Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.4 Mб
Скачать
  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Выкананне тэставых заданняў па тэме “Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся

1. Закончы сказы.

Большая частка насельніцтва пражывае ў __________ (вёсках; гарадскіх паселішчах). Насельніцтва вёсак паступова __________ (змяншаецца; павялічваецца). Расце насельніцтва__________ (вёсак; гарадоў).

2. Злучы назву горада з месцам яго ўзнікнення.

Салігорск

узнік побач з залежамі калійных солей.

Наваполацк

узнік у сувязі з будаўніцтвам электрычных станцый на рацэ Бярэзіне.

Светлагорск

вырас побач са старажытным Полацкам.

3. Адзнач знакам «+» правільныя адказы на пытанні.

Які подзвіг здзейсніў Пётр Купрыянаў?

£ У адным баі збіў тры варожыя самалёты.

£ Закрыў целам страляючы варожы кулямёт.

Якое званне было прысвоена мужнаму воіну?

£ Званне Героя Савецкага Саюза.

£ Званне ганаровага жыхара г. Жодзіна.

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ У Беларусі больш за 20 тысяч гарадоў.

£ Большасць насельніцтва Беларусі жыве ў гарадах.

£ У Наваполацку працуе прадпрыемства па пераапрацоўцы нафты.

£ Горад Жодзіна — Радзіма героя Пятра Купрыянава.

£ Салігорск, Светлагорск, Жодзіна — старажытныя беларускія гарады.

£ У Новалукомлі працуе адзіная ў Беларусі гідра-электрастанцыя.

£ Салігорск узнік побач з залежамі калійных солей.

5. З дапамогай палітыка-адміністрацыйнай карты на с. 2–3 атласа запоўні табліцу.

Назва горада

Вобласць

Салігорск

Светлагорск

Наваполацк

Жодзіна

Белаазёрск

Новалукомль

Выкарыстай назвы: Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Брэсцкая.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  2. Тлумачэнне новага матэрыялу

Вучні разам з настаўнікам адпраўляюцца на экскурсію ў сталіцу Рэспублікі Беларусь — г. Мінск. Від транспарту - аўтобус. Месца адпраўлення— школа, у якой вучацца ўдзельнікі экскурсіі.

Экскурсія абзорная па г. Мінску. Мэта экскурсіі — знаёмства са сталіцай яе праспектамі, плошчамі і вуліцамі, будынкамі і помнікамі, мінулым і сучасным.

Выбар маршруту

Маршрут раслрацоўваецца калектыўна. Вучні карыстаюцца планам горада Мінска, які змяшчаецца на фарзацы вучэбнага дапаможніка. Калектыўнымі намаганнямі маршрут складзены.

Д арога ў сталіцу Абзорная экскурсія па г. Мінску Вяртанне дамоў.

План абзорнай экскурсіі

  • У нас з вамі сёння цікавая паездка ў горад Мінск — сталіцу нашай дзяржавы. Гораду Мінску болып за 900 гадоў. Давайце ўспомнім дату першага летапіснага ўпамінання пра Мінск (1067 г.). 3 якой падзеяй гэта ўпамінанне звязана? (Адказ: бітва на р. Нямізе.) Давайце падлічым, колькі дакладна г. Мінску гадоў? (943 у 2010 г.)

У гады Вялікай Айчыннай вайны г. Мінск амаль увесь быў зруйнаваны фашыстамі. Але дзякуючы гераічнай працы людзей, горад падняўся з попелу і руін. Пагэтаму г. Мінск — старажытны і адначасова малады горад.

За выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў, за вялікую ролю ў развіцці партызанскага руху і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня 1974 года г. Мінску было прысвоена ганаровае званне «Горад-герой».

Горад Мінск — адзін з буйнейшых і прыгажэйшых гарадоў Еуропы.

Наш аўтобус набліжаецца да Прывакзальнай плошчы. Яе называюць галоўнымі «варотамі горада». Далей расказ пра г. Мінск прадоўжыць вучань... Я перадаю яму мікрафон».

