Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык

.pdf
Скачиваний:
55
Добавлен:
09.04.2015
Размер:
671.54 Кб
Скачать

41

якасць, дзеянне, стан, прымету дзеяння, колькасць. Гэтыя абагуленыя значэнні прадметнасці, прыметы, дзеяння, колькасці – граматычныя, яны даюць падставу для вылучэння назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў, лічэбнікаў і г. д. Такім чынам, слова валодае граматычным значэннем.

Лексічнае значэнне – гэта суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з‟явай рэчаіснасці. Паняцце – гэта вынік адлюстравання і абагульнення ў свядомасці чалавека істотных прымет і ўласцівасцей асобных прадметаў і з‟яў. Напрыклад, маянэз „соус з яечнага жаўтка, расліннага масла, воцату і разнастайных прыпраў‟ – гэта лексічнае значэнне слова; граматычнае значэнне „назоўнік мужчынскага роду адзіночнага ліку 2-ога скланення‟. Не абазначаюць паняццяў службовыя словы.

Аднак было б памылковым сцвярджаць, што лексічнае значэнне зводзіцца толькі да паняцця. Напрыклад, у слове “вялізны”, акрамя семантычнага зместу, у значэнні дадаткова выяўляюцца адносіны таго, хто гаворыць: адабрэнне ці неадабрэнне. Толькі тэрміны абазначаюць “чыстыя паняцці”, не ўскладненыя эмоцыямі. Лексічнае значэнне слова – не застылае, статычнае, яно развіваецца. Прырода яго неаднолькава. У залежнасці ад таго, адчуваецца ці не адчуваецца прыкмета, характэрная рыса, што ляжыць у аснове назвы, вылучаюць значэнні:

-матываваныя (гэта значэнні вытворных слоў): бяліць „рабіць белым‟, настольнік „абрус, тканіна, якой накрываюць стол‟;

-нематываваныя (значэнні невытворных слоў): зіма, ісці, клѐн.

Слова можа пашыраць ці звужаць сваѐ значэнне, можа знікаць з ужытку. Напрыклад, слова “піва” звузіла сваѐ значэнне і цяпер абазначае не ўвогуле „тое, што п‟юць‟, а „спецыяльна прыгатаванае пітво пэўных якасцей‟. Выйшла з ужытку слова “каліта”, яго значэнне перадаецца сучасным “кашалѐк”. Значэнне можа быць:

-прамое (першаснае, асноўнае), калі слова абазначае “чыстае паняцце”, без дадатковай семантыкі: цвѐрды грунт, вада льецца, неглыбокі ручай;

-пераноснае, якое ўзнікае ў залежнасці ад прыметы, пакладзенай у аснову пераносу назвы з аднаго прадмета, з‟явы на другі: неглыбокі сон, цвѐрды характар, гаворка льецца;

-фразеалагічна звязанае, якое рэалізуецца ва ўстойлівых зваротах (фразеалагізмах): зубы з‟есці, ісці на свой хлеб;

-сінтаксічна абумоўленае, якое рэалізуецца ў кантэксце: - Не прадстаўнік паліцыі, а авечка ты дурная, вось хто ты! (Я. Колас).

Усучаснай мове адны словы могуць мець адно значэнне (адназначныя, монасемантычныя словы) і шмат значэнняў (два і больш; гэта мнагазначныя словы ці полісемантычныя). Адназначныя словы: вецер, сасна, бегчы, дэканат, тралейбус. Мнагазначныя словы: іголка (сасны), свінцовая (хмара), крыло (самалѐта). Адрозніваюць некалькі відаў мнагазначнасці: метафара, метанімія, сінекдаха. Усе гэтыя значэнні пераносныя. У метафары шляхі пераносу назвы на другі прадмет па форме, колеры, функцыі, па месцы знаходжання, напрыклад: воблака пылу, залатыя каласы, покрыва ночы,

42

хвост калоны. Метанімія – гэта перанос па сумежнасці ў прасторы, у часе, назвы матэрыялу на выраб, імя ўласнага на выраб: разліць вядро, чытаць пераклад, есці са срэбра, на стале ляжыць печыва, магутны дызель. Сінекдаха

– гэта перанос назвы часткі на цэлае, назвы агульнага на канкрэтнае, родавай назвы на відавую:. статак у 50 галоў, лес багаты птушкай, дзічка – „яблыня‟ і „плод яблыні‟, шэрыя курткі рагаталі.

