Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

7 Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду.

Вывучэнне гісторыі старажытнага грамадства на Беларусі грунтуецца, перш за ўсе, на археалагічных даследаваннях.

Сістэматычныя археалагічныя даследаванні старажытных паселішч людзей на тэрыторыі Беларусі пачаліся толькі у 20-30-я гады ХХ стагоддзя. Яны дазволілі з улікам папярэдніх набыткаў зрабіць спробы больш грунтоўных гістарычных абагульненняў аб першапачатковым засяленні людзьмі тэрыторыі Беларусі.

На падставе даследаванняў стаянак Юравічы і Бердыж на паўднѐвым усходзе Беларусі, праведзенных К. Палікарповічам, была навукова падцверджана думка Е. Раманава аб першапачатковым засяленні Беларусі яшчэ у палеаліце. Да 1941 года у межах тагачаснай БССР былі выяўлены і часткова даследаваны 864 гарадзішчы, больш за 100 неўмацаваных пасяленняў – селішчаў, каля двух десяткаў магільнікаў. На падставе аналізу археалагічных фактаў А. Ляўданскі і інш. Пачалі пераходзіць і да гістарычных абагульненняў, спрабуючы разглядаць не толькі матэрыяльную культуру, але і гаспадарку, сацыяльнае уладкаванне плямен железнага веку. Былі вылучаны тры зоны гарадзішчаў з ррознымі тыпамі керамікі.

У пасляваенны час на падставе інтэнсіўнага развіцця беларускай археалогіі з‘яўляюцца шэраг спецыяльных прац, прысвечаных старажытнаму перыяду у гісторыі Беларусі.

Прыкметнай з‘явай стала апублікаванне у 1977 годзе Э(дуардам) Загарульскім нарысаў па гісторыі першабытнага грамадства Беларусі.

В.Ф. Ісаенка былі падрыхтаваны і выдадзены ―Археологическая карта Беларуссии. Вып.1. Памятники каменного века‖.(Мн., 1968), Археологическая карта Белоруссии. Вып.3. Памятники бронзового века.‖ (Мн., 1976.) У тым жа годзе выйшла яго кніга» «Неолит Припятского Полесья. «Археологическая карта Белоруссии. Вып.2. Памятники железного века и эпохи феодализма» (Мн., 1971.) была падрыхтавана вядомым беларускім археолагам, прафесарам Г.Штыхавам.

З‘явіліся шэраг прац Л.Д. Поболя:Славянские древности Белоруссии (ранний этап зарубенецкой культуры). – Мн, 1971; ―Славянские древности Белоруссии (свод археологических памятников раннего этапа зарубенецкой культуры – с середины Ш в. до н.э. по начало П века н.э.) – Мн., 1974; ―Археологические памятники Белоруссии. Железный век.‖ – Мн., 1983. ьЕ.Г. Калечыц выдала манаграфію «Первоначальное заселени территории Белоруссии» (Мн., 1984), у якой упершыню былі названы, стаўшыя хрэстапматыўнымі, даты абсалютнага ўзросту Бердыжскай і Юравіцкай стаянак. У 1987 годзе выйшла яе кніга ―Памятники каменного и бронзовых веков Восточной Белоруссии‖.

Вывученнем старажытнага грамадства на тэрыторыі Беларусі займаюцца М. Чарняўскі, В. Капыцін, В. Ксянзов, В. Кудряшоў.

Асноўныя дасягненні сучасных беларускіх навукоўцаў па вывученню першабытнай гісторыі Беларусі сканцэнтраваны ў першых дзух тамах чатарыхтомнага фундаментальнага даследавання ―Археалагія Беларусі‖.

8 . Перыядызацыя ў вывучэнні першабытнага грамадства

У вывучэнні першабытнай гісторыі існуе шэраг перыядызацый: палеаантрапалагічная, морганаўская, геалагічная, агульна-гістарычная, археалагічная.

Палеаантрапалагічная перыядызацыя першабытнай гісторыі. Заснавана на зменах у біалагічнай эвалюцыі чалавека.

Палеаантрапалогія вывучае змены фізічнага тыпу чалавека ад першапачатковых стадый яго існавання (архантрапы) да канчатковага сфарміравання сучаснага чалавека (неантрапы).

Прыкладна 3 млн гадоў назад у Афрыцы з‘яўляюцца аўстралапітэкі – ―Homo habilis‖ – (чалавек умелы). Яны былі здольнымі вырабляць штучныя прылады, были ―яшчэ не людзі, але ужо і не жывѐлы‖. На змену ім прыходзяць Архантрапы (―Homo erectus‖ – чалавек прамаходзячы) – піцекантрапы, сінантрапы – несумненна старажытныя людзі. Яны жылі ў розных кутках Еўропы, былі знешне больш падобныя на сучасных людзей, харчаваліся мясной ежай, умелі вырабляць прылады працы з камянѐў і костак.

Палеаантрапы: неандэртальцы (―Homo neandertalensis‖) з‘явіліся прыкладна каля 2 млн. гадоў таму. Прапорцыі цела блізкія да сучасных, занімаліся збіральніцтвам, паляваннем, будавалі прымітыўныя жытлы, выраблялі і выкарыстоўвалі каменныя прылады працы.

