Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

14 Поздні палеаліт на тэрыторыі Беларусі

Прыкладна да 40-35 тысячагоддзяў таму пачынаецца поздні, ці верхні палеаліту. На змену неандартальцу прыйшоў чалавек сучаснага фізічнага тыпу - краманьенец, або «чалавек разумны».

Маюцца больш несумненныя сведчанні, што краманьѐнцы працяглы час, падчас пацяпленняў у перыяд паазерскага ледавікой эпохі, засялялі паўднѐвы усход Беларусі. Сведчаннеі таму з‘яўляюцца адкрытыя беларускімі археолагамі рэшкі пасельшчаў – стаянак людзей таго часу. Самые старажытнае паселішча краманьѐнцаў на Беларусі адкрыта каля вѐскі Юравічы Калінкавіцкага раѐна, на р. Прыпяці (датавана каля 26 тыс. гадоў таму) ). Да краманьѐнцаў археолагі адносяць і найбольш даследаванную і вядомую стаянку каля вѐскі Падлужжа (Чачэрскі раѐн) на р. Сожы. У навуцы яна атрымала назву Бердыжская стаянка, якае датуецца часам каля 23 тыс. гадоў да н.э.. Прыкладна да таго перыяду адносяцца і стаянкі Берасценава (Аршанскі раѐн) і каля в. Лудчыцы (Быхаўскі раѐн)

15 Прылады працы і гаспадарчыя заняткі людзей у познім палеаліце

Прылады працы з крэменю гэтага перыяда вызначаліся большай дасканаласцю, а ў ліку іншых матэрыялаў з'явіліся косць і рог. Сярод знаходак - рэшткі каркасаў жытла, крамянѐвыя востраканечнікі, нажы розных тыпаў, кінжалы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп'яў і інш. З‘яўляюцца і сякерападобныя інструменты. Асобныя касцяныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шасцікутнікаў і зігзагападобных рысак. У сацыяльных адносінах адбываецца пераход ад першабытнай абшчыны да радавога ладу. Паляванне на буйных жывѐл – мамантаў, насарога, мядведзѐў, зубраў, а таксама пражыванне ў прыледавіковых ўмовах патрабавалі сумесных дзеянняў шматлікой колькасці людзей. Таму асноўнай сацыяльна-гаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з'яўляўся калектыў родзічаў, які атрымаў у навуцы вызначэнне “радавая абшчына”. Яна складаўся з некалькіх радоў, размешчаных на асобных стаянках. Маѐмасць, тэрыторыя для палявання, збіральніцтва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму роду. Пры гэтым жанчына мела асаблівы статус: менавіта па яе лініі вялася роднасць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараняліся (экзагамія). 3 гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць пару ў іншай родавай абшчыне. Насельніцтва таго часу не было шматлікім. Семьі, якія жылі у асобным жытле, збудаваным з жэрдак і касцѐў, пакрытых карой ці скурамі, налічвалі 5 – 7 чалавек. Некалькі такіх семьяў складалі абшчыну колькасцю ад 25 да 50 чалавек.

Гаспадарчыя заняткі людзей гэтага перыяда засталіся ранейшымі – паляванне, збіральніцтва, лоўля рыбы. 15 тысячагоддзяў таму апошні ледавік пачаў адступаць на поўнач, а праз 1 тыс. гадоў ледавіковая эпоха скончылася. 10 тьіс. гадоў таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынентальны клімат, флора і фаўна. Пачаўся перыяд фінальнага палеаліту. Ранейшыя аб'екты палявання - мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поўнач. З'яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азѐр, балот, а разам з імі прадуктаў палявання, збіральніцтва і рыбалоўства значна павялічылася. У першабытных людзей значна павялічылася магчымасць для засваення новых зямель. Паўсюдна тэрыторыя Беларусі стала засяляцца людзьмі. Пачынаючы з эпохі фінальнага палеліта (14 – 10 тыс. гадаў назад) можна казаць аб пастаянныі мэтанакіраваным засяленні тэрыторыі Беларусі рознымі племенамі паляўнічых на паўночнага аленя. Менавіта паляванне на паўночнага аленя прывяло да з‘яўлення новай прылады, больш эфектыўнай зброі – лука і стрэл. Насельніцтва фінальнапалеатычнага часу на тэрыторыі Беларусі складалася з розных прышлых плямен, таму і адносілася да розных культурных супольнасцяў. Археолагі вызначаюць шэраг археалагічных культур:

- грэсская культура ( правабярэжжы Дняпра, у Падняпроў‘і);

- свідэрская культура (паўднѐвы захад і захад Беларусі, у верхняў Прыпяці, на сярэднім і ніжнім Панямонні);

- лінгбійская культура і

- арэнсбурская культура на захадзе Беларусі.

Кожная з іх мела свае асаблівасці у формах наканечнікаў копій і стрэл, разнастайных нажоў, разцоў, скрабкоў, іншага крамяневага інвентару. Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, назапашванне ведаў аб навакольным асяроддзі фармавалі адпаведны светапогляд. З‘яўляюцца і першыя вераванні людзей, якія былі цесна звязаны з іх штодзенным побытам. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых прыродных з'яў, а таксама фізіялагічных працэсаў (сон, дыханне, смерць) трансфармаваліся ў рэлігійныя ўяўленні: веру ў існаванне душы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прадметаў (фетышызм), звышнатуральную значнасць для роду той ці іншай жывѐлы ці расліны (татэмізм). Язычники. Каб задаволіць душы продкаў, а паляванне або лоўлю рыбы зрабіць удалымі, людзі здзяйснялі пэўныя магічныя абрады. 3 цягам часу функцыя іх арганізатара засяродзілася ў руках аднаго з суродзічаў - мага (вешчуна, калдуна і г. д.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]