Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

4. Паланез Міхала Клеафаса Агінскага.

Вучні слухаюць чаруючую музыку паланеза.

  • Музыка была напісана амаль сто гадоў таму, але і ў наш час лічыцца самай лепшай і найбольш папулярнай.

  • Хто ж аутар такой дзівоснай музык?

  • Аб ім мы прачытаем у матэрыяле «Цікава ведаць».

Вучні чытаюць услых гэты матэрыял.

Аўтарам па­ланеза быў Міхал Клеафас Агінскі, пляменнік Казіміра Агінскага.

Назва «паланез» азначае польскі музычны твор.

Дадатковы матэрыял.

Аб вялікай папулярнасці паланеза сведчыць наступны факт. Доўгі час у г. Слоніме паланез выконваў ролю гімна. Кожны дзень у 6 гадзін раніцы гарадскі музыка падымаўся на пажарную вежу, адчыняў усе вокны, браў у рукі трубу — і па ваколіцах горада лілася чаруючая му­зыка, спачатку на ўсход, затым на поўдзень, поўнач і захад... Пад яе задушэўныя гукі пачынаўся ў людзей новы працоўны дзень.

  1. Замацаванне вывучанага матэрыялу

На класнай дошцы застаюцца партрэты Францыска Скарыны і Смяона Полацкага.

Параўнанне дзейнасці гістарычных асоб. Для гэтага выкарыстоўваецца наступная табліцща.

Параўнанне дзейнасці гістарычных асоб

Пытанні

Францыск Скарына

Сімяон Полацкі

1 . Дзе нарадзіўся?

2. У якім стагоддзі жыў?

3. Чым праславіўся?

г. Полацк

XV — XVI

Першадрукар

г. Полацк

XVII

Беларускі і рускі асветнік

Работа з малюнкамі на с. 90—91 вучэбнага дапаможніка.

Вучні спачатку разглядаюць музычныя інструменты. Ёсць сярод іх струнныя, духавыя і ўдарныя. Вучням прапануецца назваць: 1) струнныя, 2) духа­выя, 3) ударныя.

  • Ці знаёмы вы з ігрой на дудзе?

  • Якія з гэтых музычных інструментаў рэдка або зусім не ўжываюцца ў наш час?

  • Якія з сучасных музычных інструментаў не выкарыстоўваліся або былі зусім невядомымі ў мінулыя часы? Чаму вы так думаеце?

  1. Вынікі ўрока

  2. Дамашняе заданне: апавяданне «Ад батлейкі да тэатра»

_________________________

Тэставыя заданні па тэме “у краіне майстроў”

1. Каму прысвяціў адзін са сваіх вершаў паэт Максім Багдановіч? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

Цямнее край зубчаты бору...

І тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персідскага ўзору

Цвяток радзімы васілька.

£ Майстрам шматкаляровай кафлі.

£ Слуцкім ткачам.

2. Падкрэслі назвы гарадоў, у якіх існавалі майстэрні па вырабу паясоў.

Мінск, Нясвіж, Полацк, Слуцк.

3. Закончы сказы.

У Слуцкай майстэрні па вырабу паясоў спачатку працавалі _________ і ___________ майстры. Яны перадалі свае ўменні _________ умельцам. Ткаліся слуцкія паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак — для ___________ людзей, з ільну і воўны — для __________.

Словы для даведак: мясцовыя, персідскія, турэцкія, сяляне, заможныя.

4. Адзнач знакам “+” асаблівасці слуцкіх паясоў.

£ Рабіліся паясы з тонкай воўны, што іх можна было працягнуць праз пярсцёнак.

£ Ткаць паясы прыдумалі беларускія майстрыхі.

£ Для заможных людзей паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак.

£ Для сялян паясы ткаліся з ільну і воўны.

£ Усе слуцкія паясы падобны ўзорамі адзін на аднаго.

5. Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Кожная майстэрня рамеснікаў на Беларусі мела свой герб.

£ Майстэрня шматкаляровай кафлі зарадзілася ў Віцебску.

£ Беларускія майстры — гутнікі выраблялі падвясныя люстры.

£ Ганчары ткалі прыгожую тканіну.

£ Саломапляценнем займаліся беларускія сяляне і сваімі вырабамі ўпрыгожвалі дом.

_________________________

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]