Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

34 Змены ў сацыяльных адносінах у перыяд жалезнага веку

У перыяд жалезнага веку колькасць насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі значна павялічылася. Па падліках археолагаў у канцы 1-га тысячагоддзя да н.э. на гэтай тэрыторыі існавала прыблізна ад 800 да 1200 паселішчаў-гарадзішчаў. У кожным з іх пражывала ад 50 да 70 чалавек. Таму можна сцвярджаць, што агульная колькасць насельніцтва складала прыблізна 50-70 тысяч чалавек. Тэрыторыя была адносна слаба заселена. Змены ў вытворчай дзейнасці чалавека ў жалезным веку выклікалі і змены ў сацыяльных адносінах і, адпаведна, у грамадскім уладкаванні. Развіццѐ вытворчасці прывяло да з‘яўлення падстаў да супярэчнасцяў, якія набывалі формы ўзброеных сутычак, войнаў. Па-першае, падставай для іх стала накапленне плямѐнамі пэўных каштоўнасцяў, калі людзі пачалі атрымліваць прадуктаў боьш, чым было патрэбна для іх уласнага спажыфвання. Адсюль з‘явілася жаданне з боку іншых плямѐн прысвоўваць сябе гэтыя каштоўнасці ( жывѐлу, вынікі земляробства, металургіі і інш.) шлягам гвалтоўнага захопу, ізымання. Па-другое, пашырэнне вытворчасці патрабавала новых земляў, тэрыторый, што знаходзіла ўвасабленне таксама шляхам захопу ўжо асвоеных іншымі племенамі зямель. Па-трэцяе, для далейшага развіцця вытворчай гаспадаркі патрабавалася новая рабочая сіла. Задавальнялася гэта патрэба шляхам захопа пленых, якіх ужо не забівалі, а выкарыстоўвалі як рабоў. Ва ўмовах Беларусі колькасць такіх рабоў (някроўнікаў) была не вялікай, рабства насіла хатні характар. Такім чынам, войны і ваенныя набегі ў жалезны век былі распаўсюджанай і звыклай з‘явай у жыцці грамадства. Усе плямѐны, што насялялі тэрыторыю Беларусі, жылі ва умовах патрыярхату, пераход да якога пачаўся яшчэ ў бронзавым веку. Роля мужчынам ў жыцці плямѐн узрастала. Звязана гэта было і з развіццѐм металургіі, заняткі якой патрабавалі значнай фізічнай сілы. Ва умовах ваеннай небяспекі узрастала адказнасць мужчы-воінаў зза захаванне жыцця роду. Таму на апошняй стадыі першабытнаабшчыннага ладу вярхоўнай уладай у родзе і племені становіцца агульны сход мужчын-воінаў, які вырашаў першажыццѐвыя пытанні вайны і міру, а таксама выбіраў старэйшын роду і правадыра племені. Такі грамадска-палітычны лад атрымаў назву ваеннай дэмакратыі. у ваеннай дэмакратыі.

Знаходзілася на этапе разлажэння (распаду) першаабшчыннага ладу. Радавая абшчына распадаецца на вялікія патрыархальныя сем’і. Гэта было вынікам змен у вытворчасці, калі не стала неабходнасці агульнага вядзення гаспадаркі разам усімі радамі – часткамі радавой абшчыны. Кожная сямья была ўжо ў стане сама, паасобку забяспечваць свае патрэбы. Таму ў эпоху жалезнага веку менавіта вялікая патрыярхальная сям’я стала асноўнай гаспадарчай і сацыяльнай адзінкай. Такая вялікая патрыярхальная сямья, якая налічвала прыблізна 50 – 70 чалавек, пражывала на сваім паселішчы. Першапачаткова такія паселішчы не мелі ўмацаванняў і абгарожваліся толькі драўлянай сцяной. Але з ростам пагрозы ваенных набегаў з боку іншых радоў плямѐн, узнікла патрэба ва абарончых ўмацаваннях, якімі сталі штучныя валы, рвы. Таму узнікаюць і умацаваныя селішчы, і больш умацаваныя гарадзішчы-сховішчы, дзе маглі знайсці прытулак у час небяспекі жыхары навакольных селішчаў. Некалькі такіх кроўных семьяў што жылі побач, іх гарадзішчы знаходзіліся разам, стваралі гнѐзды па два, тры, чатыры гарадзішчы. Яны мелі агульную тэрыторыю для пражывання і гаспадарання. Археолагі лічаць, што на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку налічвалася каля 500 родаў. Некалькі родаў, якія мелі цесныя эканамічныя сувязі, аднолькавыя рысы ў вырабах прылад працы, падобныя культурныя рысы аб‘ядноўваліся ў племя, а некалькі плямѐн утваралі саюзы, аб’яднанні плямѐн. У пачатку нашай эры адбываецца паступавая трансфармацыя радавой абшчыны (у аснове якой былі крэўныя, кроўнароднасныя сувязі) у тэрытарыяльную абшчыну, якая аб‘ядноўвала сем‘і, што пражывалі на сумеснай тэрыторыі і не абавязкова былі звязаны родам. Падставай для распада радавой абшчыны з‘явілася і ўзнікненне маѐмасной няроўнасці. З‘яўляюцца багатыя і бедныя семьі. Яны панычаюць пражываць і весці гаспадарку на адной тэрыторыі побач з семьямі з іншых радоў. Такім чынам ўзнікае суседская абшчына. Паступова ў межах суседскай абшчыны выдзяляецца асобная група ўзброеных людзей, што складалі узброеную дружыну, асновай якой былі воіны-коннікі. Дружынікі ўжо амаль не займаліся вядзеннем гаспадаркі, знаходзіліся на утрыманні абшчыны, выконвалі функцыі яе абароны ад ворагаў, але таксама і самі прымалі удзел у ваеных набегах, рабаванні суседніх плямѐн. Такім чынам,узнікненне маѐмаснай няроўнасці, распад радавой абшчыны, пераход да патрыярхальнай сям’і, узнікненне суседскай абшчыны, выдзяленне у яе складзе прафесійнай ваеннай групы дружінікаў, стварэнне плямѐн і іх саюзаў – гэта важнейшыя моманты ў развіцці сацыяльных адносін на тэрыторыі Беларусі на працягу жалезнага веку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]