Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
MAYa_RADZIMA_-_Belarus.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
1.4 Mб
Скачать

Мая радзіма - беларусь

Тэма: Беларусь – мая Радзіма. Уводзіны.

Мэта: даць уяўленне аб вучэбным дапаможніку, паказаць рацыянальныя спосабы работы з яго матэрыяламі.

Задачы:

навучання — пазнаёміць вучняў са структурай дапаможніка, яго зместам; паказаць, як трэба працаваць з паняццямі і датамі; правесці работу над паняццямі "Радзіма", "Бацькаўшчына";

развіцця — развіваць у дзяцей уменне ўважліва чытаць тэксты падручніка, запамінаць прачытанае, пераказваць яго змест, вылучаць у ім галоўнае;

выхавання — фарміраваць у школьнікаў цікавасць да предмета, імкненне больш даведацца аб мінулым сваей Радзімы.

Абсталяванне: тэрытарыяльна-адміністрацыйная карта Рэспублікі Беларусь, альбомы "Гістарычныя асобы Беларусі" (Мн., 1995) і "Культурныя дзеячы Беларусі" (Мн., 1995), выявы Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

  1. Уступнае слова настаўніка

— Перад вамі вучэбны дапаможнік з гучнай назвай "Мая Радзіма — Беларусь". Кніжка гэтая не зусім звычайная. 3 яе дапамогай вы ажыццявіце захапляючае падарожжа ў далёкае і не зусім далёкае мінулае нашага краю, які носіць прыгожую назву — Белая Русь, скарочана — Беларусь. Шлях ваш праляжа праз гарады і вёскі, бары і пушчы, уздоўж рэк і азёр. У краіне нашых продкаў вы сустрэнецеся з людзьмі гасціннымі, разважлівымі, працавітымі, мужнымі.

У гэтым незвычайным падарожжы кожны з вас набудзе самы каштоўны ў свеце скарб, назва якому — веды. Дзякуючы ім вы яшчэ больш палюбіце родную Беларусь, яе людзей, якія жылі і жывуць на гэтай цудоўнай зямлі.

Над стварэннем вучэбнай кнігі працавала шмат лю­дзей — вучоныя, пісьменнікі, мастакі, работнікі выдавецтва і друкарні. Шануйце іх працу! Беражыце свае падручнікі, каб у наступным навучальным годзе па іх змаглі займацца іншыя школьнікі.

  1. Знаёмства са структурай дапаможніка

Гутарка па пытаннях:

1. Як называецца падручнік?

2. Хто яго аўтары? (с. 2)

3. Ці кожнаму пад сілу напісаць кнігу?

4. Хто гэта можа зрабіць?

5. Як вы разумееце словы "мая Радзіма"? Як інакш можна сказаць пра Радзіму? Вучні прапануюць, а настаўнік запісвае гэтыя словы на класнай дошцы.

наш край

Р адзіма

наша зямля

наша Бацькаўшчына

6. Ад якіх слоў паходзяць назвы "Радзіма", "Бацькаўшчына"?

Пошукавая работа.

  • Што паказана на пярэднім форзацы падручніка? (Замкі, саборы, палацы старажытнай Беларусі.)

  • Што адлюстравана на заднім форзацы падручніка? (Сучасная сталіца нашай дзяржавы — Мінск, яе будынкі, праспекты, вуліцы, плошчы, помнікі.)

  • Як называецца першае апавяданне вучэбнага дапаможніка? (с. 5) Аб чым у ім можа расказвацца?

  • Як называюцца два апошнія апавяданні? Знайдзіце іх назвы ў змесце. ("Дзяржаўны герб нашай краіны", "Сцяг беларускай дзяржавы".) Настаўнік дэманструе вучням дзяржаўную сімволіку — герб і сцяг.

  • Падлічыце па зместу, колькі ў падручніку апавяданняў. (Трыццаць.) Паглядзіце і скажыце, што змешчана ў канцы падручніка. ("Абагульняючыя пытанні і заданні", "Слоўнік", "Асноўныя гістарычныя даты".)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]