2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы

Амонімы (грэч. homos „аднолькавы‟ і onyma „імя‟) – словы аднолькавыя па гукавым складзе, але розныя па семантыцы. Прычыны ўзнікнення амонімаў: абмежаваная колькасць гукаў, запазычанні з іншых моў (лава „прадмет сялянскай мэблі‟ і „вывяржэнне вулкана‟), распад семантычных сувязей у мнагазначных словах (журавель „птушка‟ і „прыстасаванне пры калодзежы‟). Амонімы бываюць поўныя (лексічныя), якія поўнасцю супадаюць ва ўсіх граматычных формах (корт „тканіна‟, „пляцоўка для гульні‟); няпоўныя, у якіх супадзенне няпоўнае. Вылучаюць графічныя амонімы (амографы), якія адрозніваюцца месцам націску (прыклад і прыклад); фанетычныя амонімы (амафоны), якія адрозніваюцца ў напісанні, а гучанне аднолькавае (казка – [каска] ); граматычныя амонімы (амаформы), якія адрозніваюцца разнастайнасцю граматычных форм, а супадаюць толькі ў асобных формах (палі ад „поле‟ і „паліць‟).

Сінонімы (грэч. synonimos „аднаіменны‟) – гэта блізкія або ідэнтычныя па значэнні словы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай ці семантычнымі адценнямі. Група слоў на аснове агульнасці значэння ўтварае сінанімічны рад: дарога, шлях, гасцінец, шаша. У сінанімічным радзе ѐсць нейтральнае слова з агульным значэнем. Такое апорнае слова называецца дамінантай. Вакол дамінанты групуюцца словы з больш прыватным значэнем. Дамінантай у прыведзеным сінанімічным радзе з‟яўляецца слова “дарога”. Сінонімы бываюць семантычныя (ідэаграфічныя), стылістычныя, семантыка-стылістычныя, абсалютныя сінонімы (дублеты), кантэкстуальныя.

Семантычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем значэння: размаўляць - дыскутаваць; песціць – лашчыць – мілаваць.

Стылістычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай: паветра – эфір (літ.), турма – кутузка (гутарк.).

Семантыка-стылістычнымі называюцца сінонімы, якія адрозніваюцца і семантыкай і сферай ужывання адначасова: пісаць – крэмзаць, весці – валачы.

Сустракаюцца сінонімы, адрозненне якіх зусім не выражана. Гэта дублеты, напрыклад: арфаграфія – правапіс, аб‟ява – абвестка.

Словы, якія збліжаюцца па другарадных, частковых прыметах (у кантэксце), называюцца сітуацыйнымі ці кантэкстуальнымі сінонімамі,

напрыклад: Ад таго пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк (І. Пташнікаў). Закалыханыя, спяць песні, усе трэлі, свісты, перасвісты, куванні, звоны, перазвоны, куганні, гулы, перагуды, лясныя шумы, перашумы.

43

Паронімы (грэч. para „каля‟ onyma „імя‟) – аднакаранѐвыя словы, якія належаць да адной часціны мовы, маюць блізкае гучанне і напісанне (адрозніваюцца ў напісанні адной літарай або некалькімі), але адрозніваюцца па значэнні, напрыклад: туляцца „блукаць‟ і туліцца „гарнуцца, хінуцца‟. Паронімы ўзнікаюць у выніку запазычання іншамоўных слоў: эканоміка „арганізацыя, структура і стан народнай гаспадаркі‟ і эканомія „ашчаднасць‟; таксама паранімічную пару могуць утвараць словы славянскага паходжання: асобны „адасоблены, самастойны‟ і асобы „незвычайны, выключны‟.

