791-1867), адным з заснавальнікаў параўнальна-гістарычнага метаду вывучэння моў.
Індаеўрапейская моўная сям‟я ўключае такія падгрупы: індыйская (пенджабі, бенгалі, орыя, маратхі, сіндхі, цыганская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, асецінская, тацкая); балтыйская (літоўская, латышская); раманская (іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, румынская, каталійская, малдаўская, рэтараманская); германская (дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, фарэрская – паўночнагерманскія мовы; нямецкая, англійская, нідэрландская, фламандская, ідыш – заходнегерманскія); кельцкая (ірландская, шатландская, гальская, брэтонская, уэльская); славянская (беларуская, руская, украінская – усходнеславянскія; польская, кашубская, чэшская, славацкая, сербскалужыцкая – заходнеславянскія; балгарская, македонская, сербскахарвацкая - паўднѐваславянскія). Некаторыя мовы ўваходзяць у індаеўрапейскую сям‟ю як асобныя падгрупы: грэчаская, албанская, армянская. Бываюць мовы ізаляваныя, не ўваходзяць у склад сем‟яў: японская, карэйская. Ёсць мовы мѐртвыя, якія актыўна не ўжываюцца ці зусім не ўжываюцца, так як няма носьбітаў мовы: санскрыт, ведыйская, скіфская, харэзмская, пруская, лацінская, гоцкая, бургундская, карнуэльская, стараславянская, палабская, старажытнагрэчаская, візантыйская.
7
Старажытныя славяне некалькі стагоддзяў карысталіся мовай, якая складалася з блізкароднасных дыялектаў. Гэту мову называюць агульнаславянскай ці праславянскай. Гэта была беспісьмовая мова. Яна спачатку была распаўсюджана на параўнальна невялікай тэрыторыі – паміж Одэрам і Дняпром. Але ў першым тысячагоддзі нашай эры праславянскія плямѐны рассяляюцца па Усходняй Еўропе і Балканскім паўвостраве. Рассяленне доўжылася аж да 6-7ст.ст. У выніку славяне засялілі вялізныя тэрыторыі, сувязі паміж плямѐнамі зменшыліся; славяне ўваходзілі ў кантакты з народамі, якія належалі розным моўным групам, змешваліся з рознаэтнічным насельніцтам. Таму хутка ў праславянскай мове ўзніклі дыялектныя разыходжанні. У выніку ўзніклі тры групы будучых славянскіх моў. У лексіцы, фанетыцы, марфалогіі, сінтаксісе беларуская мова бліжэй стаіць да рускай і ўкраінскай мовы. Але ѐсць асаблівасці, якія яднаюць яе з іншымі славянскімі мовамі.
усходнеславянскія мовы |
заходнеславянскія |
паўднѐваславянскія мовы |
|||||
бел. |
рус. |
украін. |
польск. |
чэшск. |
балгар. |
серб. |
харв. |
сват |
сват |
сват |
swat |
svat |
сват |
сват |
сват |
вока |
око |
око |
оko |
oko |
око |
око |
око |
кроў |
кровь |
кров |
krew |
krev |
кръв |
крв |
крв |
лес |
лес |
ліс |
las |
les |
|
|
|
дрэва |
дерево |
дерево |
drzevo |
drevo |
древо |
древо |
древо |
Некаторыя славянскія (агульнаславянскія) словы на беларускай глебе займелі іншае значэнне. Так, слова “блага” абазначае „кепска‟. Беларуская мова мае свае адметнасці ў марфалогіі, фанетыцы:
-зычны [р] – зацвярдзелы; гэта з‟ява мае праславянскі дыялектны характар; доказам гэтаму з‟яўляецца наяўнасць зацвярдзелага [р] у сербскахарвацкай і польскай мовах;
-зычны [г] - фрыкатыўны; такі гук ѐсць у паўднѐварускіх гаворках, чэшскай, славацкай, лужыцкай мовах;
-дзеканне – цеканне (пераход д – дз‟, т- ц‟); гэта з‟ява адлюстроўвалася ў старабеларускіх помніках з 1300 года, а гэта значыць, што сама з‟ява ўзнікла раней dziwo [дз‟]; music; kucie [ц‟] – чытаем у “Лісце да Абуховіча”;
-гук [ў] – гэта з‟ява зафіксавана ў смаленскай грамаце 1229 года; ў
перадавалася літарамі в, у, оу, γ; ловъко, дръвъ, моучком, не вдовз (не вдолгу); адбываецца пераход [л] - [ў], калі гэта былі спалучэнні ъл, ьл: вълък – воўк; вълна – воўна;
- поўна / няпоўнагалоссе оро, оло, ора, ола / ра, ла: город, горад / град.
8
ЛЕКЦЫЯ 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы.
2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы.
3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы.
Асноўныя паняцці: моўныя масівы, спецыфічныя асаблівасці мовы.
Літаратура:
1.Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: Універсітэцкае, 1995.
2.Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. – Мінск: Універсітэцкае,
1984.
