Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

51 Сельская гаспадарка насельніцтва Беларусі (9-12 ст.)

Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель у сярэднія вякі у асноўным вызначала сельская гаспадарка. Галоўнай галіной сельскай гаспадаркі працягвало быць земляробства. Яно знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў і традыцый, але на яго стан уплывал і ўзровень развіцця сельскагаспадарчых прылад працы ( некаторыя аўтары азываюць – узровень землеапрацоўчай тэхнікі – але гэта яшчэ нельга назваць ―тэхнікай‖, у лепшым выпадку можна казаць аб удасканаленні тэхналогіі апрацоўкі глебы і вядзення земляробства).

Ворныя прылады працы ў сярэднявеччы рабілі, як і раней, з дрэва.Металічнымі (жалезнымі) былі толькі асобныя часткі. Асноўным прыладай працы для апрацоўцы зямлі былі ралы, якія маглі быць беспалозныя і ралы з полазам, мелі металічны наральнік. Удасканаленне зямляробчых прылад прывяло да з‘яўленні прынцыповаі новага, больш дасканалага ў параўнані з ралам прыстасавання для апрацоўкі глебы – сахі. Яны таксама вырабляліся з дрэва, але былі, як правіла, двузубыя, з двума металічнымі сашнікамі. Саха не толькі добра рыхліла глебу (як рала), але і падразала карэнні пустазелля.(Але яшчэ не пераварачвала глебу. Прыстасаванні для перагортвання, адкідвання глебы з‘явіліся толькі 14 ст.). Гэта было найбольш карысна ва умовах лясной зоны.

Пашырэнне колькасці вораўнай зямлі дало магчымасць паступова перайсці да больш эфектыўнай папаравай сістэмы земляробства. У ХІ – ХШ ст. на тэрыторыі Беларусі папаравая сістэма земляробства існавала у выглядзе двухполля і нават трохполля (чаргаване пасеваў на адным і тым полі 2-3 культур). Але у вядзенні земляробства захоўвалася і лядная сістэма, і лясны пералог.

Сеялі ў глебу насенне ўручную, баранавалі зямлю драўлянай бараной. Пры рабоце на агародах выкарыстоўваліся і прылады ручной апрацоўкі глебы – матыка з жалезнай акоўкай, (т.зв. рыльцам), а таксама драўляная рыдлѐўка (лапатка) з жалезнай рабочай часткай. Ураджай збіралі металічнымі сярпамі, якія мелі даволі працяглае, да 30 см. лязо, часта з насечкамі. (Блізка да сучаснага выгляда). Зерне абмалочвалі цапамі, малолі на муку пры дапамозе каменных жорнаў, крупы вырабляліся ў ручных і нажных ступах. У Х – ХШ стагоддзях на тэрыторыі Беларусі вырошчвалі амаль усе вядомыя ў наш час зернавыя культуры. Шырокае распаўсюджанне атрымала азімае жыта, а тасама яравое жыта. З ХІ ст. жыта становіцца вядучай зернавой культурай (дарэчы – як і зараз у Беларусі). На другім месце пасля азімага жыта ішла пшаніца, на трэцім быў ячмень, радзей сусіракаліся пасевы аўса. Паўсюдна, як і раней, вырошчвалася проса. Новай культурай, якую пачалі вырошчваць на тэрыторыі Беларусі з ХІ ст., стала грэчка. З агародных культур у гэтыя часы вядомы капуста, рэпа, цыбуля, буракі, агуркі.

У жывѐлагадоўлі значных змен, у параўнанні з позднім жалезным векам, не адбылося. Яно складалася з развядзення усіх вядомых і у наш час відаў хатняй жывѐлы. Адбывалася толькі пэйная спецыялізацыя па развядзенню жывѐлы ў залежнасці ад тыпаў паселішчаў. На паселішчах побач з гарадзішчамі, дзе жыло залежнае ад знаці насельніцтва, якое павінна было забяспечваць прадукцыяй у першаю чаргу насельніцтва гарадзішчаў, разводзілі буйную ранатую жывѐлу і свіней. У гарадах і на умацаваных паселішчах свіней ў сувязі з іх высокапрадукцыйнасцю разводзілі значна больш, чым іншых жывѐл. Вядучае месца ў хатнім статку жыхароў гарадоў і ўмацавых паселішчаў займаў таксама конь, які меў асабліваю каштоўнасць для вайсковых паходаў дружыннікаў.

У Х – ХШ стагоддзяў насельніцтва тэрыторыі Беларусі апрача жывѐлагадоўлі занімалася і птушкагадоўлей – разводзілі, ў тым ліку і ў гарадах, курэй, качак, гусей. Хатнюю птушку ў ХІ – ХШ стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі разводзілі паўсюдна.

У гарада, якія узніклі як ваенныя крэпасці (напрыклад Ваўкавыск, Гродна і інш.) і знаходзіліся ў лясной зоне, захавалася і значная роля паляваання на дзікую жывѐлу. Палявалі таксама і на дзікіх птушак – глухароў, курапатак, гусей, буслоў і інш – спецыялісты налічваючь іх да 11-ці відаў . Не страціла сваѐй ролі ў жыцці насельніцтва ў сярэднявеччы і рыбалоўства, якім займаліся як сельскае, так і гарадское насельніцтва. Пры раскопках знаходзяць самыя розныя прылады рыбалоўства таго часу , у тым ліку кручкі самых розных размераў і форм, грузілы, паплаўкі і нават блѐсны з каляровых металаў. Пры раскопках у Ваўкавыску былі выяўлены рэшкі 12 відаў прамысловых рыбаў, у тым ліку балтыйскага асятра, ласося, шчупака, галаўля, жэреха, судака і інш.

Апрача сельскай гаспадаркі як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася промысламі. Самамі распаўсюджанымі хатнімі промысламі былі прадзенне, ткацтва і ганчарства. Усюды пралі лѐн і шэрсць, з атрыманых нітак выраблялі тканіны. У сельскай мясцовасці распаўсюджана было ганчарства – выраблялі пераважна пячныя гаршкі. Значнае месца займала бортніцтва. Калі улычваць, што ў тую пару не ведалі цукру, то спажывецкія патрэбы мѐду цяжка пераацаніць. Атрымлівалі таксама і воск. Акрамя таго, мѐд, воск і футра з‘яўляліся галоўнымі гандлѐвымі прадметамі з іншымі краінамі і народамі. Металургія таксама заставалася важным заняткам людзей у сярэднявеччы. Але адбылася пэўная спецыялізацыя самаго працэсу – у сельскай мясцовасці дабывалася руда, яна праходзіла там першастную апрацоўку і ў выглядзе таварных крыц (жалезных ляпѐшак) пастаўлялася у гарады, дзе жалеза праходзіла далейшую апрацоўкі і з яе выраблялі большасць прылад працы, ўпрыгожванні і іншыя рэчы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]