Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆
  1. Замацаванне вывучанага матэрыялу

1. Работа з атласамі і вялікай картай. Паказ гарадоў. Вызначэнне месца іх размяшчэння на тэрыторыі Беларусі. Прывязка да абласцей і накірункаў свету. Напрыклад, Наваполацк знаходзіцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў паўночнай частцы Беларусі, і г. д.

2. Чаму апавяданне называецца «Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся»? Вучням трэба спаслацца на гістарычныя факты: а) легенду пра Салігорск; б) Полацк старажытны і Наваполацк сучасны; в) Жодзіна — манумент у гонар маці-патрыёткі.

3. Адказы на пытанні вучэбнага дапаможніка на с. 127.

  1. Падвядзенне вынікаў урока

  2. Дамашняе заданне: апавяданне «Тут мінуўшчына з су­часнасцю сышліся»

____________________

Тэставыя заданні па тэме «Багацце нашай краіны»

1. Сярод пералічаных культур знайдзі і падкрэслі галоўныя сельскагаспадарчыя культуры Беларусі.

Жыта, сланечнік, пшаніца, бульба, рыс, лён, мандарыны.

2. Дапоўні сказы.

Галоўным у развіцці гаспадаркі стаў выраб__________________ (машын; абутку). У многіх краінах вядомы трактар _________________ («МАЗ»; «Беларус»), які выпускаецца ў _____________________ (Жодзіне; Мінску).

  1. Злучы назву прадпрыемства з прадукцыяй, якая там выпускаецца.

«Атлант»

тэлевізары

«Гарызонт»

халадзільнікі

«Віцязь»

пральныя машыны

«МТЗ»

самазвалы

«БелАЗ»

трактары

4. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£ Жыта — галоўная культура на палях Беларусі.

£ З жыта робяць алей.

£ З пшаніцы робяць чыпсы і дранікі.

£ З валокнаў ільну вырабляюць ніткі і тканіну.

£ На корм хатняй жывёле вырошчваюць канюшыну.

£ З кукурузы робяць цукар.

£ Бульбу завуць другім хлебам.

5. Расстаў назвы частак апавядання ў пэўным парадку.

£ Сельская гаспадарка.

£ Транспарт.

£ Аднаўленне гаспадаркі.

£ Вырабы прамысловасці.

____________________

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]