- •1 Гісторыя як навука, яе метады і прынцыпы .
- •1/ Агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя, лагічны і інш.);
- •2 Фармацыйны падыходыход да вывучэння гісторыі.
- •3 Цывілізацыйны падыход да вывучэння гісторыі
- •4 .Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі
- •5 Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •1. Першабытнае грамадства (100 тыс. Г. Да н. Э. – іх ст. Н. Э.)
- •2. Феадалізм (іх – 1861г.)
- •4. Сацыялізм (1917 да…)
- •7 Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду.
- •8 . Перыядызацыя ў вывучэнні першабытнага грамадства
- •9 Археалагічная перыядызацыя перыяда першабытнага грамадства
- •12 Перыядызацыя каменнага веку ў гісторыі чалавецтва
- •13 Ранні і сярэдні палеаліт на тэрыторыі Беларусі
- •14 Поздні палеаліт на тэрыторыі Беларусі
- •15 Прылады працы і гаспадарчыя заняткі людзей у познім палеаліце
- •16 Сярэдні каменны век (мезаліт) на тэрыторыі Беларусі
- •17 Гаспадарка і сацыяльныя адносіны ў перыяд мезаліта
- •18.Археалагічныя культуры плямён парыяда мезаліта на тэрыторыі Беларусі
- •19 Насельніцтва Беларусі ў позднім каменным веку (неаліце)
- •20 Змены ў гаспадарчы жыцці насельніытва ў перыяд неаліта
- •21 З’яўленне вытворчых форм гаспадаркі ў перыяд неаліта
- •22 Сацыяльныя адносіны насельніцтва Беларусі перыяда неаліта
- •23 Культуры плямён насельніцта Беларусі перыяда неаліта
- •24 . Характарыстыка бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі
- •26. Гаспадарчае жыццё насельніцтва Беларусі перыяда бронзавага веку.
- •27 Этнічны склад насельніцтва Беларусі перыяду бронзавага веку
- •28 .Агульная характарыстыка жалезнага века на тэрыторыі Беларусі.
- •30 Вытворчыя формы гаспадаркаі ў перыяд жалезным веку.
- •31 Прысвойваючыя формы гаспадаркі насельніцтва Беларусі жалезнага веку
- •33 Побыт, абмен і гандаль насельніцтва Беларусі ў перыяда жалезнага веку
- •34 Змены ў сацыяльных адносінах у перыяд жалезнага веку
- •35 Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку
- •8. Старажытнасці заходніх балтаў ( 5 ст да н.Э. – 8 ст. Н.Э.)
- •37 Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі перыяда ранняга сярэднявечча
- •38 Этнічная змены насельніцтва Беларусі ў перыяд Вялікага перасялення народаў
- •41 Славянскія плямёны крывічоў на тэрыторыі Беларусі
- •42 Плямёны дрыгавічоў і радзімічаў на тэрыторыі Беларусі
- •43 Навуковыя канцэпцыі паходжання беларусаў
- •44 Тэорыя паходжання тэрміна Белая Русь
- •45,48 Полацкае княства ў9-10ст(у12-13ст).
- •46 Полацкае княства ў перыяд Ізяслава, Брачыслава і Ўсяслава Чарадзея
- •47 Тураўскае княства ў 9-10 ст.
- •49Тураўскае княства ў 12-13 ст
- •50. Беларускія землі ва ўмовах пагрозы татара-мангольскай і крыжацкай агрэсіі.
- •51 Сельская гаспадарка насельніцтва Беларусі (9-12 ст.)
- •52,53 Узнікненне гарадоў на тэрыторыі Беларусі у 9-12ст.Рамесная вытворчасць у 9-13ст.
- •54. Гандаль беларускіх зямель перыяду (9-13 ст.)
- •55. Складванне і развіццё феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі (9-13 ст.)
- •57. Веча ў грамадскім жыцці на тэрыторыі Беларусі (9 – 13 ст.)