Да класнай дошк! прымацоўваецца малюнак Пры­вакзальнай плошчы.

Галоўныя «вароты горада».

Мы знаходзімся на Прывакзальнай плошчы сталіцы. Паглядзіце, якая яна прыгожая. Такі выгляд плошча набыла ў 1948—1956 гг. Тут знаходзіцца чыгуначны вакзал — прыгожы сучасны будынак. Да вакзала пастаянна падыходзяць пасажырскія паязды. Таму вакзал называецца пасажырскім. Побач з ім знаходзіцца аўтобусны вакзал. Гэта вельмі зручна для пасажыраў.

На другім баку Прывакзальнай плошчы ўзвышаюцца два вялікія будынкі з вежамі. Сваім знешнім выглядам яны нагадваюць вароты. Паглядзіце, калі ласка, на іх.

Наш аўтобус набліжаецца да праспекта Францыска Скарыны. Я перадаю мікрафон..., які прадоўжыць экскурсію.

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт Ф. Скарыны і малюнак агульнага выгляду праспекта.

Плошча Незалежнасці

Праспект Францыска Скарыны — гэта галоўная магістралъ г. Мінска. Носіць ён імя першага ва ўсходніх славян кнігадрукара. Ці помніце вы, калі Скарына надрукаваў сваю першую кнігу? (1517 г.) Як яна называлася? (Адказ: Біблія.)

Уздоўж праспекта размешчаны будынкі многіх вельмі важных дзяржаўных устаноў. Тут знаходзяцца Дом Урада, рэзідэнцыя Прэзідэнта, Нацыянальная Акадэмія навук і іншыя.

Наша знаёмства з праспектам Францыска Ска­рыны пачнецца з плошчы Незалежнасці. Гэта са­мая вялікая і прыгожая плошча горада. Яе тэрыторыя 8 га. Побач знаходзіцца Дом Урада, пабудаваны у 1930—1934 гг. У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты замініравалі будынак, але не паспелі яго ўзарваць. Над будынкам развіваецца Дзяржаўны сцяг нашай Рэспублікі.

Тут знаходзіцца таксама будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэта — галоўнай навучальнай установы нашай краіны. Быць студэнтам гэтага універсітэта — вялікі гонар для кожнага, хто там вучыцца.

Наш аўтобус набліжаецца да вуліцы, якая носіць назву рэчкі Нямігі, але на плане горада рэчкі з та­кой назвай ужо няма. Я перадаю мікрафон..., які прадоўжыць нашу экскурсію і раскажа нам пра гісторыю вуліцы Нямігі.

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт Усяслава Чарадзея і малюнак вуліцы Нямігі.

Вуліца Няміга

Бітва на рацэ Нямізе. Тут, на гэтым месцы, дзе праходзіць вуліца, у 1067 г. быў моцны бой. Сутыкнуліся дружыны кіеўскіх князёў з воінамі полацкага князя Усяслава Чарадзея. «І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй...» — так сведчыць летапісец аб гэтай бітве.

Праляцелі з той грознай пары стагоддзі, перасохла Няміга і ператварылася ў маленькую ручаіну. У наш час пусцілі яе па падземным калектары ўздоўж вуліцы. Цячэ яна ў бетоннай трубе, нібыта тыя слезы, пралітыя па загінутых тут воінах у час крывавай сечы, што адбылася на берагах Нямігі 3 сакавіка 1067 года.

Праходзяць гады і стагоддзі, а вуліца з назвай Няміга захоўвае святую памяць аб мінулым.

Наш аўтобус набліжаецца да праспекта Машэрава. Далей экскурсію будзе весці...

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэт П. М. Машэрава і малюнак праспекта яго імя.

Праспект Машэрава

Праспект, які носіць імя Машэрава, з'яўляецца адным з найбольш прыгожых і маладых. Уздоўж праспекта ўзвышаюцца высотныя будынкі. Паглядзіце, калі ласка, на іх. Вучань паказвае гэтыя будынкі на малюнку. Побач з прас­пектам знаходзіцца самае буйное ў рэспубліцы збудаванне — Палац спорту. Звярніце ў вагу на яго цікавы знешні выгляд. Вучні разглядаюць малю­нак гэтага будынка.

