Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык

.pdf
Скачиваний:
55
Добавлен:
09.04.2015
Размер:
671.54 Кб
Скачать

11

гістарычнай ісціны. Адсюль бярэ пачатак беларускае нацыянальнае Адраджэнне. Прадстаўнікі яго беларуска-польскія пісьменнікі першай паловы 19ст. – Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін – Марцінкевіч; другая палова 19ст. – К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч і інш.; выдавецтвы “Загляне сонца і ў наша аконца”, “ Наша ніва”, “ Наша доля”.

Аднак ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў сферы афіцыйна–справавых зносін працэс складвання сучаснай літаратурнай мовы запавольваўся і расцягнуўся амаль на стагоддзе. Яшчэ ў пачатку 20ст. мова была неўнармаваная, развівалася ў асноўным у мастацкай літаратуры, але ўжо шмат было зроблена: выйшла навуковае даследаванне ў 3-х тамах Я. Карскага ”Беларусы”, слоўнік І. Насовіча; зборы народных песень Е. Раманава; пасля рэвалюцыі ў 1918 г. выйшла граматыка Браніслава Тарашкевіча. Найбольш спрыяльнымі былі 20–я гады 20ст., калі ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі; з канца 30–х гадоў роля мовы звужаецца; у 1938 г. выйшла пастанова “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”. Беларуская мова выцясняецца. 60–я – 80–я гады – застойны час, калі наогул па заяве бацькоў мова не вывучалася. У першую чаргу гэта адмоўна паўплывала на стан нацыянальнай самасвядомасці ўсяго народа. У пачатку 90-х гадоў 20-га ст. пачынаецца новая хваля беларускага адраджэння, гэта была яшчэ адна спроба беларусізацыі. У новы перыяд вывучэнне мовы пастаўлена на прафесіянальную (навуковую) аснову. Створаны падручнікі, даведнікі, слоўнікі, акадэмічная граматыка, манаграфіі.

3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы

Самыя раннія працы аб беларускай мове датуюцца кан. 18 – пач. 19 ст.: Андрэй Мейер “Описание Кричевского графства” 1786г. Гэта падарунак аўтара графу Пацѐмкіну пасля далучэння ўсходніх зямель Беларусі да Расіі ў 1772г.; П. Шпілеўскі “Словарь белорусского наречия”(1845г.), “Заметки белорусца о белорусском языке” (1853г.). У станаўленне беларускай мовы ўнеслі свой уклад фалькларысты: І. Насовіч, Е. Раманаў, П. Бяссонаў, П. Шэйн, М.Доўнар– Запольскі, А.А. Шахматаў, Б. Тарашкевіч. Сучасныя вядомыя моваведы: Л. Шакун, П. Шуба, Л. Злобін, А. Замоцін, Е. Мяцельская, Я. Камароўскі, Л. Антанюк, А. Крывіцкі, А. Падгайскі і інш.

Цікава ведаць: 750 г.н.э. – першы спосаб друкавання кніг у Карэі. 40–я гады 15ст. – пачатак друкавання кніг Іаганам Гутэнбергам.

ЛЕКЦЫЯ 3. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ХХ СТАГОДДЗІ

1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918).

2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады.

3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.).

Асноўныя паняцці: рэформа правапісу, беларусізацыя, “тарашкевіца”. Літаратура:

1.Беларуская мова. Энцыклапедыя. – Мінск,1994.- С.464.

2.Бергман А. Браніслаў Тарашкевіч. Часопіс “Роднае слова”. – 1992.- № 1.- С. 6974.

12

3.Яновіч А. “Беларуская граматыка” Браніслава Тарашкевіча. Часопіс “Беларуская мова і літаратура ў школе”. – 1990. - № 9.- С. 16-19.