- •58. З’яўленне і распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях
- •59. Роль і месца царквы ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у перыяд ранняга сярэднявечча
- •60. Манументальнае дойлідста Беларусі (9-13 ст.)
- •61.Манументальны жывапіс і кніжная графіка Беларусі (9-13 ст.)
- •62. Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва Беларусі (9 – 13ст.)
- •63. З’яўленне пісьменства і яго помнікі на тэрыторыі Беларусі перыяда (9 – 13 стст.)
- •64.Народная абрадавая творчасць Беларарусі (9 – 13 стст.)
35 Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку
Жалезны век – гэта перыяд складаных этнакультурных працэсаў нарыі тэрыторыі Беларусі. Менавіта у гэты час адбывалася фарміраванне розных племянных і этнічных груповак, частка якіх у далейшым склала аснову народнасцей – продкаў сучасных народаў. На тэрыторыі Беларусі на працягу названага перыяду фіксуецца шэраг археалагічных культур, якія змянялі адзін аднаго. Сучасныя археолагі выдзяляюць каля 10-ці такіх культур:
1. Днепра-дзвінская ( 8 ст. да н.э. – 3-4 стст. н.э.) Арэал рассялення – Поўнач і усход Беларусі. Склалася на падставе развіцця культуры шнуравой керамікі.
2. Штрыхаванай керамікі (8 ст. да н.э. – 4-5 стст. н.э.) Арэал рассялення - Усходняя Літва і значная частка Заходняй і Сярэдняй Беларусі. Таксама паходжаннем звязана з культурай шнуравікоў.
3. Мілаградская ( 8 ст. да н.э. – 2 ст. н.э.) Займала Паўднѐва-усходнюю частку Беларусі і паўночную частку Украіны. Узнікла на аснове развіцця лебядоўскай культуры.
Паводле этнічнай прынадлежнасці насельніцтва трох названых культур – Днепра-дзвінскай, Штрыхавой керамікі і Мілаградскай адносіліся да балцкага насельніцтва. На тэрыторыі Беларусі у сярдзіне і першай палове 1га тысячагоддзя да ін.э. дамініравалі ўсходнія балты. Названыя культуры размяшчаліся уздолж гандлѐвагу шляху, што звязваў Паволжа па Дзвіне з Прыбалтыкай і Швецыяй.
4. Паморская культура( 4 – 2 ст. да.н.э.) культура плямѐн, якія насялялі тэр. Польшчы, Паўднѐва-заходняю чатку Беларусі, паўночна-заходняю частку Украіны. На тэрыторыі Беларусі знаходзілася перыфірыйная частка прадстаўнікоў названай культуры.
5. Зарубінецкая культура ( 2 ст. да н.э. – 1 ст.н.э) . Займала тэрыторыю Паўднѐвай Беларусі (сучаснае Палессе і чеастка Верхняга Падняпроўя) і Паўночнай Украіны. Узнікае на падставе эвалюцыі мілаградскай культуры, якая цалкам знікае. Праіснавала да сярэдзіны 1-ша стагоддзя н.э.
6. Кіеўская культура (2 – 5 ст. н.э.) Сфарміравалася на падставе позднезарубенецкай культуры. На тэрыторыі Беларусі займала Верхнее Падняпроўе.
7. Вельбарская культура ( 2 – 4 ст. н.э.) Заходнее Палессе і Побужжа. З‘яўленне на частцы тэрыторыі Беларусі названай культуры паказвае напрамак міграцыі готаў, якія рухаліся з нізоўяў Віслы ў Пабужжа , Падняпроўе і Падунаўе. Археалагі знаходзяці і праявы на тэрыторыі Беларусі рэшкаў іншых культур, якія не былі тут шырока распаўсюджаны, мелі лакальны характар.
8. Старажытнасці заходніх балтаў ( 5 ст да н.Э. – 8 ст. Н.Э.)
9. Лужіцкая культура (10 – 5 ст да н.э.) Выяўлены толькі асобныя памятнікі ў некаторых заходніх раѐнах.
