Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси шпоры(1курс, 1семестр).docx
Скачиваний:
343
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
176.68 Кб
Скачать

13. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 16-17 ст. (Рэфармацыя і контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная вунія)

Месца царквы ў ВКЛ доўгі час вызначалася існаваннем дзвюх плыняў хрысціянства. Праваслаўнай веры пры-трымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага на-сельніцтва (беларусы, укратцы).Каталіцкая вера пашыралася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія пад-трымлівалі каталіцтва. У 20—30-я гг. XVI ст. у ВКЛ усталявалася рэлігійная талерантнасць — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча ў Беларусі. У кан-цы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узніклі брацтвы — нацыянальна -рэлігійныя арганізацыі права-слаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабеларуская мовы.

У сярэдзіне XVI ст. пачалі пранікаць на беларускія землі ідэі Рэфармацыі. Яе прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за бога-служэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэнстваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Найбольш адметным прадстаўніком рэфар-мацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны.

Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгарнуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя (слова «контр» азначае «супраць»). Яго галоўнымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы. Наступление каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася ў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэка-каталіцкую (уніяцкую). Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб'яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над права-слаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.

Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраў-ніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак за-хоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніва-ліся ад каталіцкіх.

У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова закрываліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэр-квах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабеларускай. У выніку атрымалася, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Тэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 сельскага насельніцтва Беларусі былі уніятамі.