1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)

Б. Тарашкевіч быў знакамітым філолагам, літаратарам, публіцыстам, правадыром сялянскіх арганізацый у Польшчы, лідэрам БСГ, аўтарам першай у гісторыі беларускай мовы навуковага падручніка беларускай граматыкі і сінтаксісу. Упершыню “Граматыка беларускай мовы для школ” убачыла свет у 1918 годзе у Вільні, у друкарні Марціна Кухты, дзе выходзіла “Наша ніва”. Характарызуючы сваѐ выданне, Тарашкевіч абвяшчаў, што ў яе аснову пакладзена “найбольш характэрная і найбольш чыстая гутарка беларускай мовы, што мае цвѐрды [р] і вялікае аканьне”; паводле слоў аўтара адхіленні ад пісьмовых традыцый дапускаюцца толькі ў тых выпадках, “калі гэтага вымагае яснасць сістэмы або чыстасць мовы”. Задача граматыкі – неадкладная неабходнасць упарадкавання граматычных і правапісных норм беларускай літаратурнай мовы; магчыма гэта стала толькі пасля таго, як у газетах і літаратурных творах на беларускай мове з‟явіліся адлюстраванымі спецыфічныя асаблівасці беларускай мовы. Спалучэнне дыялектнай асновы беларускай мовы са здабыткамі новай пісьменнасці на беларускай мове стала перадумовай паспяховага вырашэння праблем, пастаўленых перад аўтарам. Граматыка складалася з наступных раздзелаў:

1.Гукі. 2. Часціны мовы. 3. Падзел слова. 4. Правапіс. 5. Сказ.

Ураздзеле “Гукі” аўтар вылучае зычныя і галосныя; глухія і звонкія; з асаблівасцей можна адзначыць:

- ужыванне[г] выбухнога: мазгі, ганак; - [дж], [дз] – асобныя гукі; - аканне (пераход ненаціскнога о,э – а);

- пазіцыйныя змены зычных (вымаўленне звонкіх перад глухімі і наадварот: кніжка – [кн‟ішка];

Ураздзеле “Часціны мовы” вылучаліся імя (назоўнік), прымета (прыметнік), чысло (лічэбнік), займя (займеннік), дзеяслоў, прыслоўе, прыймя (прыназоўнік), злуч (злучнік), кліч (клічнік). З асаблівасцей можна адзначыць:

– наяўнасць сямі склонаў: сѐмы – клічны (браце, браты!);

– у жаночым родзе прысутнічаў парны лік: дзьве хаце;

– наяўнасць варыянтных форм знамянальных часцін мова: вядзѐр – вѐдраў (у ніякім і жаночым родзе назоўнікаў Р. скл. мн л.); старастай – старастам ( форма назоўніка м.р. Тв. скл.); сьвятой – сьвятое, сіняй – сіняе (форма прыметніка ж. р. Р. скл. адз. л.); касьцьмі – касьцьма – касьцямі (форма наз. Тв. скл. мн. л.); ямо – ядзѐм, дамо – дадзѐм (форма дзеясл. 1-й асобы мн. л.); нясе – нясець, думае – думаець (форма дзеясл. 1-ага спр. 3-й ас. адз. л.); двух – двох (лічэбнік ва ўскосных склонах);

– наяўнасць адной формы часціны мовы пры разнастайнасці дыялектных варыянтаў: братом, ласѐм, палѐм (форма наз. Д. скл. мн. л); аб братох, ласѐх,

13

палѐх (М. скл. мн.л.) – характэрна для паўднѐва-заходняга дыялекту; седзіцѐ, крычыцѐ (дзеясл. 2-ага спр. 2-й ас. мн. л.) – характэрна для паўночна-заходняга дыялекту. Гэтыя формы аб‟ядноўвала тое, што яны былі распаўсюджаны ў мове тагачаснай беларускай пісьменнасці, нормы якой складваліся стыхійна. Правілы напісання аўтар падзяляў на такія, “калі пішацца так, як чуваць (фанетычны прынцып) і калі пішацца не так, як чуваць” (марфалагічны). Правілы фанетычнага прынцыпу:

-абазначэнне цвѐрдасці шыпячых і зацвярдзелых;

-падаўжэнне зычных;

-напісанне ры, лы не пад націскам у словах тыпу: крыві, глытаць;

-пераход [в] - [ў] ;

-ужыванне прыстаўных в, г: вока, гэты;

-аканне і яканне (хоць гэта правіла было не да канца паслядоўным);

-асіміляцыя зычных па мяккасці: сьнег.