10 Юхноўская. Маюцца толькі лакальныя памятнікі. Развіццѐ насельніцтва у жалезным веку патрэбна разглядаць як узнікненне, развіццѐ і знікненне культур розных груп плямѐнаў, што этнічных адносінах належалі да:
- ўсходніх балтаў (культура штрыхавой керамікі, днепра-дзвінская і мілаградская)
- заходніх балтаў і германскага этнасу (вельбарская культура)
а таксама плямѐнаў, этнас якіх цяжка вызначыць ( зарубінецкая кудльтура, кіеўская культура.)
Усе названыя культуры мелі сваі асаблівасці матэрыяльнай культуры (выраб прылад працы і зброі, гаспадарчыя заняткі, асаблівасці апрацоўкі метала і керамікі і інш. ), побыту ( усталяванне розных тыпаў паселішчаў, жылля,) духоўнага жыцця ( выявы упрыгожванняў, асаблівасці вераванняў, тыпы пахавання і г.д.).
36 Гісторыяграфія гісторыі Беларусі перыяда ранняга сярэднявечча Сярэднявякоўе, сярэднявечча – гэтыя тэрміны гістарычнай піерыядызацыі, якія выкарысоўваецца для вызначэнні эпохі паміж старажытнасцю і Адраджэннем. Такая гістарычная перыядызацыя трывала з 17-га стагоддзя прымяняецца да вывучэння еўрапейскай гісторыі, гісторыі народаў Еўропы. Маецца нават асобная гістарычная дысцыпліна, што вывучае сярэднія вякі – медыявісціка. У межах Сярэднявечча выдзяляюць тры перыяда:
- раннее сярэднявечча ( канец 4 – ХІ стагоддзі);
- высокае сярэднявечча ( ХІ – 1-ая палова ХІІІ ст.);
- поздняе сярэднявечча ( 2-ая палова ХШ – пач. 16 ст.).
Пры вывучэнні названага перыяда ў гісторыі Беларусі ў большасці падручнікаў і выданняў выкарастоўваецца такая ж заходнееўрапейская перыядызацыя, прыкладна з тымі ж храналагічнымі межамі, хаця правамернасць яе прымяненне да тэрыторыі Беларусі і аспрэчваецца ў некаторых навуковых публікацыях. Пытанні гісторыі беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча закраналіся ў абагульняючых працах і курсах гісторыі вядомых райсіскіх гісторыкаў 18 – 19 стагоддзяй В.Тацішчава, М.Карамзіна, С.Салаўѐва, В.Ключэўскага і інш. У канцы XIX ст. з‘явіліся першыя абагульняючыя работы аб старажытных княствах на тэрыторыі Беларусі, аўтарамі якіх з‘яўляліся першыя беларускія навукоўцы. Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі (1867-1934) у адным з першых сваіх даследаванняў ―Очерк истории кривичской и дреговичской земель до конца XII столетия‖. (Киев, 1891.) зрабіў сробу асвяціць гісторыю крывіцкай і дрыгавіцкай зямель г.зн. гісторыю большай часткі этнічна беларускай зямлі. У гэтай працы ѐн імкнуўся выйсці за межы старажытнарускіх летапісаў і прыцягнуць звесткі іншых крыніц (хронік, дадзеных гістарычай геаграфіі, тапанімікі і г.д.). У пачатку 1920-х гг. М.В. Доўнар-Запольскі напісаў працу па гісторыі Беларусі, якая убачыла свет толькі ў 1994г. Доўнар-Запольскі М.В.Гісторыя Беларусі (.