Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

27 Этнічны склад насельніцтва Беларусі перыяду бронзавага веку

У канцы 3-га тысячагоддзя да н.э., у раннім перыядзе бронзавага веку, пачынаюцца выключныя па сваіх значэнні змены этнічнага складу насельніцтва Беларусі. На тэрыторыі усѐй Еўропы пачынаецца перыяд індаеўрапеізацыі. У глубокай старажытнасці індаеўрапейцы прышлі з Цэнтральнай Азіі і рассяліліся на Балканскім паўвостраве, у Малой Азіі і заходнім Прычарнаморьі. На рубяжы 3 і 2 тысячагоддзяй да н.э. у сувязі з развіццѐм жывѐлагадоўлі (пастаяннае павялічэнне пагалоўя жывѐлы патрабавала новых выпасаў), ростам насельніцтва індаеўрапейцы пакідаюць сваю тэрыторыю і пачынаюць засяляць вялікія прасторы Цэнтральнай і Усходняў Еўропы, засвоўваюць тэрыторыю ад Рэйна на захадзе да Волгі на усходе, ад Фінляндыі на поўначы да Сярэдняга Падняпроў‘я і Карпат на поўдні. Індаеўрапейцы змешываліся з мясцовым насельніцтвам, перадавалі ім сваю гаворку і культуры, навыкі працы, апрацоўкі металаў. Індаеўрапеізацыя паклала пачатак утварэнні многіх сучасных еўрапейскіх народаў – галаў, грэкаў, кельтаў, германцаў, балтаў, славян і іншых. У выніку ў 2-м тысячагоддзі да н.э. большасць Еўропы ужо была заселена насельніцтвам, якое размаўляла на індаеўрапейскіх мовах. На тэрыторыі Беларусі першымі прадстаўнікамі індаеўрапейцаў зрабіліся плямѐныя так званай «шнуравой керамікі». Назву яны атрымалі ад характэрнага арнаменту ў выглядзе адбіткаў шнура на гліняным посудзе. У адрозненне ад абарыгенаў, яны валодалі вырабамі з бронзы (наканечнікі стрэл, кінжалы, сякеры, упрыгожанні і інш.), а таксама майстэрствам яе апрацоўкі. Адначасова адбываецца працэс асіміляцыі мясцовага даіндаеўрапейскага насельніцтва. Мяркуюць, што менавіта шнуравікі адыгралі важную ролю ў фарміраванні балцкай, германскай і славянскайкультрных супольнасцяў.

На тэрыторыі Беларусі археолагі выдзяляюць некалькі культур шнуравой керамікі:

Сярэднедняпроўская культура (Верхняе Падняпро‘е, Усх. Палессе)

Шнуравой керамікі Палесся (у межах тшцінецка-сосніцкай культуры)

Вісла-неманскай культуры шнуравой керамікі

Паўночнабеларускай культуры шнуравой керамікі.

Асаблівасці названых культур на працягу бронзавага веку – тып паселішчаў, прылады працы, асаблівасці керамікі і посуду, пахавальныя абрады, вераванні – будзем разглядаць на семінарскіх занятках.

28 .Агульная характарыстыка жалезнага века на тэрыторыі Беларусі.

Заключным перыядам першабытнай гісторыі стаў жалезны век, які датуецца перыядам з 8 – 7 стагоддзяў да г.э. па 4 – 5 стагоддзе нашай эры. Ён характаразуецца з‘ўленнем і шырокім распаўсюджаннем металлургіі жалеза, вырабам з яго прылад працы і зброі, што карэнным чынам паскорыла прагрэс ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці, істотна паўплывала на сацыяльную яго арганізацыю. Фактычна і сѐння вырабы з металлу – жалеза займаюць галоўнае месца ў вытворчай дзейнасці людзей. У Еўропе вытворчасць жалеза пачалася на рубяжы 2-га і 1-га тысячагоддзяў да н.э. у Грэцыі, а на больш паўночных тэрыторыях у першай палове 1-га тысячагоддзя да н.э.– у 9 – 8 стагоддзях да н.э. Для насельніцтва таго часу працэсс авалодання вырабам жалеза быў доўгім, ѐн расцягнуйся на некалькі стагоддзяў. На тэрыторыі Паўдневай Беларусі насельніцтва авалодала навыкамі жалезнаробчай вытворчасці амаль адначасова з многімі іншымі еўрапейскімі

