Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

12 Перыядызацыя каменнага веку ў гісторыі чалавецтва

Самы старажытны перыяд у гісторыі чалавецтва – каменны век. Ён пачаўся каля 2 –х млн. гадоў назад, калі чалавек выдзеліўся з жывотнага свету , і завершыўся каля 8 – 4 тыс гадоў назад са з‘яўленнем металічных вырабаў.

Каменны век – найбольш працяглы па часу. На тэрыторыі Беларусі на яго прыпадае некалькі

перыядаў ледавіковага пахаладання а таксама з‘яўленны прыдатных для пражывання жывѐлы і людзей перыядаў пацяпленняў.

Галоўнай вызначальнай рысай гэтага перяда з‘яўляецца вырабы чалавекам прылад працы з каменю.

Гэта быў першы прыродны матэрыял, які чалавек навучыўся апрацоўваць і выкарыстоўваць у сваіх разнастайных мэтах. Разам з тым, на працягу часу старажытны чалавек пастаянна ўдасканальваў тэхніку апрацоўкі камню, узнікаюць новыя заняткі людзей, пашыраўся дыапазон выкарыстання прылад працы, з‘яўляюцца новыя асаблівасці у сацыяльнай арганізацыі першабытнага грамадства, назіраліся адметнасці і ў іншых праявах матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Навукоўцы падзяляюць каменны век на наступныя перыяды:

1. Палеаліт ( з грэч. мовы: палеа старажытны, літас – камень) старажытны каменны век. Ён мае агульныя межы ад 3 млн. гадоў да н.э да 10 тысячагаддзя да н.э. У сваю чаргу палеаліт падзяляют на:

- ранні (ніжні) палеаліт Ніжні (ранні) палеаліт (3 – 2,5 млн. – 100 тыс. г.). У гэты час назіраецца біялагічная эвалюцыя чалавека.

- сярэдні палеаліт ( т.зв. эпоха мусцье, ці мустьерская эпоха па агульнаеўрапейскай перыядызацыі), на тэррыторыі Беларусі ѐн адпавядае ранняму, ці ніжнему пелеаліту, датуецца перыядам ад 100 тыс гадоў да 40 – 35 тысячы гадоў да н.э.

- поздні (верхні) палеаліт ( т.зв. фінальны) датуецца на тэрыторыі Беларусі ад 40 тыс. гадоў да 10 – 9 тыс. да н.э.

2. Мезаліт ( меза – сярэдні) сярэдні каменны век датуецца на Беларусі 9 – 5 тыс. да н.э. У сваю чаргу мезаліт частка даследчыкаў падзяляюць таксама на ранні, сэрэдні і поздні.

3. Неаліт (неа – новы) новы каменны век, заключны этап каменнага веку. На Беларусі – перыяд 5 – 3 тысячагоддзяў да н.э. У межах названага часу ў навуковых даследаваннях сустракаюцца вызначэнні таксама ранняга, сэрэдняга і поздняга неаліту.

13 Ранні і сярэдні палеаліт на тэрыторыі Беларусі

Перыяд да 100 тысяч гадоў да н.э. быў часам , калі ледавікі перыядачна пакрываалі усю тэрыторыю Беларусі. Прыдатнымі для жыцця расліннага і жывельнага свету былі толькі асобныя перыяды пацяпленняў.

Каля Жытоміра (на Валыні), недалека ад тэрыторыі Беларусі, знойдзены прылады працы найстаражытнага чалавека. У Віцебскай вобласці знойдзены рэшткі паўднѐвага слана. Гэта характарызуе сабой фаўністычны комплекс, што звычайна суправаджаецца знаходкамі прылад працы ашэльскай эпохі раняга палеаліта. Але ледавікі знішчылі рэшткі чалавечай культуры таго часу.

Сярэдні палеаліт.

Больш верагодныя сведчанні аб першапачатковым засяленні паўднѐва- усходняй часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі маюць дачыненне толькі да сярэдняга палеаліта ( ці мусцьерскай эпохі), які пачынаецца ад 100 тыс. гадоў да н.э.

У той час у Еўропе з‘явіліся і панавалі палеаантрапы – неандартальцы. Аб пранікненні людзей таго тіпу на тэрыторыю Беларусі сведчаць знойдзеныя археолагамі каменныя, зробленыя з крэмня прылады працы на левым беразе Дняпр , каля вѐсак Абідавічы (Быхаўскага раѐна) – знайдзена скрэбла Свяцілавічы (Веткаўскага раѐна) – востраканечнік Клеявічы (Касцюковічскі раѐн) Падлужжа (Чачэрскі раѐн) (у навуцы атрымала назву Бердыжская стаянка) – скрэбла, нож. Беларускія археолагі выказваюць думку, што гэтыя знаходкі можна аднесці да мусцьерскай эпохі., датуюцца яны прыкладна 40 – 30 тысячагоддзямі да н.э.

Калі гэта так, то неандарталец прадстаўляў сабой першых насельнікаў Беларусі.

У сацыяльным стане неандартальцы аб'ядноўваліся ў невялікія (ў 20-30 дарослых асоб) групы – т.зв. ―праабшчыны‖ і сумеснымі намаганнямі шукалі харчаванне і бараніліся ад звяроў.

Прылады працы першымі пачалі вырабляць менавіта неандартальцы, за што набылі назву ―чалавек умелы‖. З крэмню рознымі тыпамі апрацоўкі, ў асноўным адколамі, рэтушаваннем выраблялі крамянѐвыя востраканечнікі для дзідаў (коп‘яў) Для разбірання дзічыны – ручныя рубілы, скрэблы, нажы. Для вырабу адзення -скрабкі, шылы, праколкі.

Асноўнымі заняткамі з'яўлялася паляванне і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Палявалі на мамантаў, валасатых насарогаў, аўцабыкоў, аленяў, пясцоў і іншых жывѐл, якія існавалі ў прыледавіковай зоне.

Гаспадарка людзей гэтага перыяда мела прысвойваючы характар – людзі жылі толькі кошт таго, што бралі, атрымлівалі (прысвойвалі) з навакольнага ассяродзя.

Існаванне прысвойваючай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыцця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстац- ца агнѐм, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, будаваць жытло з касцей і рагоў буйных жывѐл, пакрытае скурамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]