Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист. беларуси(билеты).docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
77.1 Кб
Скачать

5. Утварэнне вкл (першая палова 13-14стст.); розныя падыходы і канцэпцыі.

Прычыны:

1. Небяспека для Заходніх і Паўночна-заходніх земляў, з 13ст. агрэсія нямецкіх феадалаў. Ордэн мечаносцаў пераменаваны ў Ордэн Лівоніі. У пачатку 13ст. быў заснаваны Тэўтонскі ордэн, сталіца – Марыенбург.

1237 г. - Ордэн мечаносцаў і Тэўтонскі аб’ядналіся пад назвай Лівонскага;

2. Паўдневые межы - мангола-татарскае нашэсце да 50-х гг. 13ст. татара-манголы утварылі сваю дзяржаву Арду (тэрыторыя паўднева-заходняй Русі).

1240 г. - пад часовую залежнасць трапілі Турава-Пінскія землі.

Тэндэнцыя для аб’яднання усходніх зямель стала усеагульнай;

3. Для заходніх зямель была другая пагроза ад крыжакоў і татара-манголаў.

Унутра-палітычныя прычыны:

1) 13 ст. час інтэнсіўнага развіцця феадальных адносін;

2) Феадальныя адносіны прыводзілі да класавай барацьбы. Феадалам патрэбны былі сілы для ўмацавання прававога кіравання феадальных адносін, рэгулявання і уніфікацыі феадальнага прыгнету, каб спыніць перабегі сялян ад аднаго да другога;

3) Літва адставала ў сваім палітычным і эканамічным развіцці. Насельніцтва жыло рода-племянным ладам, але старажытная Літва мела моцную дзяржаўнасць. Племянныя саюзы: жамайты на захадзе, Літва на усходзе. 11-12ст. працэсс станаўлення класавага грамадства.

У першай палове 13ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная дзяржава з моцнай дзяржаўнай уладай на чале з Міндоўгам (1240-1263).

На пач. 13ст. адбываецца ў Літве палітычнае адзінтсва Русі. Вельмі складаны працэсс цягнуўся больш за стагоддзе 12-13, аб’яднанне было 3 шляхамі:

1)пры дапамозе ваеннай сілы;

2) шляхам дынастычных шлюбаў;

3) на аснове пагадненняў паміж літоуцамі і рускімі.

Існуюць тры найбольш акрэсленыя канцэпцыі працэсу ўтварэння ВКЛ. Першая з іх умоўна называецца традыцыйнай (“літоўскай”) канцэпцыяй. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што літоўскія князі заваявалі беларускія землі, падпарадкавалі іх сабе, скарыстаўшыся аслабленнем Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем. І толькі вялікі рускі народ у другой палове XVIII ст. вызваліў беларусаў з-пад ярма чужынцаў. Другой з’яўляецца так званая новая (“беларуская”) канцэпцыя, найбольш поўна абгрунтаваная М. Ермаловічам у кнізе “Па слядах аднаго міфа” (1989). Ён пісаў, што гістарычныя крыніцы не падцвярджаюць літоўскага заваявання беларускіх зямель, а наадварот, сведчаць аб заваяванні сучасных літоўскіх зямель Новагародскім княствам. На думку М. Ермаловіча, значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння ВКЛ з’яўляецца атаясамліванне сучаснай тэрыторыі Літвы з летапіснай Літвой, якая, як даказваў М. Ермаловіч, знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паміж Мінскам і Новагародкам і паміж Слонімам і Маладзечна. Такім чынам, з пункту гледжання прыхільнікаў новай канцэпцыі, ВКЛ склалася перш за ўсё як беларуская дзяржава. Трэцяя “цэнтрысцкая” канцэпцыя імкнецца пераадолець крайнасці іншых канцэпцый. Яе прыхільнікі сцвярджаюць, што ВКЛ на розных этапах свайго існавання было дзяржавай, у якой дамінавалі розныя этнічныя прыярытэты. Працяглы час (сярэдзіна ХІІІ-сярэдзіна ХV стст.) яно было літоўска-беларускай дзяржавай, у якой літоўскае палітычнае лідэрства ўраўнаважвалася беларускай палітычнай арганізацыяй.