Антонімы (грэч. anti „супраць‟) – словы, якія абазначаюць лагічна процілеглыя, але суадносныя паняцці. У антанімічныя адносіны ўступаюць далѐка не ўсе словы сістэмы часцін мовы. Антанімічныя пары здольны ўтвараць тыя словы, значэнне якіх мае якасна-ацэначны характар, а таксама словы са значэннем процілегла накіраваных дзеянняў, прымет і ўласцівасцей прадмета: кіслы – салодкі, халодны – гарачы, дзень – ноч. Прыметнікі, значэнне якіх пазбаўлена прыметы якасці, антонімаў не маюць: шакаладная (цукерка), лясная (сцяжынка). Няма антонімаў у лічэбнікаў, значнай колькасці займеннікаў. У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы. Так, антонімам да слова “пустая” ў спалучэнні са словам “бутэлька” з‟яўляецца слова ”поўная”, а ў спалучэнні са словам “размова” – “змястоўная”.

3.Лексіка паводле паходжання

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання падзяляецца на дзве вялікія групы:

-спрадвечна беларуская лексіка;

-запазычаная лексіка.

У спрадвечна беларускай лексіцы вялікі пласт складаюць словы агульнаславянскія, якія існуюць у тых ці іншых формах ва ўсіх славянскіх мовах: маці, брат, дзед, сват, свѐкар, сын, нага, рука, сэрца, рака, поле, луг, восень, год, дзень, зіма, ноч, раніца, бяроза, воўк, гаварыць, цѐплы, воля,

адзін, я, ты і г. д. Гэты пласт лексікі сфарміраваўся яшчэ да 6 – 7 стст.

Другі пласт – усходнеславянская лексіка, якая склалася ў 7 – 14 стст.:

боты, вяроўка, дудка, жалейка, кубак, лыжка, журчаць, даўгарукі, смуглы, тулава, шчака, гадзюка, жаваранак, зяблік, карова, веліч, вѐска, вораг.

Трэці пласт – уласнабеларуская лексіка, якая ўзнікла ў 13 – 14 стст. –

нашыя дні): абрус, астрог, волат, вячысты, рухаць, клопат, лазня,вораг, пасярод, іржа, вуха, вось, крывавы, бярэзнік, спявак, сцежка, слухач, вырай.

Запазычанне слоў – няспынны працэс, уласцівы мове на працягу ўсѐй гісторыі яе існавання і абумоўлена эканамічнымі, палітычнымі, гандлѐвымі, культурнымі, навукова-тэхнічнымі зносінамі. Крыніцай запазычвання могуць выступаць роднасныя (славянскія) і няроднасныя (неславянскія) мовы. Лексіка запазычваецца пры неабходнасці назваць прадмет, паняцце. У такім выпадку запазычванне слова адбываецца разам з запазычваннем рэаліі: канвеер, гітара, галіфэ. Многія запазычаныя словы даюць магчымасць замены апісальнага звароту адным словам: спрынтэр „бягун на кароткія

44

дыстанцыі‟, каагуляцыя „узбуйненне часціц у дысперсных сістэмах; вядзе да выпадзення з калоіднага раствору асадку‟. Іншамоўныя словы могуць запазычвацца не толькі ў адзінстве гучання і значэння. Часам іншамоўныя словы перакладаюцца з дапамогай адпаведных марфем мовы, якая запазычвае. Такі працэс называецца калькаваннем: біяграфія (грэч. bios „жыццѐ‟, grapho „пішу‟) – жыццяпіс; манускрыпт – рукапіс. Вялікая колькасць слоў запазычана са славянскіх моў:

паланізмы: моц, скарб, гузік, палац, хцівы, блакітны, агрэст, кабета, літасць, тлусты, млын;

з украінскай мовы: бадзѐры, забабоны, плюгавы, журыцца, чупрына;

русізмы: азнаменаваць, вінтоўка, мясарубка, саратнік, чарцѐж;

Запазычаныя словы з неславянскіх моў:

грэцызмы: акадэмія, кафедра, камедыя, геаметрыя, космас, фантазія, бібліятэка;

лацінізмы: аўтар, акцѐр, дэкан, дырэктар, інспектар, прафесар, гумар, тэрмін, цэнтр, атэстат;

германізмы: жабрак, майстар, слесар, швагер, варта, рота, гандаль, ганак, ланцуг, лямпа, труна, шафа, фальварак, цукар, гафт, коўдра, цэгла, футра, барва;

з французскай мовы: абажур, абсурд, акварэль, афіша, апарат, бюро, бламанжэ;

англіцызмы: байкот, бар, баскетбол, бокс, біфштэкс, долар, танк, фільм, трэнер;

з італьянскай і іспанскай мовы: акорд, арыя, бас, віла, капэла, купал, кампазітар, фантан;

са скандынаўскіх моў: акула, вікінг, нарты, сані, тундра, якар.