1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
У18 ст. у Еўропе стала прыкметна узрастаць цікавасць з боку грамадскасці да пытанняў паходжання народаў, вялікіх і малых, да іх моў, этнаграфіі, вуснапаэтычнай творчасці.
Упач. 19 ст. такая зацікаўленасць узмацнілася; на гэтым грунце складваўся параўнальна-гістарычны метад вывучэння моў.
Абудзілася цікавасць і да беларускага народа, да яго мовы. Вялікую ролю ў гэтым адыгралі палітычныя прычыны: падзелы Рэчы Паспалітай у к. 18ст. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1773, 1795). Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі. Узнікла пытанне: хто такія беларусы; якою моваю яны карыстаюцца? Прыярытэт у вырашэнні гэтых пытанняў узялі афіцыйныя ўлады. Было заяўлена, што Расія вярнула сабе частку рускага народа, і хоць назва “Беларусь” і вытворныя ад яго словы і ўжываліся ў дарэвалюцыйных выданнях, але ж да самай рэвалюцыі афіцыйна Беларусь абазначалі тэрмінамі “Западно– русский край” і “Северо–Западный край”. З польскага боку выказваліся прэтэнзіі разглядаць Беларусь як частку Польшы, беларускую мову - як дыялект польскай мовы. І той і другі бок адмаўлялі самастойнасць беларускага народа і яго мовы. Нават у энцыклапедычных даведніках таго часу (1874г.) з‟явіліся выказванні: “Назва Беларусі ѐсць геаграфічны тэрмін і не мае асобнага этнаграфічнага значэння, таму што ні асобнай народнасці ці нават асобнага племені беларускага не існавала....Беларуская гаворка складаецца з рэштак старой мовы, што падпала пад моцны ўплыў польскай”. Вядомыя рускія лінгвісты І.І. Сразнеўскі, А.А Патабня, А.І. Сабалеўскі лічылі беларускую мову дыялектам вялікарускай гаворкі.
Але ў першай палове 19 ст. польскія лінгвісты сталі разглядаць беларускую мову як самастойную сярод іншых славянскіх моў (Ян Чачот); з рускіх вучоных як самастойную мову разглядаў М.І. Надзеждзін; з украінскіх вучоных – М.А. Максімовіч. Выключную ролю ў вывучэнні беларускай мовы, адстойванні інтарэсаў цэлага народа адыграў акадэмік Я. Карскі (трохтомная праца “Беларусы”). Асновай фарміравання беларускай мовы стала агульнаўсходнеславянская (або старажытнаруская) мова з яе дыялектамі. Існавала 2 культурныя, эканамічныя аб‟яднанні, вакол якіх фарміраваліся 2 дыялекты , або
моўныя масівы :
9
1)вакол Мінска, Гародні, Навагрудка, Брэста;
2)вакол Віцебска, Смаленска, Полацка.
Даследчыкі мяркуюць, што гэтыя дыялекты паслужылі асновай развіцця беларускай літаратурнай мовы. Я. Карскі, А.Сабалеўскі лічаць, што першае месца ў фарміраванні мовы належыць Віцебска-Полацкаму дыялекту. М. Жураўскі, Г. Станг даказваюць, што ў аснову старажытнай беларускай літаратурнай мовы лѐг Навагрудска-Гродзенскі масіў. Асноўнай прычынай, якая не дазваляе ўстанавіць ісціну, з‟яўляецца адсутнасць даследаванняў па гістарычнай дыялекталогіі.
Важную ролю ў развіцці старажытнай беларускай мовы адыграла пісьменнасць, мова якой набліжалася да жывой гутарковай. Менавіта ў пісьмовай мове фарміраваліся арфаграфічныя нормы і традыцыі. Веды аб развіцці беларускай мовы чэрпаюцца з помнікаў старажытнабеларускага пісьменства, створаных пачынаючы з 12ст. Гэта былі дзелавыя паперы: граматы, дагаворы, акты, даравальныя, надпісы на рэчах. Напрыклад: крыж Е. Полацкай (12 ст.); дагавор Полацка з Рыгай (13-14 стст.); “Літоўская метрыка”, “Судзебнік караля Казіміра Ягелончыка” (15 ст.).
У гэтых творах знайшлі адлюстраванне паасобныя фанетычныя і граматычныя асаблівасці беларускай мовы. Яны мелі спарадычны характар і не набылі ўнармаванасці. Дзелавая пісьменнасць у адносінах да іншых жанраў выступае як найбольш унармаваная мова 15-18 стст. Гэта тлумачыцца тым, што дзелавыя паперы пісаліся па выпрацаванай схеме, якую трэба было вытрымліваць. З граматычных асаблівасцей можна вылучыць:
1.канчаткі -ы-, -і- ў мн.л. Наз. скл.: небесы, мытнікі, слугі;
2.канчаткі -ы- , -і- замяняюцца на –амі; -ямі ў Тв.скл.: з браты – з братамі ;
3.з человеки – з человеками;
4.формы дзеепрыметнікаў цяп. часу з суфіксамі -учы; -ючы; -ачы; -ячы выступаюць у функцыі дзеепрыслоўяў: летучы, служачы;
5.інфінітыў мае не – ти, а - ть: воевати – воевать;
6.у сінтаксісе ідзе набліжэнне да народнай гутарковай мовы: поехали до Витебска; наглядаецца паўтарэнне прыназоўніка: Была за яго братом за родным за Стецко.
