- •1 Гісторыя як навука, яе метады і прынцыпы .
- •1/ Агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя, лагічны і інш.);
- •2 Фармацыйны падыходыход да вывучэння гісторыі.
- •3 Цывілізацыйны падыход да вывучэння гісторыі
- •4 .Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі
- •5 Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •1. Першабытнае грамадства (100 тыс. Г. Да н. Э. – іх ст. Н. Э.)
- •2. Феадалізм (іх – 1861г.)
- •4. Сацыялізм (1917 да…)
- •7 Гістарыяграфія гісторыі Беларусі першабытнага перыяду.
- •8 . Перыядызацыя ў вывучэнні першабытнага грамадства
- •9 Археалагічная перыядызацыя перыяда першабытнага грамадства
- •12 Перыядызацыя каменнага веку ў гісторыі чалавецтва
- •13 Ранні і сярэдні палеаліт на тэрыторыі Беларусі
- •14 Поздні палеаліт на тэрыторыі Беларусі
- •15 Прылады працы і гаспадарчыя заняткі людзей у познім палеаліце
- •16 Сярэдні каменны век (мезаліт) на тэрыторыі Беларусі
- •17 Гаспадарка і сацыяльныя адносіны ў перыяд мезаліта
- •18.Археалагічныя культуры плямён парыяда мезаліта на тэрыторыі Беларусі
- •19 Насельніцтва Беларусі ў позднім каменным веку (неаліце)
- •20 Змены ў гаспадарчы жыцці насельніытва ў перыяд неаліта
- •21 З’яўленне вытворчых форм гаспадаркі ў перыяд неаліта
- •22 Сацыяльныя адносіны насельніцтва Беларусі перыяда неаліта
- •23 Культуры плямён насельніцта Беларусі перыяда неаліта
- •24 . Характарыстыка бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі
- •26. Гаспадарчае жыццё насельніцтва Беларусі перыяда бронзавага веку.
- •27 Этнічны склад насельніцтва Беларусі перыяду бронзавага веку
- •28 .Агульная характарыстыка жалезнага века на тэрыторыі Беларусі.
- •30 Вытворчыя формы гаспадаркаі ў перыяд жалезным веку.
- •31 Прысвойваючыя формы гаспадаркі насельніцтва Беларусі жалезнага веку
- •33 Побыт, абмен і гандаль насельніцтва Беларусі ў перыяда жалезнага веку
- •34 Змены ў сацыяльных адносінах у перыяд жалезнага веку
- •35 Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку
- •8. Старажытнасці заходніх балтаў ( 5 ст да н.Э. – 8 ст. Н.Э.)
- •37 Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі перыяда ранняга сярэднявечча
- •38 Этнічная змены насельніцтва Беларусі ў перыяд Вялікага перасялення народаў
- •41 Славянскія плямёны крывічоў на тэрыторыі Беларусі
- •42 Плямёны дрыгавічоў і радзімічаў на тэрыторыі Беларусі
- •43 Навуковыя канцэпцыі паходжання беларусаў
- •44 Тэорыя паходжання тэрміна Белая Русь
- •45,48 Полацкае княства ў9-10ст(у12-13ст).
- •46 Полацкае княства ў перыяд Ізяслава, Брачыслава і Ўсяслава Чарадзея
- •47 Тураўскае княства ў 9-10 ст.
- •49Тураўскае княства ў 12-13 ст
- •50. Беларускія землі ва ўмовах пагрозы татара-мангольскай і крыжацкай агрэсіі.
- •51 Сельская гаспадарка насельніцтва Беларусі (9-12 ст.)
- •52,53 Узнікненне гарадоў на тэрыторыі Беларусі у 9-12ст.Рамесная вытворчасць у 9-13ст.
- •54. Гандаль беларускіх зямель перыяду (9-13 ст.)
- •55. Складванне і развіццё феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі (9-13 ст.)
- •57. Веча ў грамадскім жыцці на тэрыторыі Беларусі (9 – 13 ст.)
- •58. З’яўленне і распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях
- •59. Роль і месца царквы ў грамадскім жыцці на беларускіх землях у перыяд ранняга сярэднявечча
- •60. Манументальнае дойлідста Беларусі (9-13 ст.)
- •61.Манументальны жывапіс і кніжная графіка Беларусі (9-13 ст.)
- •62. Дэкаратыўна- прыкладное мастацтва Беларусі (9 – 13ст.)
- •63. З’яўленне пісьменства і яго помнікі на тэрыторыі Беларусі перыяда (9 – 13 стст.)
- •64.Народная абрадавая творчасць Беларарусі (9 – 13 стст.)
26. Гаспадарчае жыццё насельніцтва Беларусі перыяда бронзавага веку.