АСНОЎНЫЯ ПРЫКМЕТЫ ЗАПАЗЫЧАНЫХ СЛОЎ

1.Наяўнасць у слове літары ф: фарба, фабрыка.

2.Пачатковая галосная о, э, а : Эма, ода, атака.

3.Спалучэнне ге, ке, хе ў корані слоў: агент, схема, кельма.

4.Спалучэнне бю, кю, вю, мю, пю, фю ў корані: бюро, кювет, рэвю, камюніке, капюшон, фюзеляж.

5.Спалучэнне галосных у корані (ау, іо, ыо, еа, эа, іѐ, ыѐ): ідэал, Трыо, геаметрыя, аул і г. д.

6.Цвѐрдасць зычных д, т у спалучэннях дэ, тэ, ды, ты: дэтэктыў, тэатр, дыплом, дэкаратар.

7.Прыстаўкі –а-, -анты-, -архі-, -контр-, -рэ-, -дэ-, -дыс-, -амфі-: амаральны,

антыцыклон, рэфармацыя і г. д.

8.Суфіксы -–ізм-, -ызм-, -іст-, -ыст-, -ір-, -ыр: арганізм, капіраваць, сацыяліст.

9.Наяўнасць у слове спалучэнняў ум, -ус, -юс: подыум, конус, полюс.

10.Наяўнасць спалучэнняў зычных –дл-, -тл-, -шт-, -шп-: вяндліна, тлусты, штаб, шпрыц.

45

11.Наяўнасць спалучэнняў –ен-, -ѐн-, -эн-: маѐнтак, енк, пэндзаль.

Прыток запазычанай лексікі непазбежны, як непазбежны зносіны розных народаў і краін. За кошт запазычанняў пашыраюцца сінанімічныя рады і актывізуецца тэрмінаўтварэнне. Ужыванне запазычаных слоў павінна быць апраўдана. У большасці сваѐй запазычаныя кніжныя словы зусім не абавязковыя ў бытавых моўных зносінах. У беларускай літаратурнай мове шмат запазычанняў з рускай мовы. Да іх трэба падыходзіць з тымі ж патрабаваннямі, што і да ўсякіх іншых запазычанняў: “…з двух блізкіх слоў, запазычанага і роднага, лепшае тое , якое дакладней выражае паняцце” (В. Бялінскі). У газеце чытаем: “Яны, дзве маладыя і бадзѐрыя дзяўчынкі, таропяцца да кароўніка”. У гэтым сказе не апраўдана ўжыты русізм “таропяцца”. У беларускай мове ѐсць цудоўны адпаведнік “ спяшаюцца”. Засмечаная русізмамі мова атрымала назву “трасянка”. Неапраўданае змяшэнне рускай і беларускай лексікі ўспрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры.

ЛЕКЦЫЯ 10. АГУЛЬНАЎЖЫВАЛЬНАЯ ЛЕКСІКА І ЛЕКСІКА АБМЕЖАВАНАГА ЎЖЫВАННЯ

1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная

лексіка.

2.Лексіка абмежаванага ўжывання. Дыялектызмы.

3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы.

4.Размоўна-бытавая лексіка.

Асноўныя паняцці: дыялектызм, тэрмін, прафесіяналізм, табу, жаргон, арго.

Літаратура:

1.Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія: Падручнік для навучэнцаў педвучылішчаў /Я. М. Адамовіч. Выд. 2-е. – Мінск: Выш. школа, 1992.

2.Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск, 2001.

3.Сямешка Л І. Курс беларускай мовы. – Мінск, 1996.

4.Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск, 1995.

