Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

37 Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі перыяда ранняга сярэднявечча

Асаблівасцю перыяда раненнга сярэднявечча з‘яўляецца наяўнасць першых пісьмовых памятнікаў таго часу, якія адсутнічалі у папярэднія эпохі. Важнейшым з іх для вывучэння гісторыі Беларусі Х– ХШ стагоддзяў з‘яўляецца ―Аповесць мінулых гадоў‖ (―Повесть временных лет‖), (у беларускамоўных выданнях сустракаецца таксама назва – ―Аповесць аб мінулым часе‖, ―Аповесць аб мінулых часах‖), складзеная у пачатку ХІ стагоддзя., і дапоўненая пазднейшымі Кіеўскім і Галіцка-Валыскім летапісамі. Разам яны складаюць т.зв. ―Іпацьеўскі летапіс”. У ім утрымліваюцца важнейшыя звестки і пра беларускія землі: - прыводзецца паданне пра Рагнеду, забоўства полацкага князя Рагвалода і двух яго сыноў; - гаворыцца аб сутыкненнях кіеўскіх князѐў з полацкімі, у прыватнасці – арганізацыі кіеўскім князем Мсціславам пахода на Полацкую землю ў 1127 годзе;

- знайшлі адлюстраванні падзеі, звязаныя з гісторыяй старажытных гарадоў на тэрыторыі Беларусі – Полацка ( ум тым ліку і дзейнасці яго веча), Менска, Турава, Друцка, Берасця, Гародні, Пінска, Наваградка, Слоніма, Ваўкавыска.

Менавіта Іпацьеўскі летапіс з‘яўляецца важнейшай крыніцай па вывучэнню гісторыю Беларусі да пачатку ўтварэння ВКЛ. Сваеасаблівым пісьмовым творам па гісторыі перяда сярэднявечча з‘яўляецца Радзівілаўскі летапіс, ( да нас дайшоў яго спіс, зроблены у канцы

ХV стагоддзя), які складаецца з ―Аповесці мінулых гадоў‖ і летапісу за ХШ-е стагоддзе. У ім, акрамя тэксту, змешчаны 617 рознакаляровых мініяцюр, якія тэматычна звязаны з тэкстам. Даследчыкі сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі адзначаюць таксама важнасць такіх пісьмовых помнікаў таго часу, як Лаўрэнцьеўскі спіс (1096 г.), Устаўная грамата смаленскага князя Расціслава (1136 г.), Смаленская праўда (1229 г.) і інш. Гэтыя і іншыя матэрыялы можна знайсці у зборніку ―Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI – ХV стст.)” Мн, 1998.

38 Этнічная змены насельніцтва Беларусі ў перыяд Вялікага перасялення народаў

Перыяд раннега сярэднявечча – гэта час імкніваых падзей этнічнага характара у Еўропе, якія закранулі і тэрыторыю Беларусі, прывялі да істотных знен у яе насельніцтве. Менавіта у гэты перыяд тут адбыліся працэсы, што прывялі да узнікнення продкаў сучасных беларусаў. Пачынаючы з другой паловы 4 –га і на працягу першай паловы 5-га стагоддзя нашай эры на еўрапейкім канціненце адбываецца т. зв. Вялікае перасяленне народаў. Пад націскам ―варвараў‖ з поўначы ў 455 годзе пала, спыніла свае існаванне Рымская імперыя. Гэтыя падзеі прывялі да ўзнікнення новых народаш і плямѐн, стварэння новых дзяржаў. Землі Беларусі толькі часткова былі закрануты падзеямі, выклікавшымі патрасянні ў масштабах Еўропы, аднак міграцыя пэўных груп народаў з захада і поўдня прывялі да значных змен у этнічных адносінах і на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яны былі сінхронымі (саўпадалі па часу) і адэкватнымі (адпаведнымі па зместу) агульнаеўрапейскім працэсам, што дазваляе разглядаць матэрыяльную і духоўную гісторыю беларускага народа як састаўную частку еўрапейскай цывілізацыі перыяда сярэднявечча. Археалагамі даказана, што да канца 5-га стагоддзя карэнным насельніцтвам тэрыторыі Беларусі былі балты.