Мн., 1994). У ей разглядаецца палітычная гісторыя Полацкай зямлі, Смаленскага і Тўрава-Пінскага княстваў. Адной з асаблівасцей палітычнага ладу ўсходнеславянскіх зямель і княстваў вучоны лічыў т. зв. валасную сістэму кіравання, калі горад быў арганічнай часткай сваѐй воласці (акругі) і ў адміністрацыйных адносінах не адзяляўся ад яе. Таму Веча – на думку Доўнар-Запольскага – орган кіравання ўсѐй воласцю. Значным даследаваннем канца ХІХ – пачатку ХХ ст. па гісторыі Полацкай зямлі стала работа У.Данілевіча (Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев, 1896). Аутар нанова вывучыў усе вядомыя рускія і замежныя першакрыніцы, сярод якіх прыцягнуў шмат новых, што дазволіла яму напісаць даследаванне па гісторыі Полацкай зямлі ад каменнага века. Разглядалася палітычнае і грамадскае ўладкаванне Полацкай зямлі, юрыдычная роля веча і князя, роля прыгарадаў, класавая дыферэнцыяцыя насельніцтва, роля гандлю і г.д. А. Грушэўскі (1877-1943), украінскі гісторык, напісаў працу ―Пинское Полесье‖, у якую ўваходзіць ―Очерк истории Турово-Пинского княжества XI- XIII вв.‖ (1901) вызначыў граніцы гэтага княства, выклаў гісторыю ўзаемадачыненняў мясцовых князѐў з Кіевам. Першую нацыянальную версію беларускай гісторыі выклаў Вацлаў Ластоўскі у сваѐй ―Кароткая гісторыя Беларусі‖ (Вільня 1910) Кніга заснавана ў значнай ступені на апублікаваных выданнях таго часу расійскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў. У сваѐй гісторыі В. Ластоўскі карыстаўся вельмі сваеасаблівай перыядызацыяй. Напрыклад, распавядаючы аб Полацкім княстве ѐн выдзяляе ч.І пад назвай ―Ад першых часоў да ўцеку Полацкіх князеў у Літву (1129 г.), Ч.ІІ-я - ―Ад павароту Полацкіх князѐў (1132 г.) да сьмерці Віьаўта (1430 г.), ч.Ш – ―Ад сьмерці Вітаўта (1430 г.) да Люблінскай Уніі (1569 г.)‖. Такі падыход не ужываецца сѐння, але каштоўнасць працы В. Ластоўскага у тым, што ѐн першым радзгядаў беларускі народ як толькі аб‘ект гісторыі, залежны ад волі суседніх народаў, але і творца сваѐй гісторыі, гаспадар свайго лѐсу. З нацыянальных пазіцый напісана праца У.Ігнатоўскага “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” (1919.) У ѐй даволі падрабязна характарызуецца гісторыя Беларусі ў ―полацкі перыяд‖ ІХ- ХІІІ стст. У.Пічэта абагульніў асноўныя моманты сярэднявечнай гісторыі Беларусі ў раздзелах ―Полацка-Мінскае княства‖ і ―Турава-Пінскае княства‖ у калектыўнай працы ―Очерки истории СССР. Период феодализма IX-XV стст.” Двайныя назвы княстваў ѐн лічыў апраўданымі таму, што Мінск і Пінск адыгрывалі важную ролю ў старажытнай гісторыі Беларусі. Леанід Васільевіч Аляксеяў на базе пісьмовых крыніц і дадзеных археалогіі напісаў грунтоўную манаграфію ―Полоцкая земля в IX- ХІІІ вв.:Очерки истории северной Белоруссии‖ (1966), а таксама манаграфію ―Смоленская земля в IX- ХІІІ вв.:Очерки истории Смоленщины и Восточной Белоруссии‖ (1980) Аўтар зрабіў выснову, што Полацкуе княства ў раннім сярэднявеччы было самастойнай палітычнай адзінкай з арыгінальнай культурай.