Правіла марфалагічнага прынцыпу: правапіс зычных на стыку марфем: матцы, але ѐсць і непаслядоўны падыход да гэтага прынцыпу: францускі, грамадзкі. Правапіс запазычаных слоў Тарашкевіч раздзяліў на два аспекты: правапіс слоў, узятых з чужой мовы даўно, і правапіс слоў, узятых з чужоў мовы нядаўна. Паколькі словы першай групы асіміляваны беларускай мовай, аўтар прапанаваў пісаць іх адпаведна з вымаўленнем. Словы другой групы захоўваюць напісанне, уласцівае ім у той мове, з якой яны ўзяты: тэлеграф, літэратура, монолѐг, плян, сыстэма. Такі падзел суб‟ектыўны і патрабаваў далейшага ўдасканалення.

У раздзеле “Сказ” вызначаны члены сказы, тыпы сказаў, сістэма знакаў прыпынку (коска, пункт „кропка‟, працяжнік, два пункты „двукроп‟е‟, пункт з кропкай ‟кропка з коскай‟, недаказ „шматкроп‟е‟).

Галоўныя рысы беларускай мовы ў граматыцы былі вызначаны сцісла, але даволі поўна і правільна. Лінгвістычная тэрміналогія ў большасці захавалася да нашага часу; нешта ў пэўнай частцы было зменена і дапоўнена. Аўтару не ўдалося да канца распрацаваць напісанне е ў ненаціскным становішчы, правапіс запазычаных слоў і інш. Пры жыцці аўтара граматыка выдавалася 6 разоў, апошні

– у 1931 годзе. У 1991 годзе 5-е выданне было перавыдадзена ў Мінску фотамеханічным спосабам. Граматыка была высока ацэнена грамадскасцю, таму што ў ѐй “правільна вызначаны асноўныя законы беларускай літаратурнай мовы і праз гэта намечаны шляхі яе далейшага развіцця”. У гісторыю беларускай мовы гэта граматыка ўвайшла і пад другой назвай – “тарашкевіца”, па прозвішчы вядомага вучонага.

2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады

У гісторыі Савецкай Беларусі адметнымі з‟яўляюцца 20-я гады, вядомыя правядзеннем беларусізацыі. Упершыню афіцыйна палітыка беларусізацыі была выкладзена ў прынятай 15 ліпеня 1924 года пастанове 2-ой сесіі ЦВК 6-га склікання “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. Яна мела спецыяльны раздзел аб мерапрыемствах у галіне адукацыі.

14

Адзначалася:

а) увесці беларускую мову як абавязковы прадмет вывучэння ва ўсіх тыпах школ;

б) перавесці выхаванне і навучанне на беларускую мову ў дзіцячых садках, а затым і ў першыя гады навучання працоўных школ;

в) абавязковымі прадметамі выкладання павінны быць беларуская і руская мовы;

г) забеспячыць установы выкладчыкамі; д) забеспячыць навучальныя установы адпаведнай літаратурай на

беларускай мове; е) арганізаваць курсы беларусазнаўства.

У1925 годзе Пленум ЦК партыі абмяркоўваў нацыянальную палітыку ў галіне адукацыі. У рэзалюцыі было адзначана, што правільным будзе прызнанне дзяржаўнымі 4-х моў: рускай, беларускай, польскай, яўрэйскай, пры ўсім гэтым развіццѐ мовы, літаратуры, школы, культуры на беларускай мове прызнаецца асноўнай справай. У 1924 – 25г.г. усе чатырохкласныя школы перайшлі на беларускую мову; у 1925г. іх было 94%; сямігодак – 76%. Улічваліся інтарэсы нацыянальных меншасцей; у 1932г. было 6 263 (90 %) бел. школ, 252 (3,6 % ) польскіх, 221 (3,2 %) яўрэйская школа, 99 (1 %) рускіх, 22 украінскія, 17 латышскіх, 12 літоўскіх, 11 нямецкіх, 1 эстонская школа, 64 змешаныя. У заслугу палітыкі беларусізацыі 20-гадоў з поўнай падставай можна аднесці аднолькавасць

ўнавучальна-выхаваўчым працэсе школ сельскай і гарадской мясцовасці. Пазней гэта адзінства патрабаванняў было парушана. У вѐсцы ўсталявалася беларуская мова, у горадзе – руская. Іншы раз гэта нават супрацьпастаўляла маладое пакаленне горада і вѐскі. Паколькі ў сацыяльным плане горад развіваецца хутчэй, то вынікае непаўнацэннасць сельскага жыхара, безумоўна, у яго ўзнікае жаданне пазбавіцца мовы, на якой гаворыць, і авалодаць мовай равеснікаў, зн. рускай. Бацькі іншы раз нават пераводзілі дзяцей у рускамоўныя школы.

