Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

18.Археалагічныя культуры плямён парыяда мезаліта на тэрыторыі Беларусі

У перыяд мезаліту працягвалі існаваць плямены грэсскай культуры (у Падняпроў‘і);

- у Падняпроў‘і і ва Усходнім Палессі жілі плямены днепра

-дзяснінскай (сожскай) культуры;

- на поўначы Беларусі у мезаліце былі плямены кундскай культуры;- захад Беларусі засялялі плямены нѐманскай культуры;

- на поўдні Беларусі археолагі знаходзяць помнікі плямен кудлаеўскай, яніславіцкай культур.

Назвы культур даны сучаснымі археалагамі, як правіла, ў залежнасці ад тэрыторыі, ці па назвах насельных пунктаў, дзе былі адкрыты стаянкі, пасельшчы з тыповымі для іншых рысамі матэрыяльнай культуры – спосабамі апрацоўкі камню, асаблівасцямі вырабу прылад працы, іх упрыгожванняў і г.д.

19 Насельніцтва Беларусі ў позднім каменным веку (неаліце)

Неаліт – (новы каменны век) – апошні (поздні) перыяд каменнага веку. На тэрыторыи Беларуси пачаўся з канца 5-га тысячагоддзя да н.э. і скончыўся 2000 – 1800 гады да н.э. Прыроднае ассяродзе: Кліматычныя умовы на працягу неаліту не былі аднолькавым. Ранненеалітычны перыяд характэрызаваўся вельмі кліматычным оптымом, калі сэрэднегадавая тэмпература была на 1,5 – 2 градуса вышэй за сучасную. У подненеалітычны час назіралася некаторое паніжэнне тэмпературы ассородзя, клімат быў блізкі да сучаснага на тэрыторыі Беларусі. Гэта знаходзіла свае адлюстраванні у распаўсюджанні лясоў, іншага расліннага міру, складзе жывѐльнага ассородзя. У прынцыпе, яно заставалася такім жа, як і у эпоху поздняга мезаліту.

20 Змены ў гаспадарчы жыцці насельніытва ў перыяд неаліта

Яно якасна змянялася на працягу неаліта адбываецца ―неалітычная рэвалюцыя”.

У раннім неаліце праця працягвала дамініраваць прысвойваючая гаспадарка – паляванне, рыбацтва і збіральніцтва. Паляпшалася паляўнічая зброя, росквіту дасягнула рыбная лоўля – выкарыстоўваліся кручкі, гарпуны, грузілы, паплаўкі, сеткі і інш. Прыкментае месца працягвала займаць збіральніцтва (збіралі не толькі зерня, але і лясныя і вадзяныя арэхі, жалуды, карані і іншыя часткі раслін, грыбы, ягады).

Прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на збіральніцтве, паляванні і рыбнай лоўлі, абапіралася на ўдасканаленыя прылады працы і спосабы здабычы прадуктаў. На якасна новы ўзровень узнялася апрацоўка каменю, дрэва, косці, скуры. З'явіліся інструменты для шліхтавання і нават свідравання каменю. Попыт на крэмень абумовіў яго здабычу ровым, шахтавым метадам. Крэменю, што залягалі на паверхні зямлі, было шмат, але ѐн быў высахлы і падыходзіў для вырабу дробных прылад працы. Для вырабу такіх вялікіх рэчаў, як сякеры і цеслы, боль падыходзіла сыравіна, што залягала ў зямноў толшчы. Таму і з‘явілася дабыча крэмню зпачатку ў невялікіх ямах і траншэях, а потым і ў калодзежах і нават шахтах.такім чынам, адбываецца пераход ад пошуку і збіральніцтва крэмню да мэтанакіраванай працы па яго здабычы.

21 З’яўленне вытворчых форм гаспадаркі ў перыяд неаліта

Галоўным здабыткам і прынцыпова новым у гаспадарчых занятках людзей перыяда сярэдняга поздняга неаліта быў пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчых формаў гаспадаркі. Мэтанакіраваная вытворчая дзейнннасць павінна была зменьшыть залежнасць людзей у задавальненні сваіх патрэб ад навакольнага ассяродзя, выпадковасці ў паляўніцтве, рыбнай лоўлі і збіральніцтве. Гісторыкі звязваюць з неалітам узнікненне чатырох формаў такой вытворчай дзейнасці:

1. земляробства, якое узнікла на падставе збіральніцтва

2. жывѐлагадоўля, якое вырасла з паляўніцтва

3. крэмняздабыча, ( а таксама шліфаванне і свідраванне каменных вырабаў;

4. выраб глінянага посуду.

Аднак патрэбна разумець, што з‘яўленне гэтых новых формай дзейнасці чалавека не прывяло да адказу ад ранейшых формай здабычы харчавання. Паляўніцтва, рыбалоўства, збіральніцтва заставаліся як і раней важнай крыніцай задавальнення патрэб чалавека, але гэтыя формы паступова (не адразу) страчвалілі сваѐ першынство, дамініруючае становішча, пераходзілі ў разрад дапаможных заняткаў. Новыя формы вытворчай гаспадаркі з цягам часу даказвалі сваю больш высокую эфектыўнасць ва устойлівым забяспячэнні патрэб людзей.

