Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

61.Манументальны жывапіс і кніжная графіка Беларусі (9-13 ст.)

Храмавае будаўніцтва выклікала з‘яўленне новага віда мастацтва, якога да таго не было – манументальнага жывапісу. Сцены кожнай святыні абавязкова ўпрыгожваліся рознымі відамі мастацтва. Шырокае распўсюджанне атрымалі фрэскі. Фрэска – тэхніка манументальнага жывапісу, калі размалёўка ажыццяўлялася па свежым сырым тынку, які пры высыханні ўтварае вельмі тонку празрыстаю плёнку, што замацоўвае фарбы і робіць фрэску далгавечнай. Такая тэхніка зарадзіласчя яшчэ ў 2-м тысячагоддзі да н.э. у антычным і візантыйскім мастацтве, гэтыя прыѐмы асвоівалі і ўсходнеславянскія мастакі, ў тым ліку і на беларускіх землях.

На Беларусі найбольш старажытныя фрэскі захаваліся ў інтэрьеры Сафійскага сабора і Спаса-Ефрасінненскай царквы ў Полацку. Фрэскамі былі аздоблены інтэрь‘еры царквы Бельчыцкага манастыра ў Полацку, Благавешчанскай царквы Віцебску, Барысаглабскай царквы ў Гродне. Роспіс храмаў складаўся з выяў святых і пакутнікаў, у тым ліку і князёў, якія кананізаваліся (уводзіліся ў лік святых, напрыклад святыя у полацкім храме Барыс, Глеб напісаны, відавочна, з выяў адпаведных князѐў). Абавязкова ствараліся фрэскі тэматычных кампазіцый, якія адлюстроўвалі важнейшыя біблейскія сюжэты. Ужываліся таксама фрэскі ў выглядзе арнаментальных роспісаў, у тым ліку не толькі сіметрычнага, але і асіметрычнага арнаменту.

Узнікла і развівалася і такая галіна жывапіснага мастацтва, як кніжная графіка. Тагачасныя рукапісныя кнігі – толькі крыніца ведаў, але і твор мастацтва каліграфіі, жывапісу, залатарства. Жывапіснае аздабленне старажытных рукапісаў выяўлялася ў афармленні аніцыялаў, заставак і канцовак тэксту, а таксама ў мініяцюрах. Ілюмінаыя (мастацкае афармленне) кніг уключала таксама аргаменты з геаметрычных, раслінных і тэраталагічных элементаў. Помнікамі кніжнай графікі ХІ - ХІІ стагоддзяў на Беларусі служаць Тураўскае, Аршанскае і Мсціслаўскае евангеллі, Служэбнік Варлаама Хутынскага. На думку мастацтваведаў, кніжная графіка развівалася у рэчышчы візантыйскага мастацтва з раманскім уплывам .

62. Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва Беларусі (9 – 13ст.)

Дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў сярэднявеччы таксама атрымала сваё далейшае развіццё, ў тым ліку і пад значным уплывам хрысціянства. Мастацкія рамёствы забяспечвалі патрэбы як знаці, так і больш шырокіх слаёў грамадства ў дэкаратыўных рэчах для асабістага ўпрыгожвання, а таксама ўпрыгожвання адзення, жытла, ў масавых рэчах культавага (царкоўнага) прызначэння.

Паступова складваецца пэўны слой людзей, якія спецыялізаваліся у гэтай сферы вытворчасці – мастакі-рамеснікі, майстры-ювеліры, залатары і інш. Адбываецца іх дыференцыяцыя.

Самыя прывілеяваныя з іх працавалі ў княжацкіх майстэрнях, якія абслугоўвалі дзяржаўную эліту і царкву. Тут вырабляліся ўпрыгожванні з золата, срэбра, іншых каштоўных металаў і камянёў. Найкаштоўнейшы твор і узор узроўня прыкладнога мастацтва Беларусі таго перыяда – крыж Ефрасінні Полацкай. Зроблены ён у Полацку ў 1161 годзе майстрам-залатаром Лазарам Богшам. Драўляная аснова (51 см. даўжыней) пакрыта срэбранамі і залатымі пласцінкамі, упрыгожванні зроблены з каляровых эмаляў, а таксама з 8-мі вялікіх і 8-мі маленькіх каштоўных камянѐў, па перыметру яго ахоплівала нізка перлаў. (Крыж у арыгіналі страчаны, але адноўлена яго выява.)

Акрамя Полацку, майстры – ювеліры ўжо у Х ст. працавалі ў Віцебску, Лукомлі, Заслаўі, Клецку, а ў ХП стагоддзі – практычна ва ўсіх гарадах і ўмацаваных паселішчах. Значная частка майстроў працавала на задавальненне патрэб гарадскога насельніцтва ва ўпрыгожваннях (кольцы, гріўны, пацѐркі, прывескі, бранзалеты) і прадметах хрысціянскага культу (крыжы, абразкі, нацельныя крыжыкі). Вырабляліся яны, як правіла з больш даступных металаў – бронзы, свінца, іншых каляровых металаў. Для вырабу прадметаў дробнай пластыкі выкарыстоўваліся таксама дэкаратыўная кераміка, косць і камень. Вядомы каменныя абразкі святых, зробленыя кастарэзамі прадметы хрысцянскага культу, а таксама знойдзеныя самых розных гарадах старажытнай Беларусі касцяныя шахматныя фігуркі мясцовага вырабу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]