Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

Настаўнік вызначае задачы ўрока. Звяртаецца ўвага на запісы, зробленыя на класнай дошцы. Называецца тэма, план яе вывучэння, паняцці, даты, а таксама імёны гістарычных асоб.

Настаўнік прымацоўвае да класнай дошкі партрэты Ф. Скарыны і С. Буднага.

Гутарка з вучнямі па матэрыяле паўтарэння (апавяданне “Першыя друкаваныя кнігі”).

  • Хто быў першым беларускім друкаром?

  • Дзе нарадзіўся Ф. Скарына?

  • У якім годзе ён надрукаваў сваю першую кніжку?

  • Хто быў прадаўжальнікам справы Скарыны?

  • У якім горадзе надрукаваў сваю кніжку Сымон Будны?

  • Як захоўвае наш народ памяць пра сваіх таленавітых людзей?

  • На сённяшнім уроку зноў у нас будзе ісці гутарка пра вялікае і прыгожае ў жыцці людзей — тэатр і музыку, а таксама пра тых, хто стварыў усё гэта.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу

1. Лялечны тэатр— батлейка.

Вучні чытаюць услых матэрыял першага і другога абзацаў, знаёмяцца з батлейкай і яе галоўнымі героямі, вандроўным жыццём батлеечнікаў, адносінамі простых лю­дзей да батлейкі.

Вучні чытаюць вызначэнне паняцця “бат­лейка”. (Батлейка— вандроўны лялечны тэатр.)

Разглядванне малюнка на с. 90 вучэбнага дапаможніка.

  • Батлейка узнікла ў XVI ст. Батлейка — тэатр для народу і пра жыццё народу. Дзеючымі асобамі былі лялькі, якія адлюстроўвалі рэальных людзей. Музыка ажыўляла тэатральныя дзеянні, ад чаго яны станавіліся больш прывабнымі і захапляючымі.

  • Ці можна стварыць у нашай школе лялечны тэатр — батлейку? Што для гэтага патрэбна?

2. Сімяон Полацкі.

Да класнай дошкі прымацоўваецца партрэт С. Полацкага.

  • Якога яшчэ славутага чалавека даў свету гэты старажытны беларускі горад? ( Да класнай дошкі побач прымацоўваецца партрэт Францыска Скарыны.)

  • Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629 — 1680). У Маскву па запрашэнн! цара пераехаў у 1664 г. Быў настаўткам царскіх дзяцей. Напісаў шмат кніг. Заснаваў у Маскве друкарню. Па яго ініцыятыве была адкрыта ў Маскве першая вышэйшая навучальная ўстанова — Славяна-грэка-лацінская акадэмія. Сімяон Полацкі — вялікі патрыёт Радзімы. У сваіх творах ён славіў наш край і да канца свайго жыцця памятаў аб ім.

Чытанне матэрыялу пра Сімяона Полацкага ў падручніку (с. 89-92)

3. Тэатр.

Настаушк прымацоувае да класнай дошкі партрэт Казіміра Агінскага.

  • Запрашальны позірк, звернуты да нас, і працягнутая ў бок сцэны рука клічуць наведаць слонімскі тэатр, заснавальнікам якога быў Казімір Агінскі.

Вучні чытаюць услых матэрыял вучэбнага дапа­можніка на с. 92, знаёмяцца з беларускім тэатрам XVIII ст., які дзейнічаў у Слоніме.

Гістарычная даведка.

Працавалі ў тэатрах таленавітыя юнакі і дзяўчаты з ліку прыгонных сялян. Такіх тэатраў у XVIII ст. было шмат, але найбольш вядомымі сталі тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Сапегаў — у Ружанах, Тышкевічаў — у Свіслачы, Агінскага— у Слоніме.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]