Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

L2TeoryiS

.pdf
Скачиваний:
4
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
453.68 Кб
Скачать

ТЭОРЫІ І МАДЭЛІ МІЖНАРОДНАГА ГАНДЛЮ

Мэта: Азнаѐміцца з тэорыямі міжнароднага гандлю. Вывучыць выйгрыш ад спецыялізацыі, ад эканоміі на маштабе вытворчасці. Азнаѐміцца з тэорыямі агульнай раўнавагі, мультыплікатарам знешняга гандлю, мадэллю гандлюемых-негандлюемых тавараў.

План :

1.Класічныя тэорыі міжнароднага гандлю (тэорыі абсалютных і адносных пераваг). Выйгрыш ад гандлю.

2.Тэорыя міжнароднага гандлю Э. Хекшера- Б. Оліна. Тэарэма Рыбчынскага. ―Парадокс Лявонцьева‖.

3.Сучасныя тэорыі міжнароднага гандлю. Мадэль гандлюемых-негадлюемых тавараў.

4.Каньюнктура міжнароднага гандлю. Закон Энгеля.

5.Тэорыя канкурэнтных перавагаў Портера.

6.Міжнародны гандаль паслугамі: сутнасць, віды, класіфікацыя паслуг.

1.Класічная тэорыя міжнароднага гандлю (тэорыя абсалютных і адносных пераваг). Выйгрыш ад гандлю.

меркантылісцкая школа міжнароднага гандлю

багацце краін з колькасцю золата і срэбра, якое яны маюць,

меркантылісцкая школа знешняга гандлю лічыла, што для ўмацавання нацыянальных пазіцый дзяржава павінна:

Падтрымліваць дадатны гандлѐвы баланс – вывозіць тавараў больш, чым увозіць, паколькі гэта забяспечвае прыток золата ў якасці плацяжоў, што дазваляе павялічыць унутраныя выдаткі, вытворчасць і занятасць;

Рэгуляваць знешні гандаль для павелічэння экспарту і скарачэння імпарту з мэтай забеспячэння станоўчага гандлѐвага сальда з дапамогай тарыфаў, квот і іншых інструментаў гандлѐвай палітыкі;

забараніць і абмежаваць вываз сыравіны і дазволіць бяспошлінны імпарт сыравіны, якая не здабываецца ўнутры краіны, што дазволіць акумуляваць запасы золата і трымаць нізкімі экспартныя цэны на гатовую прадукцыю;

забараніць гандаль калоній з іншымі краінамі, акрамя метраполіі, якая адзіная можа перапрадаваць тавары калоній за мяжу.

―Лэссэ-фэр‖ (laissez-fair) – палітыка дзяржаўнага няўмяшальніцтва ў эканоміку і свабода канкурэнцыі.

А. Сміт:

урад не павінен умешвацца ў знешні гандаль, падтрымліваць рэжым адкрытых рынкаў і вольнага гандлю;

нацыі, як і прыватныя асобы павінны спецыялізавацца на вытворчасці тых тавараў, у вытворчасці якіх яны маюць перавагі, і гандляваць імі ў абмен на тавары, перавагамі ў вытворчасці якіх валодаюць іншыя краіны;

знешні гандаль стымулюе развіццѐ прадукцыйнасці працы шляхам пашырэння рынку за нацыянальныя межы;

экспарт з’яўляецца станоўчым фактарам для эканомікі краіны, паколькі забяспечвае збыт лішкаў прадуктаў, якія не могуць быць прададзеныя на ўнутраным рынку;

субсідыі на экспарт з’яўляюцца падаткам на насельніцтва і вядуць да павышэння ўнутраных цэнаў і таму павінны быць адмененыя.

Мадэль абсалютных пераваг:

- адзіны фактар вытворчасці – праца;

- поўная занятасць;

- у міжнародным гандлі ўдзельнічаюць толькі дзве краіны, якія гандлююць толькі двума таварамі;

- выдаткі вытворчасці пастаянныя, а іх зніжэнне павялічвае попыт на тавар;

- цана аднаго тавару выражаная ў колькасці працы, затрачанай на вытворчасць іншага тавару;

- транспартныя выдаткі роўныя 0;

- знешні гандаль вольны ад абмежаванняў і рэгламенту.

Мадэль:

A1Q1 + A2Q2 <= L;

дзе A1 -- час, неабходны для вытворчасці адзінкі тавару 1,

А2 – час, неабходны для вытворчасці адзінкі тавару 2,

Q1 – аб’ём вытворчасці твару 1

Q2 – тавару 2,

L – працоўныя рэсурсы.

Калі краіне І неабходна менш часу для вырабу адзінкі тавару 1, чым краіне ІІ, гэта азначае, што краіна І мае абсалютную перавагу перад краінай ІІ у вытворчасці гэтага тавару і што краіне І выгадна экспартаваць гэты тавар у краіну ІІ.

A1<A1’

Калі краіне ІІ неабходна менш часу на вытворчасць тавару 2, чым краіне І, то краіна ІІ мае абсалютную перавагу перад краінай І у вытворчасці гэтага тавару і краіне ІІ выгадна экспартаваць яго ў краіну І.

A2 > A2’

Тэорыя адносных пераваг

Прымаючы папярэднія дапушчэнні ў тэорыі адносных пераваг выкарыстоўваюць паняцце альтэрнатыўнай цаны або выдаткі (цэны) замяшчэння. Яна ўяўляе сабой простае параўнанне цэн адзінак двух тавараў на ўнутраным рынку, выражаная праз колькасць працоўнага часу, які патрачаны на іх вытворчасць.

Альтэрнатыўная цана opportunity cost) – працоўны час, неабходны для вытворчасці адзінкі аднаго тавару, выражаны праз працоўны час, неабходны для вытворчасці адзінкі іншага тавару.

А1 / А2

Калі альтэрнатыўныя выдаткі на вытворчасць адных і тых жа тавараў у краіне І ніжэй чым у краіне ІІ або

А1 / А2 < А1’ / А2’,

(3)

Або

 

А1 / А1’ < А2 / А2’,

(4)

Формулы 3 і 4 – гэта формула адносных пераваг, якая паказвае, што выдаткі на вытворчасць тавара 1, выражаныя праз выдаткі на вытворчасць тавару 2 у дамашняй краіне, ніжэй чым выдаткі на вытворчасць таго ж тавару за мяжой.

адносныя перавагі залежаць толькі ад суадносінаў прадукцыйнасці працы ў

кожнай краіне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]