Зараджэнне земляробства на тэрыторыі Беларусі адносіцца да перыяда паміж 4 і 3-м тысячагоддзямі да н. э.. На паўднѐвым захадзе Беларусі ў плямѐн нѐманскай і днепраданецкіх культур збіральніцтва злакавых раслін абумовіла вынаходніцтва прымітыўнага (матычнага або агароднага) земляробства. Амаль на кожным неалетычным паселішчы поўдня Беларусі знойдзены крамянѐвыя сярпы ( асновы сярпоў былі зроблены з рога або дрэва, у пазы якіх укладваліся крэмянѐвыя лезы), таксама і масіўныя жніўныя нажы. Пад прыдатныя пад пасевы злакавых раслін землі расчышчаліся невялікія кавалмкі зямлі, як правіла, паблізу ад паселішчаў. Для вырубкі лесу выкарыстоўваліся больш масіўныя крэмневыя сякеры са звужаным абушком і пашыраным выпуклым лязом, якія пастаянна удасканальваліся і набывалі падобны на сучасны выгляд. Жывѐлагадоўля зарадзілася і распаўсюджвалася на тэрыторыі Беларусі прыкладна адначасова з земляробствам у сярэднім і позднім неаліце. Археалагічныя раскопкі стаянак таго часу даюць падстапы сцвярджаць, што паступова людзі прыручылі, пачалі разводзіць і гадаваць кароў, свіней, коз і авечак, а таксама коней. Гэта зрабіла забяспячэнне мясам людзей больш трывалым, знаходзілі прыямяненні таксама скура жывѐлы, якая ішла на адзенне, косткі і рогі. Крэмнездабыча. Пашырэнне попыту на прылады працы, якія у неаліце, як і раней, вырабляліся перш з крэменю, абумовіў яго здабычу новым, шахтавым метадам. Крэменю, што залягалі на паверхні зямлі, было шмат, але ѐн быў высахлы і падыходзіў для вырабу дробных прылад працы. Для вырабу такіх вялікіх рэчаў, як сякеры і цеслы, больш падыходзіла сыравіна, што залягала ў зямноў толшчы. Таму і з‘явілася дабыча крэмню зпачатку ў невялікіх ямах і траншэях, а потым і ў калодзежах і нават шахтах. Такім чынам, адбываецца пераход ад пошуку і збіральніцтва крэмню да мэтанакіраванай працы па яго здабычы.

Выраб глінянага посуду. 3 пачаткам вытвараючай і ўдасканаленнем прысвойваючай гаспадарак колькасць прадуктаў харчавання значна павялічылася, што дало магчымасць стварэння запасаў. Патрэба ў іх захаванні прывяла да вырабу з гліны адмысловых ѐмістасцей з іх далейшым абпальваннем у агні. Такім чынам адбылося вынаходніцтва керамікі - першага ў свеце штучнага матэрыялу, які значна палепшыў жыццѐ чалавека. Неалітычны посуд на тэрыторыі Беларусі з‘яўляецца сваеасаблівым адлюстраваннем змен у гаспадарчых занятках, умовах быту, а таксама развіцця культуры і этнічных змен. Менавіта па форме посуду, спосабах яго апрацоўкі, асаблівых рысах упрыгожвання археолагі вызначаюць нават класіфікацыю культур пляменаў, што насялялі тэрыторыю Беларусі. У раннім неаліце пераважалі яйцападобныя гаршкі, з вострым дном, ці прыкругленным. Такая форма была абумоўлена тым, што гаршкі ставілі (утыкалі) у вогнішчы. Краі вянцоў маглі быць простымі ці крыху зведзеныміда сярэдзіны, а таксама злѐгку адагнутымі.У позднім неаліце з‘яўляюцца новыя формы гаршкоў – з‘яўляюццапласкадонныя гаршкі (іх можна было ставіць на роўны под на агнішчы, атаксама на стол і паліцу), з‘яўляюцца гаршкі з выдзеленай шыйкай іалдагнутым вянцом (выкарыстоўваліся для малочных страў і напояў), атаксама выраб місак, амфараў, кубкаў (выкарыстоўваліся для прыему ежы).Усѐ гэта з‘явілася вынікам больш разнастайнага харчавання, з‘яўленнемновых спосабаў прыгатавання ежы, а таксама пранікненнем на нашутэрыторыю іншакультурных людзей, якія прыносілі свае керамічныя традыцыі.

Такім жа значным вынаходніцтвам зрабілася ткацтва, якое дазволіла вырабляць адзенне на цѐплы час года. Чалавек навучыўся з валокнаў дзікарослых раслін рабіць ніткі, якія выкарыстоўваліся для шыцця і ткацтва У канцы неаліту ніткі пачалі рабіць і з воўны свойскай дробнай рагатай жывѐлы – авечак і коз.

Такім чынам, новыя занятки людзей у неаліце, асабліва сярэднім і позднім, сведчылі аб паступовым пераходзе ад прысвойваючай гаспадарк да вытвараючай. Гэты якасна новы этап у гісторыі чалавецтва прынята называць «неалітычнай рэвалюцыяй».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]