Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

47 Тураўскае княства ў 9-10 ст.

Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднѐвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з'яўляюцца князі, магчыма, браты — Рагвалод і Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапіс, "тураўцы празваліся". Сярод гарадоў Тураўскага княства найбуйнейшымі былі Пінск і Бярэсце, меншымі — Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мазыр, Рагачоў, Брагін. У часы Рагвалода (да 980 года) Тураўская зямля, магчыма, належала да Полацка, а пасля 980 года была далучана да Кіева. Падзеі 988 г., калі былі вызначаны межы Тураўскай зямлі, сведчаць аб тым, што Тураўшчына з самага пачатку развівалася як самастойная

дзяржаўная адзінка з усімі адпавядаючымі гэтай пабудове інстытутамі, але былі і свае асаблівасці, што накладвалі адбітак на умовы існавання і лѐс Тураўскай зямлі.

Галоўнай складанасцю ў фарміраванні гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнічную тэрыторыю дрыгавічоў, а толькі землі левага берага Прыпяці з гарадамі Туравам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем. На поўначы землі дрыгавічоў вакол Менска належалі Полацкай дзяржаве, на поўдні і ўсходзе Турацскае княства межавала з Кіеўскім і Чарнігаўскім княствамі, на захадзе частка зямель дрыгавічоў была ва ўладанні ўладзіміра- валынскіх князѐў. Тураўскае княства, у адрозненні ад Полацкай зямлі, знаходзілася значна бліжэй да Кіева. Гэта і абумовіла тое, што менавіта кіеускія княззі імкнуліся усталяваць кантроль над Тураўскім княствам, разглядалі яго як сваю вотчынну. Як правіла, Тураўскае княства давалася ва ўладанне трэцяму па старшынству з сыноў кіеўскага князя. Нярэдка, яны нават калі станавілся кіеўскімі князямі, пакідалі за сабоў валоданне Тураўшчынай. Усяго за перыяд ад 980 года і да сярэдзіны ХІІ стагоддзя было 10 князѐў

Тураўскай зямлі.

49Тураўскае княства ў 12-13 ст

У 988 г. Уладзімір кіеўскі выдзеліў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Гэта сведчыць аб вялікай значнасці і ролі Тураўскага княства. Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. менавіта Святаполк тураўскі становіцца кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. Таксама і Яраслаў Мудры — князь кіеўскі — напрыканцы свайго жыцця аддаў Тураўшчыну свайму сыну Ізяславу. Гэта сведчыць пра ўстойлівасць дзяржаўна-княжацкай традыцыі ў Тураве, таксама як і пра пастаянства тэрыторыі гэтай дзяржавы. Пасля смерці Яраслава Ізяслаў становіцца вялікім князем кіеўскім, але таксама пакідае за сабой і Тураў. Два сыны Ізяслава — Яраполк і Святаполк — трымалі за сабой Тураў. Але ў 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяславічаў у Тураве скончылася і

сталіца разам з княствам перайшла да роду Манамахавічаў. Кіеўскім князем стаў Уладзімір Манамах. Ён і яго паслядоўнікі трымалі Тураўскае княства ў якасці дадатку да сваіх асноўных уладанняў — Кіева, Пераяслаўя і іншых зямель. Але гэта было права сілы, а не вынік прыналежнасці Тураўскай зямлі да Кіеўшчыны. За перыяд ад 1113 па 1146 год змянілася 11 кіеўскіх князѐў, з якіх 8 таксама валодалі і Тураўскай зямлѐй, былі князямі тураўскімі. У сярэдзіне XII ст. паміж паўднѐварускімі князямі адбывалася зацятая барацьба за валоданне Кіевам. Разам а Кіевам з рук у рукі пераходзіў і Тураў — то да суздальскіх, то да валынскіх князѐў. Але ў 50-я гг. XII ст. на тураўскім троне апынуўся князь Юрый Яраславіч, які вярнуў зямлю ва ўладанне дынастыі Ізяславічаў. 3 гэтым не жадалі мірыцца кіеўскія князі.

Аб'яднаўшыся ў 1158 г., яны зрабілі паход на Тураў, каб адабраць яго ў Юрыя. Відавочна, што Юрый Яраславіч быў не толькі ўдалым военачальнікам, але і карыстаўся павагай тураўцаў, іх поўнай падтрымкай. Ён клапаціўся ў першую чаргу пра жыхароў зямлі, разглядаючы княства як сваю законную спадчыну. Толькі гэтым і моцнай фартыфікацыяй горада можна растлумачыць, што дзесяцідзѐнная аблога была паспяхова вытрымана.

Таксама быў адбіты напад на Тураў валынскіх князѐў у 1160 г. На гэты раз варожыя войскі прастаялі пад сценамі горада тры тыдні. Праз цяжкую барацьбу Тураўскае княства аднавіла сваю самастойнасць і незалежнасць..

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]