- •Ад аўтараў
- •І. Назоўнік
- •Адкажы!
- •Чым зрабіўся табе непрыгодны
- •Іі. Прыметнік
- •Ііі. Займеннік
- •У звечарэлай цішыні Паверыць снегу хрупаткому, Глядзець на сонныя агні – і не зайздросціць анікому.
- •Іv. Дзеяслоў
- •V. Стылістыка простага і складанага сказа
- •VI. Парадак слоў у сказе
- •Vіi. Стылістычныя асаблівасці сказаў з аднароднымі членамі
- •Viіі. Варыянты форм, звязаных з кіраваннем
- •Iх. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі
- •Х. Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення. Рытарычныя фігуры
Х. Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення. Рытарычныя фігуры
Практыкаванне 98. Зрабіце стылістычны аналіз верша Янкі Купалы “За годам год”. Адзначце, якія прыёмы літаратурна-апрацаванага сінтаксісу ў ім выкарыстаны.
За годам год, за родам род,
Што хвалі хмар, што плесні вод,
Па зменах змен, на ўсход, на сход,
За родам род, за годам год.
На ўсход, на сход ідзе-брыдзе
У чарах снах, у злыбядзе…
Канца ні ў чым, канца нідзе
На ўсход, на сход брыдзе-ідзе.
За бытам быт, за стогнам стон,
За смехам смех, за сконам скон,
За векам век, за звонам звон,
За мглою мгла з усіх старон.
Ідзе-брыдзе за следам след,
І ноч, і дзень, і цьма, і свет,
І песні кліч, і смерці цвет,
Ідзе-брыдзе за следам след.
За годам год, за родам род,
Што хвалі хмар, што плесні вод,
Па зменах змен, на ўсход, на сход,
Ідзе-брыдзе на быт, на звод…
Практыкаванне 99. Адзначце, якія рытарычныя фігуры выкарыстаны ў наступных прыкладах, дайце ім стылістычную ацэнку.
І. А дзе ж той выхад? Дзе збавенне
З няволі цяжкай, з паланення?
Адзін ён ёсць: зямля, зямля,
Свой пэўны кут, свая ралля:
То – наймацнейшая аснова
І жыцця першая ўмова.
Зямля не зменіць і не здрадзіць,
Зямля паможа і дарадзіць,
Зямля дасць волі, дасць і сілы,
Зямля паслужыць да магілы,
Зямля дзяцей тваіх не кіне,
Зямля – аснова ўсёй айчыне.
(Я. Колас)
ІІ. Восень шэрыя заслонкі
Моўчкі клала на адхон.
Восень шла ў сырым тумане
Восень клыгала ў гары,
Восень песні пела зрана,
Восень ныла ўвечары;
Восень слала дзень свой хмурны
Па падатак у лясы,
Каб на долы стол хаўтурны
Там заслаў ёй абрусы.
(Я. Колас)
ІІІ. Надакучыла ж зіміца!
Прыхадзі хутчэй, вясна:
Ты – крылатая зарніца,
Ты – прызыўная струна,
Ты – дзяўчынка-чараўніца,
Ты прыветна, ты ясна,
Гучнай радасці паўна;
Ты – надзей і мар злучэнне,
Ты – гром песень, цішыня,
Ты – надзорнае імкненне,
Ты – прастора-шырыня,
Ты – прыгожасць-летуценне,
Ты – развага-глыбіня,
Усмех радаснага дня.
Прыхадзі ж, вясенька-радасць,
Буйна росамі заззяй,
Хай твая краса дабра дасць
І абудзіць гэты край!
(Я. Колас)
IV. Ды хіба ж мы праў не маем,
Сілы шлях свой адзначаць
І сваім уласным краем
Край свой родны называць?
(Я. Колас)
V. Часцей, часцей прыпамінай
Імёны паўшых смерцю храбрых
За родны край, наш мілы край, –
Каб над зямлёй, што млела ў ранах,
Плыў гэты сіні-сіні ранак,
Цвіў гэты белы-белы май, –
Часцей, мой друг, прыпамінай!
Прыпамінай часцей, мой друг,
Імёны тых, што ўсё ўсе зрабілі, –
Вышэй ўсіх тваіх заслуг,
Што, як і ты, да слёз любілі
Маністы ўвосень на рабіне
І ў ліпкіх смолках майскі луг, –
Не забывай пра іх, мой друг!..
(Н. Гілевіч)
VІ. Калі вораг сарве яблык, паспеўшы ў нашым садзе, то яблык разарвецца ў яго руках гранатай! Калі ён сажне жменю нашых цяжкіх каласоў, зерне вылеціць і паразіць яго свінцовым дажджом! Калі ён падыдзе да нашых чыстых, сцюдзёных крыніц, яны перасохнуць, каб не даць яму вады (Я. Купала).