народамі, прыкладна 7 – 6 стагоддзях да н.э. У другой палове таго ж тысячагоддзя, прыблізна да 2 – 1-га стагддзяў да н.э., здабыча і апрацоўка жалеза была засвоена і насельніцтвам цэнтральнай і паўночнай частак Беларусі. Спрыяла таму наяўнасць на тэрыторыі Беларусі мясцовай сыравіны для выраба жалеза (у адрозненні ад вырабу бронзы). Выключнае значэнне для атрымання і распаўсюджання жалеза на тэрыторыі Беларусі мелі прыродныя ўмовы. Сыравінай для жалеза былі балотная і азѐрная руда (т.зв. буры жалязняк, вокіснае жалеза), што меліся практычна па ўсѐй тэрыторыі Беларусі. Шмат яе было у нізінах узбярэжжаў рэк, азер і балот, залягала яна блізка ад паверхні, што рабіла лѐгкадаступнымі радовішчы сыравіны. Адносна нескладанай была і тэхналогія варкі жалеза. Звычайна для металургіі жалеза у той час рабіліся спецыяльныя печы домніцы. Шахту печы загружалі пластамі драўніннага вуглю, сушанай і здробленай балотнай руды, вапнай у якасцю флюсу (прысадкі). У ніжняй частцы домны меліся адтуліны для нагнятання паветра. Паветра ўдзімалі ў домніцу праз гліняныя трубкі – соплы. Ў камеры згарання стваралася тэмпература да 1200 градусаў. У выніку атрымлівалася жалеза, якое мела выгляд дробных размякчаных зярнят, якія спякаліся паміж сабой і асядалі на дно печы. Такім чынам, фактычна жалеза не плавілася, а толькі выдзялялася з руды і размягчалася. Такі спосаб атрымання жалезу мае назву ―сырадутны‖. Калі печ астывала, яе разбуралі, каб узяць атрыманую порыстую масу (крыцу). Атрыманае жалеза было яшчэ не прыгодным, каб з яго вырабляць рэчы. Патрэбна была яго далейшая апрацоўка. Таму старажытныя майстры- металургі з‘яўляліся адначасова і кавалямі. Атрыманую з домніцы порыстую крыцу зноў разагравалі, а потым пракоўвалі, каб выдзяліць з яе шлакі і зрабіць кавалак больш шчыльным. Такім чынам стваралася нарыхтоўка з жалеза, пазбаўленага ад прымясяў гарэння (шлакаў) і порыстасці. Далей атрыманую жалезную масу зноў разагравалі і ў размягчаным стане апрацоўвалі коўкай, надаючы неабходныя формы рэчаў. Молаты і накавальні у старажытных металургаў – кавалѐў былі каменнымі. Такі прасцейшы тэхналагічны спосаб апрацоўкі метала называецца гарачай коўкаў. Існуюць археалагічныя сведчанні, што некотрыя культуры насельніцтва Беларусі паступолва авалодвалі і больш складанымі працэсамі апрацоўкі жалеза. Сустракаюцца прадметы, вырабленыя з сырцоваў (нізкаякаснай) сталі, і нават з высокавугляродзістай сталі. Прымяняліся больш складаныя тэхналагічныя схемы і пры апрацоўкі метала – кавалі навучыліся зварцы жалеза са сталлю, прымянялі загартоўку метала, што паляпшала якасць вырабаў. Старажытныя металургі і кавалі мелі ў грамадстве асобны, даволі высокі статус, бо вынікі іх працы мелі устоўлівыя патрэбы. Яны выраблялі з жалеза прылады працы ( сякеры, сярпы, нажы, цѐсла і інш.), узбраенне (коп‘і, дроцікі, наканечнікі стрэл і г.д.), упрыгожванні (шпількі, бранзалеты, кольцы і інш), прадметы побыту (шылі, іголкі).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]