Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

43 Навуковыя канцэпцыі паходжання беларусаў

Аднім з самых складаных у гісторыі Беларусі з‘яўляецца пытанне аб тым, калі і на падставе каго сфарміравалася беларуская народнасць, адкуль пашла назва Белая Русь? Адзінага адказа на гэтыя пытанні да сѐнняшняга дня няма.

Паняцце “народнасць” выкарыстоўваееца для вызначэння супольнасці людзей, звязаных адзінствам мовы, тэрыторыі, матэрывяльнай і духоўнай культуры.

У вывучэнні этнагенезу (паходжання) беларусаў існуюць шэраг канцэпцый. Ні адна з іх не дае абсалютна бясспрэчнага адказу, мае як сваі сільныя,так і слабыя бакі.

Сярод асноўных канцэпцый вызначым наступныя:

  1. Велікаруская канцэпцыя зыходзіць з таго, что беларусы – частка велікарускай народнасці.

  2. Польская канцэпцыя лічыць беларусаў часткай польскага этнасу, а беларускую мову дыялектам польскай мовы.

  3. Крывіцкая канцэпцыя продкамі беларусаў лічыць крывічоў, але яны займалі толькі паўночную і цэнтральную частку сучаснай тэрыторыі Беларусі.

  4. Балцкая канцэпцыя, якая лічыць, што беларусы з‘явіліся у выніку змяшэння славян з балцкім этнасам, які пражываў тут раней.

Сярод сучасных канцэпцый, што з‘явіліся напрыканцы ХХ стагоддзя свае погляды выказвалі С. Токараў (што ў раннефеадальны перыяд склалася адзіная старажытнаруская народнасць з цэнтрам у Кіеве, якая і з‘яўляецца вытокам рускай, украінскай і беларускай народнасцяў). Г.

Штыхаў, М. Ярмаловіч, М. Ткачоў катэгарычнам адмаўлялі

прызнаваць існаванне старажытнарускай народнасці, лічылі, што беларускаянароднасць узнікла на падставе як змешвання славянскага элемента з балцкім, так і ў выніку інтэнсіўнага перамешвання саміх славянскіх супольнасцяў (крывічоў, радзімічай, дрыгавічоў).

М.Ф.Піліпенка прапануе адмовіцца ад спрошчанага падыхода, што

абсалютызуе толькі эвалюцыю ці толькі міграцыю насельніцтва. Ён лічыць, што фарміраванне беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія (пранікненне) насельніцтва, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую.

Зразумела адно – працэс складвання беларускай народнасці быў працяглым па часе, шматбаковым па зместу і завершылся не раней за ХІV стагоддзе.

44 Тэорыя паходжання тэрміна Белая Русь

У розныя часы паходжанне назвы звязвалі з: прыгажосцю зямлі; мноствам снегу; вольнасцю насельніцтва; незалежнасцю ад татара-манголаў; з антрапалагічным тыпам жыхароў ( светлавокія і светлавалосыя; з больш раннім прыняццем хрысціянства; шырокім распаўсюджаннем ў тапаніміцы (назве насельн. пунктаў) назваў са словам ―белая‖.

Калі звернуцца да гістарычных крыніц, то ў летапісах, на заходнеўрапейскіх картах, хроніках тэрмін ―Белая Русь‖ у ХШ – ХІУ стагоддзях ужывался ў дачыненні да шмат якіх тэрыторый усходнеславянскага насельніцтва – да Маскоўскіх,Смаленскіх, Пскоўскіх і

іншых зямель. З сярэдзіны ХУІ стагоддзя ім сталі абазначаць тэрыторыю падзвінска-дняпроўскага рэгіѐну на тэрыторыі сучаснай Беларусі ( землі Полацкай, Віцебскага, Мсціслаўскага і часткова Мінскага ваяводстваў. Ад назвы рэгіѐна паходзіць і назва яго жыхароў – беларусы ці беларусцы. На заходнюю частку беларускай тэрыторыі (беларускае панямонне) з канца ХУІ стагоддзя распаўсюджваецца назва ―Чорная Русь‖ ( да таго часу яна ужывалася да назваў тэрыторый паўднѐва-заходняй часткі сучаснай Украін – тагачаснай Галіцкай зямлі). Паходжанне і гэтага тэрміна не мае адназначнай трактоўкі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]