7.лексіка дзелавых помнікаў прадстаўлена агульнаславянскім пластом (лічэбнікамі і агульнаўжывальнымі словамі), а таксама запазычанымі:
-паланізмамі: маѐнтак;
-германізмамі: рахунак; лацінізмы: экзекуцыя.
2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
Першая спроба перыядызацыі гісторыі беларускай мовы была зроблена акад. Я.Карскім у пачатку 20 ст. Лічыцца, што весці перыядызацыю неабходна з таго часу, калі ў мове пачалі выяўляцца спецыфічныя рысы (найбольш характэрныя, адметныя рысы беларускай мовы), якія адносяцца да 14 стагоддзя. Л.Шакун вылучае 3 перыяды:
1.10-13 стст. - перыяд старыжытнарускай мовы ;
2.14-18 стст. – перыяд старабеларускай літаратурнай мовы ;
10
3. канец 18 ст.- нашы дні – перыяд новай беларускай літаратурнай мовы (канец 18 ст. – 1863г.; канец 80-х гадоў 19ст. – пачатак 20 ст.; пачатак 20 ст. – нашы дні).
Існавалі магутныя цэнтры Полацк (862г.) і Кіеў. Кіеўскім князям удаецца аб‟яднаць большасць усходнеславянскіх земляў у Кіеўскую Русь (праіснавала да 13ст.). У 988 годзе было прынята хрысціянства і разам з гэтым прыйшла пісьменнасць на стараславянскай мове. Хоць ѐсць меркаванні, што пісьменнасць на Русі зарадзілася раней (у пачатку 10ст.). У гэты перыяд узніклі летапісы “Аповесць мінулых гадоў“, “Слова аб палку Ігаравым...”, пропаведзі Е.Полацкай і К.Тураўскага. У выніку міжусобіц Кіеўская Русь распалася. У такіх умовах большую самостойнасць набывалі дыялекты. Мясцовыя моўныя рысы шырока адлюстроўваліся ў пісьмовых помніках. На падставе гэтых пісьмовых сведчанняў вучоныя мяркуюць, што к 13 ст. гаворкі мелі столькі адметнага ў фанетычным, граматычным, лексічным складзе, што можна было гаварыць аб трох самостойных усходнеславянскіх мовах.
14-ст. характарызуецца адыходам ад старажытнарускіх традыцый; 15-16 стст. – інтэнсіўным развіццѐм спецыфічных рыс беларускай мовы:
аканнем, яканнем, дзеканнем, цеканнем; 17-ст. – пачаткам заняпаду пісьменнасці і мовы;
18-ст. характарызуецца заняпадам старажытнабеларускай літаратурнай мовы.
У14-16 стст. у складзе ВКЛ сфарміравалася беларуская народнасць, а ў 1516 стст. завяршылася фарміраванне яго мовы. З часоў Скарыны яна называлася “простой русский язык”, “простой русский диалект”, “простая молва”, у Маскоўскай Русі называлася “белороссийский язык”. Сама назва “Белая Русь” (Беларусь) упершыню сустракаецца ў першай палове 17 ст. у польскай літаратуры (адпаведна і назва “мова беларуская”). Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак (масіў Вільня-Полацк-Віцебск- Смаленск). Гэта была дзяржаўная мова. На ѐй ствараліся летапісы, вяліся дыпламатычныя перапіскі, ствараліся дзяржаўныя дакументы. На гэтай мове напісаны першыя кнігі: Псалтыр, Евангелле, Катэхізіс; юрыдычныя кнігі – “Статут ВКЛ”( тры рэдакцыі). 15-16 ст.ст. лічаць “залатым векам “ у гісторыі беларускай мовы, таксама культуры, літаратуры.
У1569 г. была прынята Люблінская унія, у выніку якой утварылася феадальная федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая. Пачалася паланізацыя, хоць напачатку беларуская і польская мовы былі раўназначнымі. У 1696г. Варшаўскі сейм афіцыйна адмяніў ужыванне беларускай мовы ў дзелавых дакументах. У 1795г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расіі. Мова па-ранейшаму не дапускалася ў афіцыйны ужытак. У 1840г. Мікалай 1 выдаў загад аб увядзенні на Беларусі рускага заканадаўства і рускай мовы ва ўстановах; забаранялася нават ужываць саму назву ”Беларусь”. Знаходжанне Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай і ў складзе Расійскай імперыі адмоўна адбілася на яе развіцці.
Менавіта |
ў часы заняпаду мовы |
ў асяроддзі навукоўцаў–беларусаў |
умацоўваецца |
разуменне самабытнасці |
беларускага народа, прызнанне |