У1939 годзе з уз‟яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі палітыка распаўсюджання беларускай мовы перамясцілася на Заходнюю Беларусь. Праводзілася паступова, 7 снежня 1939 года выйшаў загад Наркама асветы БССР. Па загаду беларуская мова была абавязковай для выкладання ва ўсіх школах. На пачатку вайны беларускіх школ было каля 90 % у Заходняй частцы Беларусі. Вялікая заслуга ў беларусізацыі 20-х гадоў належыць ураду і народнай інтэлігенцыі, у першую чаргу настаўнікам. Для школ былі выдадзены падручнікі па беларускай мове: “Беларуская граматыка” Пачобкі, “Пачатковая граматыка” і “Школьная граматыка беларускай мовы” Я. Лѐсіка, “Методыка роднай мовы” К. Міцкевіча (Я. Коласа).

3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)

Рэформа правапісу – гэта сацыяльна ўсвядомлены, заканадаўча аформлены грамадска-палітычны акт, скіраваны на перагляд арфаграфічных прынцыпаў і норм. Галоўныя фактары правядзення: наяўнасць працяглых і ўстойлівых пісьмовых традыцый і замацаваных практыкай пісьма норм правапісу; дыялектная разгалінаванасць мовы і роля асобных дыялектаў у фарміраванні

15

літаратурнай мовы; ступень даследаванасці мовы; наяўнасць лінгвістычных кадраў; улік асаблівасцей арфаграфічных сістэм блізкароднасных моў; усведамленне грамадскасцю рэформы; традыцыі культуры; палітыка-ідэалагічныя фактары (плюралізм думак, правы чалавека). Гэтыя фактары і вызначылі характар змен, прынятых рэформай беларускага правапісу 1933 года. Ёй папярэднічала Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года. У ѐй удзельнічала 69 чалавек (беларускія вучоныя, а таксама замежныя госці), сярод іх можна назваць С. Некрашэвіча, Я. Лѐсіка, В.Ластоўскага, П.Бузука, А.Багдановіча і інш. У 1929 годзе быў выдадзены “Беларускі правапіс” (праект), сюды было ўключана 77 арфаграфічных правіл. Затым праца вучоных была перарвана арыштам некаторых членаў Камісіі. Канчаткова Пастанова была прынята 26 жніўня 1933года “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. З улікам яе ў 1934 годзе быў выдадзены разгорнуты звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”. Асаблівасці пастановы наступныя:

1)перадача на пісьме акання, якання;

2)ужыванне не, без нязменна: не быў (прапаноўвалася – ня быў);

3)правапіс в перад о, у, але Орша, Урал;

4)адсутнасць ь у словах сьнег, жыцьцѐ;

5)ужыванне апострафа;

6)марфалагічны прынцып напісання слоў тыпу: прыказчык, перапісчык,

грамадскі і г.д.;

7)у запазычаных словах у большасці выпадкаў ужываецца аканне: прафесар, эканоміка, але для інтэрнацыянальных рэвалюцыйных слоў ѐсць выключэнні: рэволюцыя, совет, большэвік;

8)ужыванне л цѐрдага ў запазычаных словах: метал, план, алмаз, клас ( у

праекце – клюб, плян, металь і г. д.);

9)ужыванне э, ы у словах запазычаных пасля д, т: сістэма, дыплом ( у

праекце – гэрб, гэрой, сымболь);

10)замацаванне ў напісанні ф: кафедра, арфаграфія (замест п, хв,х, т);

11)ужыванне спалучэнняў тр, др у запазычаных словах: тэатр, літр, цыліндр;

12)формы “пралетары, бары, алюміні” замяняліся формамі на –ій,-ый:

алюміній, барый, пралетарый;

13)замацаванне дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суф. –

учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы-: уваходзячы, рамантуючы;

14)замацаванне формы загаднага ладу множнага ліку: станьма і станьце,

кіньма і кіньце;

15)ва ўласных назоўніках сустракаліся выключэнні: Чэрнышэўскі, Шэўчэнка,

Орджанікідзе, Владзікаўказ, Тіханаў;

16)ужыванне канчаткаў –а-,-я- ў Р. скл. адз. л. м. р.: механізма, алюмінія.