5.Янкоўскі Ф. М. Беларуская мова. 3-е выд. – Мінск, 1978.

1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка

Аснову мовы складаюць усім добра вядомыя словы, якія ўваходзяць у лексікон кожнага чалавека. Гэта агульнаўжывальныя словы. Да іх можна аднесці такія словы, як “заўтра, каляндар, маці, краіна, ѐн, дрэва, прыгожы” і г. д. У процівагу ім існуюць словы, якімі карыстаюцца не ўсе, толькі некаторыя носьбіты мовы, якія жывуць у межах пэўнай тэрыторыі або ўтвараюць замкнутую сацыяльную ці прафесіянальную групу. Такія словы складаюць лексіку абмежаванага ўжывання: дыялектную, спецыяльную, размоўна-бытавую.

46

2.Дыялектная лексіка

Дыялектная лексіка (дыялектызмы) абмежавана тэрыторыяй ужывання. Вылучаюць наступныя дыялектызмы:

-уласналексічныя;

-этнаграфічныя;

-семантычныя;

-фанетычныя;

-граматычныя;

-словаўтваральныя.

Уласналексічныя дыялектызмы - гэта тыя назвы з‟яў, прадметаў, для абазначэння якіх у літаратурнай мове ўжываюцца словы з іншай асновай, напрыклад: пасталы „лапці‟, гала „прастора‟.

Этнаграфічныя дыялектызмы – назвы прадметаў, з‟яў, якія не маюць адпаведніка ў літаратурнай мове: бодня „вялікая бочка‟, кабат „жаночае адзенне без рукавоў‟.

Семантычныя – агульнанародныя словы, якія ўжывацца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай мове: чалавек „муж‟, гуска „белая лілея‟, пушыцца „дзьмуцца‟.

Фанетычныя – словы, што адлюстроўваюць фанетычныя асаблівасці пэўнай гаворкі: болото, забуў, штрап.

Граматычныя – такія словы, што адлюстроўваюць граматычныя асаблівасці дыялекту: хадзіцьму (форма будучага часу, літаратурная – буду хадзіць), ходзя (форма 3-й асобы адз. л. 2-ога спр.), смяяліса (зваротная форма дзеялова з постфіксам –са, у літаратурнай мове постфікс –ся, смяяліся), жывець (форма 3-яй асобы адз. л. 1-ага спр.).

Словаўтваральныя дыялектызмы – словы, якія адрозніваюцца ад адпаведных літаратурных словаўваральнымі сродкамі: настольніца – настольнік (літ.), вобуй – абутак (літ.), жаўранак – жаваранак (літ.).

3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы

Да спецыяльнай лексікі адносяць словы, якія ўжываюць і разумець людзі пэўнай спецыяльнасці. Гэтыя словы ўключаюць тэрміналагічную і прафесійную лексіку.

Тэрмін (лац. terminus „канец, мяжа‟) – гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў, напрыклад: менеджмент „кіраванне вытворчасцю; сукупнасць прынцыпаў, метадаў, сродкаў і форм кіравання вытворчасцю‟, гідрат „злучэнні рэчываў з вадой, напрыклад, медны купарвас „. Тэрмін - спецыяльнае паняцце, якое ўзнікае ў пэўнай галіне навукі, тэрмін – імя гэтаму паняццю. Асаблівасцю тэрмінаў з‟яўляецца тое, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а сутнасць тэрміна павінна быць максімальна вызначана. У тэрмінах заключаецца “максімальна дакладнае, канцэнтраванае, эканамічнае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучана навуковая і тэхнічная дзейнасць

47

чалавека”. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі называецца тэрміналогіяй. Слова “тэрміналогія” мае два асноўныя значэнні:

-сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва;

-сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы.