Расійскі гісторык Валянцін Сядоў у манаграфіі ―Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья” (М.,1970) распрацаваў канцэпцыю субстратнага паходжання беларусаў у выніку змешвання славян з балтамі. Петр Федаравіч Лысенка выпускнік гістарычнага факультэта нашага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар, археолаг. З 1961 г. Ѐн даследуе археалагічныя помнікі ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Паўднѐвай і цантральнай Беларусі, займаецца вывучэннем курганоў дрыгавічоў ХІ-ХІІІ стст., старажытных гарадоў Тураўскай зямлі. Па выніках яго даследаванняў выдадзена кніга – П.Ф.Лысенка Тураўская зямля ІХ- ХІІІ стст. Мн., 1999. У ей аўтар адстойвае правамернасць тэрміна ―Тураўская зямля‖, выказвае думку, што яна склалася ў канцы Х ст. і
захоўвала сваѐ значэнне ў ХІ ст. П.Ф. Лысенка таксама аўтар такіх кніг, як ―Города Туровской земли‖ (Мн. 1974), ―Берестье‖ ( Мн., 1985), ―Дреговичи‖ (Мн., 1991). выказвае думку, што яна склалася ў канцы Х ст. і захоўвала сваѐ значэнне ў ХІ ст.
Гісторык з Маладзечна Мікалай Іванавіч Ермаловіч, папулярны у 1990- я гады сваім неардынарным поглядам на гістарычнае мінулае, выдал даволі грунтоўные даследаванне ―Старажытная Беларусь:Полацкі і навагародскі перыяды.‖( Мн.,1990). Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімкі, археалогіі, аўтар прасочвае лѐс нашай зямлі, пачынаючы са
старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем ВКЛ. Ён выказаў шэраг слушных меркаванняў, згадак і заўваг, поўнасцю адхіліў тэзіс шэрагу гісторыкаў пра заваяванне літоўцамі беларускіх зямель у другой палове ХІІІ ст. Аднак яго сцвярджэнні аб летапіснай Літве на прасторы паміж Мінскам, Маладзечна, Слонімам большасць гісторыкай лічаць не дастаткова абгрунтаванымі. Вядомым даследчыкам сярэднявечча з‘яўляецца старэйшы беларускі гісторык, доктар гістарычных навук Георгій Васільевіч. Штыхаў. Асноўнымі яго выдавннямі з‘яўляюцца: ―Древний Полоцк ІХ – ХШ вв.» ( Мн., 1975), ―Города Полоцкой земли ІХ – ХШ вв‖. ( Мн., 1978), ―Крывічы‖ (Мн., 1992), і асабліва ―Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі‖ ( Мн., 1999 і 2002 гг). Ён выказаў і абгрунтаваў думку, што ва ўсходніх славян гаспадарка была шматукладнай, у ѐй існавалі тры уклада – першабытнаабшчынны , які зыходзіў з гістарычнай арэны, рабаўладальніцкі, які не атрымаў значнага развіцця, і новы феадальны, які нараджаўся. Ён таксама распрацаваў пытанні гарадскога самакіравання, дзейнасці полацкага веча, яго складаных адносін да княжацкаш улады. Менавіта Г. Штыхаў з‘яўляецца разам з іншымі аўтарам адпаведнага раздзела пра сярэднявечча у ―Нарысах гісторыі Беларусі.‖ Ч. 1.( Мн. 1994.) і першага тома 6-ці томнай ―Гісторыі Беларусі” пад рэд М.П. Касцюка. Сярод сучасных беларускіх навукоўцаў, што займаюцца пытаннямі гісторыі Беларусі перыяда сярэднявечча, патрэбна назваць таксама: Зверуго Я.Г. ―Древний Волковыск‖ (Мн., 1975), ―Верхнее Понеманье в
ІХ – ХШ вв. ( Мн., 1989) Коробушкина Т.Н. ―Земледелие на территории Белоруссии в Х – ХШ вв.‖ ( Мн., 1979) Значная колькасць артыкулаў па праблемах гісторыі Беларусі 6 – 13 стагоддзяў змешчана у ―Энцыклапедыі гісторыі Беларусі.” У 6 т. Карысным пры самастойнай працы будзе і зварот да ―Гісторыі культуры Беларусі‖ Л. Лыча, У. Навіцкага і ―Эканамічнай гісторыі Беларусі‖ пад рэд У Галубовіча.
