- •1 Гісторыя як навука, яе метады і прынцыпы .
- •1/ Агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя, лагічны і інш.);
- •2 Фармацыйны падыходыход да вывучэння гісторыі.
- •3 Цывілізацыйны падыход да вывучэння гісторыі
- •4 .Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі
- •5 Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •1. Першабытнае грамадства (100 тыс. Г. Да н. Э. – іх ст. Н. Э.)
- •2. Феадалізм (іх – 1861г.)
- •4. Сацыялізм (1917 да…)
- •7 Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду.
- •8 . Перыядызацыя ў вывучэнні першабытнага грамадства
- •9 Археалагічная перыядызацыя перыяда першабытнага грамадства
- •12 Перыядызацыя каменнага веку ў гісторыі чалавецтва
- •13 Ранні і сярэдні палеаліт на тэрыторыі Беларусі
- •14 Поздні палеаліт на тэрыторыі Беларусі
- •15 Прылады працы і гаспадарчыя заняткі людзей у познім палеаліце
- •16 Сярэдні каменны век (мезаліт) на тэрыторыі Беларусі
- •17 Гаспадарка і сацыяльныя адносіны ў перыяд мезаліта
- •18.Археалагічныя культуры плямён парыяда мезаліта на тэрыторыі Беларусі
- •19 Насельніцтва Беларусі ў позднім каменным веку (неаліце)
- •20 Змены ў гаспадарчы жыцці насельніытва ў перыяд неаліта
- •21 З’яўленне вытворчых форм гаспадаркі ў перыяд неаліта
- •22 Сацыяльныя адносіны насельніцтва Беларусі перыяда неаліта
- •23 Культуры плямён насельніцта Беларусі перыяда неаліта
- •24 . Характарыстыка бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі
- •26. Гаспадарчае жыццё насельніцтва Беларусі перыяда бронзавага веку.
- •27 Этнічны склад насельніцтва Беларусі перыяду бронзавага веку
- •28 .Агульная характарыстыка жалезнага века на тэрыторыі Беларусі.
- •30 Вытворчыя формы гаспадаркаі ў перыяд жалезным веку.
- •31 Прысвойваючыя формы гаспадаркі насельніцтва Беларусі жалезнага веку
- •33 Побыт, абмен і гандаль насельніцтва Беларусі ў перыяда жалезнага веку
- •34 Змены ў сацыяльных адносінах у перыяд жалезнага веку
- •35 Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку
- •8. Старажытнасці заходніх балтаў ( 5 ст да н.Э. – 8 ст. Н.Э.)
- •37 Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі перыяда ранняга сярэднявечча
- •38 Этнічная змены насельніцтва Беларусі ў перыяд Вялікага перасялення народаў
- •41 Славянскія плямёны крывічоў на тэрыторыі Беларусі
- •42 Плямёны дрыгавічоў і радзімічаў на тэрыторыі Беларусі
- •43 Навуковыя канцэпцыі паходжання беларусаў
- •44 Тэорыя паходжання тэрміна Белая Русь
- •45,48 Полацкае княства ў9-10ст(у12-13ст).
- •46 Полацкае княства ў перыяд Ізяслава, Брачыслава і Ўсяслава Чарадзея
- •47 Тураўскае княства ў 9-10 ст.
- •49Тураўскае княства ў 12-13 ст
- •50. Беларускія землі ва ўмовах пагрозы татара-мангольскай і крыжацкай агрэсіі.
- •51 Сельская гаспадарка насельніцтва Беларусі (9-12 ст.)
- •52,53 Узнікненне гарадоў на тэрыторыі Беларусі у 9-12ст.Рамесная вытворчасць у 9-13ст.
- •54. Гандаль беларускіх зямель перыяду (9-13 ст.)
- •55. Складванне і развіццё феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі (9-13 ст.)
- •57. Веча ў грамадскім жыцці на тэрыторыі Беларусі (9 – 13 ст.)
- •58. З’яўленне і распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях
- •59. Роль і месца царквы ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у перыяд ранняга сярэднявечча
- •60. Манументальнае дойлідста Беларусі (9-13 ст.)
- •61.Манументальны жывапіс і кніжная графіка Беларусі (9-13 ст.)