Так, можна гаварыць аб біялагічнай, лінгвістычнай, правазнаўчай, эканамічнай, матэматычнай і іншых тэрміналогіях. Тэрміны патрабуць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, яны зразумелыя толькі тым, хто вывучае, займаецца, працуе ў гэтай сферы. Прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі. Для бухгалтара важна ведаць сутнасць тэрмінаў “дэпазіт, калькуляцыя, дэбет” ; для механіка

“кампрэсар, акумуляцыя” і г. д. Тэрмін валодае шэрагам асаблівасцей. Адназначнасць тэрміна. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы і тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць адзін тэрмін. Напрыклад, у матэматыцы тэрмін “каардынатная прамая” абазначае „прамая з выбранымі на ѐй пачаткам адліку, адным адрэзкам і накіраваннем‟; у хіміі, біялогіі тэрмін “адсорбцыя” - „паглынанне часціц газу ці растворанага рэчыва паверхневым слоем вадкага ці цвѐрдага рэчыва‟. Паколькі мнагазначнасць шырока прадстаўлена ў агульнай лексіцы, то яна (мнагазначнасць) знаходзіць распаўсюджанне і ў тэрміналогіі.

Асабліва яна назіраецца сярод дзеясловаў як больш абстрактных слоў: заключыць – 1)‟здзейсніць здзелку‟, „ажыццявіць дагавор‟; 2)‟спыніць выступленне‟, „абагуліць‟. Навука і тэхніка імкнецца пазбегнуць мнагазначнасці ў тэрміналогіі. У пэўных выпадках назіраецца тэндэнцыя дыферэнцыяцыі шляхам суфіксальных утварэнняў ці ўжывання розных граматычных форм. Тэрмін “дэпанент” мае два значэнні: 1)‟укладчык дэпазіту‟, 2)‟асоба, якой належыць грашовая сума, не выплачаная прадпрыемствам або ўстановай з якіх-небудзь прычын у вызначаны час. Каб пазбегнуць мнагазначнасці, са значэннем ‟укладчык дэпазіту‟ выкарыстоўваецца тэрмін “дэпазітар”, а тэрмін “дэпанент” – са значэннем „асоба, якой належыць грашовая сума‟.

Тэрмін характарызуецца адсутнасцю экспрэсіі, эмоцый. Іншы раз тэрміны шырока ўжываюцца ў паўсядзѐнным жыцці і зразумелы насельніцтву – гэта агульназразумелыя тэрміны: эпідэмія, банк.

Прафесійная лексіка (прафесіяналізмы) блізкія да тэрмінаў; розніца ў тым, што тэрмін – афіцыйная назва, узаконеная ў пэўнай галіне навукі ; прафесіяналізм – слова, распаўсюджанае пераважна ў гутарковай мове, сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці: у шафѐраў – “баранка”, у газетчыкаў

“ляп” (памылка), “паласа” (старонка газеты), “падвал” (ніжняя часка паласы газеты).

Цікава ведаць (з гісторыі тэрміналогіі): тэрміналагічная лексіка беларускай нацыянальнай літаратурнай мовы пачала фарміравацца ў пач. 20 ст. Яе склад вызначаецца зместам нешматлікіх кніг і брашур вучэбнага і навукова-папулярнага характару, што з‟явіліся яшчэ ў дарэвалюцыйны час на беларускай мове пасля абвяшчэння царызмам так званага “закона аб свабодзе друку”, і зместам розных артыкулаў,

48

якія публікаваліся на старонках беларускіх газет і часопісаў таго часу. Словы і словазлучэнні, што ўжываліся для абазначэння паняццяў, мелі агульнаўжывальны характар, аднак паступова акрэсліваліся такія прыкметы тэрмінаў, як адназначнасць, сістэмнасць арганізацыі тэрмінаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі задача стварэння беларускай тэрміналогіі была аб‟яўлена адной з першачарговых, і ў 1924 годзе пачалася свядомая, мэтанакіраваная тэрмінатворчасць. Галоўны прынцып дзейнасці Навукова-тэрміналагічная камісія вызначыла так: “ Што тычыцца самога характару тэрміналогіі, то ў аснову яе браліся словы, якія існавалі ў жывой народнай мове…” Але паколькі народная лексіка ўсѐ ж заставалася тэматычна абмежаванай і неўнармаванай, то гэта прадвызначыла шырокую дублетнасць і варыянтнасць тэрмінаў, незразумеласць семантычных сувязей паміж тэрмінамі, праектны характар першых тэрміналагічных слоўнікаў. Кіруючымі напрамкамі ў вызначэнні шляхоў развіцця беларускай мовы былі названы: арыентацыя на ўласнабеларускія лексічныя і словаўтваральныя сродкі, пераасэнсаванне семантыкі слоў, паглыбленне ў рэсурсы тэрытарыяльных дыялектаў. Аб гэтым пісалі Я. Лѐсік “Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы” (1924), С. Некрашэвіч “Да пытаньня аб укладаньні слоўніка жывой беларускай мовы” (1925).

