Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ист. беларуси(билеты).docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
77.1 Кб
Скачать

18. Узнікненне беларускай дзяржаўнасці ў пачатку 20ст. Дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у складзе ссср.

У канцы 1920га-пачатку 1921 г. рэспубліка знаходзіцца ў цяжкім эканамічным і палітычным становішчы. Гэта было абумоўлена тым, што ў другой палове 1920-га г. на тэрыторыі БССР былі нацыяналізаваны фактычна ўсе прамысловыя прадпрыемствы, з якіх дзейнічала менш за палову. Рабочыя пакідалі галодны горад і імкнуліся ўладкавацца ў вёсцы, дзе і так была празмернасць рабочых рук. Сельскае насельніцтва таксама гаравала. Пры правядзенні харчразверсткі харчовыя атрады забіралі нават тое зерне, якое сяляне пакідалі на пасеў. Характэрнай з'явай стаў бандытызм. Савецкія ўлады вымушаны былі да 1922 г. уключна захоўваць на тэрыторыі БССР надзвычайнае становішча. Ўвосень 1921 г. праект «аўтанамізацыі» атрымаў адмоўную адзнаку кіраўніка савецкага ўрада У. І. Леніна. Ідэя раўнапраўнага саюза ўсіх савецкіх рэспублік не выпадкова атрымала станоўчы водгук у Беларусі. На шматлікіх канферэнцыях і сходах падкрэслівалася неабходнасць аб'яднання савецкіх рэспублік, але пры захаванні ўплыву кожнай з іх на справы усяго Саюза. На IV з'ездзе Саветаў БССР 14-18 снежня 1922 г. у Мінску прапанова аб стварэнні Саюза была падтрымана. 30 снежня гэтага ж 1922 г па ўзгадненні дэлегацый з'ездаў Саветаў РСФСР, УССР, БССР і Закаўказскай Федэрацыі пачаў сваю працу I з'езд Саветаў СССР. Былі падпісаныя зацверджаныя прадстаўнікамі рэспублік праекты Дэкларацыі. Ад імя Беларускай ССР дакументы падпісалі 25 чалавек, прадстаўнікі сямі нацыянальнасцяў, якія жылі ў рэспубліцы (беларусы, яўрэі, латышы, рускія, палякі, украінцы і літоўцы). Ўваходжанне БССР у склад СССР апраўдала надзеі на пашырэнне тэрыторыі рэспублікі, штучна абмежаванай шасцю паветамі былой Мінскай губерні. Яшчэ з верасня-лістапада 1921 урад БССР ставіла пытанне аб гэтым перад Саветам Працы і Абароны РСФСР. Нарэшце, у сакавіку 1924 г., напярэдадні гадавіны абвяшчэння БНР, пасля падрыхтоўчай работы была прынята пастанова Усесаюзнага ЦВК аб вяртанні Беларускай рэспубліцы 15 паветаў і асобных валасцей Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у два разы.

Такім чынам, усходнебеларускія землі былі далучаны да Савецкай Беларусі. Заходнебеларускія землі працягвалі заставацца ў складзе Польшчы. Працэс фарміравання БССР у межах пражывання беларускага этнасу яшчэ не закончыўся.

19. Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі. Палітыка беларусізацыі 1920-ых гадоў.

Разбурэнні, беспрацоўе, неабдуманае ўсеагульнае адзяржаўленне сродкаў вытворчасці, харчразвёрстка выклікалі незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Прычынай цяжкага эканамічнага і палітычнага крызісу на рубяжы 1920–1921 гг. было разбалансаванне палітычных і эканамічных інтарэсаў. З’явілася новая эканамічная палітыка, распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г. Сутнасць нэпа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады. Галоўнай мэтай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам. Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу пры ўмове, што члены сям’і наймальніка таксама працуюць. У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, кааператыўны і дзяржаўны. Дзяржбанк ў канцы 1922 г. выпусціў новыя грашовыя знакі – чырвонцы. Былі адменены ўсе абмежаванні на сумы ўкладаў, якія маглі захоўваць грамадзяне і арганізацыі ў ашчадных банках. Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія прыватныя і кааператыўныя прадпрыемствы. Дазвалялася арэнда прамысловых прадпрыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій. Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысловасцю. Узнаўлялася грашовая аплата працы. Заняпаўшая ў гады вайны і рэвалюцыйных пераўтварэнняў эканоміка Беларусі з пераходам да нэпа пачала адраджацца. Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку няправільнай цэнавай палітыкі дзяржавы, вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў. Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш. Крызіс збыту абвастрыў фінансавую праблему. У ходзе пераадолення крызісу прымаліся меры па зніжэнні сабекошту прамысловай прадукцыі, цэн на тавары, скарачэнні накладных расходаў, удасканальвалася дзейнасць кіруючага апарату і інш. У выніку павысілася рэнтабельнасць прадпрыемстваў, узніклі ўмовы для зніжэння цэн на прамысловыя тавары. Хуткаму аднаўленню прамысловай вытворчасці садзейнічала не толькі новая эканамічная палітыка, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы. Правядзенне ў жыццё новай эканамічнай палітыкі дазволіла ў кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку. Доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі зменшылася. У тых умовах выцясненне прыватніка было адной з памылак у справе кіраўніцтва эканомікай краіны.

