Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантр_раб_ФЗН_ММ.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
130.05 Кб
Скачать

Тлумачальная запіска

Кантрольныя работы па беларускай мове прызначаны для студэнтаў ФЗН усіх спецыяльнасцяў і маюць на мэце: а) праверыць тэарэтычныя веды па курсе “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”; б) паглыбіць і замацаваць веды па ўсіх раздзелах гэтай лінгвістычнай дысцыпліны; в) узбагаціць прафесійны слоўнікавы запас будучых спецыялістаў; г) развіць моўную (пісьмовую) кампетэнцыю студэнтаў у вучэбна-прафесійнай сферы дзейнасці.

Узор подпісу кантрольнай работы:

Кантрольная работа

па беларускай мове (прафесійнай лексіцы)

студэнта (-кі) ФЗН групы № 119

Івановай Ірыны Мікалаеўны

Пры выкананні кантрольнай работы рэкамендуецца карыстацца наступнай вучэбнай літаратурай:

  1. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В.У.Азарка, А.С.Васілеўская, М.М.Круталевіч. – Мінск: ВВЦ БДПУ, 2004. – 207 с.

    1. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя: Вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / Г.Ф. Андарала, В.А.Бекіш, С.К.Берднік і інш.; Пад рэд. Л.М.Грыгор’евай. – Мінск: Выш. шк., 1994 – 367 с.

  2. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М.Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л.М.Грыгор’евай. – 4-е выд., выпр. – Мінск: Выш. шк., 2011. – 622 с.

  3. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.I.Сямешка, 3.I.Бадзевіч, I.Р.Шкраба. – Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

  4. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск: БелСЭ, 1977–1984. – Т.1. – 608 с.; Т.2. – 768 с.; Т.3. – 672 с.; – Т.4. – 768 с.; Т.5. Кн. 1. – 783 с.; Т.5. Кн. 2. – 608 с.

Можна выкарыстоўваць і іншую вучэбна-метадычную літаратуру.

Заданні для кантрольных работ складзены ў чатырох варыянтах. Выбар варыянта залежыць ад парадкавага нумара студэнта ў спісе акадэмічнай групы.

Пры выкананні кантрольнай работы неабходна кіравацца наступнымі патрабаваннямі:

  1. У пачатку кантрольнай работы ўказваецца нумар варыянта.

  2. Перад кожным заданнем павінна быць поўнасцю прыведзена яго ўмова.

  3. Кантрольная работа выконваецца на камп’ютары. Шрыфт Times New Roman, памер шрыфта – 14 пункт, інтэрвал палутарны. Палі верхнія і ніжнія – 2 см, левае – 3 см, правае – 2 см. Забараняецца скарачаць словы. Абзацны водступ абавязковы. Пасля коскі павінен быць прабел, выкарыстоўваюцца “-“ (дэфіс) і “ – “ (працяжнік) як розныя графічныя знакі.

Кантрольная работа па беларускай мове для студэнтаў-завочнікаў Варыянт 1

  1. Спішыце словы, падкрэсліце зычныя і спалучэнні зычных, напісанне якіх не супадае з вымаўленнем:

адценне, перабежчык, філасофскі, змерзціся, нясвіжскі, на вокладцы, перакладчык, носьбіт, барацьбіт, грамадскі, нашчадкі, выкладчыцкі, здзіўляешся, адпрацаваць, нялёгкі, надта, сшытак, смяешся, казка, не надта, непагадзь.

  1. Напішыце словы па-беларуску:

проездной, почтальон, радиопередача, новомодный, аккордеонист, необразованный, жизнерадостный, дуодецима, добросовестный, немилосердно, радиоактивный, девятый, периодика, неореализм, пьеса-попурри, форпостный, Ширвиндт, ориентация, идеология, отголосок, примадонна, специальность, театральный, интеллект, интермеццо, Берлиоз, фейерверк.