39-40 Зяўленне славян на тэрыторыі Беларусі

Пачынаючы з сярэдзіны 1-га тысячагоддзя ў жыцці насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змены. Днепра- дзвінская культура і культура штрыхавой керамікі, якія тут былі асноўнымі, змяняюцца Банцараўскай культурай. Так называецца культура плямѐн, што жылі у 6-м – 8-мым стагоддзях у Верхнім Панямонні, Верхнім Падняпроўі, Верхнім і Сярэднім Падзвіньі. Назву культура атрымала ад гарадзішча, што знайшлі каля хутару Банцараўшчына пад Мінскам на левым беразе ракі Свіслачь (каля цяперашняга вадасховішча Дразды). Такія ж паселішчы былі выяўлены пры расклопках у Мядзельскам, Барысаўскім Полацкім, Віцебскім і іншых раѐнах. Аналіз матэрыяльных археалагічных помнікаў, тыпаў паселішч – гарадзішчаў, пахавальных магільнікаў і іншых арціфактаў дазволіл зрабіць выснову, што сфарміравалася Банцараўская культура на аснове культур штрыхавой керамікі і дзнепра-дзвінскай, якія адносіліся да балцкіх, пад уздзеяннем славянскіх плямѐнаў. Яны з’явіліся на тэрыторыі, дзе жылі балты, і у значнай ступені з імі асіміляваліся. Адбывалася гэта у межах Вялікага перасяленняў народаў у цэнтральнай і усходняй Еўропы, у якой ад гэтага часу пачался працэсс славянізацыі. Таму большасць вучоных лічаць, што Банцараўская культура належала балтам са славянскім уплывам. Тое ж самае можна казаць і аб Калочынскай культуры, плямѐны якой займалі ў тыя ж вякі тэрыторыю Паўднѐвай Беларусі – Падняпроўе, Пасожжа, басейн Прыпяці, Пражскай культуре на Паўднѐвым захадзе Беларусі. У гістарычнай навуцы працэс славянізацыі мясцовага насельніцтва на усходе Еўропы, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, займае значнае месца, выклікае разнастайныя стаўленні і ацэнкі. Пачатак беларускага сярэднявечча супал са славянізацыяў большай часткі нашага края, у выніку якога склаўся

старабеларускі этнас. Славяне не былі тут мясцовым насельніцтвам, не былі абарыгенамі

гэтага краю. Існуюць некалькі тэорый паходжання славян, іх першапачатковага рассялення. Яны даны ў першай частцы падручніка ―Гісторыя Беларусі‖ пад рэд Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля.

У 6-м стагоддзі славяне уключыліся у працэс Вялікага перасялення народаў, пачалі свій рух на полдзень, паўднѐвы усход. У выніку склаліся некалькіх груп славянскіх супольнясцяў, якія паклалі пачатак існавання сѐнняшніх народаў:

1. Паўднѐвыя славяне ( сѐння гэта – балгары, сербы, харваны, славенцы, македонцы і інш народы Балкан), Заходнія славяне (палякі, чэхі, славакі)

2. Усходнія славяне (рускія, беларусы, украінцы). У 6-м стагоддзі невялікія, але добра ўзброеныя групы славян пачалі з поўдня, ад Прыпяці і Днепра, рух на поўнач. У 8 – 9-м стагоддзі славяне массава рассяліліся ў балцкім рэгіѐне у Падзвінні і Падняпроўі, а у Х стагоддзі і на Верхнім Панямонні. Яны асядалі сярод мясцовага насельніцтва, успрымалі яго культуры і самі ўплывалі на мясцовае насельнітва, у выніку

чаго склаліся ўжо названыя Банцараўская і Калочынская культуры. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана,( г.зн. – успрыняла славянскую культуры, была паглынута славянамі); некаторая частка – працягвала жыць разам, побач са славянамі, але абасоблена, захоўваючы сваю адметнасць; частка –была знішчана ці выціснута на наўночны захад, у Прыбалтыку (дзе стварыліся у далейшым этнічныя літоўцы і латышы).

Розныя славянскія плямѐны мелі шмат агульнага ў гаспадарцы, грамадскім жыцці, побыце, культуры, мелі агульную мову. Славяне знаходзіліся на этапе разлажэння радавых адносін. Хаця і працягвала існаваць абшчына, але ворныя землі, якія апрацоўваліся паасобку, ужо сталі адасабляцца як асобная уласнасць. Паміж членамі абшчыны узнікала маѐмаснае расслаенне, з‘яўляюцца заможныя і збяднелыя. У выніку

войнай і захопу чужой маѐмасці фарміруецца ваенна-племянная вярхушка плямен. Менавіна ім дастаецца усе найбольш каштоўнае ў выніку войнай – рабы, зброя, жывѐла, каштоўнасці, яны становяцца уладальнікам найбольш пладародных зямель. Апорай гэтай знаці станавілася ваенная дружына – аб‘яднанне прафесійных воінаў, якія страчвалі сувязі з сваімі родамі і абшчынамі. Такім чынам узніклі органы племяннога кіравання – племянная арыстакратыя – племянныя правадыры і ваенныя кіраўнікі. Такім чынам, славянскія плямѐны знаходзіліся на этапе зараджэння дзяржаўнасці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]