Управапісе 1933 года было многае абумоўлена палітычнымі меркаваннямі: прывесці правапіс у адпаведнасць з рускай арфаграфічнай традыцыяй, а не адлюстраваць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы.

Арфаграфічныя пытанні былі абмеркаваны і пазней на спецыяльных канферэнцыях АН БССР у 1950 і 1952 годзе. Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой распрацавала “Праект змен і ўдакладненняў беларускага

16

правапісу”, які быў зацверджаны ў 1957 годзе пастановай “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Удакладнены наступныя правілы:

1)пашырэнне акання на ўсе словы незалежна ад паходжання, за выключэннем канцавога іо, ыо: Шаўчэнка, рэвалюцыя, але трыо, Токіо:

2)асобнае напісанне часціц бы (б), жа (ж): пайшоў бы;

3)пашырэнне дзекання і цекання: пекцін, пункцір;

4)асіміляцыйная мяккасць не перадавалася: снег, жыццѐ;

5)пашырэнне ўжывання канчаткаў –у-, -ю- ў Р. скл. адз.л. м.р.: алюмінію,

азоту.

Рэформа беларускага правапісу 1933 года і яе вынікі былі расцэнены як

негатыўная з‟ява ў гісторыі беларускай мовы, якая павярнула яе развіццѐ на шлях самавынішчэння і асіміляцыі рускай мовай. Гэты правапіс называюць “наркомаўкай, рэпрэсіраваны правапіс. Зараз склалася сітуацыя, якая зноў на парадак дня востра паставіла пытанне аб правапісе беларускай мовы і яе граматычных нормах.

ЛЕКЦЫЯ 4. БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ

1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.

2.Дыялектная мова.

3.Мова і маўленне.

Асноўныя паняцці: дыялекты, літаратурная норма, мова і маўленне.

Літаратура:

1.Ляшчынская В.А. Беларуская мова.Тэрміналагічная лексіка: Вучэбны дапаможнік. - Мінск: РІВШ БДУ, 2001.

2.Сямешка Л. І. Курс беларускай мовы: Падручнік /Л.І.Сямешка, І.Р.Шкраба, З.І.Бадзевіч. - Мінск: Універсітэцкае, 1996.

1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.

Беларуская нацыянальная мова мае дзве разнавіднасці, дзве формы: літаратурную ў яе пісьмовай і вуснай формах і народна-дыялектную. Літаратурная і дыялектная мовы знаходзяцца ў цеснай сувязі і ўзаемадзеянні, але паміж імі існуе істотная розніца.

Літаратурная мова - гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай формах. Яна абслугоўвае асноўныя сферы дзейнасці народа. Гэта мова школы, навукі, друку, радыѐ, тэлебачання, тэатра, мастацкай літаратуры, дзяржаўных устаноў. Наяўнасць нормы - асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай.Унармаванаць літаратурнай мовы заключаецца ў тым, што ў ѐй рэгламентуецца значэнне і ўжыванне слова, а вымаўленне, напісанне, утварэнне граматычных форм слоў падпарадкуецца агульнапрынятаму ўзору (норме). Сучасныя нормы мовы адлюстраваны ў слоўніках, даведніках, падручніках, спецыяльных манаграфіях па мове.

17

Сістэму норм літаратурнай мовы складаюць:

-арфаэпічныя нормы (правільнасць вымаўлення);

-арфаграфічныя (правільнасць напісання);

-лексічныя (ужыванне слова ва ўласцівым яму значэнні; правільнае спалучэнне слоў па сэнсу);

-граматычныя (правільнае ўжыванне граматычных форм слоў і правільная пабудова сказаў);

-стылістычныя (адпаведнае ўжыванне моўных сродкаў у пэўным стылі);

-пунктуацыйныя (правільнасць ужывання знакаў прыпынку);

Нормы абавязковыя для ўсяго грамадства, дзякуючы ім дасягаецца адзінства літаратурнай мовы; яна даступная і зразумелая ўсяму народу. Таму нормы літаратурнай мовы ахоўваюцца грамадствам праз школу, друк, радыѐ і г. д. Змены норм зацвярджаюцца ўрадавымі пастановамі.