Разглядаючы перадумовы палiтыкi беларусiзацыi, неабходна мець на ўвазе асаблiвасцi нацыянальных адносiн на Беларусi на пачатку 20-х гадоў.

Па-першае, iшоў працэс тэрытарэяльнага самавызначэння беларускага народа, беларускай нацыi. (У 1924 г. адбылося вяртанне, перадача БССР 16 паветаў i ў 1926 г. -- 2-х паветаў).

Па-другое, паводле перапiсу 1926 г. беларусы складалi 80,6 %, яўрэi - 8,2 %, рускiя - 7,7 %, палякi - 2 %, украiнцы - 0,7 %, латышы - 0,3 %, лiтоўцы, немцы i татары - па 0,1 % (шматнацыянальныя меншасцi складалi амаль пятую частку насельнiцтва).

Па-трэцяе, палiтыка беларускага адраджэння ва ўмовах савецкай улады пачала ўжыццяўляцца раней афiцыйна абвешчанай беларусiзацыi перш за ўсе намаганнямi дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху.

Намаганнямi вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння закладвалiся асновы нацыянальнай палiтыкi, якая пазней была аформлена як дзяржаўная палiтыка беларусiзацыi.

З сярэдзiны 1923 г. да сярэдзiны 1924 г. працыс беларусiзацыi прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палiтычная i iдэалагiчная падрыхтоўка.

Лета 1924 г. i прыкладна да 1928 г. - час актыўнай практычнай рэалiзацыi вызначаных напрамкаў дзейнасцi ў палiтыкi беларусiзацыi.

1) Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926-1929 гг. пасля таго, як адбылося вяртанне БССР значнай часткi этнiчна беларускiх зямель. У складзе БССР губернi, паветы, вобласцi былi лiквiдаваны i замест iх утвораны акругi, раены i сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып.

2) Адным за напрамкаў нацыянальнай палiтыкi з`яўлялася беларусiзацыя дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнiкамi беларускай мовы i перавод на яе справаводства.

3) У ходзе беларусiзацыi вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кiруючыя пасады прадстаўнiкоў карэннага (не толькi беларускага) насельнiцтва.

4) Палiтыка беларусiзацыi закранула i войска. У 1923-1925 гг. праводзiлася ваенная рэформа.

5) Важны напрамак беларусiзацыi - нацыянальна-культурнае будаўнiцтва. Значныя змены адбылiся ў агульнаадукацыйнай школе: калi ў 1921 г. беларускiя школы складалi 21,5 % ад агульнага лiку школ на беларусi, то ў 1931 г. - 83,5 %.

У 1930 г. 76,6 % студэнтаў вышэйшай школы рэспублiкi былi беларусамi, выкладанне больш за 80 % вучэбных дысцыплiн вялося на беларускай мове.

6) У беларускай акадэмii навук працавалi нацыянальныя сектары - яўрэйскi, польскi, латышскi, а таксама камiсiя па вывучэннi Заходняй Беларусi, сектар масавай работы i краязнаўства. Сярод навуковых супрацоўнiкаў акадэмii ў пачатку 30-х гадоў колькасць беларусаў складала 45 %.

7) У 1924 г. заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусi.

8) Значных поспехаў у гады правядзення палiтыкi беларусiзацыi дасягнулi беларуская лiтаратура, нацыянальны беларускi тэатр, музыка, жывапiс.