У эпоху бронзавага веку працягваўся працэс актыўнага авалодання насельніцтвам Беларусі вытворчымі формамі гаспадаркі – земляробствам і жывѐлагадоўляй. Носьбітамі гэтых форм гаспадарання на тэрыторыі Беларусі з‘явіліся прышлыя яшчэ у перыяд поздняга неаліта плямѐны шнуравой керамікі (шнуравікі). Менавіта плямѐны шнуравікоў былі аселымі жывѐлаводамі і земляробамі. Але і ранейшае насельтніцтва, асабліва плямѐны сярэднедняпроўскай культуры, паспяхова авалодвалі гэтымі формамі гаспадаркі. У жывѐлагадоўлі стадкі складаліся з буйной рагатай жывѐлы, свіней і коней. Менш разводзілі коз і авечак. Памочнікам чалавека ў выпасе жывѐлы быў сабака. Археалагічныя даследаванні сведчаць, што каля чвэрці мяснога харчавання насельніцтва паўночнабеларускіх культур атрымлівала ужо не з палявання, а з жывѐлагадоўлі. У земляробстве вырошчвалі пшаніцу, ячмень, авѐс, сачавіцу і інш культуры. У лясной зоне беларускай тэрыторіі земляробства вялося на палях, якія адваѐўвалі ў лясоў – т.зв. падсечна-агнявое (ляднае) земляробства. У бронзавым веку як у мясцовага позненеалітычнага насельніцтва, так і прышлага насельніцтва шнуравікоў важную ролю працягвалі адыграваць прысвойваючыя формы гаспадаркі – паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Найбольш распаўсюджаным аб‘ектам палявання ў лясной зоне быў лось, на другім месце – дзік, на трэцім – мядзведь. Палявалі, але менш, таксама на тура, казулю, зубра. Каб здабыць пушніну, палявалі на куніц, барсукоў, лісіц, выдраў, бабра.
У балотна-азерным краі поўдня Беларусі важным аб‘ектам палявання з‘яўляліся вадаплаўваючыя птушкі – краква, гусі, качкі, чыркі, гагары і інш. На паселішчах бронзавага веку археолагі знаходзяць шмат сведчанняў аб рыбалоўстве. Гэта гарпуны і кручкі, грузілы і паплаўкі да сетак, рэшкі пастак з прутоў і лучынак, пешні для падлѐднай лоўлі з масіўных трубчатых костак, фрагменты чоўнаў. Важнейшыя сведчанні рыбалоўстве – косткі рыбы і луска. Калі меркаваць па іх, то найбольш лавілі акунѐў, крыху менш - шчупакоў. Лавілі таксама ляшчоў, плоткі, лінѐў, а вось рэшкаў костак сама, карася і ярша выя‘ўлена зусім мала. Важнай галіной гаспадарчай дзейнасці чалавека, асабліва у ляной зоне, , заставалася збіральніцтва. У напластаваннях крывіцкіх стаянак даволі шмат рэшкаў лясных і вадзяных арэхаў, жалудоў, карнявішчаў раслін, якія таксама ішлі на харч. Сустракаюцца і ракавіны перлавіцы, якія выкарыстоўваліся у якасці посуду, спажывалася чалавекам і мяса малюскаў. У гаспадарчай дзейнасці працягвалі шырока выкарыстоўваліся крэмянѐвыя сякеры, асабліва з прышліфаваным, альбо запаліраваным лѐзам, для высечкі лясоў выкарыстоўваліся зашліфаваныя каменныя сякеры- клінны. У якасці зброі выкарыстошўваліся каменныя сякеры са свідраванымі адтулінымі. Землю рыхлілі каменнымі, рагавымі і нават драўлянымі матыкамі. Для жніва служылі масіўныя крэмянѐвыя пласціны з рэтушаваным краем, а таксама серпападобныя нажы, з‘явіліся масіўныя крэмянѐвыя сярпы з двухбаковай буйной рэтушшу ляза. У канцы бронзавага веку значна больш сталі выкарыстоўвацца металлічныя вырабы, але каменнымі сякерамі, асабліва пры вырубцы лясоў пад пашню, карысталіся і ў наступным, жалезным веку. Па-ранейшаму важнае месца і ў бронзавым веку працягваў займаць выраб керамікі. Жыхары бронзавага веку Беларусі ляпілі ўжо пераважна плоскадонны посуд – гаршкі з выдзеленай шыйкай, а таксама розныя слоікі, місы, кубкі. З‘явіліся раней зусім не вядомыя друшлакі. Удасканаленне прцэсу вырабу керамікі прывяло да таго, што кераміка перыяду бронзавага век была звычайна тонкасценнай і добра выпаленая. Змяняўся і стыль аздаблення керамікі – узоры пераважна канцэнтруюцца ў версе пасудзін, з‘яўляюцца невядомыя раней наляпныя валікі і вушкі. Эканамічнае развіццѐ ў эпоху бронзы прыводзіла да фарміравання некаторай спецыялізацыі асобных рэгіѐнаў і груп насельніцтва на вытворчасць тых ці іншых відаў прадукцыі. Адсюдь з‘явілася развіццѐ абмену паміж рознымі групамі насельніцтва і плямѐнамі розных культур. Прадметамі абмену з‘яўляліся: сыравіна і матэрыялы ( крэмень, медзь, іншыя кампаненты для атрымання бронзы), прадметы апрацоўкі і вырабы з металаў, прадукцыя жывѐлагадоўлі, кераміка. Як сведчаць вынікі археалагічных даследванняў, насельніцтва Беларусі бронзавым веку мела даволі шырокую геаграфію абменных сувязей. Металічныя вырабы траплялі у межы нашага краю з Каўказа, Украіны і Цэнтральнай Еўропы, са Скандынавіі, Прыбалтыкі, цэнтральных раѐнаў Расіі. Напрыклад, на паселішчах бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі зноўдзены бурштынавыя (янтарныя) упрыгожванні з Прыбалтыкі, фаянсавыя вырабы з Цэнтральнай Еўропы. Попытам сярод насельніцтва іншых тэрыторый карысталіся матэрыялы шахтавай крэмнездабычы на Краснасельскіх радовішчах пад Ваўкавыскам.
