- •2.Насельніцтва Беларусі каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •3.Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
- •4.Першыя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх сацыяльна-эканамічнае развіццё(X-XIII ст.)
- •6.Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл.
- •7.Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях у14-пп 16 ст.
- •8.Знешняя палітыка вкл. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •9.Царква і культура Беларусі ў 10-13 ст.
- •10. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл.
- •11. Утварэнне рп і статус вкл у яе складзе.
- •13. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 16-17 ст. (Рэфармацыя і контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная вунія)
- •14.Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у 17-18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •15.Культура беларускага народу ў 16-18 ст. (Адраджэнне і асветніцтва)
- •16.Фарміраванне беларускага этнасу. Паходжанне тэрміна Белая русь.
- •18.Адмена прыгоннага права Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
- •19.Паўстанне 1863-1864 гг. І яго сацыяльна-палітычны вынік.
- •20.Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.
- •21.Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першая сусветная.
- •22. Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст.
- •23.Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады.
- •24.Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •25.Стварэнне Беларускай савецкай дзяржаўнасці.
- •27.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30 гг. 20 ст.
- •28.Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
- •29.Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
- •30.Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. -31.Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі (2)
- •32.Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
- •33.Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
- •34.Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы вав.
- •35.Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
- •36.Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу.
- •37.Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
- •38.Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.
- •39.Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.
- •42.Адукацыя, навука і культура ў бсср у 1945-1985 гг.
- •43.Палітыка перабудовы ў ссср. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.
- •44.Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
- •45.Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.
- •46.Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.
- •47.Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
- •48.Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
- •49.Знешэканаічныя сувязі рб. Глядзець пытанне 47-48.
- •50.Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
18.Адмена прыгоннага права Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў. Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.