2.Дыялектная мова

Дыялектная мова - гэта сукупнасць мясцовых гаворак, што бытуюць у вуснай форме на Беларусі. Існуюць паўночна-ўсходні і паўднѐва-заходні дыялект. Гэтыя дыялекты раздзяляюцца паласой пераходных, або сярэднебеларускіх, гаворак, што знаходзяцца абапал лініі Ашмяны – Мінск – Бабруйск – Гомель (Ашмянскі, Валожынскі, Маладзечанскі, Дзяржынскі, Мінскі, Лагойскі, Барысаўскі, Рагачоўскі, Бярэзінскі, Чэрвеньскі раѐны).

Паўночна-ўсходні: Віцебская вобласць, большая частка Магілѐўскай вобласці, поўнач Мінскай вобласці.

Паўднѐва-заходні дыялект: Брэсцкая вобласць, Гомельская, поўдзень Мінскай, большая частка Гродзенскай вобласці.

Акрамя гэтага, у склад сучаснай беларускай дыялектнай мовы ўваходзіць адасобленая група заходне-палескіх, ці брэсцка-пінскіх, гаворак. Яны значна адрозніваюцца ад усіх іншых гаворак асноўнага беларускага дыялектнага масіву.

Кожны дыялект мае свае спецыфічныя асаблівасці:

 

паўночнаўсходні

 

паўднѐвазаходні

1)дысімілятыўнае аканне: вЂда, зімля,

1)недысімілятыўнае аканне: вада, зямля

зямля

 

 

1а быў (фанетычнае адрозненне)

1а буў

2)

буряк, ріка [р']

2)

бурак, рака [р] зацвярдзелы

3)

збожжа (падаўжэнне зычных)

3)

збожа ці збож‟е (адсутнасць

 

 

падаўжэння)

4)

сцяной, мяжой (тв.склон, адз. лік)

4)

сцяною, мяжою (тв.склон, адз. лік)

5)

вокны; вѐдры (наз.склон, мн.лік)

5)

вокна, вѐдра

6)

садам, палям (дав. склон, мн.лік)

6)

садом, палѐм

7)

у садах, у палях (месн. склон, мн.лік)

7)

у садох, у палѐх

8)

вучуць, гаворуць (3-я асоба, мн.лік)

8)

вучаць, гавораць

9)

вязець, нясець, бярэць (3-я асоба,

9)

вязе, нясе, бярэ

адз.лік)

 

 

10) наеўся (зваротная форма дзеяслова)

10) наеўса

11) буду хадзіць (форма дзеяслова

11) хадзіцьму

 

 

18

 

 

 

будучага часу)

 

 

12)

пляменнік

(уласналексічны

12) нябог

дыялектызм)

 

 

Сярэднебеларускія пераходныя гаворкі маюць асаблівасці і таго і другога дыялекту; таксама маюць адметныя рысы: ходзя, робя ( 3-я асоба адз. л.), проўда, казоў (казаў).

Асаблівасці брэсцка-пінскіх гаворак: вода, нога; вэчор, зыма; ліс (лес), хліб; мнята (мята), мняса (у літ. мяса); купыты, ходыты (інфінітыўная форма); купляць, лоўляць (3-я асоба мн. л.). Палескія гаворкі ў найбольшай ступені захоўваюць блізкасць з іншымі славянскімі мовамі (украінскай, польскай).

Наяўнасць дыялектаў не парушае адзінства беларускай нацыянальнай мовы. Яны больш старажытныя, чым сама беларуская мова. Працэс групавання гаворак у дыялекты адбываўся у эпоху кансалідацыі беларускіх земляў у межах Тураўскага і Полацкага княстваў.

У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але і паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі; разбураюцца дыялектныя межы. Дыялекты - аснова нацыянальнай мовы.

А.А.Крывіцкі так выказаўся пра карыстанне дыялектнай мовай: ”Гэта яднае родных і блізкіх людзей, згуртоўвае землякоў, звязвае патомкаў з продкамі, дазваляе суадносіць сучасныя моўныя сродкі з каштоўнымі скарбамі дыялектнага мінулага, асвойваць іх”.