Імя ў гісторыі. Пётр Міронавіч Машэраў (1918 — 1980)

У мінулым настаўніка фізікі і матэматыкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір партызанскага атрада. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза. У 1965—1980 гг. быў кіраўніком Беларусі. Яму таксама было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. П. М. Машэраў загінуў у 1980 г. у аўтамабільнай катастрофе.

У яго гонар быў названы гэты праспект.

Наш аўтобус звярнуў на вуліцу Максіма Багдановіча і набліжаецца да вострава смутку і слез. Раскажа нам аб ім... Я перадаю яму мікрафон.

Востраў смутку і слез

Яго яшчэ можна назваць востравам жалобы, востравам памяці аб тых грамадзянах Беларусі, якія загінулі за межамі сваей Бацькаўшчыны ў розных войнах і ваенных канфліктах.

Востраў смутку і слез — гэта найперш за ўсе памяць аб беларускіх хлопцах, якія загінулі ў Афганістане. Горам і болем адгукнулася ў сэрцах родных гібель 771 беларускага вайскоўца.

У цэнтры вострава знаходзіцца капліца са скульп­турнымі фігурамі плачучых жанчын — гэта вечная памяць аб тых, каго ніколі не будзе побач з намі.

Я прашу вас усіх падняцца і памянуць загінуўшых хвілінай маўчання.

Наш аўтобус вяртаецца на праспект Францыска Скарыны і набліжаецца да Кастрычніцкай плошчы. Экскурсію па плошчы правядзе... Я перадаю яму мікрафон.

Да класнай дошкі прымацоўваюцца малюнкі плошчы, будынкаў Беларускага дзяржаўнага музея і Дварца Рэспублікі.

Кастрычніцкая плошча

Раней гэта плошча называлася Цэнтральнай, і на ей праходзілі парады войск і дэманстрацыі працоўных. На плошчы знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У яго прасторных залах размяшчаюцца сотні розных экспанатаў, прысвечаных гераічнай барацьбе нашага народу з фашысцкімі захопнікамі.

Побач з музеем знаходзіцца прыгожы сучасны бу­дынак. Гэта Палац Рэспублікі. У ім праходзяць важныя мерапрыемствы дзяржаўнага значэння.

Плошча Перамогі

У цэнтры плошчы знахо­дзіцца манумент Перамогі. Ен быў устаноўлены ў 1954 г. Ён мае форму абеліска. Яго вышыня складае 40 метраў. Яго вяршыня ўпрыгожана ордэнам Перамогі. У падножжа манумента — меч — сімвал перамогі над ворагам. Вакол помніка чатыры бронзавыя вянкі, якія сімвалізуюць чатыры франты, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Перад абеліскам ніколі не гасне Вечны агонь — памяць аб загінуўшых героях, якія аддалі свае жыццё за Радзіму. Тысячы людзей прыходзяць да абеліска. 9 мая ў свята Пера­могі на гэтым месцы сустракаюцца ветэраны вай­ны. Ля помніка Перамогі заўсёды жывыя кветкі.

Надышоў час рухацца далей. Наш маршрут ідзе далей па праспекце Францыска Скарыны ў накірунку да плошчы Якуба Коласа. Гэта апошні аб'ект абзорнай экскурсіі па г. Мінску. Я перадаю мікрафон... .

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі малюнак плошчы Якуба Коласа.

Плошча Якуба Коласа

Цэнтральную частку плошчы займае сквер, у якім знаходзіцца помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Ён быў уста­ноўлены ў 1972 годзе. Побач з помнікам паэту з абодвух бакоў размешчаны скульптурныя групы герояў твораў Коласа. Тут мы бачым дзеда Талаша з сынам Панасам, герояў аповесці «Дрыгва», а таксама Сымона і Ганну— герояў паэмы «Сымон-музыка».

Помнік і скульптурныя групы былі ўстановлены ва ўшанаванне 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]