- •62. Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва Беларусі (9 – 13ст.)
- •63. З’яўленне пісьменства і яго помнікі на тэрыторыі Беларусі перыяда (9 – 13 стст.)
- •64.Народная абрадавая творчасць Беларарусі (9 – 13 стст.)
46 Полацкае княства ў перыяд Ізяслава, Брачыслава і Ўсяслава Чарадзея
Ад шлюбу з Уладзімірам Рагнеда мела 4-х сыноў: Яраслава (князь наўгародскі, а потым і кіеўскі князь Яраслаў Мудры), Ізяслава (які стаў полацкім князем), Мсціслава ( у далейшым стаў чарнігаўскім князем), Усеслава –( князь уладзіміра-валынскі) і двух дачок. Пасля неудалага замаха Рагнеды на жыццѐ Уладзіміра (з мэтай помсты за забойства бацькі, братоў і гвалтоўны шлюб), яна з другім па старшынству сынам – Ізяславам, (які уступіўся за маці і даў бацьке расправіцца з ѐй пасля неудалага замаху) была саслана на пасяленне ў крэпасць пад Мінскам, якая пазней сталя вядома як г. Ізяслаўль ( сучасны Заслаўль). Усе гэтыя перапетыі палітычнага і асабстага жыцця і сталі асновай ―Падання пра Рагнеду”, якое вядома з ―Летапісу мінулых гадоў‖. Сасланы Ізяслаў тым не меньш ужо ў 984 (988 па некаторых крыніцах) годзе атрымаў у княжэнне Полацкую землю, стаў новым Полацкім князем. Ізяслаў паклаў пачатак новай полацкай княжэцкай дынастыі.
Паколькі Ізяслаў па матчынай лініі з‘яўляўся унукам Рагвалода, ѐн быў прадстаўніком мясцоваў княжацкай дынастыі, а бацькоўскай лініі ен быў прадстаўніком дынасцыі Рюрікавічаў, што давала яму права прэтэндаваць на уладу ў Кіеўскай дзяржаве. Па самых сціплых звестках да дынастыі Ізяслаўвавічаў адносяцца каля 10-ці у далейшым князѐў Полацкага, Тураўскаг і іншых княстваў. Памѐр князь Ізяслау ў 1001 годзе.
Пасля яго засталося два сына: Усяслаў (старэйшы, памѐр неўзабаве пасля бацькі, ў 1003 годзе ) і Брачыслаў, які застаўся адзіным нашчадкам княжэцкай дынасцыі ў Полацку.
Новы – чацвѐрты перыяд у гісторыі Полацкага княства – перыяд першай паловы ХІ стагоддзя, час княжэння Брачыслава Ізяслававіча – 1003 – 1044 гады. Пры ім складваецца другая полацкая дзяржава, росквіт якоў прыпадае на сярэдзіну – другую па ХІ стагоддзя.
У часы Брачыслава пашыраецца тэрыторыя Полацкай зямлі, у першаю чаргу на захад і поўнач. Паустаюць навыя гарады, у тым ліку і Брачыслаўль ( названы у гонар князя – сучасны Браслаў), і гарады сярэднім рэчашчы Дзвіны – Кукенойс і Герціка (зараз на тэрыторыі Латвіі), што дае магчымасць кантраляваць гандлѐвы шлях да Балтыйскага мора, збіраць даніну з балтыйскіх плямѐн. Усклад Полацкага княства былі ўключаны Віцебск і
Усвяты, дзе праходзілі валокі гандлѐвага шляху. Разам з тым, на перыяд княжэння Брачыслава прыпадае зніжэнне знешнепалітычнай актыўнасці Полацкага княства. Полацкае княства амаль не ваявала з сваімі суседзямі. Вядома толькі, што у 1021 годзе Брачыслаў нападае на Ноўгарад і захоплівае яго. Але неўзабаве была заключана мірная дамова паміж братамі – полацкім Брачыславам і наўгародскім Яраславам. Пяты перыяд у гісторыі Полацкага княства звязаны з княжэннем сына Брачыслава – Усяслава Брачыславіча (Усяслава Чарадзея), ахоплівае перыяд 1044 – 1101 гадоў. У першы перыяд сваяго княжэння, прыкладна да сярэдзіны 60-х гадоў ХІ-га стагоддзя, Усяслаў Чарадзей з‘яўляўся прадаўжальнікам палітыкі свайго бацькі на ўмацаванне сваѐй дзяржавы. Узмацняецца улада Полацкага княства на тэрыторыі ніжняга Падзвіння, у склад Полацкай зямлі было уключана Менскае княства, а таксама Орша і Капысь. Значна растуць плошчы гарадоў, у іх хутка равіваюцца рамяство і гандаль. У самім Полацку, насельніцтва якога ўзрасло да 10-15 тысяч чалавек, пачалося будаўніцтва Сафійскага сабора, які адлюстроўваў моц і незалежнасць Полацкай дзяржавы.