3.Мова і маўленне

Мова і маўленне складаюць адзінае цэлае, іх нельга супрацьпастаўляць. Яны суадносяцца як агульнае і прыватнае. Сродкі зносін, узятыя самі па сабе, без канкрэтнага выкарыстання, - гэта мова; тыя ж самыя сродкі, выкарыстаныя непасрэдна ў канкрэтнай сітуацыі, - гэта маўленне.

Маўленне матэрыяльнае, яно ўспрымаецца слыхам, зрокам, яно заўсѐды запатрабавана жыццѐвай сітуацыяй, якая і вызначае выбар тых ці іншых моўных сродкаў. Прымета маўлення - яго індывідуальны характар. Маўленне заўсѐды належыць пэўнай асобе, таму яно дапускае вар‟іраванне формаў, індывідуальную словатворчасць. Некаторыя з‟явы, што ўзнікаюць у маўленні, могуць пераходзіць з часам у мову. Напрыклад, у беларускай мове словы адлюстраваць, мэтазгодна, ажыццяўленне, дабрабыт створаны і ўведзены ва ўжытак У.Дубоўкам.

Маўленне псіхалагічна арганізавана, г.зн., складаецца з некалькіх паслядоўных фаз (арыенціроўка, планаванне, рэалізацыя плана, кантроль).

Маўленне бывае ўнутранае і знешняе. Унутранае маўленне прызначана толькі самому сабе. Думаючы “сам сабе”, чалавек афармляе думкі сцісла, вылучае значныя паняцці, апускаючы тыя, што яму здаюцца вядомымі ці не такімі значнымі.

Знешняе маўленне разлічана на іншую асобу, таму яно патрабуе паўнаты ў афармленні думкі, пабудовы дакладнага, выразнага, з дастаткова разгорнутай думкай тэксту.

19

Знешняе маўленне класіфікуецца па розных прыметах: яно можа быць

вусным і пісьмовым, маналагічным і дыялагічным. Паводле механізмаў утварэння вуснае маўленне ўключае: гаварэнне і слуханне. Пісьмовае маўленне ўключае пісьмо (перадачу гукавых сігналаў пры дапамозе графічных знакаў, літар) і чытанне (“расшыфроўку” графічных знакаў і разуменне іх значэння). Асноўная мэта ўсіх чатырох відаў маўленчай дзейнасці - перадача сэнсу, зместу, дасягненне камунікатыўнай мэты. Знешняе маўленне рэалізуецца ў форме маналога або дыялога. Маналог (грэч.monos-„адзін‟ і logos- „слова‟) - разгорнутая форма маўлення ад першай асобы, адрасаваная слухачам або чытачам і разлічаная на пасіўнае ўспрыманне. Маналог падпарадкаваны адной тэме, ѐн звычайна загадзя рыхтуецца. Для яго характэрны вялікія адрэзкі тэксту.

Дыялог (грэч.dialogos-„размова‟) – форма маўлення, у якой удзельнічаюць два ці больш чалавек і якая характарызуецца непасрэднай сувяззю выказванняў з сітуацыяй. Выказванне ў дыялогу, звернутае да суразмоўцы, называюць рэплікай.

Тэкст (лац.textum-„тканіна, спалучэнне, спляценне‟) - гэта падрыхтаванае выказванне (вуснае ці пісьмовае) з устойлівым сэнсавым адзінствам і сістэмай кампанентаў, функцыянальна аб‟яднаных у адзіную структуру. Тэкст падпарадкаваны адной тэме. Асноўнымі ўласцівасцямі тэксту з‟яўляюцца разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць, закончанасць. Тэкст расчляняецца на кампаненты па тэматычным прынцыпе: тэма, падтэма, мікратэма; па семантыкасінтаксічным прынцыпе: сказ, звышфразавае адзінства, фрагмент, глава, частка, закончаны твор.

Важную ролю ў тэксце выконвае абзац. Звычайна абзац афармляе пачатак новай думкі і ў той жа час паказвае на заканчэнне папярэдняй. Абзацнае чляненне

– істотны бок любога тэксту, звязаны з яго стылем, сэнсавым рытмам. Пры дапамозе абзацаў можна надаць тэксту выразны характар. Можна выразіць дынаміку, хуткую змену падзей.