VІІ. 1) Здаецца, там лечацца раны чалавечай душы. Здаецца, тут усё існуе на вялікую радасць (К. Чорны). 2) Пачалася ноч… Ужо больш за гадзіну ступае і ступае, упёршыся плячамі ў хамут і храпучы, чорны конь (І. Пташнікаў). 3) За ёю былі прыдняпроўскія адхоны, вёскі, пушчы і мястэчкі. За ёю былі замшэлыя замкі, чорныя хаты і старажытныя белыя званіцы (У. Караткевіч). 4) Лес шумеў. Смутна шумеў стары лес (Я. Колас). 5) Ідзе час, а я ўсё сяджу. Сяджу без дум, без сілы (В. Быкаў). 6) Прыстаў грозна зірнуў на ўрадніка. Ураднік апусціў вочы і зірнуў на стражніка, стражнік – на соцкага. Соцкі стаяў бокам і смяяўся ў рукаў (Я. Колас). 7) І ў светлым вобразе дзяўчыны, якую палюбіў яе сын, а за ім і яна, і ў самім пачуцці гэтым – узнагародзе за яе нялёгкае ўдовіна жыццё, было і сапраўды нешта сонечнае, яснае, залатое… (Я. Брыль). 8) Ішлі сівыя ветэраны і бязвусая моладзь. Плячо да пляча, локаць да локця. Сябры. Паплечнікі (З газеты). 9) Адзін накраў – багацце множыў, другі згалеў, галей сабакі… Бяду нажыці ўсякі можа, бяды пазбыцца – не ўсякі (Я. Купала). 10) Ты да чалавека з душой, а ён да цябе спіной (Прыказка).
Практыкаванне 100. Зрабіце сінтаксічны аналіз наступных вершаў Максіма Танка. Дайце характарыстыку сродкаў літаратурна-апрацаванага сінтаксісу, якія ўжывае ў вершах аўтар. Адзначце прыклады моўнага паралелізму, сродкі перыяду ў структуры вершаў.
І. Каб стварыў такую песню,
Што няўцешлівых пацешыць,
Што сляпым заззяе зоркай,
Што глухім іх голас верне,
Што ў сухмень расой напоіць,
Што ў мароз акрые світкай,
Што ў галодны час накорміць,
А параненым – залечыць
Незагоеныя раны, –
Найшчасліўшы быў бы ў свеце
І спакойна ў час апошні
Я закрыў бы свае вочы.
ІІ. О, як лёгка ісці,
Адчуваючы матчыны рукі,
Адчуваючы крылы юнацтва,
Адчуваючы плечы каханай!
І як цяжка цягнуцца,
У далонях трымаючы толькі
Кульбаку ўспамінаў.
ІІІ. У тваіх валасах
Сны начуюць мае неспакойныя,
У тваіх вачах
Загараюцца ўсе мае золакі,
У тваіх вуснах грэюцца
Ўсе мае ўсмешкі,
У далонях тваіх рук
Збягаюцца ўсе мае сцежкі…
Як пасля бунтаў
І рэвалюцый столькіх,
Захавала ты адзінаўладства.
IV. Толькі перад зярном,
Што прагне каласіцца,
Перад жалезам,
Што жыць на зямлі памагае,
Перад калясом,
Што развозіць песні і гасцінцы,
Перад іголкай,
Што мяхі і дружбу сшывае,
Перад дарогай,
Што вядзе да сонца,
Перад птушкай,
Што помніць дрэвы свайго гаю,
Перад вадой,
Што не замярзае ў палонцы,
Перад чалавекам,
Што праўды шукае, –
Будучыня.
ЗМЕСТ
Ад аўтараў …………………………………....................................………... |
3 |
|
|
|
|
І. |
Назоўнік ……………………………………........................................…. |
4 |
|
|
|
ІІ. |
Прыметнік ……………………………………......................................... |
18 |
|
|
|
ІІІ. |
Займеннік ……………………………………........................................... |
31 |
|
|
|
ІV. |
Дзеяслоў ………………………………………......................................... |
38 |
|
|
|
V. |
Стылістыка простага і складанага сказа……………………….………. |
47 |
|
|
|
VІ. |
Парадак слоў у сказе …………………………......................................... |
55 |
|
|
|
VІІ. |
Стылістычныя асаблівасці сказаў з аднароднымі членамі ………..…. |
57 |
|
|
|
VІІІ. |
Варыянты форм, звязаных з кіраваннем ……......................................... |
62 |
|
|
|
ІХ. |
Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі ……........................................ |
67 |
|
|
|
Х. |
Асаблівыя прыёмы сінтаксічнай арганізацыі маўлення. Рытарычныя фігуры .................................................................................. |
75 |
1 Пешковский А. М. Вопросы методики родного языка, лингвистики и стилистики. М. 1930. С. 153.
