Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Istoria_Belarusi.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
172.48 Кб
Скачать

1 Гісторыя як навука, яе метады і прынцыпы .

Аб’ектам пазнання гісторыі з‘яўляецца працэс і вынікі жыццядзейнасці людзей у сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай сферах.

Гісторыя – навука якая патрабуе ведання дакладных падзей,фактаў, дат, імѐнаў. Прадметам яе вывучэння з‘яўляецца ўся жыццядзейнасць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяг о гістарычнага працэссу.

Гісторыя як навука мае ўласцівую ѐй сістэму метадаў (метадалогію) і прынцыпы.

―Гісторыя” ў перакладзе з грэческай мовы – апавяданне аб мінулых падзеях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот ( 485 – 425 гг. да н.э.)

Першапачаткова гісторыя існавала ў форме літаратурнага апісання падзей мінулага і лічылася адным з відаў мастацтва – муза Klio.

Статус паўнавартай навукі гісторыя набыла ў XIX ст .З‘яўленне гістарычнай навукі было выклікана патрэбай грамадства ў асэнсаванні свайго мінулага, вызначэнні будучыні, а таксама выхаванні новых пакаленняў.

У мэтах усебаковага і аб‘ектыўнага раскрыцця гістарычнага існуюць метады:

1/ Агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя, лагічны і інш.);

2/уласнагістарычныя ( гісторыка-генетычны, праблемна-храналагічны, сінхронны, параўнальна-гістарычны, рэтраспектыўны, тыпалагічны і інш);

3/спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук ( сістэмны, статыстычны, матэматычныя, кантэнт-аналіз, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

Агульнапрызнанымі прынцыпамі гістарычных даследаванняў з‘яўляюцца аб’ектывізм і гістарызм, а таксама сацыяльны і аксіялагічныя падыходы.

Прынцып аб’ектывізму павінен забяспечыць праўдзівы, незалежны ад аўтарскіх сімпатый ці антыпатый, абгрунтаваны погляд на факты і з‘явы.

Рэалізацыя прынцыпа гістарызма дазваляе прасачыць тыя ж факты ці з‘явы ў дінаміцы, у атанчэнні тагачасных рэалій і сувязей з іншымі суб‘ектамі гістарычнага працэсу. Гістарызм дазваляе вызначэнне месца той ці іншай падзеі з пункту гледжання таго, чым гэта з‘ява адрознівалася ад папярэдняга часу, што яна сабоў ў’яляе і які уплыў падзея аказала на далейшае развіццѐ.

Сацыяльны падыход дае магчымасць ацэньваць факты і з‘явы з пункту гледжання нісьбітаў тых ці іншых (сацыяльныхз, клачсавых, канфесійных і г.д.) інтарэсаў.

Аксіялагічны падыход дазваляе ацэньваць падзеі мінулага з пункту гледжання агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Гісторыя як навука, ў сваі развіцці падзялілася на цесна звязанныя паміж сабой спецыялізаваныя часткі:

  1. гісторыя грамадства асобных эпохаў ( гісторыя першабытнага грамадства, антычную, сярэднявечча, новую і навейшаю)

  2. гісторыя прасторава-геаграфічных супольнясцяў, рэгіѐнаў ( гісторыя Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Азіі і Афрыкі )

  3. гісторыя асобных народаў і краін (гісторыя Беларусі, гісторыя Расіі, гісторыя ЗША і г.д.)

  4. гісторыя комплексных праблем (гісторыя Адраджэння, Рэфармацыі, Асветніцтва, грамадска-палітычнай думкі і інш.)

  5. гісторыя асобных бакоў грамадскага жыцця (сацыяльна-эканамічная, палітычная гісторыя, ваенная гісторыя, гісторыя мастацтва і інш.)

Да гістарычнай навукі адносяць спецыяльныя (дапаможныя) гістарычныя дысцспліны: археаграфію, генеалогію, геральдыку, нумізматыку, тапаніміку і інш.) Самастойнае месца займаюць спецыяльныя гістарычныя навукі – археалогія, этнаграфія і гістарыяграфія.

Вывучэнне гісторыі выконвае важныя функцыі, ў якіх зацікаўлена грамадства. Такімі функцыямі з‘яўляюцца:

1. пазнавальная:

- збіраюцца факты;

- сістэматызуюцца і разглядаюцца ў сувязі адзін з другім.

2. практычная, або прагнастычная:

- падзеі мінулага цікавяць не самі па сабе, а з пунктаў пагляду іх уздзеяння на сучаснасць, выкарыстання для лепшай арыентацыі ў будучым.

3. выхаваўчая:

- фарміруе навуковы светапогляд;

- выхоўвае ў людзей на аснове гістарычных матэрыялаў патрыятызм, інтэрнацыяналізм, маральнасць і г. д.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]