У залежнасці ад спосабу перадачы зместу і ўнутранай арганізацыі тэксту адрозніваюць тыпы маўлення: апавяданне, апісанне, разважанне.

ЛЕКЦЫЯ 5. ПРАБЛЕМЫ БЕЛАРУСКА – РУСКАЙ ІНТЭРФЕРЭНЦЫІ

1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.

2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.

3.Стан і перпектывы развіцця мовы.

Асноўныя паняцці: інтэрферэнцыя, інтэрферэма.

1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.

Слова “інтэрферэнцыя” шырока ўжываецца ў навуковай літаратуры. Ёсць паняцці ”інтэрферэнцыя хваль”, “інтэрферэнцыя радыѐхваль”, ”інтэрферэнцыя святла”, “інтэрферэнцыя вірусаў”. Лац.inter- „ паміж‟ +ferens- „які нясе, нясучы‟.

Інтэрферэнцыя хваль – з‟ява, якая наглядаецца пры адначасовым распаўсюджанні ў прасторы некалькіх хваль і якая заключаецца ў стацыянарным распаўсюджанні і рзмеркаванні амплітуды і фазы выніковай хвалі. Інтэрферэнцыя святла - на экране характэрнае чаргаванне светлых і цѐмных плям. Інтэрферэнцыя ў мове - узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму.

20

Гэта ўзаемадзеянне праяўляецца ў адхіленнях ад норм іншай мовы, міжвольным (несвядомым) перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы і, наадварот, перанясенні ў родную мову асаблівасцей іншай мовы. Такая з‟ява наглядаецца ў беларускай мове: руская мова ўплывае на родную (нацыянальную) мову, а нацыянальная мова – на рускую.

2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.

Вылучаюць віды інтэрферэнцыі:

-фанетычная;

-акцэнтная;

-лексічная;

-марфалагічная;

-сінтаксічная;

-словаўтваральная. Фанетычная інтэрферэнцыя:

-змена [ д, т] на [ дз‟, ц‟]: пекцін, брыгадзір( рус. пектин, бригадир);

-прыстаўны в перад о, у: вуха, вока (рус: око, ухо);

-[р] і шыпячыя [ж, ч, ш, дж] – зацвярдзелыя: жэньшэнь, бяроза ( рус. женьшень, берѐза);

-[г] – фрыкатыўны;

-наяўнасць [ў] , што ўтвараецца ў становішчы пасля галоснай перад зычнай (або ў канцы слова) з [у, в, л]: праўда ( рус. правда), воўк (рус. волк), няўжо (рус. неужели);

-наяўнасць прыстаўных [і, а] перад санорнымі [р, л, м] пры збегу зычных: амшарына, імгла, іржавы, ілгаць (рус. мгла, ржавый, лгать);

-наяўнасць [дж, дз]: дождж, дзверы (рус. дождь, дверь);

-падаўжэнне зычных у становішчы паміж галоснымі (акрамя зычных губных [б, п, м, ф], [р]): ноччу, мышшу, сумессю(рус. ночью, мышью, смесью);

-наяўнасць чаргавання [ро, ло// ры,лы] адпаведна: глотка - глытаць, кроў – крыві (рус. глотать, крови);

-захаванне цвѐрдага вымаўлення зубных [д,т] у словах іншамоўнага паходжання: тэатр, дыплом (рус. театр, диплом).

Марфалагічная інтэрферэнцыя:

-чаргаванне заднеязычных [г, к, х] асновы са свісцячымі [з, ц, с] назоўнікаў 1-скл. у давальным і месным склонах адз. л. і ў месным склоне адз. л. назоўнікаў 2-скл.: абалонцы, раўнавазе, ткачысе, стозе (рус. оболочке, ткачихе, стогу);

-наяўнасць канчатка –і ў давальным і месным склонах адз. л. назоўнікаў 1-скл. з мяккай асновай: зямлі (рус. земле), але: рэакцыі, канцэнтрацыі (рус. реакции, концентрации);

-ужыванне канчатка –ам у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў агульнага роду, што абазначаюць асоб мужчынскага полу: старастам, дзядзькам (рус. старостой, дядей);