Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

41 Славянскія плямёны крывічоў на тэрыторыі Беларусі

Паступова складваюцца тэрытарыяльныя аб’яднанні славянскіх плямѐнаў – вялікія патрыярхальныя семьі пераўтвараюцца ў суседскія абўчыны, што аб‘ядноўваюцца на тэрытарыяльнай аснове. Да ІХ – Х стагоддзяў на асноўнай частцы тэрыторыі Беларусі

сфарміраваліся устойлівыя этнічныя супольнасці славян, саюзы славянскіх плямѐн – дрыгавічоў, крывічоў-палачан і радзімічаў. Звесткі аб гэтым утрымлівае ―Аповесць мінулых гадоў‖ У аповесці мінулых гадоў‖ названы і іншыя племянныя аб‘яднанні усходніх славян – севяране, валыняні, вяцічы бужане, паляне і

іншыя, усяго больш за 10. Карту аб размяшчэнні важнейшых плямен усходніх і іншых славян, а таксама і неславянскіх плямѐн ( у т.л. жемайтаў, латгалаў, яцвягаў і інш.)

Крывічы-палачане, ці проста крывічы, былі самай вялікай усходнеславянскай супольнасцю на абшары Усходняй Еўропы – ад Дняпра і Заходняй Дзвіны да Волгі і Чудскога возера на усходе. Фарміраванне крывічаў – вынік асіміліцыі прышлымі славянамі балцкіх і заходнефінскіх плямѐн. На тэрыторыі сучаснай Беларусі арэал іх рассялення ўключаў

Падзвінье і верхняе Падняпроў’е. Палачане – гэта група крывічскіх плямѐн, цэнтрам якоў быў Полацк.

42 Плямёны дрыгавічоў і радзімічаў на тэрыторыі Беларусі

Дрыгавічы таксама з‘яўляліся аднім з усходнеславянскіх племянных аб‘яднанняў, што займалі вялікую тэрыторыю на поўдні Беларусі – у басейне Прыпяці і вярхоў‘і Немана, да Заходняга Буга, Гародні, Мінска, Барысава. Дыгавічы, як і крывічы, належылі да ліку найбольш развітых усходнеславянскіх плямѐн.Такога ж змешанага славяна-балцкага паходжання был і радзімічы, якія займалі Пасожжа (басейн р. Сож) – тэрыторыю паміж Днепром і Дзясной. На поўначы яны межавалі з крывічамі, на захадзе – з дрыгавічамі. Усе названыя аб‘яднанні славян мелі ўстоўлівыя сувязі, ў аснове якіх ляжала агульная славянская мова, агульныя рысы гаспадарча-культурнага жыцця, аднолькава знаходзіліся на этапе разлажэння радавога ладу і перахода да стварэння дзяржаўных адносін. Таму славянскія аб‘яднанні крывічаў, дрыгавічоў, радзімічаў адыгралі надзвычана вялікую ролю у гістарычным працэсе. У этнаграфічных адносінах гэтыя супольнасці можна назваць пранароднасцямі, бо на іх падстве і узнікла у тым ліку і беларуская народнасць. У сацыяльных адносінах яны былі пачатковымі дзяржаўнымі утварэннямі тэрытарыяльна-палітычнага характару, ці прадзяржавамі. На працягу другой паловы 1-га тысячагоддзя н.э. славяне асвоілі амаль усю тэрыторыю Беларусі. Аднак частка балцкага насельніцтва засталася жыць на гэтай тэрыторыі сярод славян, утвараючы ў некаторых мясцовасцях зхаволі значныя ―астравы‖ сярод прышлых славян, асабліва на паўночным захадзе. На думку археолагаў, у канцы тысячагоддзя этнічная граніца рассялення паміж славянскімі і балцкімі народамі на тэрыторыі Беларусі праходзіла прыблізна па лініі Дзісна – Пліса – Будслаў - Заслаўе – Рубяжэвічы – Слонім – Ваўкавыск. На поўнач ад яе, на паўночным захадзе Беларусі, у сярэднім Панямонні значнай этнічнай групай былі яцвягі. Яны адносіліся да заходнебалцкай культуры. Да усходнебалцкай культуры

адносіліся літоўцы, якія на тэрыторыі сучаснай Беларусі у той час жылі у

вярхоўі Віліі, каля Свіры, Крэва. Такім чынам, на рубяжы 1-га і 2-га тысячагоддзяў завершылася славянізацыя большасці тэрыторыі Беларусі, тагачаснае грамадства ўступіла

ў новый этап свайго развіцця.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]