4.Размоўна-бытавая лексіка

Размоўна-бытавая лексіка ўжываецца пераважна ў размоўным стылі, хаця многія яе словы блізкія да агульнаўжывальных і сустракаюцца ва ўсіх стылях. У беларускай літаратурнай мове, якая склалася на аснове жывых народных гаворак, рэзкую мяжу паміж агульнаўжывальнымі і размоўнабытавымі словамі наогул правесці вельмі цяжка.

Напрыклад :

размоўныя :

агульнаўжывальныя:

галѐкаць

крычаць

засівіць

забяліць

згадка

успамін

зглуміць

сапсаваць

згрызота

перажыванні

лайдак

лодар

скокі

танцы

Многія размоўна-бытавыя словы ўжываюцца ў мастацкім стылі, у публіцыстычным. Найбольш экспрэсіўнай разнавіднасцю размоўнай лексікі з‟яўляецца прастамоўная. Гэта стылістычна зніжаныя словы: валацуга, выперці, жлукціць, гніда, змікіціць. Прастамоўныя словы і выразы часцей маюць адмоўнае значэнне, яны ўжываюцца са спецыяльнай стылістычнай устаноўкай – для надання тэксту гумарыстычнай або іранічнай афарбоўкі:

Ды перабраў тут дзядзька меру:

49

На слуп узбіўся, на халеру, Ды так аб падлу штурхануўся,

Што свет яму перавярнуўся…

Я. Колас “Новая зямля

У размоўна-бытавую лексіку ўваходзяць таксама жарганізмы ( фр. jargon „умоўная гаворка‟) – гэта сукупнасць лексічных асаблівасцей якоганебудзь кола людзей, аб‟яднаных агульнымі інтарэсамі, сумесным дзеяннем. Большасць жаргоннай лексікі – экспрэсіўна афарбаваныя словы. У наш час жаргонныя словы сустракаюцца ў мове школьнікаў, студэнтаў, напрыклад: зазубрыць, кол, пара, засыпацца, хвост, продкі, жалезна, шпора. Да жарганізмаў належаць умоўныя словы і назвы, якія бытуюць у асяроддзі прадстаўнікоў розных прафесій і сацыяльных груповак. Гэта так званыя аргатызмы – засакрэчаны, тайны жаргон, які вядомы толькі вузкаму колу людзей ( знахараў, шаптуноў, злодзеяў).

Аргатызмамі трэба лічыць таксама лаянкавыя словы, шматлікія скарочаныя і спрошчаныя фармулѐўкі, распаўсюджаныя сярод людзей, якія не сочаць за сваѐй мовай, фанабэрацца “моднымі” слоўцамі, накшталт “сіла”, “стыльна”, “законна”, “жалезна”. У апошні час вылучаюць табуістычную лексіку(ад слова “табу” – „строгая забарона‟) як разнавіднасць жарганізмаў. Гэта найбольш грубыя лаянкавыя словы, якія абражваюць чалавека; распаўсюджаны сярод людзей нявыхаваных, няўстойлівай псіхікі. Жаргонная лексіка засмечвае літаратурную мову і не мае права існаваць у ѐй. Яны зрэдку сустракаюцца пры апісанні пэўных сацыяльных з‟яў, для моўнай характарыстыкі асобных персанажаў.

ЛЕКЦЫЯ 11. ШЛЯХІ І КРЫНІЦЫ ФАРМІРАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІ

1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміныінтэрнацыяналізмы.

2.Адаптацыя запазычаны тэрмінаў у беларускай мове. 3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы. 4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую.

Асноўныя паняцці: тэрміны-інтэрнацыяналізмы, інтэрнацыянальныя словаўтваральныя сродкі, адаптацыя лексем; аманімія, сінанімія, антанімія тэрмінаў; транскрыпцыя і транслітарацыя.