Неаантрапы: Прыкладна 40 – 35 тыс гадоў назад сфарміраваўся чалавек сучаснага тыпу, або ―Ноmо sapies‖, -«чалавек разумны», які атрымаў назву краманьѐнец. Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся болшай дасканаласцю, а ў ліку іншых матэрыялаў з'явіліся косць і рог.

Архантрапы – піцекантрапы

Палеаантрапы – неандартальцы

Неаантрапы – краманьѐнцы

Морганаўская перыядызацыя першабытнага грамадства.

Л. Морган (1808 – 1881) – амерыканскі этнолаг, які першы зрабіў спробу на падставе дадзеных этнаграфіі і археалогіі стварыць перыядызацыю старажытнага грамадства ―па вертыкалі‖ (ад старадаўніх да нашых часоў).

Па перыядызацыі Л. Моргана старажытнае грамадства палдзяляецца на 3 этапы, на эпохі: дзікасці, варварства і цывілізацыі. Морган вылучыў у кожнай з названых эпох ніжэйшую, сярэднюю і

вышэйшую ступені: ніжэйшая ступень дзікасці пачынаецца са з‘яўлення чалавека і членападзельнай мовы; сярэдняя ступень дзікасці пачынаецца з узнікнення рыбацтва і выкарыстання агню; вышэйшая ступень дзікасці пачынаецца з вынаходніцтва лука і стрэл; - ніжэйшая ступень варварства пачынаецца з распаўсюджваннем керамікі; сярэдняя ступень варварства пачынаецца са з‘яўлення земляробства і жывѐлагадоўлі; вышэйшая ступень варварства пачынаецца з выкарыстання жалеза; цывілізацыя пачынаецца са з‘яўленнем іерагліфічнага ці алфавітнага пісьма.

Геалагічная перыядызацыя першабытнага грамадства

Геолагі ўмоўна падзялілі гісторыю Зямлі на 5 вялікіх адрэзкаў – эр: Архейская (прасцейшыя аднаклетачныя арганізмы) Пратэразойская (эра пачатку жыцця). Заселена мора, з‘явіліся водараслі, чэрві, мядузы. алеазойская (эра старажытнага жыцця). З‘явіліся расліны, насякомыя,

паўзуны. Мезазойская (эра сярэдняга жыцця). Дыназаўры, лятаючыя яшчуры. Кайназойская (эра новага жыцця). Млекакормячыя, цяперашнія жывѐлы, чалавек.

Эры падзяляюцца на перыяды (напрыклад, юрскі, крэйдавы, трацічны, чацвярцічны перыяды) і на эпохі (напрыклад, ―эпоха дыназаўраў‖, ―эпоха млекакормячых‖, ―эпоха з‘яўлення чалавека‖). У апошнюю кайназойскую эру (эру новага жыцця) з‘яўляецца чалавек.

Агульнагістарычная перыядызацыя першабытнага грамадства

Паводле фармацыйнай метадалогиі ў вывучэнні гісторыі першабытнае грамадства вызначаецца як першабытнаабшчынны лад – сацыяльна- экангамічная фармацыя, якуая ахоплівае перыяд ад з‘яўлення першых людзей і да ўзнікнення класавага грамадства.

Для першабытнаабшчыннага ладу характэрны:

- паступовая біялагічная эвалюцыя чалавека,

- узаемаабумоўленасць абшчынных, роднастнызх і эканамічных сувязей

паміж людзьмі,

- калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці,

- ураўнальнае размеркаванне сродкаў існавання.

Першабытнае грамадства згодна з названымі падыходамі падзяляецца на перыяды:

Першы перыяд – першабытны статак, або праабшчына

Другі перыяд - ранняя радавая абшчына, або мацярынская радавая абшчына. Ёй уласцівы:прысвойваючая гаспадарка, ураўняльнае размеркаванне, агульная ўласнасць,кожны член абшчыны меў права на долю вырабленага прадукта незалежна ад таго, прымаў ці не прымаў удзел у яго вытворчасці.

Трэці перыяд - познепершабытная абшчына, або патрыярхальная абшчына. Яе рысы: пераход да вытворчай гаспадаркі, з‘яўленне залішкавага прадукта; побач з ураўняльным размеркаваннем атрымала развіццѐ працоўнае размеркаванне, пры якім частка прадукта паступала ў распараджэнне асобных членаў абшчыны; побач з агульнай уласнасцю развівалася уласнасць асабістая, прыватная.

Археалагічная перыядызацыя:

Заснавана на розніцы ў матэрыяле і тэхніцы вырабу прылад працы.. Яна падзяляе мінулае па характары сыравіны, што ішла на выраб прылад працы.

Згодна з археалагічнай перыядызацыяй выдзяляюцца буйныя перыяды – вякі:

Каменны век - ѐн датуецца перядам ад 3 – 2,5 млн. гадоў да 4 000 гадоў на н.э.

Бронзавы век – ад 4 000 – да 2 800 - 2 700 гадоў назад

Жалезны век – 2 700 – 1 500 назад

Названыя вякі падзяляюцца на перыяды, якія адлюстроўваць асаблівасці і этапы іх развіцця – звычайна: ранні (ці ніжні), сярэдні і поздні (верхні) перыяды.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]