Але у 1065 годзе адбываецца паварот у знешняй палітыцы Полацкага княства ад мірнага суіснавання да ваенных супярэчнасцяў. У гэтый год адбыўся ваенны паход Усяслава Чарадзея на Пскоў. Такім чынам, аднаўляецца ваенная барацьба з Ноўгарадам, а потым і Кіевам. У ходзе гэтай барацьбы былі як перамогі, так і паражэнні. Складаным і няпростым быў і лѐс самаго Усяслава Чарадзея.
Ім быў арганізаваны шэраг паспяховых паходаў на суседнія землі. У перыяд з 1065 па 1078 год адбываюцца бітвы: за Пскоў (захоплены ў 1065 г.), Ноўгарад (у 1066 г. быў захоплены, разрабаваны і падпалены), Менск, Смаленск. ( у 1078 годзе захапіў і спаліў яго). Супраць ваяўнічай актыўнасці Полацкага князі выступілі аб‘яднаныя сілы, якія склаліся з войскаў кіеўскага, чарнігаўскага і пераяслаўскага князеў Яраславічаў. Імі ў лютым 1066 годзе быў захоплены, разрабаваны і знішчаны Менск. У сакавіку 1067 года (3 сакавіка) адбылася жорсткая бітва на р. Нямізе, дзе перамога была на баку антыполацкай кааліцыі, але частка войска Усяслава і ѐн сам ацалелі. У 1067 годзе Усяслаў Чарадзей і двое яго сыноў самі апынуліся ў палоне у кіеўскага князя і больш за год правялі у зняволенні. Але ужо ў верасні 1068 года ѐн сам становіцца кіеўскім князем, аднак у хуткім часе вяртаецца да сябе ў Полацк. У перыяд з 1069 па 1071 год Усяслаў нават не з’яўляўся полацкім князем. Фактычна на некалькі год, на непрацяглы перыяд з 1067 па 1071 год,
Полацкае княства губляе сваю незалежнасць. З 1071 года адбываецца аднаўленне у Полацку княжэння Усяслава Чарадзея. Яшчэ некалькі год працягваліся яго напружанныя адносіны з суседзямі, з паўднѐва рускімі князямі. У 1978 годзе Усяслаў Чарадзей захапіў Смаленск. У сваю чаргу ў 1084 годзе ягоныя праціўнікі зноў захапілі і знішчылі Менск.
Перыяд полацкага княства, звязаны з дзейнасцю Усяслава Чарадзея, скончыўся з яго смерцю ў 1101-м годзе. Некаторыя даследчыкі называюцьяго аднім з выдатнейшых палітычных дзеячаў старажытнай Беларусі. З гэтым нельга цалкам пагадзіцца. Усяслаў Чарадзей быў тыповым прадстаўніком дзяржаўнага, палітычнага і ваеннага дзеяча свайго часу. З 57-мі гадоў княжэння каля 15 – 20 год Полацкім княствам вяліся актыўныя ваенныя дзеянні, яно само не пазбегла разбуральных спусташэнняў гарадоў і тэрыторый з боку суседніх княстваў. Полацкае князства не набыло значных новых тэрыторый, але і не
страціла сваѐй палітычнай незалежнасці. Полацкая зямля заставалася цэластнай дзяржавай з адзіным цэнтрам у Полацку, адыгрывала важную ролю ў палітычным жыцці ўсходніх славян.