Літаратура:

1.Даўгулевіч Н. М. Запазычаная лексіка сферы інфармацыйных тэхналогій. – Веснік адукацыі. – 2004. - № 1.

2.Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск, 2001.

3.Словарь иностранных слов. – 14 изд., испр. – М.: Русский язык,

1987.

50

1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміныінтэрнацыяналізмы

Тэрміны могуць быць вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя

(агульнанавуковыя)6. Вузкаспецыяльныя разумеюць і ўжываюць толькі спецыялісты: суфіксоіды „элементы слова, якія па сваѐй ролі набліжаюцца да суфіксаў‟; люмінафоры „рэчывы, што выклікаюць свячэнне‟. Міжнавуковыя тэрміны ўжываюцца ў працах розных галін ведаў: сінтэз, гіпотэза, планаваць.

У беларускай мове тэрміны паводле паходжання можна падзяліць на ўласныя і іншамоўныя. Сярод іншамоўных тэрміны-інтэрнацыяналізмы займаюць значнае месца ў беларускай навуковай тэрміналогіі. Часцей за ўсѐ гэта словы з грэчаскай ці лацінскай моў: амонімы (грэч.homos „аднолькавы‟+ onyma „імя‟ - homonyma); апліката (лац. applicata „прылеглая, сумежная‟); вібратар (лац. vibrare „дрыжаць‟); фанатэка (грэч. phone „гук‟); плазматрон (лац. plasma „фізічнае рэчыва ў моцна іанізаваным стане, прычынай можа служыць высокая тэмпература ці сутыкненне часціц газу з хуткімі электронамі‟ + (элек)трон „генератар‟ – газаразрадны прыбор для атрымання “нізкатэмпературнай” плазмы.

Даволі часта ўжываюцца іншамоўныя (інтэрнацыянальныя) сродкі ўтварэння тэрмінаў:

-прыстаўкі: анты-„супраць‟ (грэч.) антываенны, архі-„галоўны‟ (грэч.) архіважны, інтэр- ‟паміж‟ (лац.), супер-„звыш‟ (лац.) супергульня, суб- „пад‟ (лац.) субінспектар, экс- „былы‟ (лац.) экс-прэзідэнт, дэ-„адмена‟ (лац.) дэмаралізацыя, ды-„два‟ (грэч.) дыграф, віцэ-„замест, намеснік‟ (лац.) віцэадмірал, бі- „два‟ (лац.) біквадратны, дэз- „знішчэнне‟ (фр.) дэзінфармацыя;

-суфіксы: -ізм- (байранізм, дарвінізм), -іст-, -тар- (дэбітар, аўдытар);

-словаўтваральныя фарманты: -ацыя (канцэнтрацыя),-лог/логія (біялогія), -фон (мікрафон), мікра „малы‟ (мікракосмас), макра „вялікі‟ (макраэканоміка), біѐ „жыццѐ‟ (біѐлаг), тэле „далѐка‟ (тэлеаб‟ектыў), гідра „водны‟ (гідрастанцыя), аэра „паветраны‟ (аэрадынаміка), ультра „далей, зверх‟ (ультрагук).

2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове

Апошнія дзесяцігоддзі 20-га і пачатку 21-га стст. характарызуюцца значным папаўненнем лексікі сучаснай беларускай мовы запазычаннямі. У першую чаргу гэты працэс тлумачыцца пазамоўнымі фактарамі – кардынальнымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства, развіццѐм навукі, тэхнікі. У беларускай мове проста адсутнічаюць адпаведныя словы, якія існуюць у мове-крыніцы; часцей за ўсѐ гэта звязана з адсутнасцю паняццяў, вызначаных і названых пэўнымі тэрмінамі ў мове-крыніцы. Адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў:

-пісьмовы шлях пранікнення запазычаных тэрмінаў;

-свядомае ўздзеянне на працэс запазычвання (хоць ѐсць магчымасць планамернага і заканамернага фарміравання тэрміналогій);

-стан развіцця і ўжывання нацыянальнай мовы;