- •2.Насельніцтва Беларусі каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку.
- •3.Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
- •4.Першыя дзяржавы-княствы на Беларусі (Полацкае, Тураўскае і інш.), іх сацыяльна-эканамічнае развіццё(X-XIII ст.)
- •6.Палітычная і прававая сістэма. Статуты вкл.
- •7.Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях у14-пп 16 ст.
- •8.Знешняя палітыка вкл. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
- •9.Царква і культура Беларусі ў 10-13 ст.
- •10. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у вкл.
- •11. Утварэнне рп і статус вкл у яе складзе.
- •13. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 16-17 ст. (Рэфармацыя і контррэфармацыя, Брэсцкая царкоўная вунія)
- •14.Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у 17-18 ст. Падзелы Рэчы Паспалітай.
- •15.Культура беларускага народу ў 16-18 ст. (Адраджэнне і асветніцтва)
- •16.Фарміраванне беларускага этнасу. Паходжанне тэрміна Белая русь.
- •18.Адмена прыгоннага права Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
- •19.Паўстанне 1863-1864 гг. І яго сацыяльна-палітычны вынік.
- •20.Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.
- •21.Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першая сусветная.
- •22. Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст.
- •23.Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады.
- •24.Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •25.Стварэнне Беларускай савецкай дзяржаўнасці.
- •27.Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 20-30 гг. 20 ст.
- •28.Індустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
- •29.Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
- •30.Грамадска-палітычнае, эканаічнае нац.-культурнае становішча Заходняй Беларусі у складзе Польшчы. -31.Рэвалюцыйны і нац.-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі (2)
- •32.Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
- •33.Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
- •34.Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы вав.
- •35.Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
- •36.Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу.
- •37.Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
- •38.Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.
- •39.Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.
- •42.Адукацыя, навука і культура ў бсср у 1945-1985 гг.
- •43.Палітыка перабудовы ў ссср. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.
- •44.Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
- •45.Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.
- •46.Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.
- •47.Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
- •48.Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
- •49.Знешэканаічныя сувязі рб. Глядзець пытанне 47-48.
- •50.Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
42.Адукацыя, навука і культура ў бсср у 1945-1985 гг.
Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва.
У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі.У 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі. З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя.Ствараюцца сярэднiя школы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек.Перабудова iшла i у ПТВ. У пачатку 60-х гадоу з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася i удасканальвалася база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрывау БДУ,у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтау.Але галоуным не дастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя усiхзвенняу школы, тэхнiкума, ВНУ. У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. Б.Сцяпанау зрабiу важныя адкрыццi у вобласцi люмiнiсцэнцыi. М.Паулючэнка даследвау механiзм хiмiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсау рэспублiкi займалiся К.Лукашоу,Т.Багамолау, А.Махнач i iнш. У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы.Ужо гэты невялiкi пералiк гаворыць аб тым, што "адлiга" станоўча сказалася на развiццi народнай адукацыi i навукi.Але ужо у 60-ыя гады пачынаецца працэс дэбеларусiзацыi культуры.Ва умовах унiтарнай савецкай дзяржавы навука i культура БССР фармiравалiся як частка агульнадзяржаунай навукi i культуры. Найбольш адчувальным вынiкам гэтага для беларускай культуры было амаль поунае выцясненне беларускай мовы.Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц.Гартнаа, М.Чарота, А.Дудара, П.Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П.Броукi, М.Танка,А.Куляшова,В.Быкава, Я.Брыля i iнш.Многiя творы беларускiх аутарау ("Апошняя сустрэча" Я.Брыля,"Нявестка" А.Кулакоускага) баранiлi высокае званне чалавека.У 60-ыя гады з'яуляюцца такiя значныя творы,як "Людзi на балоце" I.Мележа,"Сасна пры дарозе" I.Навуменкi,"Засценак Малiнаука" А.Чарнашэвiча i iнш. Асаблiвай падзеяй гэтага часу стау раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных поспехау лiтаратура дасягнула у асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны.Многа зрабiу,каб сказаць прауду пра вайну,В.Быкау у творах "Жураулiны крык","Сотнiкау","Здрада","Пастка".Новае асэнсаванне вайны знайшло месца у творах I.Навуменкi, I.Чыгрынава i iнш.Ва усiх творах пра вайну звычайны чалавек стау героем у вайне,змагауся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе",I.Пташнiкава "Тартак", А.Адамовiча "Сыны iдуць у бой".У перыяд 50-60 гадоу якасна абноулена загаварылi беларускiя паэты: П.Броука, М.Танк, А.Звонак, А.Лойка, Г.Бураукiн i iнш. З'явiлiся глыбокiя па зместу творы у драматургii. Сярод iх "Брама неумiручасцi" К.Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А.Макаёнка i iнш. Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму. У рэпертуатры тэатрау з'яуляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю.Семенякi,опера А.Туранкова "Яснае свiтанне",К.Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш.Вялiкую увагу удзялялi ваеннай тэматыцы.На сцэне iшлi спектаклi па п'е сах К.Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзiу з афiш Рускага тэатра iмя А.М.Горкага спектакль "Галоуная стаука" па п'есе К.Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны.На сцэне беларускiх тэатрау iшлi спектаклi па п'есах А.Астроускага, А.Чэхава, У.Шэкспiра.У 1956г. быу адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача.Новым зместам папоунiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтарау прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I.Лучанка, "Абелiск" Д.Смольскага, кантата А.Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш.Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржауная харавая капэла БССР, Дзяржауны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыуся ансамбль "Песняры". Выяуленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яуляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М.Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М.Савiцкi напiсау цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы",прысвеча ных вайне. Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi работы З.Азгура, А.Глебава, В.Цыгаля, А.Селiханава i iнш.